• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    т. залаў, 2 стадыёны, 30 комплексных спарт. пляцовак, футбольная пляцоўка, велабаза. Выдаецца раённая газ. «Кіравец». Дзейнічаюць 11 рэліг. абшчын: 6 праваслаўных, 5 пратэстанцкіх. Археал. помнікі: стаянкі каменнага веку ў вёсках Падсёлы, Прыбар, Чыгірынка, гарадзішчы жалезнага веку ў вёсках Гарадзец, Кострыцкая Слабодка, Любонічы, Паўлавічы, курганныя могільнікі ў вёсках Валосавічы, Гарадзец, Любонічы, Пацава Слабада, Прыбар, Рудня, Чыгірынка. Помнік архітэктуры — Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль (18— 19 ст.). У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Грыбавец, Жылічы, Любонічы, Падсёлы, Паўлавічы, Пацава Слабада, Стаўпішча, Хвайніца. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Боркі, Збышын, Казулічы, Кострыцкая Слабодка, Любонічы, Новае Стаўпішча, Пясцова, Хвайніца. Мемар. комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў в. Боркі, помнік Герою Сав. Саюза і Герою Сац. Працы К.П.Арлоўскаму ў в. Мышкавічы. У в. Добасна нарадзіліся бел. пісьменнікі Ядвігін Ш. (1869—1922), УІ.Савіцкі (1914—89) і В.Д.Савіцкі (н. ў 1935), у в. Кострычы — бел. крытык і літаратуразнавец Я.Казека (1915—2000), у в. Даброціна — бел. парт. і дзярж. дзеяч А.Т.Кузьмін (1918—2003), у в. Гута — бел. мастак
    В.С.Чайка (н. ў 1938), у в. Бераснёўка — бел. пісьменнік У.П.Саламаха (н.ў 1949).
    КІ'РАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТУРЫ. Засн. ў 2й пал. 1930гг. у г. Кіраўск. 3 1990 у новым будынку. Агульная пл. памяшканняў 4696,6 м2. Маюцца глядзельная зала на 462 месцы, дыска і відэазалы, бка. Працуюць 22 клубныя фарміраванні (у т.л. 10 дзіцячых), 15 гурткоў самадзейнасці, 7 аматарскіх аб’яднанняў, з іх 2 маюць званне «народны» (духавы аркестр «Фанфары Кіраўска» і аматарскае аб’яднанне пажылых людзей «Бадзёрасць») і 1 — «узорны» (харэагр. калектыў «Паскакушкі»). Калектывы — удзельнікі і прызёры конкурсу танц. пар Рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (г. Магілёў, 2009), рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюцьдушой ветэраны» (г. Мінск, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), фестывалю песні «Спявай, душа!» (г. Бабруйск, 2011) і інш.
    КІ'РАЎСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ПАСКАКЎШКІ». Створаны ў 1984 у г. Кіраўск пры раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Э.І.Калмыкова (з 1984), І.А.Шкалаберда (з 2009), М.А.Шмуратка (з
    Кіраўскі ўзорны дзіцячы танцавальны каііектыў «Паскакушкі».
    2011). У складзе калектыву 60 чал. ва ўзросце ад 7 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне танц. спадчыны, мясц. фальклору, папулярызацыя танц. мастацтва. У рэпертуары бел. і рус. нар. танцы, пастаноўкі на сучасную тэматыку: «Каляда», «Купалінка», «Смуглянка», «Ночанька», «Папуры» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. фестывалю сямейнага мастацтва «Сузор’е» (г. Глуск, 2007) і інш.
    КІРАЎСКІ ЎЗОРНЫ ХОР СТАРЭЙШЫХ КЛАСАЎ. Створаны ў 1996 у г. Кіраўск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік С.К.Шакарава. У складзе хору 24 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. песні, твораў класічнай музыкі, выхаванне эстэтычнага густу. У рэпертуары творы бел., рус. кампазітараў, класічная музыка: «Мая зямля» Я.Атрашкевіча, «Слава Айцу і Сыну» Д.Бартнянскага, «Вясенняя песня» І.С.Баха, Ave verum В.А.Моцарта і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу харавой творчасці «Выдатныя даты выдатных людзей» (г. Магілёў, 2010),
    461
    КІРАЎСКІЯ
    Кіраўскі ўзорны хор старэіішых класаў.
    удзельнік конкурсаў: рэсп. харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2003), абл. харавога мастацтва «Выдатныя даты выдатныхлюдзей» (г. Магілёў, 2006).
