Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
д морам», «Нараджэнне майстра» (абодва 1979), «Ладдзя Роспачы», «Хвост паўліна» (абодва 1981), «Імяніны» (1982, з А.Шкаевай), «Крык чайкі» (1984), «Тры дні з жыцця Шышкіна» (1987), «Прывіды» (1991), «Кайстра» (1995), «Пераацэнка каштоўнасцей» (1996), «Паралельныя сусветы», «Час і лёс» (1997), «Следчы эксперымент» (1998), «Сугучча» (1999) і інш.
Літ.: Мастакі беларускага тэатра, кіно, тэлебачання. Мінск, 2003.
Г.А.Фатыхава.
КАТКОЎ Сяргей Пятровіч (1.10.1911, в. Скрыпіцына Пензенскай вобл., Расія — 17.2.1976), беларускі жывапісец, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Пензенскі маст,
С.Каткоў.
Полацк. 1962.
пед. тэхнікум (1931). У 1937—71 заснавальнік і мастакпедагог, кіраўнік маст. студыі пры Мінскім палацы піянераў і школьнікаў. Адначасова ў 1956—68 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1963—65 у Рэсп. маст. школеінтэрнаце. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта. Яго творы вызначаюцца эмацыянальнасцю, дэкаратыўнасцю колеру, выкарыстаннем шырокага мазка: «Восеньскі пейзаж» (1947), «Стажкі» (1950), «Вячэрні матыў» (1954), «На рацэ» (1959), «Лепельскія азёры» (1961), «Полацк» (1962), «Гарадскі пейзаж», «Мазырскі паром» (абодва 1967), «Лугавыя кветкі» (1968), «Поўдзень», «Квітненне» (абодва 1969); палотны «Сказ аб Бярэзіне» (1970), «Мая Беларусь», «Лодка», «Раніца» (усе 1971), «У порце Нарыма» (1972), «На Прыпяці» (1973), «Расквітнелачаромха» (1974), «Палескія волаты» і «На Бярэзіне» (абодва 1975); нацюрморт «Лета» (1971), «Нацюрморт з начным акном» (1971) і інш. Асаблівае месца ў творчасці займаюць графічныя малюнкі з франтавога жыцця (1943— 44). Аўтар альбома дзіцячых малюнкаў «Усімі колерамі вясёлкі» (1966).
Г.А.Фатыхава.
КАТЛЯРОЎ Ігар Васілевіч (н. 15.7.1948, г.п. Відзы Браслаўскага рна), беларускі сацыёлаг і палітолаг, дзяржаўны дзеяч. Др сацыялагічных навук (1990), канд. філас. на
вук (1983), праф. (1994). Скончыў Віцебскі тэхнал. інт лёгкай прамсці(1971), Мінскую вышэйшую парт. школу (1982). Працаваў у праектнаканструктарскіх установах. 3 1984 лектар, нам. заг. ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ. 3 1991 у Інце сацыялогіі АН Беларусі. У 1993—96 у Бел. інце інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1995 нам. дырэктара, дырэктар). Дэп., старшыня Камісіі па правах чалавека, нац. пытаннях, сродках масавай інфармацыі, сувязях з грамадскімі аб’яднаннямі і рэліг. аргцыямі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). 3 1996 дэп., нам. старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека і нац. адносінах, з 2000 старшыня, з 2004 нам. старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навук.тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 2008 дырэктар Інта сацыялогіі НАН Беларусі. Адзін з заснавальнікаў паліт. сацыялогіі ў Беларусі. Даследуе праблемы паліт. партый, грамадзянскай супольнасці, метадалогіі і методыкі сац. праектавання і прагназавання, міжнац. і канфесіянальных адносін у Беларусі.
Тв:. Теоретяческйе основы соцяального проектарованйя. Мйнск, 1989; Молодёжь Беларусй на nopore XXI в.: Соцйологнческйй аналйз. Мннск, 1997; ПолйТйческая соцйологйя: теорйя, нсторйя, методологйя, методнка. Ч. 1—2. Мйнск, 2004; Полйтаческйе партйй Беларусн: теорйя, йсторая, современность. Ч. 1—2. Мйнск, 2006. Полйтологйя. Структурнологйческая модель (у суаўт.). Мйнск, 2007; Соцйологйя полйтаческйх партмй. Мйнск, 2011; Формнрованне спортйвных Лйдеров: теоретнческне, соцнологйческйе, аксйологйческйе аспекты (у суаўт.). Мййск, 2012.
