Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
краіны ў Кіеве. 3 1933 праф. 3 1937 адначасова кіраўнік Кабінета нар. музыкі Маскоўскай кансерваторыі. Найб. значныя працы па пытаннях метадалогіі музыказнаўчага даследавання ў галіне фальклору. Вывучаў ладаўтварэнне, рытміку, жанравую структуру муз.паэт. фальклору слав., фінаўгорскіх, цюркскіх і інш. народаў. Запісаў больш за 6 тыс. нар. песень, у т.л. ад жонкі Лесі Украінкі (зб. «Народныя мелодыі з голасу Лесі Украінкі, ч. 1—2, 1917—18; «Украінскія народныя мелодыі», 1922). У Беларусі запісваў каляндарныя, сямейнаабрадавыя і сямейнабыт. песні, апублікаваў арт. «Аб абласцях пашырэння некаторых тыпаў беларускіх каляндарных і вясельных песень» (1941). Зрабіў значны ўклад у вывучэнне нар.інструм. культуры ўсх.слав. народаў.
КВІТНІЦКАЯ Алена Дзмітрыеўна (8.10.1919, Масква 5.7.1981), гісторык архітэктуры. Канд. тэхн. навук (1947). Скончыла Маскоўскі архіт. інт (1941). Працавала ў Цэнтр. НДІ прам. збудаванняў (1941—47), Цэнтр. НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры (1948—81). Аўтар прац па гісторыі архітэктуры Беларусі, у якіх разглядала пытанні планіроўкі і забудовы населеных месцаў, крэпасцей. Упершыню даследавала помнікі жылой, грамадскай, культавай архітэктуры ў працах: «Старыя гарадскія драўляныя дамы паўднёвазаходняй Беларусі» (1961), «Планіроўка Гродна ў XVI—XVII ст.» (1964), «Малавядомыя зальныя збудаванні Беларусі канца XV — пачатку XVI ст.» (1967), «Калегіумы Беларусі XVII ст.» (1969), «Адміністрацыйныя будынкі Беларусі канца XVIII ст.» (1972), «Планіроўка Бабруйскай крэпасці» (1976), і інш. Адзін з аўтараў энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету» (т. 1, 1962).
КВЯТКОЎСКАЯ (па мужу д’Б р а й ан) Ала Віктараўна (н. 17.7.1956, г. Брэст), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1994). Скончыла БДУ (1980). У 1978—2001 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Даследавала сярэдневяковыя каменныя могільнікі яцвягаў 11—17 ст. на тэр. Гродзенскай і Віцебскай абласцей, у Нац. парку «Белавежская пушча», праводзіла архіт.археал. раскопкі помнікаў 17—18 ст. у Магілёўскай вобл. Аўтар працы «Яцвяжскія могільнікі Беларусі (канец XI — XVII ст.)» (1998).
Тв.: Вясковы жаночы касцюм XI— XVII стст. (па матэрыялах каменных могільнікаў Беларусі. Спробы рэканструкцыі) (у суаўт.) // Гістарычнаархеал. зборнік. Мінск, 1994. № 4; Вясковы мужчынскі строй XI—XVII стст. паводле матэрыялаў каменных могільнікаў Беларусі: спробы рэканструкцыі // Крыўя. 1996. № 1.
КЁБІЧ Людміла Антонаўна (н. 17.7.1951, г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага рна), беларуская пісьменніца. Скончыла Гродзенскі ўнт (1981). Працавала ў Ваўкавыскай муз. школе, Гродзенскім каледжы мастацтваў. 3 2005 старшыня Гродзенскага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кн. паэзіі «Па музычных законах» (1996), «Зялёная рутвіца» (2001), «Ключы ад неба» (2005), «Светач мастацтва» (2008), «Непераможны колер охры» (2008), «На беразе белай ракі» (2010), збкаў песень.
КЁДА Аляксандр Аляксандравіч (н. 30.11.1956, в. Турэц Карэліцкага рна), беларускі артыст оперы (бас).
А.Кеда ў ролі Дубатоўка.
