Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
асленікаў і інш. Паступова ў стварэнні К.т. ўзнікалі новыя графічныя тэндэнцыі, найб. выразныя ў творчасці Я.Чамадурава, адметнай імкненнем да чыстага колеру і адкрытых колеравых кантрастаў, падкрэсліваннем выразнага лінеарнага рытму (эскізы К.т. да опер «Калючая ружа» Ю.Семянякі, 1960, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, 1974, балетаў «Папялушка» С.Пракоф’ева, 1965, «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга, 1966, і «Мара» Я.Глебава, 1970). У 1970—90я гг. на аснове сінтэзу канструктыўнага і жывапіснага пачаткаў К.т. набыў рысы імправізацыйнасці, асацыятыўнасці, выяўл. падтэксту, часам набліжаўся да калажу, служыў акампанементам ці выступаў у ролі асн. вобразнавыяўл. дамінанты (эскізы касцюмаў Б.Малкіна і Ю.Тура да паст. у Дзярж. рус. драм. тэатры, А.Салаўёва ў Бел. тэатры імя Я.Коласа, Я.Волкава ў Гомельскім абл. драм. тэатры, Я.Лысіка ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі). У 1990—2000я гг. ў галіне К.т. працавалі М.Апіёк, Л.Ганчарова, У.Гардзеенка, Э.Гейдэбрэхт, Б.Герлаван, Л.Герлаван, Э.Грыгарук, В.Жалонкіна, У.Жданаў, Б.Казакоў, Т.Карвякова, В.Лесін, З.Марголін, Д.Мохаў, В.Рачкоўскі, Л.Рулёва, Л.Трубяцкая, М.Якунін і інш. У апошнія дзесяцігоддзі ўзнік новы від маст. К.т. — касцюм сцэнічны, які развіваецца пераважна як аўтэнтычны, максімальна набліжаны да нар. фактурай тканін, каларыстыкай аздаблення, дакладнасцю крою і асн. прапорцый. Вял. ролю ў распрацоўцы сучаснага сцэн.
К.т. адыгралі Л.Баразна, М.Раманюк і інш. На аснове вывучэння нар. крыніц пачаўся новы падыход да стварэння сцэнічнага К.т., найб. выяўлены ў творчасці А.Александровіч, В.Дзёмкінай, В.МаркавецБартлавай, Ю.Піскуна, А.Юр’евай, Г.Юрэвіч і інш. Значны уклад у яго распрацоўку зрабілі І.Булгакава, А.Бялова, С.Комава, Я.Чамадураў і інш.
Г.У.Юрэвіч, Л.І.Дабравольская.
КАСЦЮМЁР (ад франц. costume касцюм), спецыяліст, які адказвае за захаванне і падрыхтоўку касцюмаў у тэатры, філармоніі, на студыі тэлебачання, к/студыі і інш. Перад пачаткам спектакля (кіназдымкі, выступлення) К. правярае камплектнасць касцюмаў, прыводзіць іх у належны стан і разносіць па акцёрскіх грымёрках. У некаторых выпадках К. дапамагае акцёру пераапрануцца (зацягнуць гарсэт, надзець спадніцу з крыналінам і інш.). К. цесна супрацоўнічае з грымё'рам і асабліва з рэквізітарам, які адказвае за наяўнасць рэквізіту — зброі, ордэнаў, кветак, упрыгожанняў, акуляраў, гадзіннікаў і інш. Пасля прадстаўлення К. дастаўляе касцюмы ў касцюмерны цэх, дзе іх чысціць, прасуе і рамантуе. Прафес. К. павінен валодаць асновамі гісторыі касцюма, ведаць напрамкі сучаснай моды. Ад яго маст. густу і асабістай адказнасці залежыць захаванне касцюма — важнай часткі матэрыяльнай гісторыі пэўнай установы культуры. Р.І.Баравік.
КАСЦЮШКАВІЧЫ, вёска ў Крычаўскім рне, на р. Добрасць. За 9 км на 3 ад г. Крычаў, 14 км ад чыг. ст. Крычаў 1 на лініі Орша—Клімавічы, 95 км ад Магілёва, на аўтадарозе Крычаў—Асавец. Цэнтр Касцюшкавіцкага с/с. 146 гаспадарак, 430 ж. (2012).
