Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. У 1959 — 446 ж. У 1970 — 476 ж. У 1995 — 163 гаспадаркі, 390 ж.
У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі. Брацкая магіла мірных жыхароў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Непадалёку ад вёскі археал. помнік — курганны могільнік. У.У.Бянько.
КАШАНКА, крывяная каўбаса з варанымі грэцкімі або ячнымі крупамі і тлушчам. Гатуюць у Камянецкім, Жабінкаўскім, Лунінецкім, Столінскім рнах. Гл. таксама Крывянка.
КАШАПАРАЎ Анатоль Яфімавіч (н. 15.10.1950, г. Мінск), беларускі спявак (тэнар). Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1989). 3 1967 вакаліст груп «Інтурыст», «Сінія гітары». У 1971—89 у вак.інструм. ансамблі «Песняры». Адзін з яркіх вакалістаў калектыву. Валодае чыстым, эмацыянальным, кранаючым
душу голасам, драм. талентам артыста, здольнага імгненна пераўвасабляцца ў розных герояўперсанажаў песень. Сярод найб. вядомых твораў у яго выкананні «Волагда» Б.Макравусава, «Шызы голуб» І.Паліводы, «Спадчына», «Добры вечар, дзяўчыначка» І.Лучанка, «Беларусачка» Ю.Семянякі, «Я не магу іначай» А.Пахмутавай, сола ў вак. цыкле У.Мулявіна на словы Я.Купалы «Песня пра долю» і інш. 3 1991 у ЗША.
КАШКЕР Анатоль Фёдаравіч (15.12.1928, г.п. Прачыстае Яраслаўскай вобл., Расія — 20.3.1994), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі
А.Кашкер у ролі Хойтпляйна.
(1980). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1952). Працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі, адначасова ў 1955— 56 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Творчасць К. была адметная лаканізмам, трапнасцю, дакладнасцю ў адборы маст. сродкаў. 3 найб. значных роляў: Важаватаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Шпрых («Маскарад» М.Лермантава), Драбязгін («Варвары» М.Горкага), Шчоткін («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Іван Іванавіч («Лазня» У.Маякоўскага), Солнышкін («Далёкая дарога» А.Арбузава), Какорышкін («Нашэсце» Л.Лявонава), Ісабек («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Хойтпляйн («Прынц Арно фон Волькенштайн» Р.Штраля) і інш.
431
КАШКУРЭВІЧ
КАШКУРЭВІЧ Арлен (Арсен) Міхайлавіч (15.9.1929, г. Мінск — 26.8.2013), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1973), нар. мастак Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). Выкла
A. М. Кашкурэвіч.
даўу ім (1959—69). Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, у галіне плаката. Творам уласцівы глыбокае філас. асэнсаванне тэмы, маст. абагульненне. Майстар малюнка. Сярод станковых работ: трыпціхі «Прысвячэнне В.Быкаву» і «Спрадвечнае» (абодва 1984), дыпціх «Напалм» (1985), серыі графічныхлістоў: «Партызаны» (1969—70), «Купаліяна» (па матывах твораў Я.Купалы, 1971), «Блакада» (1979), «Гэтае мілае гарадское жыццё...» (1988), «Пацалунак Юды» (1990), «Святыя зямлі Беларускай» (1993), «Апошняя калыханка» (1996), «Анёл і пастухі» (1999), «Пасля Моцарта» (2009), «Віялан
чэлістка» (2010), «Чалавек з віяланчэллю» (2011), «Парыў ветру», «Сустрэча без гальштукаў» (абедзве 2012) і інш. Аўтар ілюстрацый да кн. «Тры паэмы» (1962), «Курган» Я.Купалы (1967), «Авадзень» Э.Войніч, «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіча (абедзве 1968), «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (1973), «Фауст» І.Гётэ (1976), «Карнікі» А.Адамовіча (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча (1983), «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» А.Лойкі, «Да новага запавету», «Евангелле паводле Лукі», «Апакаліпсіс» (усе 1990). «Найвышэйшая песня Саламонава» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі (1972).
Г.А. Фатыхава.
С.А. Кашталапава.