КАТЛЯРЭЎСКІ Іван Пятровіч (9.9.1769, г. Палтава, Украіна — 10.11.1838), украінскі пісьменнік, пачынальнік новай укр. лры. Вучыўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі (1780—89). Аўтар паэмы «Энеіда»,
422
КАТЭНБРЫНГ
п’ес «НаталкаПалтаўка» і «Маскальчараўнік» (абедзве паст. 1819). Яго творы былі пашыраны ў Беларусі і садзейнічалі развіццю бел. культуры. Пад уплывам «Энеіды» К. напісаны бел. ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». У 1840я гг. п’есы К. ставіліся ў тэатрах Мінска, трупай Я.Чаховіча ў Віцебску. Некаторыя песні з п’есы «НаталкаПалтаўка» перайшлі ў бел. фальклор («Дуюць ветры, дуюць буйны», «Бацька руды», «Палюбіла б Петруся»). Імя К., яго «Энеіда» згадваюцца ў ранніх беларусазнаўчых працах: кн. «Беларусь» А.Рыпінскага (1840), арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі» Р.Падбярэскага (1844). Я.Купала пераклаў на бел. мову верш Т.Шаўчэнкі «На вечную памяць Катлярэўскаму» (1938), М.Танк прысвяціў памяці ўкр. пісьменніка верш «І.П.Катлярэўскаму» (1970). На бел. мову «Энеіду» К. пераклаў А.Куляшоў (1969).
Тв.: Бел. пер. Энеіда. Мінск, 1969; Рус. пер. Соч. Л., 1986.
Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мінск, 1971.
КАТОВІЧ Таццяна Віктараўна (н. 26.3.1954, г. Віцебск), беларускі тэатразнавец, педагог. Др мастацтвазнаўства (2007), праф. (2010). Скончыла БДУ (1976). Працавала на Віцебскім абл. радыё (з 1982) і тэлебачанні (1988—94). 3 1997 кіраўнік інфармацыйнааналітычнай часткі Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа. 3 2001 выкладаеў Віцебскім унце. Даследуе тэатр. мастацтва Беларусі, тэорыю тэатра, гісторыю выяўл. мастацтва, творчасць К.Малевіча. Аўтар манаграфій: «Энцыклапедыя рускага авангарда» (2003), «Рэжысура рытуалу», «Тэатральная культура Віцебшчыны XX ст.» (абедзве 2009), «Сцэнаграфія» (2011) і інш. Адзін з аўтараў і рэд. збкаў «Духоўная энергія тэатра» (1995), «Малевіч. Класічны авангард. Віцебск» (кн. 1—4, 19962000).
Тв:. йгра с коордннатамн смысла: 14 гра с коордннатамн смыслов: пространственновременной контннуум театра.
Внтебск—Мннск, 1999; Пространственновременной контннуум театра. Внтебск, 2005; Структура спектакля: Воля к постмодерннзму. Внтебск, 2010; Цвет — Театр — Хронотоп. Внтебск, 2010.
КАТОК, 1) прылада для выраўноўвання і ўтрамбоўкі глебы. Рабочай часткай служыць кругляк даўжынёй 1,5—2 м. Існуюць гладкія і зубчастыя К. У некаторых мясцовасцях называюцца вал, чурбан. 2) Круглая драўляная калодка, пры дапамозе якой перакочваюць цяжкія прадметы.
Да арт. Каток: гладкі і зубчасты каткі.
Сучасны катэдж.
КАТРЭН, тое, што чатырохрадкоўе.
КАТЭДЖ (англ. cottage першапачаткова — сялянскі дом), драўляны, каменны або мураваны індывід. жылы дом сядзібнага тыпу, часцей 2павярховы. Уключае разнастайны набор памяшканняў: на 1м паверсе звычайна размяшчаюцца гасціная, кухня, сталовая, на 2м — спальныя пакоі; часам мае гараж для аўтамабіляў (падземны ўзровень). К. будуюцца на прыгарадных тэр. блізка ад шашы, у сельскай мясцовасці, курортных зонах, гар. асяроддзі. Групы К. утвараюць пасёлкі. Узводзяцца па тыпавых і індывід. праектах. У архітэктуры Беларусі К. як тып жылога дома атрымаў распаўсюджанне з канца 1980х гг. Пад уплывам постмадэрну аблічча сучасных К. Беларусі вызначыла рэтраспектыўная тэндэнцыя. Пашырэнне атрымалі гіст. матывы сярэдневяковых абарончых збудаванняў раманскага стылю, барока, класіцызму, мадэрну (забудова вул. Філімонава ў Мінску, пасёлкаў Баравая, Бараўляны, Гарадзішча, Навінкі Мінскага рна, па вул. Філімонава ў Мінску).