Вядомы з 1560 як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ. У 1565—66 у Мсціслаўскім ваяв. Пасля 1 га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1780 — 20 двароў,
417
КАСЦЯНЕВІЦКІ
142 ж. У 1827 мястэчка, 152 ж. У 1897 сяло (44 двары, 186 ж.) і аколіца (28 двароў, 186 ж.) у Крычаўскай воласці. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Крычаўскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг БССР. 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 78 двароў 318 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца вер. 1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 71 двор. Пасля вайны вёска адбудавана. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Мсціслаўскім рне. У 1986 — 137 гаспадарак, 396 ж. У 1998 — 131 гаспадарка, 415 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАСЦЯНЁВІЦКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬП, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Касцяневічы Вілейскага рна. Пабудаваны ў 1763 з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты высокім 2схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены апрацаваны плоскімі пілястрамі. Гал. фасад з фігурным шчытом з бакавымі валютамі і арачным праёмам па цэнтры, крапаваны пілястрамі, завершаны хвалістым карнізам. Ува
Касцяневіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.
ходны партал і аконныя праёмы лучковыя. Да ўсх. фасада далучана прыбудова, накрытая 2схільным дахам з атыкавым барочным франтонам над уваходам. Унутраная прастора перакрыта драўляным каробчатым скляпеннем, сцены крапаваны слаістымі пілястрамі. Алтар сіметрычнай формы з вял. паўцыркульнай нішай у цэнтры, аздоблены 6 паўкруглымі калонамі, якія падтрымліваюць шматслойны карніз. Падлога залы выкладзена маст. каляровай мазаікай. Пад апсідай і часткай цэнтр. аб’ёму касцёла скляпеністая крыпта. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
КАСЦЯНЁЎСКАЯ СЯДЗЁБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры. Пабудавана ў 19 — пач. 20 ст. ў в. Касцянёва Шчучынскага рна. Належала Кастравіцкім. Уключае сядзібны дом, парк. Сядзібны дом — мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам. Планіроўка калідорная. Парк пейзажнага тыпу з элементамі эканамічнага. Участкі пладовага саду за домам засаджаны ліпавымі баскетамі. Перад домам партэр з клумбай. У парку пераважаюць дрэвы мясц. парод, трапляюцца экзоты. На базе К.с.створана аднайм. аграсядзіба.
КАСЬІМАВА Маргарыта Наімаўна (н. 10.4.1938, г. Душанбэ), беларускі рэжысёр, сцэнарыст. Засл. дзеяч мастацтваў Таджыкістана (1976). Скончыла Усесаюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1962). Працавала на к/сту
М.Н.Касымава.
дыі «Таджыкфільм». 3 1992 на Нац. к/студыі «Беларусьфільм», з 2008 у Бел. акадэміі мастацтваў. Сярод рэжысёрскіх работ: фільмы для дзяцей «Маленькі баец» (1998), «Зорка Венера» (2000, сумесна з В.Казько), «Бальная сукенка» (2003, сумесна з І.Волах); для дарослых — «...Аз ваздам» (1993, сумесна з Б.Сцяпанавым і Б.Шадурскім), «Сын за бацьку» (1995), «Ілыбокая плынь» (2005), «Спакуса» (2006, сумесна з А.Паповай).
КАСЬІНСКАЯ ІЛЫ'НСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры з рысамі барока ў в. Касынь Мінскага рна. Пабудавана ў пач. 19 ст. з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, які пераходзіць у канічны над закругленай алтарнай часткай. Фасад завершаны пакатаўвагнутым франтонам з 3 макаўкамі на 3ярусных 4гранных шыях. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
КАСЯЛЯЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены каля пас. Касяляцкі Кармянскага рна ў 1954. Вядома 43 або 45 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, чаканеных дынастыяй Абасідаў у 749—816. Ухаваны ў 820х гг. Захоўваецца ў Дзярж. гіст. музеі (Масква, 39—41 экз.), Нац. гіст. музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, 4 экз.:
418
КАТАЛЕКТЫКА
Касынская Ільінская царква
алМансур, манетны двор алБасра 760—761 і арРашыд, манетны двор Мадынат асСалам 802—803, 807— 808, 808809).
