• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    мавугольных аконных праёмаў. Ва ўнутранай прасторы над вузкім бабінцам — хоры з драўлянай балюстрадай. Апсіда аддзелена ад асн. аб’ёмудраўляным іканастасам.
    КЁНІГСБЕРГСКІ ЛЁТАПІС, гл. Радзівілаўскі летапіс.
    КЖЫЖАНОЎСКІ (Krzyzanowski) Юльян (4.7.1892, в. Стаянцы Львоўскай вобл., Украіна — 19.5.1976), польскі літаратуразнавец і фалькларыст. Чл. Польск. Акадэміі ведаў (Кракаў, 1933), Польск. АН (1951), Сербскай АН (1965). Скончыў Ягелонскі ўнт (1914). 3 1930 праф. Рыжскага, у 1934—39 Варшаўскага ўнтаў. У 1969—73 у Інце літ. даследаванняў Польск. АН. Вывучаў пытанні фалькларыстыкі і літ.знаўства. Шмат увагі надаваў бел. фальклору, яго збіральнікам і даследчыкам: «Забаўныя гісторыі збіральніка ахвяраванняў Ігната Ходзькі» (1932), «3 фальклорных матываў у Міцкевіча» (1934), «Пра народнасць Міцкевіча», «Народныя матывы ў творчасці Міцкевіча» (абодва 1956), «Народнасцьу III частцы «Дзядоў» (1958), «У святле рамантызму» (1961; пра А.Рыпінскага), «Саламон Рысінскі» (1964), «Праца Міхала Федароўскага» (1969) і інш. Даследаваў зб. апрацаваных бел. нар. казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навагрудка «Польскі казачнік» А.Глінскага (т. 1—4, 1853), этымалогію і гісторыю ўжывання прыказак і прымавак, пашыраных у польск. і ўсх.слав. мовах («Разумнай галаве хопіць двух слоў», т. 1—2, 195860).
    КІБАЛЬНІКАЎ Аляксандр Паўлавіч (22.8.1912, в. Арэхава Валгаградскай вобл., Расія — 5.9.1987), расійскі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Правадзейны чл. Акадэміі мастацтваў СССР (1954). Скончыў Саратаўскае маст.прам. вучылішча (1932). Працаваў у манумент. і партрэтнай скульптуры. Творы вызначаюцца вастрынёй пластычнага вырашэння, выразнасцю псіхал. характарыстык.
    444
    КІЕВАПЯЧЭРСКІ
    Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасцьгерой». Мастацкі кіраўнік А.П.Кібальнікаў.
    Гал. маст. кіраўнік стварэння мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасцьгерой» (1971). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1959.
    КІБАРДЗІН Ціхан Васільевіч (1863, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 1.11.1933), архітэктар. Скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у СанктПецярбургу (1890). Працаваў у Віцебску (у 1923—24 губернскі архітэктар). Пад кіраўніцтвам К. ў 1890 і 1902 распрацаваны генпланы Віцебска. У канцы 19 — пач. 20 ст. паводле яго праектаў пабудаваны банк, бровар, дражджавы зд, казармы 41й артылерыйскай брыгады, перабудаваны пасля пажару 1887 гар. тэатр і бальніца. У 1912 кіраваў буд. работамі пры ўзвядзенні помніка героям вайны 1812 (архіт. І.Фамін).
    КІВАЛАЎСТАНКЁВІЧ Юрый Паўлавіч (н. 20.10.1952, г. Ташкент), беларускі рэжысёр, сцэнарыст дакум. кіно. Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1974). У 1978—2000 на к/студыі «Беларусьфільм». Адначасова ў 1993—96 у «Белвідэацэнтры», у 1998—2000 у Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Рэж.пастаноўшчык дакум. фільмаў «Дастоева і Дастаеўскі» (1994), «Дастаеўскі і Беларусь» (1995), «Каложская царква» (1996), «Літвінава. Думка. Вобраз. Інтанацыя» (2000) і інш.
    М.А.Белаокая.
    КІВбТ (ад грэч. kibotos скрыня), даразахавальніца, бажніца, шафка з аб
    разамі, рама або каўчэг (скрыня) са шклом (звычайна драўляная), у якой змяшчаецца абраз. Адрозніваюць К. напольныя (для вял. храмавых абразоў) і навясныя (для невял. абразоў у храмах і хатах). Правобразам з’яўляецца Каўчэг Запавету Іерусалімскага храма. У Беларусі К. звычайна выраблялі з дрэва: разны К. Успенскай царквы ў в. Капцёўка Гродзенскага рна (канец 17 — пач. 18 ст.), Пакроўскай царквы ў в. Акцябр Кобрынскага рна (1887), Мікалаеўскай царквы ў в. Азяты Жабінкаўскага рна (19 ст.), сабора Усіх Бел. Святых у г. Гродна (2005). Д.А.Краўнанка.
    КІГН Уладзімір Л юдвігавіч (літ. псеўданім Д з е д л а ў; 27.1.1856, г. Тамбоў
    Ківот сабора Усіх Беларускіх Святыху г. Гродна. 2005.
