Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
трамі, у маёнтках (уручную) і на мануфактурах. У 1733 Ганна Радзівіл адкрыла мануфактуру па вырабе К. у БельскуПадляскім (цяпер у Польшчы; па эскізах мастакоў К.Д.Гескага і К.Лютніцкага), т.зв. тызенгаўзаўскія К. выраблялі на Гродзенскіх каралеў
скіх мануфактурах (з 1768; па эскізах мастакоў В.Дзюпінэ, Л.Фалевіле). Традьшыі ткацтва К. захаваліся ў гродзенскіх дыванах падвойных.
КІМБЕРГ Якаў Мікалаевіч (16.12. 1909, г. Адэса, Украіна — 27.1.1993), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1967). Скончыў драм. курсы пры к/студыі «Масфільм» (1937). Праца
ваў у Бабруйску ў тэатрах калгаснасаўгасным (1938—41) і абл. драм. (з 1945), Гродзенскім абл. драм. тэатры (1947—73). Выконваў драм., характарныя, камедыйныя ролі. Мастацтва К. адметнае мяккімі лірычнымі фарбамі, гумарам, жыццёвай пераканаўчасцю. Яго работы вызначаліся спалучэннем псіхал. аналізу з выразным знешнім малюнкам, багатай выяўл. палітрай сцэнічных фарбаў. 3 лепшых роляў: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Ялеся («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Макараў («ПортАртур» паводле А.Сцяпанава), Карл Маркс («Дачка Расіі» П.Чараднічэнкі) і інш. Яркі гумар, каскад дасціпных знаходак выяўляў у камедыйных ролях, сярод якіх асабліва вылучаліся Цярэшка Калабок («Трыбунал» А.Макаёнка), Боцман Сілыч («Раскінулася мора шырока» У.Азарава, У.Вішнеўскага, А.Крона) і інш. Сакавітыя характарныя персанажы К. — Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Мітрыч («Улада цемры» Л .Талстога) і інш. Драм. ролі пры лаканізме выразных сродкаў выконваў з вял. унутранай сілай, пераканаўчасцю: Шыковіч («Сэрца на далоні» І.Шамякіна), Максімаў («Дыпламат» С.Алёшына) і інш. А.А.Лабовіч.
449
КІНА...
КША... (ад грэч. кіпеб рухаю), пачатковая частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да кінематаграфіі (кінастудыя, кіначасопіс).
КІНААПЕРАТАРСКАЕ МАСТАЦТВА, гл. ў арт. Аператарскае мастацтва.
КІНАДРАМАТУРПЯ, галіна літаратурнакінематаграфічнай творчасці, якая займаецца стварэннем сцэнарыяў — літ. твораў для экраннага ўвасаблення. Узнікла і фарміравалася ў працэссе развіцця кінематаграфіі ў выніку творчага засваення вобразных сродкаў літ. прозы і драматургіі ў непасрэднай сувязі з развіццём спецыфічных сродкаў выразнасці кінамастацтва. Па паходжанні і вызначэнні мае дваістую прыроду: сцэнарый з’яўляецца адначасова літ. (публікуецца самастойна) і кінематаграфічным творам, прызначаным для ўзнаўлення на экране. К. вызначае своеасаблівасць увасаблення канфлікту ў сцэнарыі, будове сюжэта, спецыфіцы кампазіцыі, спосабах характарыстыкі персанажаў. Кінадраматургі звяртаюцца да непасрэднага адлюстравання рэчаіснасці або адаптуюць для экрана літ. творы. У сучаснай К. існуе імкненне да спалучэння вобразных сродкаў, яна стала больш свабоднай, разнастайнай па драм. канструкцыях, валодае багатай жанравай і стылявой палітрай. Першы бел. фільм «Лясная быль» (1926) быў пастаўлены паводле сцэнарыя М.Чарота на аснове яго дакум. аповесці. Сцэнарыстамі ў бел. кіно ў 1920—30я гг. выступалі пісьменнікі П.Броўка («Хто твой сябар?», 1933), Я.Маўр («Палескія рабінзоны», 1934), З.Бядуля («Салавей», 1937), a таксама прафес. сцэнарысты А. Вольны («Хвоі гамоняць», 1929), Р.Кобец («Двойчы народжаны», 1933) і інш. 3 канца 1940х гг. сцэнарыі стваралі бел. пісьменнікі А.Маўзон («Канстанцін Заслонаў», 1949), К.Крапіва («Хто смяецца апошнім», 1954), А.Куляшоў («Чырвонае лісце», 1958), К.Губарэвіч («Паланэз Агінскага», 1971), У.Караткевіч («Дзікае паля
ванне караля Стаха», 1979; «Чорны замак Альшанскі», 1983) і інш. Тэму Вял. Айч. вайны адлюстроўвалі ва ўласных сцэнарыях В.Быкаў («Трэцяя ракета», 1963; «Альпійская балада», 1965; «Воўчая зграя», 1975; «Яго батальён», 1988), І.Шамякін («Хлеб пахне порахам», 1973; «Вазьму твой боль», 1980), А.Адамовіч («Ідзі і глядзі», 1985), М.Можар («Ворагі», 2007), праблемы грамадства — А.Дудараў («Дэбют», 1978; «Белыя Росы», 1983). 3 1990х гг. бел. К. працягвае развівацца ў двух кірунках: экранізацыя значных твораў бел. пісьменнікаў і стварэнне арыгінальных сцэнарыяў, разнастайных па форме і жанрах. У бел. К. працуюць пісьменнікі і сцэнарысты А.Зайцаў («Франка — жонка хама», 1991; «IlaMix жыццём і смерцю», 2002), Ф.Конеў («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», 1994; «Бальная сукенка», 2003; «Я памятаю», 2005), Г.Марчук («Кветкі правінцыі», 1994), А.Качан («Павадыр», 2001), А.Дзялендзік («Анастасія Слуцкая», 2003), У.Мароз (дакум. «Пад крылом анёла», 2006; «Даўняе слова. Лёс Міхаіла Бароўскага», 2012), А.Калюнава («Інсайт», 2009), М.Ульман і П.Сім («Адзінокі востраў», 2012) і інш. Л.М.Зайцава.
