Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
латняныя пераплёты» у рамках 22га міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск, 2013) і інш. культ.масавых мерапрыемстваў.
КАСЦЮКОВІЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ Засн. ў 1935 як раённы Дом сацыяліст. культуры, з 1954 раённы Дом культуры. 3 1993 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 817 м2, у т.л. для клубнай работы 575 м2. Дзейнічаюць 27 клубных фарміраванняў, у якіх займаецца каля 450 удзельнікаў, у т.л. 9 калектываў аматарскай творчасці маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Калініца», хор ветэранаў, хор работнікаў культуры, эстр. студыя «Шанс», ансамбль нар. інструментаў «Касцюковіцкія музыкі», духа
411
КАСЦЮКОВІЦКІ
Да арт. Касцюковіцкі раённы Дом раліёстваў: 1 — будынак Дома рамёстваў; 2 — вырабы гуртка па ткацтве «Ручнічок».
вы аркестр, вак.інструм. ансамбль «Этыкет», эстр. аркестр «Каскад Band», вак. ансамбль «Надзея» работнікаў Цэнтр. раённай бальніцы), 1 — «узорны» (духавы аркестр «Новае пакаленне»). Калектывы Цэнтра культуры — дыпламанты і ўдзельнікі міжнар. фестываляў: «Мэрцішор» (Рэспубліка Малдова, 2010), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), муз. фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», абл. конкурсу патрыятычнай і маладзёжнай песні імя Лёні Лорчанкі (Бялынічы) і інш. Д.І.Куст.
КАСЦЮКОВІЦКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР «НбВАЕ ПАКАЛЁННЕ». Створаны ў 1995 у г. Касцюковічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік М.А.Кавалёў. У складзе аркестра 12 чал. ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. аўтараў: «Майскі вальс» І.Лучанка, «Бярозка» Я.Дрэйзена, «Святочны марш» Ю.Лявіціна, «РыоРыта» М.Радрыгеса і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю маст. аматарскай творчасці «Магілёў
скія музыкі» (2008), конкурсу аркестравых калектываў (2009); удзельнік муз. фестывалю «Залаты шлягер» (2011, усе г. Магілёў). І.В.Гіркін.
КАСЦЮКОВІЦКІ ЎЗОРНЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «MASAIKA». Створаны ў 1999 у г. Касцюковічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Н.А.Кляус. У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва, выхаванне муз. густу. У рэпертуары — эстр., нар., бальныя танцы, гумарыст. замалёўкі: «Крутуха», «Іван
Касцюковіцкі ўзорны хор
Купала», «Ах, Ванечка!», танц. кампазіцыя «Папуры бальных танцаў» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2001), рэсп. конкурсу фальклору «Берагіня» (г. Магілёў, 2009), абл. харэагр. конкурсу (г. Касцюковічы, 2001).
КАСЦЮКОВІЦКІ ЎЗОРНЫ ХОР. Створаны ў 2001 у г. Касцюковічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Ісакава (з 2001), Ю.Л.Бяспалава (з 2006). У складзе хору 38 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мас
412
КАСЦЮКОЎСКАЕ
тацтва, далучэнне падрастаючага пакалення да лепшых узораў харавой музыкі, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. і аўтарскія песні, духоўная музыка, творы рус. і замежных кампазітараў: «Янка», «Бульба», «Сініцы» Л.Захлеўнага, «Спяваем разам» А.Атрашкевіч, «Серэнада трубадура» Г.Гладкова, «Шчаслівы дзень» У.Дамарацкага, «Захавай, Божа, і выратуй» І.Кадомцава і інш. Калектыў — дыпламант абл. тура рэсп. конкурсу харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (2003), абл. конкурсу харавога мастацтва «Выдатныя даты выдатных людзей» (2006, 2010, усе Магілёў). І.М.Цэван.
КАСЦЮКОВІЧЫ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Касцюковіцкага рна, на р. Жадунька. За 160 км на ПдУ ад Магілёва. Чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Унеча (Расія), вузел аўтадарог на Клімавічы, Хоцімск, Краснаполле, Сураж (Расія). 15,9тыс.ж. (2012).
Вядомы з 1й пал. 16 ст. як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ. 3 1565— 66 у Крычаўскім павеце Мсціслаўскага ваяв. У пач. 1730х гг. — 35 дымоў. 3 1739 мястэчка, 2 царквы, уласнасць мінскага гараднічага Ю.Іваноўскага. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1784 89 дымоў, 413 ж. У 17961802 у Бел. губ. У 1880 цэнтр воласці, 327 двароў, 2148 ж., царква, сінагога, 3 малітоўныя дамы, нар. вучьшішча, аптэка, паштовая станцыя, 7 гарбарняў, 2 штогадовыя кірмашы. У 1897 — 411 двароў, 3240 ж., 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, піцейны дом, магазін. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. 3 27.9.1938 горад. У 1939 — 6,1 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 14.8.1941 да 28.9.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 800 чал. Вызвалены
Гасцініца «Касцюковічы» ў г. Касцюковічы. часцямі 3й арміі Бел. фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. У 1959 — 8,1 тыс. ж. У 1999 — 17,4 тыс. ж.
Грамадскі цэнтр К. сфарміраваўся на вул. Ленінская, на перакрыжаванні яе з вул. Камсамольская склалася цэнтр. плошча. Капітальная жылая забудова (2—5павярховыя дамы) сканцэнтравана ў цэнтры. Зона адпачынку фарміруецца на р. Крупня ва ўсх. частцы горада. Паводле генплана 2000 К. развіваюцца ў паўд. напрамку, створаны мікрараён Маладзёжны 5—9павярховай забудовы. У 2000я гг. узведзены будынкі бальніцы, Фонду сац. абароны насельніцтва, ААТ «ААБ Беларусбанк», раённага аддзела ўнутраных спраў 2 гандлёвыя цэнтры, фізкультурнааздараўленчы комплекс, гасцініца
Касцюкоўскае народнае аб’яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур « Шматгалоссе».