КАШТАЛАПАВА Святлана Аляксандраўна (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія), беларуская танцоўшчыца. Засл. артыстка Беларусі (1992). Скончы
ла Саратаўскае харэагр. вучылішча (1974). 3 1974 у Бел. дзярж. харэагр. ансамблі «Харошкі» (з 2004 педагог). К. уласцівы высокае прафес. майстэрства, віртуознае валоданне трукавай і танц. тэхнікай, спалучэнне акцёрскага майстэрства з уменнем увасабляць сцэнічныя вобразы розных эпох у танцы. Выканала сольныя партыі ў балеце «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкле харэагр. мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграме «Добры вечар!» і інш. П.А.Жураўлёў.
A. М. Кашталапаў.
КАШТАЛАПАЎ Анатоль Міхайлавіч (н. 20.7.1948, г. Магілёў), беларускі танцоўшчык і музыкант. Засл. артыст Беларусі (1983). 3 1970 артыст балета Дзярж. нар. хору Беларусі, з 1974 — харэагр. ансамбля «Харошкі», з 1998 у ансамблі нар. музыкі «Свята» (з 2001 маст. кіраўнік). Разнапланавы характарны танцоўшчык і музыкант. Тэмпераментны і яркі выканаўца сола ў паст. калектыву, у т.л. сола на акарыне ў нар. песнях «Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песнібаладзе» ў апрацоўках В.Купрыяненкі, танца з гармонікам у сюжэтнай харэагр. кампазіцыі «Спаборніцтва музыкантаў» і інш. Аўтар муз.харэагр. («Музыкі граюць») і песеннамуз. («Застольная») кампазіцый, танцаў. Н.Л.Мяцеж.
КАШТАЛЯНАЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Кашталянаўшчына Глыбоцкага рна. Пабудавана ў 19 — пач. 20 ст. Належала Чарняўскім, Буховічам. Уключала сядзібны дом (не
432
КАШУЛЯ
КАШЎБІНСКІКАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Кашубінцы Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1750—73 уладальнікамі маёнтка езуітамі. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае прадаўгаватая 5гранная апсіда, над якой высокі 2схільны дах пераходзіць у вальмавы. 3 паўд. боку да апсіды далучана нізкая сакрысція. Фасад фланкіраваны высокімі 4граннымі шатровымі вежамі, аб’яднанымі трохвугольным франтонам даху. Бакавыя фасады га
захаваўся), свіран, дом для прыслугі, 2 мураваныя стайні з чырвонай цэглы, млын і інш. гасп. пабудовы. Свіран — аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы ў стылі эклектыкі, з цаглянымі калонамі. Млын — 2павярховы будынак у стылі эклектыкі, упрыгожаны круглымі разеткамі. Сядзібу абкружаў пейзажны парк з гал. алеяй, абсаджанай клёнамі (захаваўся часткова).
КАШЎБІНСКАЯ СЯДЗІБА. помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Кашубінцы Гродзенскага рна. Пабудавана ў 18 ст. Належала Храптовічам, Данкевічам, Багаткам, Бачэйкам, Блаўдзевічам. Уключала сядзібны дом, свіран, малачарню (не захавалася). Сядзібны дом — аднапавярховы драўляны прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 2павярховай прыбудовай з паўн.зах. боку,
якія злучаюцца паміж сабой пераходам. Будынак крыты паўвальмавым дахам з неатынкаванымі пячнымі трубамі. Гал. фасад вылучаны драўлянымі класічнымі порцікамі дарычнага ордара. Порцік вынесены за плоскасць корпуса, падтрымліваецца 4 драўлянымі дарычнымі калонамі і завяршаецца трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном. Сцены неашаляваныя, прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі з плоскімі пабеленымі ліштвамі. Да гал. ўвахода вяла ліпавая алея, захаваліся рэшткі клумбы. Вакол сядзібы быў разбіты пейзажны парк (не захаваўся) з улікам ландшафту. Захаваліся рэшткі «зялёнай» альтанкі — высаджаных квадратам ліп вакол каменнай мемар. пліты 18 ст. Сядзібны дом выкарыстоўваецца як жылы.
Кашубінскі касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі.
рызантальна ашаляваныя, расчлянёныя лучковымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Антыпендыум алтара быў расшыты фларальным дэкорам. У 1896 устаноўлены арган. У крыпце пахаванні (3 драўляныя саркафагі). Касцёл дзейнічае.