    С. К. Шакарава.
    КІРАЎСКІЯ РУЧНІКІ, асобныя тыпы ручнікоў, якія бытавалі ў вёсках Кіраўскага, Клічаўскага і Бабруйскага рнаў. Мелі памеры: па даўж. 3—4 м, шыр. — 37—43 см, шырокае цэнтр. поле і дэкар. кампазіцыі на канцах (20 — 36 см у выш.). Асн. поле выконвалася ў тэхніцы шматнітовага ткацтва адбеленым лёнам у аснове і белым лёнам ці бавоўнай ва ўтку. Кампазіцыя канцоў ручніка складалася з арнаментаванай паласы, вял. карункаў і абшыўкі мохрыкамі ў чырвоным, чорным і белым колерах. Палосы бранага ткацтва (шырокая знізу і вузкая зверху) выконваліся насычаным чырвоным колерам, уяўлялі сабой графічную дывановую кампазіцыю з элементамі рамбічных і тыпу свастыкі. Паміж імі і паабапал праходзілі вельмі вузкія ўзорыстыя палоскі белага, чырвонага і чорнага
    колераў. Часам над арнаментаванай паласой і па адным з бакоў ручніка размяшчаліся асобныя вышытыя чырвоначорныя буйныя ромбы і разеткі. Карункі вырабляліся 3 спосабамі: на каклюшках («на клёцках»),
    Да арт. Кіраўскія ручнікі. Ручнік. Пач.
    20 cm. Вё'ска Любонічы Кіраўскага раё'на (злееа). Ручнік. 1932. Вё'ска Стаўпішча Кіраўскага раёна (справа).
    іголкай ці шыдэлкам з баваўняных нітак. Паласа карункаў была роўная па шырыні шырокай паласе бранага арнаменту, уяўляла сабой шчыльнае чырвонае поле з белымі і чорнымі геаметрычнымі элементамі ці паласой рамбічнага арнаменту. Дэкар. канец ручніка, а часам і арнаментаваны разеткамі бок палатна ручніка аздаблялі мохрыкамі. Сярод бел. нар. ручнікоў К.р. вылучаюцца багаццем і разнастайнасцю карункапляцення.
    В.Ю.Багачова.
    КІРКОР Адам Ганоры Карлавіч (21.1.1818, па інш. звестках 1819, в. Слівіна Смаленскай вобл., Расія — 23.11.1886), беларускі этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык лры, грамадскі дзеяч. Чл.кар. Імператарскага археал. тва (1856), чл. Рус. геагр. тва (1857), Акадэміі ведаў у Кракаве (1873). Вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях. У Вільні выдаваў літ.навук. зб. «Радэгаст» (1843), «Разумовыя дзённікі» (т. 1—3, 1845—46), рэдагаваў час. «Тэка Віленьска» («Віленскі зборнік», т. 1—6, 1857—58). У 1850—54 рэд. «Памят
    462
    КІРМАШОВЫЯ
    най кніжкі Віленскай губерні», увёўу ёй неафіцыйную частку, дзе змяшчаў свае працы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы. 3 1855 чл. Віленскай археал. камісіі, захавальнік Віленскага музея старажытнасцей. У Мінскім, Барысаўскім, Навагрудскім, Віленскім, Ашмянскім і Вілейскім паветах раскапаў каля 1000 курганоў. У 1859 заснаваў у Вільні друкарню і выдаў у ёй шэраг навук. і маст. кніг, у т.л. творы Ю.І.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Ю.Ляскоўскага. У 1860—65 рэд. газ. «Вйленскйй вестнйк». У 1868—71 адзін з выдаўцоў газ. «Новое время» ў Пецярбургу. Выдаў зб. «На сёння» (т. 1—3,1872), «Нарысы сучаснай рускай літаратуры» (1873), даследаванне «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874), у якім змясціў нарыс па гісторыі бел. лры. У працах «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі» (1839), «Аб этнаграфічнай мяжы літоўскай і славянскай народнасцей у Літве» (1857), «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе» (у кн. «Жывапісная Расія», т. 3, ч. 1—2, 1882) сабраў звесткі пра гісторыю і прыроду Беларусі, адзначаў багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры бел. народа, падкрэсліваў гіст. і этнаграф. своеасаблівасць беларусаў.
    Літ.: МарціновічА.А. Адзінзпачынальнікаў: Адам Кіркор // Хто мы, адкуль мы.„: гіст. эсэ, нарысы: у 2 кн. Мінск, 1996. Кн. 1;3апрудскнй 14. «Дамілага пабачэння!»: к жнзнеопнсанню А.Кнркора // Нёман. 1998. № 10.
