Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
(з кафедрай епіскапа і кафедральным капітулам); кляштарныя; парафіяльныя (прыходскія, фарныя); філіяльныя (у складзе прыхода); капліцы. К. ў Беларусі пачалі паўсюдна будаваць пасля Крэўскай уніі 1385 і хрышчэння этнічнай Літвы па каталіцкім абрадзе ў 1387, найб. шырока — у сувязі з распаўсюджаннем у ВКЛ ідэалогіі Контррэфармацыі.
Аб’ёмнапрасторавая структура К. кананічна падзяляецца на 3 функ
цыянальна розныя часткі: уваходную (нартэкс, бабінец, крухта), асн. (малітоўная прастора — каталікон, неф, нава — карабель выратавання, каўчэг) і алтарную (віма, прэсбітэрый), якія архітэктурна вырашаюцца парознаму, што абумоўлівае адметны маст. вобраз і стылістыку збудавання. У адрозненне ад праваслаўнага храма (царквы) у К. алтаром называецца не частка ўнутранай прасторы будынка, а ўзвышанае ахвярнае месца з распяццем, абразом або статуяй святога. Гал., часта шматфігурны алтар размяшчаецца ў прэсбітэрыі (звычайна аддзелены ад цэнтр. часткі невысокай агароджай). К. можа мець некалькі дадатковых бакавых алтароў у цэнтр. частцы, дзе знаходзяцца кафедра для ксяндза, спавядальня, лаўкі для вернікаў. На сценах размяшчаюцца жывапісныя або скульпт. сцэны з крыжовага шляху Ісуса Хрыста (стацыі), дадатковыя абразы, эпітафіі і помнікі фундатарам, на балконах — хоры, арган. Пры прэсбітэрыі месцяцца сакрысція і часам касцельная бка. Інтэр’ер К. звычайна багата ўпрыгожаны. Вял. К. будавалі з крыптай (падземным памяшканнем для пахаванняў). Першыя мураваныя храмы (15 — пач. 16 ст.) мелі рысы готыкі: ступеньча
406
КАСЦЮК
тыя контрфорсы, нервюрныя скляпенні, стральчатыя абрысы праёмаў, першапачаткова бязвежавыя фасады (Ішкалдскі Троіцкі касцёл, Уселюбскі Крыжаўзвіжанскі касцёл, Іуеўскі Петрапаўлаўскі касцёл, Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл'). Пазней многія К. набылі над уваходам гал. зах. фасада магутную вежу — вестверк (Навасвержанскі Петрапаўлаўскі касцёл, Фарны касцёл у Гродне, т.зв. Фара Вітаўта). Трохнефавая крыжовакупальная базіліка Нясвіжскі касцёл езуітаў — першы К. у стылі барока. У 17—18 ст. найб. пашыраным тыпам К. стала аднанефавая ці 3нефавая
Касцёл Святога Юзафа ў г. Маладзечна.
Касцёл Божай Маці Фацімскай у г. Баранавічы.
крыжовая і крыжовакупальная базіліка зальнага тыпу, пераважна бязвежавая ці з 2 сіметрычнымі вежамі па баках гал. фасада (К. аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага, К. дамініканцаў у в. Княжыцы Магілёўскага рнаў). Шматлікія каталіцкія манаскія ордэны ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, Оршы, Пінску, Полацку і інш. стваралі ансамблі будынкаў кляштара і К. з выразнай барочнай пластыкай гал. фасадаў. Архітэктура драўляных К. імітавала формы мураваных храмаў. 3 пач. 19 ст. К. будавалі ў стылі рус. класіцызму з шматкалоннымі порціка
мі на гал. фасадах (К. Св. Варвары ў г. Шчучын, Валожынскі касцёл Святога Юзафа). У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ў будаўніцтве К. атрымалі пашырэнне т.зв. гіст. стылі: неараманскі, неабарока, неакласіцызм і неаготыка. Значная колькасць будынкаў мела выгляд 3нефавых базілік з 1 ці 2 вежамі на гал. фасадзе (Мінскі касцёл Сімяона і Алены, Відзаўскі Троіцкі касцёл). У 1920—30я гг. ў Зах. Беларусі пабудаваны шэраг К. ў стылі мадэрн (Сольскі касцёл Маці Божай, Ражанкоўскі Петрапаўлаускі касцёл). 3 пач. 1990х гг. ў Беларусі ўзведзена значная колькасць К., архітэктура якіх спалучае рысы гіст. стыляў і сучасныя постмадэрнісцкія тэндэнцыі (К. Божай Маці Фацімскай у г. Баранавічы, К. Святога Юзафа ў г. Маладзечна, Каталіцкі цэнтр Найсвяцейшага Збавіцеля ў г. Гродна і інш.).