КАШЎЛЯ, с а р о ч к а, асноўная частка народнага адзення беларусаў. Шылі з ільнянога даматканага палатна. Мужчыны насілі К. паверх нагавіц і падпяразвалі поясам, жанчыны ўбіралі ў андарак ці панёву. Паводле крою вылучаюць К.: тунікападобныя — з проймай для галавы на перагіне згорнутых удвая палотнішчаў; з прамымі плечавымі ўстаўкамі, калі пярэдняя і задняя палавіны стана злучаліся на плячах прамавугольнымі палікамі; з гесткай, якая злучала абедзве палавіны. Традыц. К. мела
433
КАШЧ
Кашуля ў бярэзінскім строі.
прамы рукаў з манжэтай (каўнерцам), адкладны ці стаячы каўнер (зрэдку і без яго), прамы разрэз на грудзях, устаўныя цвіклі пад пахамі. Рукавы, каўнер, манішка (а ў жаночых К. і ніз) аздабляліся пераважна геаметрычным натыканым ці вышываным арнаментам, часцей чырвонага і чорнага колераў. Рэгіянальныя асаблівасці К. выяўляліся ў яе арнаментыцы, кампазіцыйным вырашэнні, тэхнал. апрацоўцы і кроі паасобных дэталей. Традыц. К. захаваліся ў жаночым гарнітуры некаторых мясцін Палесся, у сцэнічным касцюме. Матывы нар. К. часта выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы сучаснага адзення.
КАШЧ, Кашчэй Бессмяротн ы, вобраз усходнеславянскіх, у т.л. бел., чарадзейных казак. Выкрадальнік маладых жанчын, а ў некаторых казках — бацька дзяўчатбагатырак, з якімі ўступаюць у шлюб асілкі. Заўсёды адмоўны персанаж, носьбіт зла. Ён хітры, вераломны, нахабны, няўдзячны, захоўвае міфал. рысы, увасабляе прыродныя і сац. сілы. Агульная завязка дзеяння казак пабудавана на парушэнні героем забароны заходзіць у адзін з пакояў (хату ў садзе), дзе вісеў закуты ў ланцугі або прыбіты вял. цвікамі да сцяны К., пакараны бацькам жонкі героя. К. спакушае героя тым, што за сваё вызваленне абяцае 3 дадатковыя жыцці, але як толькі вызваляецца, хапае жонку героя і ляціць у сваю краіну. Герой пераадольвае шмат розных перашкод, знаходзіць палац К., забірае жонку і спрабуе з ёю ўцячы. К. даганяе іх і зноў забірае жонку. Пасля 3й няўдалай спробы вызваліць жонку К. забівае героя, але яго ажыўляюць швагры ці старая бабулька, і ён зноў ідзе па жонку, вучыць яе, як выведаць у К., дзе яго смерць. Даведаўшыся, што смерць К. ў яйку, герой з дапамогай удзячных яму жывёл ці інш. дзівосных памочнікаў здабывае яйка і забівае К. У інш. казках герой наймаецца да Бабы Ягі пасвіць кабыл (ператвораных яе дачок), атрымлівае за службу чарадзейнага каня і з яго дапамогай забірае ў К. сваю жонку. Казкі пра К. шырока прадстаўлены ў бел. фальклоры. Найб. колькасць тэкстаў (12) апублікаваў Е.Раманаў.
Літ.: Романов Е. Белорусскнй сборннк. Вып. 4. Могнлёв, 1901. Гл. таксама да арт. Кацігарошак.
КАШЧЭЛІЧЫ, археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі ў в. Кашчэлічы Валожынскага рна. Пляцоўка авальнай формы памерамі 52 х 42 м, паўн. частка пашкоджана кар’ерам. Культ. пласт да 2,2 м. Выяўлена А.Р.Мітрафанавым у 1967. У 1986 А.А.Егарэйчанка, у 198789, 1991 і 1996 А.М.Мядзве
дзеў даследавалі 523 м2. На паўд. баку пляцоўкі выяўлены рэшткі 2 абарончых валоў, а таксама ўваход на гарадзішча. Вызначаюцца 5