    КІРМАШ, штогадовы святочны гандаль, сезонныя рынкі тавараў; штотыднёвыя таргі; храмавыя святы, якія арганізуюцца ў пэўным месцы ў пэўны час. Узніклі пры першабытнаабшчынным ладзе як форма абмену прадуктамі паміж плямёнамі. 3 перыяду Ранняга Сярэдневякоўя К. звычайна пачалі прымяркоўваць да рэліг. і інш. свят. Першыя К. ў ВКЛ дакументальна зафіксаваны прывілеямі Вільні (1441), Гародні (1496) і Полацку (1498). У Цэнтр. і Усх. Бе
    ларусі слова «К.» абазначала праваслаўнае (храмавае) свята і штогадовы святочны гандаль з забавамі. У Зах. Беларусі пад уплывам каталіцкай царквы за храмавымі святамі замацавалася назва «фэст». Іх арганізоўвалі ў дні хрысціянскіх свят (складаліся з богаслужэння, гандлю, калектыўных піроў і забаў). Пачынаючы з 18 ст. адбывалася спецыялізацыя К.: конныя, свіныя, жывёлагадоўчыя, рыбныя, грыбныя, ягадныя. У 16 ст. на К. узнік т.зв. кірмашовы тэатр, які ўключаў выступленні скамарохаў, дрэсіраваных мядзведзяў, вандроўных артыстаў, батлейкі, хароў нар. песні, інструм. ансамбляў. У Шклове ў маёнтку С.Зорыча ў час летніх К. наладжваліся водныя відовішчы з караблямі (імітавалі «марскія бітвы», напады на караблі «піратаў»). У канцы 19 — пач. 20 ст. на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Міншчыне на К. праводзілі конкурсы вясковых хароў, фалькл. ансамбляў, выканаўцаў прыпевак, у Полацкім павеце выступалі тэатралізаваныя муз. ансамблі. Распаўсюджанымі былі кірмашовыя спаборніцтвы вясковых асілкаў, барцоў, тэатралізаваная барацьба з пераапранутым мядзведзем, ладзіліся нар. гульні, забавы, карагоды, каруселі, гушканне на арэлях. 3 2й чвэрці 19 ст. на К. пашырыліся гандлёвагульнявыя дзеі: аўкцыёны, прам. і с.г. выстаўкі, латарэі ( кандытарская рулетка ў Івацэвічах, Пружанах, Целяханах; грашовая латарэя ў Лідзе, Браславе, Мінску; с.г. ў Століне; рыбная ў Пінску; латарэя садавіны ў Мінску). У канцы 19 — пач. 20 ст. спецыфікай паратэатр. дзействаў бел. К. былі тэатралізаваныя гандлёвыя атракцыёны — рыбалкі (гарады Браслаў, Пінск, в. КажанГарадок Лунінецкага рна, г. Тураў Жыткавіцкага рна). На сучасным этапе К., адроджаны на нац. глебе, стаў асновай правядзення свят на вольным паветры (раённыя, абл. і рэсп. «Дажынкі», «Каляды», «Масленіцы», святы нар. рамёстваў, гарадоў і вёсак, рэгіянальныя і міжнар. выстаўкі свецкага і рэ
    ліг. характару, спецыялізаваныя нац. таргі для розных этнічных груп насельніцтва і інш.). Спецыфікай пазагандлёвай часткі сучаснага К. з’яўляецца наяўнасць відовішчнай, спарт. і дзіцячай зон дзеяння, дзе побач з традыц. формамі кірмашовага тэатра суіснуюць сучасныя тэатр. і паратэатр. дзеі: конкурсы гумарыстаў, выканаўцаў прыпевак, сюжэтнагульнявыя праграмы, тэатралізаваныя рыцарскія турніры, выступленні фалькл. калектываў, тэатраў нар. гумару, канцэрты прафес. артыстаў, танца. балі і інш.
    Літ:. Гуд П.А. Беларускі кірмаш.
    Мінск, 1996. П.А.Гуд.
    КІРМАШбВЫЯ ПЁСНІ, абмежаваная група твораў, прымеркаваных да кірмашоў, пераважна восеньскіх, што адбываліся падчас хрысціянскіх свят. Жанравай прыкметай гэтых твораў з’яўляюцца паўсядзённыя, сямейнабыт. і бяседныя матывы. Умоўна падзя