Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
льтур (г. Гродна, абодва 2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013), фестывалю старадаўняй культуры «Гальшанскі замак» (в. Гальшаны Ашмянскага рна, 2012), абл. аглядаўконкурсаў аматарскіх калектываў «Свет захапленняў» (г. Гродна, 2011) і інш. 3 ліп. 2012 на яго базе дзейнічае гандлёвы аб’ект «Скарбоначка», які ажыццяўляе гандаль сувенірамі ручной работы.
Н.А.Манкевіч.
КАРЭЛІЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1970 у г.п. Карэлічы, адкрыты ў 1974. Mae 6 экспазіцыйных залаў пл. 159,6 м2, выставачную залу пл. 24,4 м2. Асн. фонд — 8524 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 3345 адзінкі (2013). Тэматычныя раздзелы: археалогія, каляндарныя і земляробчыя абрады, сельская гаспадарка, Вял. Айч. вайна і партыз. рух на тэр. раёна. У 1995 адкрыта дзеючая экспазіцыя «Зямля і людзі». Сярод экспанатаў археал. знаходкі з раскопак у г.п. Мір і Мірскім замку, з інш. месцаў на тэр. раёна, манетны скарб медных солідаў 17 ст., рукапісныя кнігі 18—20 ст., прадметы сялянскага побыту і дэкар.прыкладнога мастацтва 19—20 ст. У экспазіцыі — матэрыялы пра славу
Да арт. Карэліцкі раённы Дом рамёстваў: 1 — саламяныя зубры В.Я. Салдатавай; 2 — выстава карэліцкіх майстроў на фестывалі «Гальшанскі замак—2012».
399
КАРЭЛІЦКІ
тых землякоў, сярод якіх Я.Брыль, І.Дамейка, У.Калеснік, Я.Чачот і інш., творы бел. жывапісцаў, графікаў, скульптараў У музеі праводзяцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі вайны і мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітым людзям Карэліцкага рна. Супрацоўнікі музея рыхтуюць выстаўкі, праводзяць музейныя заняткі для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, чытаюць лекцыі на краязнаўчую тэматыку. Л.А.Муха. К.АРЭЛІЦКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ВАКАЛЬНЫ ГУРТ «АРЫЁТА». Створаны ў 1995 у г.п. Карэлічы пры дзіцячай муз. школе як вак. група навучэнцаў, з 2004 называўся «Ліра», з 2006 — сучасная назва. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.А.Кулак. У складзе 8 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў (асн. састаў) і 10 чал. ад 8 да 11 гадоў (падрыхтоўчая група). Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя акадэмічнай вак. музыкі. У рэпертуары творы бел., рус., замежных кампазітараў, духоўныя песнапенні, апрацоўкі нар. песень: «Таямніца прыслаўна», «Калядны цуд», «Гэта ноч святая», «Перш шукайце Царства Божае» К.Лаферці і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю праваслаўных песнапенняў «Слава ў вышніх Богу» (2010—11), конкурсу імя К.Горскага (2012 г., абодва Ліда).
С.Ю.Зубовіч.
КАРЭЛІЦКІ ЎЗОРНЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЮНАЦТВА», Створаныў 1987уг.п. Карэлічы пры раённым Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.С.Беляк (з 1987), СЛ.Шымко (з 2002, з 2013), А.А.Шурак (з 2004), Л.М.Кудрыцкая (з 2009). У складзе калектыву 13 чал. ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё і папулярызацыя танц. жанру. У рэпертуары бел., рус. нар. і эстр. танцы: «Мяцеліца», «Кадрыля», харэагр. замалёўкі «Сэрца маёй зямлі», «Мой родны сы
нок». Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу танц. калектываў «Скокі ва ўсе бокі» (г. Гродна, 2009), дыпламантраённага фестывалю дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Карэлічы, 2006). Н.М.Гароднік.
