• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ра» (2010, рэж. А.Кудзіненка), дакум. карціна «Інакіня» (2011, рэж. Г.Адамовіч) 1 інш. А.А.Мацькова.
    КІНАФІ'ЛЬМ, гл. Фільм.
    КІНАХРбНІКА, здымка рэальных падзей, жанр кінамастацтва, звязаны з узнаўленнем падзей бягучага грамадскага жыцця; аснова дакументальнага кіно. Гал. яе асаблівасць — аб’ектыўны паказ рэчаіснасці, рэпартажнасць і аператыўнасць. У 1925 з кадраў К. пачалося станаўленне кінавытворчасці ў Беларусі: 1.5Л925 у Мінску аператар М.Лявонцьеў зняў першы хранікальны выпуск. К. таго часу паведамляла пра грамадскапаліт. жыццё Мінска («Адкрыццё Музея рэвалюцыі», «З’езд прафсаюзаў» і інш.). Хранікальны матэрыял пакладзены ў аснову бел. кіначасопісаў. У 1925—31 К. мінскага сектара «Белдзяржкіно» заняла дамінуючае і прывілеяванае становішча ў параўнанні з інш. відамі неігравога фільма. У 1935 створана Мінская студыя К. Пазнавальнасць месцаў падзей у спалучэнні з навізной кінаатракцыёна пры
    цягвалі ўвагу гледача, стваралі вакол некаторых стужак сапраўдны ажыятаж. Здзіўляла аператыўнасць хранікёраў: іх рэпартажы выходзілі на экраны мінскіх кінатэатраў літаральна праз дзеньдругі пасля здымак. Бел. К. канца 1920х —сярэдзіны 1930хгг. была эфектыўным інструментам экраннай агітацыі і прапаганды. У часы Вял. Айч. вайны бел. кінааператары (М.Бераў, І.Вейняровіч, У.Стральцоў, У.Цытрон, У.Цяслюк) уваходзілі ў склад франтавых кінагруп і ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы фільмаў «Мінск наш», «Вызваленне Савецкай Беларусі», «Бабруйскі «кацёл» (усе 1944) і інш. У 1950—60я гг. тэматыка К. значна пашырылася, пачала працаваць Мінская студыя навук.папулярных і хранікальнадакум. фільмаў (з 1968 творчае аб’яднанне «Летапіс» к/студыі «Беларусьфільм»). К. часта выкарыстоўваецца бел. фалькларыстамі для ілюстрацыі існавання ў Беларусі пэўнай этнагр. з’явы [напр., у 2013 В.Калацэй і К.Рэмішэўскі даследавалі К. «Савецкае мастацтва» (1939), у якой ёсць рэдкія кадры выканання музыкі дуэтам дудароў зпанад воз. Лосвіда (цяпер Гарадоцкага рна). Паводле гэтай К. былі вызначаны дадатковыя асаблівасці бел. дудаў]. У сучасным бел. кіно К. з’яўляецца сродкам аператыўнага інфармавання насельніцтва, асновай для стварэння фільмаў. Уласцівая К. ілюстрацыйнасць і маст. пераасэнсаванне хранікальнага матэрыялу набылі філас. гучанне і самаст. вобразны сэнс (фільмы «Геній месца», 2002, «Завядзёнка», 2006, рэж. Г.Адамовіч; «Мы жывём на краі...», 2001, «Драўляны народ», 2011, рэж. В.Аслюк, і інш.).
    КІНАЧАСбПІС, перыядычны кінавыпуск, які змяшчае інфармацыю пра розныя грамадскапаліт. падзеі; інфармацыйнаарыентаваная галіна неігравога кінематографа. Першыя К. з’явіліся ў 1900—10я гг. Пратакольнабясстрасны паказ рэчаіснасці ўласцівы першаму сав. К. «Кінатыдзень» (42 нумары ў 1918—19).