КІНАЗДЬІМКА, бесперапыннае фатаграфаванне на кінаплёнку шэрага паслядоўных кадраў, якія адлюстроўваюць фазы руху аб’екта ці змену яго стану; этап стварэння кінафільма. Выконваецца з дапамогай кіназдымачнага апарата. Бывае К. сінхронная (робіцца адначасова з гуказапісам) і нямая (без гуказапісу, з наступным агучваннем ці пад папярэдне запісаную фанаграму). Адрозніваюць К. пакадравую, запаволеную (менш як 24 кадры за секунду, дасягаецца ўяўнае запавольванне часу ў кінематографе, на тэлебачанні і ў камп’ютарных гульнях), нармальную (24—30), паскораную (да 120—150, выкарыстоўваецца для эфекту запавольвання руху пры праекцыі фільма з стандартнай частатой кадраў, у на
вук. мэтах), хуткасную (750—10 000) і высакахуткасную (больш за 10000). Да спец. відаў К. адносяць падводную камбінаваную, мікра, рэнтгена, стэрэакіназдымку, здымку ў інфрачырвоных і ўльтрафіялетавых прамянях. Паводле пазіцыі кіназдымачнай камеры адрозніваюць К. статычную, дынамічную і панарамную, паводле месца выканання — натурную і павільённую.
КІНАЗНАЎСТВА, навука, якая вывучае гісторыю і тэорыю кіно як самаст. сінтэтычнае мастацтва, яго месца ў сістэме экранных мастацтваў і сусв. маст. культуры, сувязі з усёй сістэмай традыц. і тэхнагенных мастацтваў, віды і жанры, спецыфіку кінапрафесій, значнасць кінематаграфіі ў сац.культ. працэсах, структуру кінааўдыторыі; галіна мастацтвазнаўства. Уключае гісторыю і тэорыю кіно, кінакрытыку, кінабібліяграфію і фільмаграфію. Развіваецца ва ўзаемадзеянні з інш. навукамі, асабліва з эстэтыкай, сацыялогіяй, псіхалогіяй. Станаўленню бел. К. садзейнічалі прыход у 2й пал. 1950 — 60х гг. новых творцаў, пашырэнне кінавытворчасці і павышэнне маст. ўзроўню фільмаў. У 1957 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі быў створаны сектар тэатра, кіно і музыкі, на аснове якога ўзнік сектар тэатра і кіно (з 1977 сектар кіна і тэлемастацтва). У «Весцях АН БССР» і інш. выданнях друкаваліся арт. аб фільмахспектаклях, кінапубліцыстыцы, героікапатрыятычнай і сучаснай тэматыкі ў даваен. і пасляваен. бел. кінамастацтве (збкі «Беларускае мастацтва», 1957, 1962; «Праблемы сучаснага беларускага мастацтва», 1968). Спецыфіку вобразнасці ў кінапубліцыстыцы даследавалі Е.Бондарава, Л.Шылава («Нарыс на экране», 1969), Н.Фральцова («Тэлебачанне: хроніка, дакумент, вобраз», 1977), віды і жанры кіно, спецыфіку кінавобраза — В.Нячай і Г.Ратнікаў («Асновы кінамастацтва», 1978). Гісторыя бел. кіно выкладзена ў працы А.Красінскага «Экран зям
450
КІНАКАМЕДЫЯ
лі беларускай» (1973). Падрыхтаваны калектыўныя працы па гісторыі бел. кіно: «Беларускае кіно» А.Красінскага, В.Смаля, Г.Тарасевіча (1962), «Гісторыя беларускага кіно» (ч. 1—2, 1969—70), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» (т. 1—4, 2001—04), збкі «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Беларускае ігравое кіно на пачатку 21 стагоддзя: рэальнасць і перспектыва» (2000), «Канцэпцыя развіцця беларускага кіно» (2001), «Беларускае кіно ў тварах» (2004), «Вялікая Айчынная вайна ў кінамастацтве Беларусі» (2010) і інш. Дакум. кіно прысвечаны даследаванні А.Красінскага («Кіно: ігравое плюс дакументальнае», 1987), А.