«Касцюковічы», Крыжаўзвіжанская царква.
У 2012 гімназія, школы: 3 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага выхавання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, раённыя Цэнтр культуры і Дом рамёстваў, Дом нар. творчасці, 2 бкі, кінатэатр, краязнаўчы музей, бальніца, паліклініка. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму; брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАСЦЮКбЎСКАЕ НАРбДНАЕ АБ’ЯДНАННЕ ПРАДСТАЎНІКбЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТЎР «ШМАТГАЛбССЕ». Створана ў 2002 у в. Касцюкі Барысаўскага рна пры сель
413
КАСЦЮКОЎСКІ
скім Доме культуры (з 2011 Дом нац. культур). У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Н.А.Кавалеўская. У складзе аб’яднання 43 чал. ва ўзросце ад 13 да 77 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — аб’яднанне людзей розных нацыянальнасцей Барысаўшчыны для задавальнення культ. інтарэсаў, умацавання ідэй цярпімасці і ўзаемапавагі, дэманстрацыі самабытных культур розных народаў. У структуры аб’яднання: клуб аматараў нац. кухняў і майстроў нар. творчасці «3 рога ўсяго многа»; секцыі харэагр., сольных спеваў салістаўінструменталістаў, паэтаўпесеннікаў; казацкі вак. ансамбль «Люба, братцы!». У рэпертуары вак., танц., муз. нумары. Майстры аб’яднання прадстаўляюць бел., рус., укр., яўр. нар. творчасць: лозапляценне, маст. шкло, кераміку, карункапляценне на каклюшках, вышыўку і інш. Праводзяцца выстаўкі нац. касцюмаў фотаздымкаў выстаўкіпродажы страў нац. кухняў парады нац. хлябоў, прэзентацыі аўтарскіх літ. выданняў, святкаванні дзён культуры розных народаў нац. свят. Аб’яднанне — лаўрэат рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2006, 2008, 2010, 2012), дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Мінск, 2005), абл. аматар
скай творчасці «Свет творчасці, свет захапленняў» (г. Маладзечна, 2005), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008), абл. фестывалю «Сям’я — яднанне і любоў» (г. Стоўбцы, 2009) і інш. І.М.Цэван.
КАСЦЮКОЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «АСАЛбДА». Створаны ў 1989 у в. Касцюкі Барысаўскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2011 Дом нац. культур). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік І.М.Саўкіна. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. У рэпертуары бел., рус., укр. песні, танцы. Сярод канцэртных праграм на аснове бел. нар. календара: «Каляды», «Купалле», «Масленка», «Вялікдзень», «Тройца», «Зажынкі», «Багач» і інш. Калектыў — лаўрэат тэлевізійнага фестывалю «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1998), удзельнік фестываляў: рэсп. і ўсебел. нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006; Мінск, 2011), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. кірмашу «Вясна2012» (г. Барысаў 2012). І.М.Цэван.
КАСЦЮМ (франц. costume ад італьян. costume літаральна звычай), ан
самбль адзення, які фарміруе знешні выгляд чалавека, адпавядае яго нац. і сац. статусу, узросту, полу, характару, прафесіі, пэўнай эпосе. Складаецца з нацельнай бялізны, асн. і верхняга адзення, галаўнога ўбору, абутку, аксесуараў (пояс, сумка, ювелірныя ўпрыгажэнні, пальчаткі, веер і інш.), якія ў спалучэнні ствараюць маст.стылёвы комплекс пэўнага часу. Характар К. абумоўлены прыроднакліматычнымі ўмовамі, узроўнем вытворчых сіл грамадства, рэлігіяй, маст.эстэтычнымі ідэаламі эпохі, інтэнсіўнасцю сувязей з інш. этнасамі. Яго развіццё звязана з эвалюцыяй стылю і моды, пераходам ад хатняга рамяства да цэхавага і саматужнага вырабу асобных частак, а затым да масавай прам. вытворчасці К. На працягу многіх стагоддзяў К. найб. ярка ўвасабляў знешнія адрозненні народаў, выконваў у іх быт. культуры эстэтычную, абрадавую і магічную функцыі.
Звестак пра К. ўсх.слав. плямён, якія насялялі Беларусь у 8—9 ст., не захавалася. У 10—13 ст. аснову мужчынскага К. складалі тунікападобная кашуля, падперазаная поясам, і штаны. Пры неабходнасці зверху надзявалі плашчападобную вопратку накшталт світкі ці кафтана (жупан, сукня). Жаночы К. складаўся з доў
414
КАСЦЮМ
Беларускія мужчынскія і жаночыя касцюмы. 17 cm.
гай кашулі і нясшытай паясной вопраткі тыпу плахты. Верхнім адзеннем служыла расхінная, хатняга вырабу шарсцяная сукня. 3 прыняццем хрысціянства сярод княжацкай знаці ў манеры апранацца распаўсюдзіліся візант. ўплывы. Існавалі 3 комплексы княжацкага К.: параднацырыманіяльны, паўсядзённы і ваен. Парадны візант. К. князёў на бел. землях дапаўняўся зах.еўрап. пурпурнай мантыяйплашчом на гарнастаевай падшыўцы. Паўсядзённы К. складаўся з кашулі, нешырокіх шта