    456
    КІПРЫЯН
    3 1930х гг. К. выконвалі выключна інфармацыйнапрапагандысцкія функцыі. 3 1931 выходзілі асобныя нумары бел. К. «За сацыялістычную Беларусь» (пазнейшая назва «Савецкая Беларусь»), у сярэдзіне 1930х гг. выпушчана некалькі нумароў К. «Чэкіст» (пазней — «На варце»). У 1937 шырокую вядомасць набыў К. пра пуск электрастанцыі ў калгасе «Ленінскі заклік» (в. Мішкавічы Шумілінскага рна), які быў паказаны ва ўсіх населеных пунктах БССР. У Вял. Айч. вайну выходзіў К. «Савецкая Беларусь», які змяшчаў франтавую хроніку. Надбел. К. 1940—50хгг. працавалі рэж. І.Вейняровіч, М.Гарбуноў Л.Голуб, М.Любошыц, Ю.Стальмакоў С.Сплашноў У.Стральцоў Б.Шалонцаў І.Шульман і інш. У канцы 1940 — пач. 50х гг. у кінатэатрах дэманстравалі К. пра жыццё сав. грамадзян у ГУЛАГу, у якіх паказвалася важнасць спорту, самаадукацыі і інш. для змены поглядаў чалавека. 3 1950х гг. рост аўдыторыі выклікаў патрэбу ў дыферэнцыяцыі К. паводле інтарэсаў розных сац.дэмаграфічных груп. У 1954—58 з’явіліся К. «Веды», «Юны піянер», «Мастацтва», «Для вас, жанчыны», «Маладосць», «Фізкультура і спорт». У 1961 пачаўся выпуск 2 тэматычных штоквартальных К. «Спартыўны агляд» і «Мастацтва Беларусі» (абодва да 1983). У іх стварэнні бралі ўдзел рэж. М.Заслонава, Л.Матусевіч, І.Пікман, С.Прошын, У.Скітовіч, В.Сукманаў У.Шэлег, Р.Ясінскі, А.Ястрабаў і інш. У 1960я гг. былі створаны К. «Сельская гаспадарка Беларусі» (на бел. мове) і «Навука і тэхніка» (абодва да 1968). У 1970я гг. К. здымалі бел. рэж. І.Вейняровіч, С.Гайдук, В.Дашук, А.Карпаў С.Лук’янчыкаў І.Пікман, А.Чакмянёў І.Шышоў Р.Ясінскі і інш. У 1990—91 існаваў К. «Дзянніца» (рэж. У.Халіп), які актьгўна асвятляў інфармац. працэсы грамадства. У 1990я гг. К. саступіў арэну новаму паліятыву кінамастацтва — кінаальманаху. Сярод вядомых бел. К.: «Савецкая Беларусь» (з 1937,
    у 1951—54 пад назвай «Навіны дня», з 1991 «Беларусь»), «Піянер Беларусі» (з 1952), «Браты Ермаловічы» (з 1993), «Мінск — мой горад» (з 2003), «Раскадроўка» (з 2013) і інш.
    К.І.Рэмішэўскі.
    КІНЕМАТАГРАФІЯ, галіна культуры, якая ўключае творчы, вытворчы, навук., тэхн., адукац., інфармацыйны, асветніцкі працэсы, накіраваныя на вытворчасць, паказ, пракат, тыражаванне, продаж фільмаў. У мэтах эстэтычнага і духоўнага выхавання грамадзян, папулярызацыі кінамастацтва праводзяцца кінематаграфічныя мерапрыемствы (кінафестывалі, кіналекторыі, кінаклубы, дні кіно і інш.). Вытворчасць фільмаў пры дапамозе кінатэхнікі сканцэнтравана на кінастудыях. Дэманструюцца фільмы ў кінатэатрах, на перасоўнай апаратуры, па тэлебачанні, з відэакасет і відэадыскаў. Бел. дзярж. палітыка ў галіне К. засноўваецца на мностве прынцыпаў: падтрымка кінематаграфіі, развіццё кінамастацтва ў мэтах эстэтычнага, духоўнага і маральнага выхавання грамадзян, папулярызацыя нац. фільмаў і фільмаў у рамках сац.творчага заказу, фарміраванне і развіццё канкурэнтнага творчага асяроддзя, стварэнне ўмоў для прыцягнення для вытворчасці фільмаў сродкаў юрыд. і фіз. асоб, паказ і пракат фільмаў для малазабяспечаных грамадзян у сельскіх нас. пунктах, пасёлках гар. тыпу, гарадах раённага і абл. падпарадкавання і інш.
    КІНЕМАТбГРАФ (ад грэч. kinema pyx + grapho пішу), 1) першапачаткова назва апарата для здымкі на кінаплёнку рухомых аб’ектаў і наступнага ўзнаўлення атрыманых здымкаў шляхам праецыравання на экран. 2) Відовішча (а таксама сістэма яго арганізацыі), заснаванае на выкарыстанні кінатэхн. апаратуры. 3) Устарэлая назва кінатэатра. Дэманстрацыя кінафільмаў у Беларусі пачалася ў канцы 19 ст., у пач. 20 ст. дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў. Часта тэрмін «К.» ужываецца для абазначэння паняцця «кінамастацтва».