КАРбЛІЦКІЯ СЯДЗІБЫ. Існавалі ў 17—18 ст. у г.п. Карэлічы. Належалі Радзівілам. Адлюстроўвалі традыцыі нар. дойлідства. Комплекс у 1640 складаўся з сядзібнага дома, дома аканома і гасп. пабудоў (стайні, бровар, сыраварня, свірны, гумно і інш.), якія злучаліся з княжацкім дваром праз браму. 3 боку мястэчка ў двор вяла 2ярусная брама, атынкаваная звонку глінай, з 3 жылымі пакоямі ў верхнім ярусе. Сядзібны дом — аднапавярховы будынак, накрыты гонтавым дахам, уключаў прыхожую, 3 жылыя пакоі, сталовую, кухню, камору. Гал. уваход быў вылучаны слупавым ганкам. Каля сядзібнага дома меўся сад. Сядзіба разбурана ў 1655. Комплекс 2й пал. 17 — п а ч. 18 с т. складаўся з 2 драўляных аднапавярховых дамоў, накрытых саломай, кухні, сыраварні, варыўні, стайняў, свірнаў, млыноў і інш. гасп. пабудоў. Разбураны ў 1706. У1730я гг. пабудаваны новы сядзібнапалацавы ко м п л е кс: палацу стылі барока, флігель, гасп. пабудовы, 2 брамы, вял. сад. Палац — 2павярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак, завершаны вальмавым гонтавым дахам з мансардай. На 1м паверсе — прыхожая, гардэроб, зала, 3 жылыя пакоі, парадная лесвіца на 2гі паверх, 3 жылыя пакоі якога аздоблены палатнянымі шпалерамі, творамі дэкар.прыкладнога мастацтва (каляровая кафля, разная мэбля). Перад палацам размяшчаліся кветнікі, за імі — «італьянскі сад» на 3 тэрасах з прамавугольнымі ўчасткамі пладовых дрэў і кустоў. У садзе былі лабірынты, аранжарэя. Комплекс не захаваўся.
КАРЭЛІЦКІЯ ШПАЛЁРЫ, карэліцкія габе л ен ы, вырабы ткацкай мануфактуры Радзівілаўу г.п. Ка
рэлічы ў 2й пал. 17 — 1й пал. 19 ст. Ткалі шпалеры мясц. ткачы па кардонах прыдворных мастакоў К.Д. і Ю.К. Гескіх, Скажыцкага, Андрэя і Канстанціна (прозвішчы не вядомы), якія пераносілі сюжэты і кампазіцыі з карцін замежных мастакоў. Мануфактура дасягнула росквіту ў сярэдзіне 18 ст. Найб. вядомасерыя высокамаст. шпалер, выкананых паводле загаду (1752) М.К.Радзівіла Рыбанькі для ўслаўлення свайго роду: «Мікалай Радзівіл Чорны ў 1560 годзе прымае ад імя караля Жыгімонта Аўгуста пашану ад цэсарскіх паслоў», «Прысяга на вернасць каралю Жыгімонту Аўгусту і яго шлюб з Барбарай Радзівіл», «Наданне тытула князя Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму імператарам Карлам Vy 1547 годзе», «Каранацыя Барбары Радзівіл», «Пацвярджэнне княжацкага тытула Радзівілаў на сейме ў Петрыкаве», «Бітва князя Януша Радзівіла пад Кіевам», «Баталія з Турцыяй пад Хацінам Міхала Казіміра, польнага гетмана», «Уціхамірванне бунтаў пад Славечнам», «Агляд войск пад Заблудавам», «Узяцце ў палон Станіслава Міхаіла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе». На К.ш. вытканы партрэты Януша, Крыштофа Радзівілаў і інш. прадстаўнікоў роду Вырабы вызначаліся мяккімі колеравымі спалучэннямі, высокай тэхнікай выканання і даволі вял. памерамі (напр., 349x329 см). На некаторых выяўлены меткі — прозвішчы ткачых Настассі Маркевіч і Марыі Кулакоўскай. К.ш. ўпрыгожвалі парадныя залы Нясвіжскага палаца.
Літ.: Трызна Д.С. Беларускія дываны і габелены. Мінск, 1981.
Д. С. Трызна.
КАРЭЛІЧЫ. гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобл., цэнтр Карэліцкага рна, на р. Рута. За 185 км на У ад Гродна, 42 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Парачаны—Нясвіж. 6,8 тыс. ж. (2012).