Ю. Ю. Захарына.
КАТЭНБРЬШГ (Katenbring) Юзаф (18.7.1730, г. НовэМястаЛюбавске ВармінскаМазурскага ваяв., Польшча — пасля 1804), польскі пісь
423
КАЎБАСА
меннік, педагог. Пісаў на польск. і лац. мовах. 3 1749 выкладаў паэтыку і рыторыку ў Нясвіжскім калегіуме, Гродне, Мінску, Полацку. У 1772 і 1773 наведаў Пецярбург, пра які напісаў на лац. мове паэму «Пецярбург — царыца паўночных гарадоў». Аўтар барочных трагедый на польск. мове «Марнасць над марнасцю, або Томас Паўнд» (1775) і «Сіроэс» (паст. ў 1755 і 1758 у Нясвіжскім калегіуме) на сюжэты зах.еўрап. гісторыі, кн. «Плач князёўны Ганны з Мыцельскіх Радзівіл... над сваім мужам пры пахаванні» (1763), «Казанне на пахаванні... Ф.Жабы» (1772). А.В.Мальдзіс. КАЎБАСА, к і л б а с а, мясны выраб. Мяккае мяса з лапатак і інш. частак свіной тушы, часам паляндвіцу, дробна сякуць (у наш час пракручваюць на мясарубцы), дадаюць парэзанае сала, соль, часнок, укроп, гарчыцу, каляндру, кмен, перамешваюць і гэтым шчыльна начыняюць тонкія свіныя кішкі. Раней мяса напіхвалі ў кішку рукой, развёўшы яе дроцікам або лубяной дужкай. Выраблялі К. восенню ці ранняй зімой да Дзядоў і Каляд. Часцей за ўсё К. вялілі ці вэндзілі. Шырока былі распаўсюджаны крывяныя К. (крывянкі) з дабаўленнем мукі і круп, кіндзюк (каўбух, коўбік) — свіны страўнік, запоўнены фаршам. К. выкарыстоўвалася і як самаст. выраб, так і ў складзе страў (бігас і інш.). У Беларусі ў наш час хатні кустарны выраб К. шырока распаўсюджаны.
КАУКА Аляксей Канстанцінавіч (н. 20.9.1937, в. Машчаліна Чэрвеньскага рна), беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Др філал. навук (1991), канд. гіст. навук (1971). Скончыў БДУ (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культ.асветнай і камсамольскай рабоце. У 1971—79 і 1983—87 у Інце эканомікі сусв. сацыяліст. сістэмы AH СССР, у 1979—82 прадстаўнік Саюза сав. тваў дружбы і культ. сувязей з заграніцай, са
ветнік пасольства СССР у Польшчы. У 1987—89 гал. рэд. час. «Советское славяноведенне», з 1989 у Інце сусв. лры імя М.Горкага Pac. АН. Даследаваў гісторыю Польшчы, польск. рабочага руху, сав.польск. адносін. 3 канца 1970х гг. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нац. самасвядомасці беларусаў, творчасці Ф.Скарыны, Я.Купалы, К.Езавітава, І.Луцкевіча, В.Ластоўскага, М.М.Упашчыка і інш. Укладальнік літ.навук. штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 13, 199197).
Тв.: Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пачаткуХХст. Мінск, 1989; Жывом!: Старонкамі бел. самапазнання. М.; Мінск, 1997; Будам жыць!: Пратое самае. Мінск; М., 1998; От Скорнны до Купалы: Белорусская лнтература в контексте нацнональнокультурного возрождення. М., 2006; Каб не забыцца: допісы розных гадоў. Мінск, 2006.
КАЎПЁНЬ, вёска ў Лоеўскім рне. За 7 км на 3 ад г.п. Лоеў, 58 км ад чыг. ст. Рэчыца на лініі Гомель—Калінкавічы, 95 км ад Гомеля. Цэнтр Каўпенскага с/с. 170 гаспадарак, 465 ж. (2012).
Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1850 вёска ў Лоеўскай воласці, 55 двароў, 294 ж. У 1897 — 113 двароў, 766 ж., школа, магазін. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета ў Лоеўскім рне Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 30.12.1927 у Крупейскім с/с. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны кастр. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Казярожскім с/с. У 1959 — 664 ж. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Рэчыцкім рне. 3 17.7.1986 зноў цэнтр сельсавета. У 1998 — 199 гаспадарак, 534 ж.
У 2012 базавая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны. Помнік землякам, якія
загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішчы мілаградскай і зарубінецкай культур, курганны могільнік.
КАЎТУНОВА Марыя Паўла