Літ:. Яннн В.Л. Денежновесовые снстемы домонгольской Русн н очеркн нсторнн денежной снстемы средневекового Новгорода. М., 2009.
«КАТА ПЯЧЬІ», беларускае старадаўняе абрадавае ігрышча моладзі, якое звычайна праводзілася на першы дзень Каляд. Паводле запісаў П.В.Л/эйна, у хаце збіраліся хлопцы і дзяўчаты, рыхтавалі закускі і гал. рытуальную страву — фігурку ката з цеста (вушы і ногі рабілі з сала, хвост з каўбасы), якую запякалі ў печы. Прыгатаванага «ката» вешалі пасярод пакоя пад столлю. Кожны з удзельнікаў абраду па чарзе «пад’язджаў» да яго на вілках, каб адкусіць кавалачак а, калі атрымлівалася, то і ўсяго адарваць зубамі. Пры гэтым «вершнік» прыгаворваў: «Еду з кута на ката, цап за ката». Але мала каму з гульцоў удавалася ажыццявіць гэты намер, бо яго ўвесь час смяшылі. У выпадку, калі ўдзельнік не вытрымаў і рассмяяўся, яму абавязкова вымазвалі твар анучай, спецыяльна забруджанай сажай, і не пускалі гуляць да канца, калі здолеў застацца сур’ёзным, дапускалі паласавацца кавалачкам або нават поўнасцю сарваць «ката». Забава пра
цягвалася, пакуль хтонебудзь зусім не адрываў смачную фігурку. Тады яе рэзалі на кавалкі, клалі на стол, частаваліся, танцавалі да ранку. Маюцца запісы абраду са Случчыны і Вілейшчыны. Адметнасць запісу з Вілейшчыны ў тым, што ён праводзіўся ў першы вечар асенніх пасядзелак. У сувязі з тым, што «ката» рыхтавалі на светачы ці коміне, можна меркаваць, што падобныя ігрышчы праводзіліся напачатку зімовага і асенняга новага года. У трансфармаваным выглядзе ігрышча захавалася ў вёсках Бярэзінскага рна.
Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
КАТАЕЎ Віталь Вітальевіч (23.12. 1925, г. Кіраў, Расія — 12.3.1999), беларускі і расійскі дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956). 3 1956 дырыжор сімф. аркестра Карэльскага радыё і муз. кіраўнік фінскага драм. тэатра ў Петразаводску. 3 1960 у Муз.пед. інце імя Гнесіных (Масква). 3 1962 гал. дырыжор Дзярж. сімф. аркестра Беларусі, адначасова педагог Бел. кансерваторыі. 3 1971 у Маскоўскай кансерваторыі (з 1992 праф.). Сярод твораў, выкананыху Беларусі: 8я і 13я сімфоніі Д.Шастаковіча, «Вясна свяшчэнная» і «Сімфонія псалмоў» І.Стравінска
га, опера «Разумніца» К.Орфа, 10я сімфонія і «Песня аб зямлі» Г.Малера, «Ваенны рэквіем» Б.Брытэна, сцэнічная араторыя «Жанна д’Арк на кастры» А.Анегера. Інтэрпрэта
ваў сімфоніі А.Абеліёвіча, М.Аладава, Я.Глебава, Д.Смольскага, кантату «Беларускія песні» і канцэрт для кантрабаса з аркестрам А.Багатырова, вак.сімф. паэму «Попел» С.Картэса і інш. творы бел. кампазітараў.
КАТАЛЁКТЫКА (ад грэч. katalektikos канцавы), тэрмін традыцыйнай стопнай метрыкі, які абазначае супадзенне або несупадзенне заканчэння вершаванага радка са стапой. Вершаваны радок, у якім апошняя стапа прадстаўлена цалкам (г.зн. па колькасці складоў яна не адрозніваецца ад папярэдніх стоп), называецца акаталектычным (ямб і анапест, якія завяршаюцца націскным складам). Напр., 2стопны ямб «Было тады: // Сяло, сады. // Цвілі гады // Нібы сады» (Я.Сіпакоў); пяцістопны анапест «Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб! // Гэта ўзважана сэрцам на нервах расстайных дарог» (А.Вялюгін). Калі ў вершы апошняя стапа радка ўсечана