Алая («Сустрэчы на ўсё жыццё: Нататкі кінааператара», 1989), збкі «Экран і культура: Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі» (1999). Праблемы тэлевізійнага кіно разгледжаны ў манаграфіях В.Нячай: «Фільм у нас дома: Пра тэлевізійнае дакументальнае кіно» (1974), «Станаўленне мастацкага тэлефільма» (1976), «Ракурсы: Пра тэлевізійную камунікацыю і эстэтыку» (1990), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі. Т. 3. Тэлевізійнае кіно 1956—2002» (2004, з В.Мядзведзевай, Н.Агафонавай) і інш. Творчасць кінематаграфістаў прааналізавана ў манаграфіях А.Красінскага «Юрый Тарыч» (1971), «Беларускія акцёры ў кіно» (1973), Е.Бондаравай «Кінастужка даўжынёю ў жыццё: нарыс творчай біяграфіі народнага артыста СССР кінарэжысёра У.У.КоршСабліна» (1980), «Ад сэрца да сэрца: старонкі жыцця і творчасці народнага артыста СССР і БССР, кінарэжысёра Віктара Турава» (2001), У.Арлова «Магія белага экрана» (2002), М.Пташука «Споведзь кінарэжысёра. Сцэнарый мастацкага фільма. Публікацыі. Успаміны» (2004); «Беларускае кіно. Персаналіі» (2007) і інш. Шматлікія аспекты кінаадукацыі прадстаўлены ў кн. В.Нячай («Асновы кінамастацтва», 1985; «Асновы кінамастацтва», 1989), Л.Саянковай («Масавая культура: Эвалю
цыя відовішчных форм», 2003) і інш. Выданы каталогі бел. фільмаў: каталогдаведнік «Усе беларускія фільмы» (т. 1—2, 1996, 2000), «Беларуская культура і кіно: Тэматычны каталог дакументальных фільмаў», «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Ч. 1. Кінадакументы» (абодва 2002).
Літ.: Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка: Праблемы адаптацыі да новых рэальнасцей. Мінск, 1998. КІНАКАМЁДЫЯ, жанр кінамастацтва, творы якога адлюстроўваюць камедыйныя характары і сітуацыі, выклікаюць смех гледачоў; адносяцца да эстэтычнай катэгорыі камічнага. Падрадзяляецца на эксцэнтрычную, лірычную, сатыр., фантаст., абсурдную, парадыйную К., кінавадэвіль, кінафарс, трагікамедыю і інш. У бел. кіно канца 1920 — 1940х гг. створаны К.: быт. і сатыр. «Джэнтльмен і певень» (1928, рэж. У.Балюзак), «Дзяўчына спяшаецца на спаткан
Да арт. Кінакамедыя. Кадр з фільма «Дастыш Фантастыш». 2009.
Да арт. Кінакаліедыя. Кадр з фімма «На спінеў чорнага ката». 2008.
не» (1936, рэж. М.Вернер), лірычныя «Мядзведзь» (1938, рэж. І.Аненскі), «Маё каханне» (1940, рэж. У.КоршСаблін) і інш. 3 1950х гг. ствараліся экранізацыі камедыйных спектакляў па творах бел. драматургаў: К.Крапівы («Хто смяецца апошнім, 1954, рэж. У.КоршСаблін), В.Вольскага («Несцерка», 1955, рэж. А.Зархі), А.Макаёнка («Рагаты бастыён», 1964, рэж. П.Васілеўскі), М.Матукоўскага («Мудрамер», 1988; рэж. В.Панамароў) і інш. Створана шмат дзіцячых эксцэнтрычных, муз., прыгодніцкіх К.: «Капітан Схлусігалава» (1979, рэж. М.Лук’янаў), «Ціхія троечнікі» (1980, рэж. В.Нікіфараў), «Не забудзьце выключыць тэлевізар» (1986, рэж. М.Лук’янаў), серыя кароткаметражных фільмаў «Кешка і іншыя» (1991—93, рэж. Б.Берзнер) і інш. Класікай бел. К. лічыцца фільм «Белыя Росы» (1983, рэж. І.Дабралюбаў). Сярод бел. К. апошніх дзесяцігоддзяў: «Чырвоны востраў» (1991,
451
КІНАКРЫТЫКА
рэж. А.Фянько), «Гульня ўя