Засл. артыст Беларусі (2004). Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас С.Асколкава). 3 1980 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру. Стварыў шэраг вобразаў у спектаклях класічнага рэпертуару: Папагена і Зарастра, Лепарэла («Чароўная флейта», «Дон Жуан» В.А.Моцарта), Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Цар Егіпта, Рамфіс («Аіда» Дж.Вердзі) і інш. Сярод роляў у операх бел. кампазітараў: Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Воланд («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Князь Раман («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі). Выканаў таксама партыі Свяшчэнніка («Матухна Кураж» С.Картэса) і Здані («Таямніца старога замка» У.Кандрусевіча) у запісах опер на радыё.
КЕЖЎН Браніслаў Адольфавіч (8.9. 1914, г. СанктПецярбург — 23.4. 1984), рускі паэт і перакладчык. AyTap збкаў паэзіі «Радзіма» (1935), «Дарогі ў свет» (1939), «Балтыйскія зоркі» (1959), «Запаветныя агні» (1962), «Шляхідарогі дальнія» (1970), «Дыханне зямлі» (1977) і інш. Падарожнічаў па Беларусі, напісаў арт. пра Я.Купалу «Ад сэрца» (1972), успаміны пра П.Глебку «На Няве і
439
КЕЛІХ
Волзе» (у кн. «Пясняр мужнасці», 1976), вершы «Беларускай зямлі», «Брэст», «Беларускім паэтам» і інш. Адзін з перакладчыкаў на рус. мову «Анталогіі беларускай паэзіі» (1948), зб. вершаў бел. паэтаў «Беларусь мая» (1983), асобных твораў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, К.Буйло, М.Калачынскага, У.Корбана, К.Крапівы, А.Куляшова, М.Танка, М.Хведаровіча.
КЁЛІХ (ням. Kelch, польск. kielich), сасуд, чаша, 1) танкасценны шкляны ці крыштальны (радзей металічны) посуд для напояў. У Беларусі К. пачалі вырабляць у Налібоцкай (1717—1866) і Урэцкай (1737—1846) шкляных мануфактурах. К. стваралі з каляровага і бязколернага шкла, якое афарбоўвалі калоідным золатам паводле ням. тэхналогіі 17 ст. Аздаблялі гравіраваннем, шліфоўкай, контррэльефнай матавай разьбой, ніцямі рубінавага шкла, міжсценным залачэннем, размалёўкай золатам, серабром, плацінай, накладнымі рэльефнымі медальёнамікамеямі з партрэтнымі выявамі і інш. У пач. 20 ст. К. выраблялі на фабры
Келіх Урэцкай шкляной мануфактуры. 175070ягг.
Кемелішкаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
ках «Нёман А» і «Нёман Б». Традыцыі майстроў мінулага працягваюць сучасныя бел. мастакі па шкле. 2) Ва ўсх.слав., у т.л. бел., міфалогіі ёмістасць, у якой магла знаходзіцца «жыццядайная» і «мярцвячая» вадкасць (вада, «сіла»). У чарадзейных казках яны супрацьпастаўляліся: «Сіла ў келіху таілася вялікая...», «У зялёным келіху вада слабушчая наліта...». Часам гэта былі жыццё і смерць: «У келіху жыццётаілася...», «У келіху смерць прыхавана...». Выпіць сумесна з некім К. за сталом перамоў азначала пацвердзіць нейкую агульную дамову (заключэнне міру, выгаднага кантракта, згода з прапанаванымі ўмовамі і інш.). У такім значэнні магла згадвацца «браціна» — медная паўвядзёрная ёмістасць, у якой разносілі віно на ўсю «брацію», разліваючы яго па асобных К. Так маглі называць і агульны К., які перадавалі з рук у рукі («па ходзе сонца») вакол бяседнага стала. К. мог быць «горкім», асабліва калі з яго пілі падчас памінак, вайсковай трызны: «Выпіць горкі келіх...» Часам К. згадваўся, калі гаворка вялася пра нейкія маральнаэтычныя каноны: «Раскруціў губы на чужы келіх». К. таксама ўпамінаўся ў загадках: «Над дваром вісіць келіх з малаком» (месяц).
А.М.Ненадавец.
КЕМЁЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры барока з элементамі неаготыкі ў в. Кемелішкі Астравецкага рна. Пабудаваны ў 1781 з дрэва па фундацыі С.Прушынскага, у 1900 перабудаваны. У 1931 пры касцёле існаваў кляштар місіянерак. У ансамблі з храмам 3ярусная чацверыковая шатровая званіца і 3арачная мураваная брама. Асн. аб’ём выкананы ў форме лацінскага крыжа, якую падкрэслівае перакрыжаванне 2схільных дахаў 3нефавага зруба і трансепта. На гал. фасадзе 2 шатровыя вежы (васьмярык на чацверыку) з франтончыкамі ў аснаванні, якія разам з 4граннымі сігнатуркамі па тарцах дахаў надаюць архітэктуры храма гатычную афарбоўку. Уваход вылучаны 4слупавым вертыкальна выцягнутым ганкам з трохвугольным шчытом, што ўтвараюць утрыраваны класічны порцік. Імкненне пераняць рысы мураванай архітэктуры праявілася ў высока ўзнятых аконных праёмах лучковай формы, рамбічных люкарнах, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі фасадаў. Унутраная прастора храма 6 слупамі падзелена на 3 нефы, раскрытыя ў 5гранную апсіду і крылы трансепта. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаны барочнакласіцыстычны алтар. Храм унесены ў Дзярж.
440
КЕРАМІКА
спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
КЕМЁЛІШКАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «КЕМЯЛЁНА». Створаны ў 1995 у в. Кемелішкі Астравецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік С.В.Дзям’янчык. У складзе ансамбля 17 чал. ва ўзросце ад 25 да 44 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — выкананне слав. нар. песень, аўтарскіх твораў, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, аўтарскія творы «Чаму не прыйшоў», «Чорны воран», «Ой, у дуброве», «Загуляў казак», «Чарачка» А.Альховіка і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: абл.: харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012), рэгіянальных нар. песні «Песні памежжа» (в. Рымдзюны Астравецкага рна, 2006), польск. песні (г. Астравец, 2012), дыпламант рэгіянальнага фестывалю «Песні памежжа» (в. Рымдзюны Астравецкага рна, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю: нар. мастацтва (г. Сувалкі, Польшча, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), рэгіянальнай выс
Кеме.іішкаўскі народны ансамбль народнай песні «Кемяліна»
Кераміка івянецкая (фляндраваная).
Вырабы І.Бурачэўскага.
таўкікірмашу «Паўночны вектар Гродзеншчыны» (г. Ашмяны, 2010, г. Смаргонь, 2011, г. Астравец, 2012).
І.М.Цэван.
КЕРАМІКА (грэч. keramike ганчарнае мастацтва ад keramos гліна), вырабы з прыродных глін і іх сумесей з мінеральнымі і арганічнымі дамешкамі, абпаленыя да каменепадобнага стану. Паводле прызначэння падзяляецца на посуд, буд. вырабы (цэгла, чарапіца, кафля, керамічная плітка і інш.), маст. К. (дэкар. посуд, пано, рэльефы, фігуркі і інш.). Асн. тэхнал. віды К. — тэракота, шамот, маёліка, фаянс, фарфор. Выраб керамічнага посуду пачаўся ў 8—6 тыс. да н.э. ў Пярэдняй Азіі (Месапатаміі), на Блізкім Усходзе і ў Інданезіі, у Еўропе — у 6м — пач. 5га тыс. да н.э. У гісторыі К. значнае месца займаюць
стараж.грэч. размаляваныя вазы і тэракотавыя статуэткі, кітайскі фарфор 9—17 ст., блізкаўсх. паліхромны посуд і архіт. абліцоўкі 9—13 ст., італьян. маёліка 15—17 ст., мейсенскі фарфор 18 ст. і інш. На тэр. Беларусі першыя керамічныя вырабы (лепленыя ўручную арнаментаваныя гаршкі) з’явіліся ў эпоху неаліту. Са з’яўленнем ганчарнага круга (10 ст.) распаўсюдзілася тачэнне або выцягванне посуду з аднаго кавалка гліны; павысілася пластычнасць, выразнасць і разнастайнасць форм вырабаў, пашырыўся асартымент. Практычныя і эстэтычныя якасці іх выраслі з прымяненнем глазуры (гл. Глазураваная кераміка). К. пачалі выкарыстоўваць у манумент. будаўніцтве: з гліны выраблялі плінфу, архіт. дэталі, галаснікі, абліцовачныя
пліткі (гл. Плітка дэкаратыўная). 3 15 ст. развівалася вытворчасць кафлі, якой абліцоўвалі печы і каміны ў замках, палацах, храмах, гар. жыллі. У 17 ст. традыцыі і тэхналогію вырабу паліхромнай рэльефнай кафлі бел. м