    Расія — 16.6.1908), рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ўнт (1882). 3 1860 амаль увесь час жыў у Беларусі ў вёсках Дзедлава і Фёдараўка (цяпер Рагачоўскі рн Гомельскай вобл.). Аўтар аповесці «Сашачка» (1892), збкаў «Мы. Эцюды» (1889), «Лірычныя апавяданні» (1902), кн. «Кіеўскі Уладзімірскі сабор і яго мастацкія творы» (1901) і інш. Пра Беларусь, сялянбеларусаў з любоўю і павагай пісаў у цыклах нарысаў «Аблава (Беларускія сілуэты)» (1878), «Перасяленцы і новыя мясціны» (1894), «Панарама Сібіры» (1900).
    КІЕВАПЯЧ$РСКІ пацярьік, помнік агіяграфічнай старажытнарускай літаратуры. 36. дыдактычных апавяданняў, прысвечаных гісторыі заснавання КіеваПячэрскага манастыра (сярэдзіна 11 ст.), а таксама жыццю і дзейнасці яго манахаў. Твор меў шматлікія літ. рэдакцыі. Першапачатковы тэкст з’явіўся ў 1220я гг. (не захаваўся), калі пачалі ліставанне ўладзімірасуздальскі епіскап Сімон і пячэрскі манах Палікарп. Захавалася некалькі спісаў пач. 15 — 17 ст., упершыню надрукаваны ў Кіеве ў 1661. Нагодай для ліставання было «нясціплае» памкненне манаха да высокіх царк. пасад («А ты, брат мой, ці не епіскапства пажадаў?»). У «Пасланні» да Палікарпа Сімон павучае яго, заклікае пакаяцца і «вярнуцца да ціхага і немітуслівага жыцця» ў «святым месцы». Да «Паслання...» епіскап дадае 9 аповедаў аб жыцці пячэрскіх святых. Кожны з манахаў паказаны як ідэальны хрысціянін, які ахвяраваў жыццё Богу і людзям. Апроч агіяграфічных тэкстаў у К.П.п. уваходзіць «Слова аб стварэнні Пячэрскай царквы», напісанае таксама Сімонам. Складанне зб. працягнуў духоўны вучань епіскапа манах Палікарп. Ён напісаў «Пасланне ігумену Пячэрскага манастыра» і дадаў апавяданні пра святых. Прыблізна ў 13 ст. да твораў напісаных Сімонам і Палікарпам, было далучана «Слова пра першых чарнарызцаў пячэрскіх», як лічыцца, за
    445
    КНЕВСКАЯ
    пазычанае з «Аповесці мінулых гадоў». Гэтыя тэксты склалі аснову К.П.п., які ў пазнейшыя часы дапаўняўся інш. тэкстамі адпаведнага жанру. Пацярык аказаў вял. ўплыў на развіццё агіяграфічнай лры ўсх. славян.
    В.І.Еўмянькоў.
    «КЙЕВСКАЯ СТАРЙНА», штомесячны гісторыкаэтнаграфічны часопіс. Выдаваўся на рус. мове ў Кіеве ў 1882—1906. Заснавальнік і першы ўкр. рэд. гісторык Ф.Г.Лебядзінцаў. Друкаваў даследаванні па гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, лры, фальклоры Украіны, дакументы пра дзеячаў укр. культуры. Змяшчаў творы І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі, П.Мірнага і інш. Рэгулярна публікаваў рэцэнзіі, у т.л. на працы бел. вучоных М.В.ДоўнарЗапольскага, Я.Ф.Карскага, А.Кіркора, Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна, А.Я.Багдановіча і інш., агляды новай лры па нар. творчасці, этнаграфіі, гісторыі слав. народаў. На старонках часопіса ўпершыню быў надрукаваны «Дзённік» Ф.Еўлашоўскага (1886), аўтабіяграфія вандроўнага святара 18 ст. І.М.Турчыноўскага «Жыццё і пакуты» (агульны помнік укр. і бел. лр), арт. М.Ф.Сумцова «Прамова Івана Мялешкі як літаратурны помнік» (1894). У 1907 выходзіў на ўкр. мове пад назвай «Украіна».
    В.Кіеня. Ручнікі.
    КІЁНЯ Валянціна Міхайлаўна (н. 22.3.1941, в. Семежава Капыльскага рна), беларускі народны майстар у галіне ткацтва. Традыцыі капыльскага ткацтва засвоіла з дзяцінства. 3 1979 ткачыханадомніца Слуцкай фабрыкі маст. вырабаў, з 2003 майстарметадыст Капыльскага раённага Цэнтра ткацтва (в. Семежава). Валодае ўсімі традыц. тэхнікамі ткацтва, перш за ўсё закладной, якой вытыкае ручнікі з характэрнымі ромбагеаметрычнымі ўзорамі. Удзельнік, дыпламант, лаўрэат выставак, конкурсаў, фестываляў нар. творчасці.
    Я. М. Сахута.
    КІЕЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, раннеславянская археалагічная культура канца 2—3 — сярэдзіны 5 ст., помнікі якой размешчаны на тэр. лесастэпавай зоны Усх. Еўропы ад Сярэдняга Падняпроў’я на 3 да р. Аскол на У, у лясным Падняпроў’і і Падзясенні. К.к. вылучана В.М.Даніленкам у 1953. Помнікі К.к. ўтвараюць 4 лакальныя варыянты: сярэднедняпроўскі (частка басейна Дняпра паміж вусцямі рэк Цецераў і Рось, уключаючы рэкі Ірпень, Стугна, Красная, Трубеж); дзяснянскі (басейн Дзясны ад нізоўяў да р. Вецьма); сеймінскаданецкі ў лесастэпавай зоне на водападзеле рэк Дняпро і Дон; верхнедняпроўскі ў лясной зоне (учас
    так басейна Дняпра ад вусця р. Сож да Оршы, уключаючы большую частку басейна Сажа і нізоўя Бярэзіны, басейн рэк Зах. Дзвіна і Вялікая), а таксама асобныя помнікі ў Падляшшы (усх. Польшча) і Самарскім Паволжы. Матэрыяльная культура кожнага варыянта адрозніваецца шэрагам асаблівасцей у домабудаўніцтве, пахавальным абрадзе, керамічным і рэчавым комплексах.
    Помнікі К.к. прадстаўлены неўмацаванымі паселішчамі — селішчамі, пл. 0,5—2 га, зрэдку 6—8 га (Адаменка, Тайманава), у асобных выпадках гарадзішчамі (в. Казінова Гарадоцкага рна). Жытлы прадстаўлены паўзямлянкамі і наземнымі дамамі з адкрытымі агнішчамі. Паўзямлянкі прамавугольныя ў плане (пл. 8—24 м2) з цэнтр. апорным слупам, паглыбленыя ў зямлю на 0,4— 1,2 м. Канструкцыя сцен слупавая ці зрубная. У гасп. комплекс уваходзілі асобна збудаваныя агнішчы з масіўным подам, замошчаным чарапкамі ці камянямі, і гасп. ямы для захоўвання прадуктаў. Для К.к. характэрны грунтавыя могільнікі ў непасрэднай блізкасці ад паселішчаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Перапаленыя косткі змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямы глыб. 0,2—0,6 м. Вядомы таксама урнавыя пахаванні (замест урнаў выкарыстоўвалі ляпныя гаршкі, некаторыя з іх накрывалі перавернутай уверх дном пасудзінай). Пахавальны інвентар: быт. рэчы, прадметы ўбрання, рэшткі трызны. Часам на могільніках сустракаюцца пляцоўкі для спалення памерлых — у выглядзе скапленняў вугалю з кальцыніраванымі косткамі (Новыя Безрадзічы, Рабаўка1 ваУкраіне).
    Насельніцтва К.к. займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам. Добра былі развіты ганчарства, чорная і каляровая металургія, ткацтва.
    Кераміка К.к. (гаршкі, міскі, пасудзіны маленькіх памераў, дыскінакрыўкі, масіўныя гаршкі выш. да 50 см) ляпная, зрэдку арнаментава
    446
    КІЕЎСКАЯ
    Перыядызацыя і храналогія кіеўскай культуры (паводле Я.У.Максімава і Р.У.Церпілоўскага).
    Керамічны посуд кіеўскай культуры. I перыяд — канец 2 — 1я пал. 3 cm.; II перыяд — 2я пал. 2— 1я пал. 4 cm.; Ill перыяд — 4 — 1я пал. 5 cm. (паводле Я.У.Максімава і Р.У.Церпілоўскага).
    ная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве. Сустракаецца глянцаваны посуд. 3 жалеза і сталі выраблялі нажы з прамой ці злёгку пукатай спінкай, шылы, свердзелы, кавальскія інструменты, нажніцы, сярпы і інш., з косці — іголкі, тупікі, спіцы, качаДЫКІ, 3 гліны — тыглі, льячкі, грузілы, прасліцы (плоскабіканічныя з вял. адтулінай), з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Выяўлены жалезныя наканечнікі стрэл, рыштунак конніка, шпоры, дэталі конскай збруі.
    Для ранняга перыяду існавання К.к. (канец 2 — 3 ст.) характэрна наяўнасць позназарубінецкіх рыс у формах і дэкоры ляпнога посуду, ранніх тыпаў лунніц з выемчатымі эмалямі, выкарыстоўванне шпор і спражак сярэднееўрап. тыпаў, правінцыйна рымскі імпарт (шкляныя
    і паставыя пацеркі, фібулыброшкі, кругавы посуд). Для сярэдняга перыяду (2я пал. 3 — 4 ст.) характэрна распаўсюджанне ў арэале К.к. чарняхоўскага імпарту (амфары, касцяныя грабяні, воінскія фібулы), вырабаў з эмаллю позніх тыпаў. Позні перыяд характарызуецца фінальнымі кантактамі з чарняхоўскай культурай, з’яўленнем у матэрыяльнай культуры рыс (керамічны набор, пахавальны абрад, домабудаўніцтва і інш.), хара