Вядомы з 1395 як пасяленне ў ВКЛ. У 15 ст. двор вял. князёў літоўскіх. 3 1507 у Навагрудскіх па
400
КАРЭТНІКАЎ
Дом быту ў г.п. Карэлічы
нік. Скончыў Гродзенскі пед. інт (1971). 3 1972 на камсамольскай і парт. рабоце. 3 1991 у Дзярж. кце Беларусі падруку, у 1992—96 нам. міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 3 1996 у Маскве. 3 2001 нач. гал. ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2003 саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Рас. Федэрацыі. Аўтар кн. лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), прозы «Воплаўская госця» (2011). Укладальнік кн. «У вянок Адаму Міцкевічу» (1998). Піша для дзяцей (зб. «На загадкі ёсць адгадкі», 2001).
веце і ваяв. ВКЛ. У 16 ст. мястэчка, уласнасць Чартарыйскіх. 3 1й пал. 17 ст. ўладанне Радзівілаў. У 1672 — 83 двары, 6 вуліц, 2 млыны, карчма. У 1757 — 163 дамы, 28 крам. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай, з 1842 — Мінскай губерняў. 3 1828 уласнасць князёў Вітгенштэйнаў. У 1897 — 2559 ж., царква, сінагога, школа, лячэбніца, гасцініца, паштовая станцыя, уласнасць графаў Путкамераў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскіх павета і ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 8.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 1,1 тыс. чал. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 30.4.1958 гар. пасёлак. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Навагрудскім рне. У 1971 3,7 тыс. ж. У 1999 7,8 тыс. ж.
Размешчаны на р. Рута. Архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Савецкая, 8га Сакавіка, Гагарына, Гастэлы, 1га Мая, Кастрычніцкая, Арцюха, Жалезняковіча. На ўзгорку сфарміравалася цэнтр. плошча — грамадскаадм. і гандлёвы цэнтр гар. пасёлка. Жылая зона падзяляецца на 3 часткі: цэнтр. з 2—5павярховай забудовай,
паўд.ўсх. з 4—5павярховымі жылымі дамамі, паўн. і паўн.зах. з індывід. забудовай сядзібнага тыпу. Прам. зона размешчана на ПдУ і Пн, зона адпачынку — у пойме ракі і на воз. Юбілейнае. Гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1989 (карэкціроўка 1995) у зах. напрамку. У 2000я гг. узведзены будынкі суда, дэпартамента аховы Мінва ўнутраных спраў, праведзены добраўпарадкаванне пл. 17 Верасня, вуліц Савецкая, Гастэлы, рамонт будынкаў кінатэатра «Камсамолец», гандлёвага цэнтра, аддз. сувязі, гімназіі № 1.
У 2012 буд. прафес. ліцэй, гімназія, школы: сярэдняя і мастацтва, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гігіены і эпідэміялогіі, сац. абслугоўвання насельніцтва, Дом пазашкольнай работы, 2 дашкольныя ўстановы, раённыя: Цэнтр нар. творчасці, Дом культуры, краязнаўчы музей, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка. Помнікі архітэктуры — ГТетрапаўлаўская царква (1866), касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1936—38). Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны сав. воіны і партызаны, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. комплекс сав. воінам і партызанам, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАРЭНДА Іван Арсеньевіч (н. 17.9.1950, в. Крывічы Іўеўскага рна), беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьмен
КАРДТА, чатырохколавы закрыты конны экіпаж на рысорах, які везлі 2—6 коней, запрэжаных папарна цугам. Была пашырана ў 17— пач. 20 ст. (у дакументах эпізадычна ўпамінаецца з 16 ст.). Напачатку бытавала пры дварах магнатаў. Знешні выгляд у многім адлюстроўваў сац. і маёмаснае становішча іх уладальніка. Мела раскошны і мудрагеліста аформлены паўзакрыты кузаў, падвешаны над колавай асновай на раменных пасах і завешаны з бакоў парцьерамі. У канцы 18 ст. ўдасканалена, стала больш зграбнай і лёгкай на хаду. Кузаў на жалезных рысорах закрыты, больш просты і кампактны, з дзверцамі і зашклёнымі акенцамі, знутры абабіты скурай і тканінай; пляцоўка для вазніцы (козлы) адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам. У дэкоры К. адлюстроўваліся агульнаеўрап. маст. стылі — барока, класіцызм, ампір. К. фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пак