2) Тэрмін для абазначэння рымскакаталіцкай царквы як рэліг. аргцыіўПольшчы. Т.В.Габрусь.
КАСЦЮК Міхаіл Паўлавіч (н. 26.3.1940, в. Масцішча Навагрудскага рна), беларускі гісторык. Акадэмік НАН Беларусі (1996, чл.кар. 1989).
М.П.Касцюк.
Др гіст. навук (1980), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1963). 3 1969 у Інце гісторыі АН Беларусі (з 1970 вучоны сакратар). 3 1975 вучоны сакратар Інта гісторыі партыі пры ЦК КПБ. 3 1981 у Інце гісторыі НАН Беларусі (намеснік дырэктара, у 1988—99 дырэктар, у 1999—2007 заг. аддзела). Даследуе сац.эканам. і грамадскапаліт. праблемы гісторыі Беларусі пераважна 20 ст. Гал. рэд. і адзін з аўтараў 2га тома 4томнай
407
КАСЦЮКАВЕЦ
«Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (1985), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1994—95), «Гісторыі Мінска» (2006), кн. «Беларусь у сацыяльнаэканамічных і грамадскапалітычных працэсах 1946—2006 гг.» (2007), «Псторыі Беларусі» ў 6 TaMax (2000—11), «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку XXI ст.» (кн. 1—2, 2011 — 12).
Тв.: йдейнополнтнческое воспмтанне крестьянства. Мннск, 1979; Трудовой вклад крестьянства в победу н упроченне соцналнзма. Мянск, 1986; Бальшавіцкая сістэма ўлады ў Беларусі. Мінск, 2000, М., 2002; Беларусь і Украіна: асноўныя этапы ўзаемаадносін // Беларусь — Украіна: гістарычны вопыт узаемаадносін: Міжнар. навук. канф. Мінск, 18—19 сак. 2003 г. Мінск, 2004.
КАСЦЮКАВЁЦ Ларыса Піліпаўна (н. 15.2.1939, Мінск), беларускі музыказнавец, фалькларыст. Др мастацтвазнаўства (2013). Скончыла Бел. кансерваторыю (1966). 3 1965 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Даследуе кантавую культуру Беларусі, бел. нар. песню, страж.рус. і бел. знаменны спеў. Аўтар кн. «Кантавая культура Беларусі» (1975), артыкулаў па гісторыі і тэорыі нар. песні, вучэбнаметадычных прац, радыё і тэлеперадач на фалькл. тэмы. Складальнік зб. «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).
КАСЦЮКОВІЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЛЯЛЕЧНЫ ГУРТбК «КАЛАСбК». Створаны ў 1986 у г. Касцюковічы пры цэнтр. раённай бцы. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік К.М.Качаева. У складзе аб’яднання 11 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне ў школьнікаў эстэтычнага густу, далучэнне іх да сцэнічнага мастацтва. У рэпертуары лялечныя паказы і казкі: «Каляды ўсказачным лесе», «Як котзвяроў напалохаў», «Воўкдурань», «Пуховы вожык» і інш. Калектыў — дыпла
мант абл. конкурсу тэатр. мастацтва (г. Магілёў, 2011).
А.Я.Мартыненка.
КАСЦЮКОВІЦКАЕ НАРбДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЛІТАРАТЎРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ «КРЫНЁЧКА». Створана ў 1981 у г. Касцюковічы пры цэнтр. раённай бцы. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Л.У.Патапенка (з 1981), Н.М.Дробышава (з 2009). У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 12 да 79 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя твораў бел. паэтаў і пісьменнікаў, знаёмства з творчасцю мясц. паэтаў і празаікаў. Творы чл. аб’яднання друкуюцца ў газ. «Голас Касцюкоўшчыны», «Магілёўскія ведамасці», «Знамя юностн», час. «Нёман» і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (г. Магілёў, 2012), дыпламантабл. свята паэзіі і аўт. песні «Пісьмянкоў луг» (в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна, 2012—13). А.Я.Мартыненка.