    КІНКАМІНСКІ Уладзімір Тадэвушавіч (14.11.1950, Мінск — 10.1.1995), беларускі акцёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). 3 1972 працаваў у Нац. акад. тэатры імя Я.Купалы (з перапынкам у 1973— 74). У 1992—93 у Беластоцкім тэатры драмы імя А.Венгеркі (Польшча). Выразная знешняя фактура К.К. спалучалася з пачуццём сцэнічнай праўды, шчырасці, выкарыстаннем імправізацыі, іранічным стаўленнем да персанажаў. Асаблівасці творчай індывідуальнасці ярка выявіліся ў спектаклі «Тутэйшыя» Я.Купалы, дзе адначасова стварыў вобразы Польскага афіцэра, Начальніка патруля і Нямецкага афіцэра. На сцэне Тэатра бел. драматургіі выступіў у гал. ролях Падушкападобнага («Куку» М.Арахоўскага) і Сяржанта («Сабака з залатым зубам» У.Савуліча). Дзярж. прэмія Беларусі 1993. М.А.Бартніцкая.
    КІНб, гл. ў арт. Кінамастацтва.
    КІПРЫЯН (каля 1330  29.9.1406), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага, пісьменнік і перакладчык. 3 1364 келейнік канстанцінопальскага патрыярха Філафея Какіна, які у 1373 адправіў К. ў ВКЛ і Цвер для прымірэння літоўскага 1 цвярскога князёў з мітрапалітам усяе Русі Аляксеем. У 1375 прызначаны мітрапалітам кіеўскім, рускім і літоўскім з кафедрай у Кіеве. Пасля смерці мітрапаліта Аляксея быў гвалтоўна высланы маскоўскім вял. кн. Дзмітрыем Іванавічам (Данскім). У 1380 новы патрыярх Ніл змяніў тытул К. і пазбавіў яго права спадчыны на мітраполію. У 1389 рашэннем канстанцінопальскага патрыярха Антонія К. зноў абвешчаны мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі. У 1390 К. прыбыў у Маскву і быў прыняты вял. кн. Васілём Дзмітрыевічам. К. змагаўся за адзінства мітраполіі на землях рус. княствваў і ВКЛ, адстойваў інтарэсы праваслаўнай царквы ў Каралеўстве Польскім. 3 гэтай мэтай К. у 1404 наведаў Вільню і сустракаўся з вял. кн. літоўскім Вітаўтам. У 1405
    457
    КІРАВА
    К. прысутнічаў на сустрэчы Вітаўта з польскім каралём Ягайлам у Мілалюбне. К. лічаць аўтарам «Жыція святога мітрапаліта Пятра», рэдакцыі летапіснай «Аповесці пра Міцяя», шэрагу літургічных твораў (канонаў, малітваў, чыноў), 8 грамат, 4 пасланняў Сергію Раданежскаму. Перакладаў з грэч. і лац. моў. Кананізаваны Рус. праваслаўнай царквой у 1472.
    Літ.: Казбярук У. Пошукі духоўнай і палітычнай гармоніі: Мітрапаліт Кіпрыян // Вяртання маўклівая споведзь. Мінск, 1994; Прохоров Г.М. Русь н Внзантня в эпоху Кулнковской бнтвы. 2е нзд. (Т. 1—2). СанктПетербург, 2000.
    КІРАВА (да 20.4.1939 С вятое), вёска ў Жлобінскім рне, на р. Ржача. За 19 км на У ад г. Жлобін, 19 км ад чыг. ст. Салтанаўка на лініі Гомель— Жлобін, 80 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр Кіраўскага с/с. 367 гаспадарак, 993 ж. (2012).
    Вядома з канца 18 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 17961801 у Бел. губ. У 1886  93 двары, 660 ж., царква, школа, млын. 3 26.4.1919уГомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Гарадзецкім рне, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета. 3 4.8.1927 у Рагачоўскім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1940 — 535 двароў, 2675 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 29.4.1950 у Жлобінскім рне. У 1998 — 428 гаспадарак,1147 ж.
    У 2012 — дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, бальніца, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КІРАВА (да 1935 Цараўцы), вёска ў Слуцкім рне, на р. Случ. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Слуцк на лініі Баранавічы—Асіповічы, 108 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Мі
    кашэвічы. Цэнтр Кіраўскага с/с. 271 гаспадарка, 381 ж. (2012).
    Вядома з 1565 як сяло ў складзе маёнтка Новы Двор Навагрудскіх павета і ваяв. ВКЛ. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 — 59 двароў, 340 ж., уласнасць Радзівіла