КАСЦЮКОВІЦКАЯ НАРбДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ШАНС». Створана ў 2001 у г. Касцюковічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «народная эстрадная студыя». Маст. кіраўнікі: І.І.Нячаева (з 2001), Д.П.Леаненка (з 2012). У складзе студыі 17 чал. ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. аўтарскай песні, выхаванне муз. густу. У рэпертуары эстр. песні бел. і рус. аўтараў: «Паляна» І.Лучанка, «Любоў і радасць — Беларусь», «Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Твой дом — Белая Русь» С.Паплаўскага і інш. Калектьгў — дыпламант міжнар. конкурсу патрыятычнай песні «Паклонімся вялікім тым гадам» (г. Бранск, Расія, 2011); удзельнік абл. конкурсу аўтарскай песні «Свой круг» (г. Магілёў, 2011). І.В.Гіркін.
КАСЦЮКОВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Івана Чыгрынава. Засн. ў
1924 у г. Касцюковічы. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1943. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Касцюковіцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 1996 імя І.Чыгрынава. Кніжны фонд (2012) 66 тыс. экз.; 3,9 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, прапаганда бел. мовы, лры і культуры, прававая адукацыя насельніцтва, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, фарміраванне культуры сямейных адносін. Пры бцы дзейнічаюць нар. аматарскае аб’яднанне «Літаратурная гасцёўня «Крынічка», клубы «Дабрадзея» (для людзей сталага ўзросту), «6 сотак» (для аматараў садаводства і агародніцтва), «Дзелавая сустрэча» (прафес. суполка бібліятэкараў).
КАСЦЮКОВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1973, адкрыты ў 1975 у г. Касцюковічы. 3 1990 размешчаны ў спец. ўзведзеным будынку. Mae 2 экспазіцыйныя залы (пл. экспазіцыі 188 м2), выставачную залу (54 м2) і карцінную галерэю (80,6 м2). Асн. фонд — 15 424 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 6733 адзінкі (2013). Зала «Прырода» прадстаўлена раздзеламі: узнікненне Зямлі, развіццё жыцця на Зямлі, геалогія, флора і фаўна раёна, ахова прыроды, геамарфалогія. Другая экспазіцыйная зала «Гісторыя краю» складаецца з раздзелаў: археалогія і стараж. гісторыя, гісторыя сярэдніх вякоў, край у складзе Магілёўскай губ., этнаграфія і побыт, адукацыя, рэв. рух і ўстанаўленне сав. улады, Вял. Айч. вайна, сац.эканам. развіццё раёна, чарнобыльская трагедыя, знакамітыя землякі, духоўная спадчына. У фондах музея калекцыі археал. знаходак, старадрукаў, дакументаў, фотаздымкаў, прадметаў побыту, жывапісу, графікі, скульптуры, дэкар.прыкладнога мастацтва, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, узбраення, адзення, муз. інструментаў, узораў тэхнікі і інш. Сярод pa
408
КАСЦЮКОВІЦКІ
рытэтных прадметаў нар. касцюмы, ручнікі, посцілкі, касцюмы настаўнікаў гімназіі пач. 20 ст., дакументы і асабістыя рэчы нар. паэта Беларусі А.Куляшова, нар. пісьменніка Беларусі І.Чыгрынава, бел. паэта А.Пісьмянкова, жывапіс засл. дзеяча мастацтваў Беларусі А.Бархаткова, кнігі вядомых сав. пісьменнікаў і паэтаў, дзеячаў навукі і культуры з аўтографамі аўтараў і інш. На базе музея працуе грамадскапаліт. цэнтр, дзе рэгулярна праводзяцца круглыя сталы, семінары, сустрэчы з ветэранамі, знакамітымі землякамі, творчыя вечарыны. Філіялам музея з'яўляецца Літ. музей нар. паэта Беларусі А.Куляшова ў аграгарадку Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага рна.
С. С. Тыманюк.