Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
Беларусі ГХ.Вашчанка (трэці справа) сярод сваіх сяброў.
кім перапынкам, у час якога апускаецца заслона, гледачы застаюцца на месцах, а на сцэне адбываецца змена дэкарацый. У некаторых сцэнічных творах К. з’яўляецца асн. адзінкай падзелу дзеяння (камедыя К.Крапівы «Мілы чалавек» у 3 актах, 6 карцінах, балет В.Залатарова «Князьвозера» ў 4 дзеях, 7 карцінах).
КАРЦІННАЯ ГАЛЕР$Я Г.Х.ВАШЧАНКІ. Створана ў 2002 у г. Гомель. Пл. будынка галерэі 895 м2 (экспазіцыйная 313 м2, выставачная — 223 м2), выставачнай залы — 391 м2. Асн. кірункі дзейнасці: аргцыя выставак выяўл. мастацтва, разнастайных культ.масавых мерапрыемстваў. экскурсійнае абслугоўванне, лекцыйная работа, гандаль творамі выяўл. мастацтва, кніжнай прадукцыяй і інш. У фондзе больш за 400 экспанатаў (2013). Аснова калекцыі — больш за 50 карцін Г.Х.Вашчанкі і 70 работ сучасных бел. мастакоў: В.Альшэўскага, М.Казакевіча, А.Кішчанкі, А.Ксяндзова, Р.Ландарскага, З.Літвінавай, У.Савіча, У.Тоўсціка, Л.Хобатава, С.Цімохава, В.Шкарубы, Л.Шчамялёва і інш. Галерэя рэалізуе сац.культ. праекты «Дарога ў свет мастацтва» (лекцыі супрацоўнікаў па тэме мастацтва для грамадзян у месцах зняволення), «Шчырая размова»
(праектдляжанчынг. Гомель), «Звярні сваё сэрца да мастацтва» (лекцыйная работа ў навуч. установах горада) і інш. Дзейнічае маст. салон, дзе прадстаўлены творы мастацтва, сувеніры, кнігі, працуе магазін «Тавары для мастакоў». На базе галерэі праводзяцца конкурсы дзіцячай і юнацкай творчасці памяці мастака С.Дзякава (з 2003). У 2012 адкрыта нядзельная маст. студыя для дзяцей ад 3 да 7 гадоў «У гасцях у цюбіка». У галерэі праводзяцца ўрачыстыя рэгістрацыі шлюбаў, прыёмы і ўшанаванні ветэ
Да арт. Карцінная галерэя імя Л.Н.Дробава: Далучэнне да мастацкай творчасці.
ранаў у памятныя даты, таленавітай моладзі, па панядзелках праводзіцца акцыя «Дзень падзякі» інш.
Л. М. Шымбалёва.
КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ ІМЯ Л.Н.ДРОБАВА. Засн. ў 1990 у г.п. Акцябрскі, з 2002 імя Л.Н.Дробава. 3 1.12.2012 філіял Цэнтра гісторыі і культуры Акцябрскага раёна. Пл. экспазіцыі 127 м2. Асн. кірункі дзейнасці: вывучэнне, папулярызацыя і захаванне гіст.культ. спадчыны раёна, духоўнае развіццё насельніцтва.
391
КАРЧАГА
Да арт. Карцінная галерэя імя Л.Н.Дробава. Калекцыя інтэр ’ерныхлялек.
Сабраны творы жывапісу, графікі, скульптуры, фотадакументы, друкаваныя выданні, калекцыя інтэр’ерных лялек. У калекцыі «Жывапіс» — 120 карцін Л.Н.Дробава, ураджэнца Акцябрскага рна. У галерэі праходзяць тэматычныя выстаўкі, экспануюцца работы прафес. бел. мастакоў і мясц. майстроў праводзяцца экскурсіі, лекцыіканцэрты, творчыя інтэрактыўныя выстаўкі для дзяцей і інш. Н.В.Заброцкая.
КАРЧАГА, вялікая гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў, ганчарны выраб. У
Карчага. 12 cm.
Беларусі вядомы вузкагорлыя і шыракагорлыя К. Вузкагорлыя былі пашыраны ў 10 — 1й пал. 13 ст. ў час гандлю з візант. гарадамі паўн. і зах. узбярэжжа Чорнага мора і выкарыстоўваліся для дастаўкі вадкіх прадуктаў (алею, віна і інш.). Формай былі падобныя на антычныя амфары (якія таксама называліся К.) з пукатым тулавам, 2 вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль плоскім дном. Аздабляліся лінейным арнаментам; часта на К. трапляліся літары і словы. Шыракагорлыя паліваныя К. былі пашыраны ў 14—16 ст. Мелі масіўнае пукатае тулава з плоскім дном з 2 дугападобнымі ручкамі. У іх трымалі засоленыя грыбы, агуркі, зерне і інш. У наш час К. выйшлі з ужытку.
КАРЧМА, тып пабудовы, прызначаны для харчавання, адпачынку, сходаў жыхароў. Вядома з часоў Кіеўскай Русі (10—11 ст.). На тэр. Беларусі будаўніцтва К. атрымала пашырэнне з 16 ст., калі іх размяшчэнне і парадак дзейнасці пачалі рэгламентавацца Статутамі ВКЛ, велікакняжацкімі прывілеямі. Размяшчаліся каля шляхоў пры ўездах у населены пункт, на гандлёвай плошчы ці каля рынку. Пасля прыняцця «Уставы на валокі» (1557) К. пачалі ставіць уздоўж вуліц. Будаваліся гал. чынам у фальварках, мястэчках і гарадах. У 1643 у
Друі было больш за 100 К. на 306 дамоў. У гарадах і мястэчках з высокай шчыльнасцю насельніцтва К. размяшчаліся адасоблена; у вясковай мясцовасці пры К. будавалі свіран, хлеў, гумно, адрыну, стайню, бровар і саладзільню. Найчасцей сустракаліся комплексы, якія ўключалі К., бровар і саладзільню. Па функцыянальным прызначэнні вылучаюць 2 тыпы К.: заезную (тыпу гасцініцы) і шынковую (тыпу харчэўні). Заезныя К. складаліся з вял. хаты (шынкоўні), дзе размяшчаліся каморы, пакоі для пастаяльцаў і «заезду», які служыў адначасова сенцамі і стайняй. Да шынковых К. за грамадскай іх часткай таксама звычайна прыбудоўваліся стайні (уздоўж усяго будынка са скразным праездам праз сені, Тпадобныя ў плане). Вядомы К. заезнага тыпу, дзе з аднаго боку размяшчалася «белая хата» — гасціная для заможных падарожнікаў з другога — «чорная хата» для простага люду (в. Ішкалдзь Баранавіцкага, в. Пліса Смалявіцкага рнаў). Шынковыя К. мелі больш простую архіт.планіровачную структуру і складаліся з 2(хата і сенцы) ці 3камернага жылля (хата + сенцы + хата ці хата + сенцы + камора). У шынку знаходзіліся кафляная грубка або комін для абагрэву памяшкання, мураваная печ для прыгатавання ежы; каля ўваходу размяшчаліся паліцы для посуду. У шынках і сенцах асобна вылучаліся каморы для карчомнай маёмасці, прадуктаў харчавання і святліцы для заможных гасцей (К. пад Оршай, у Дзярэчыне, Манькавічах, Паставах, пад Слонімам, Полацкам). Будаваліся К. з дрэва, радзей — з цэглы. К. зах. раёнаў Беларусі (Панямонне) мелі падмурак з каменю, сцены з брусоў кроквенны ці 2схільны дах, на вокнах — аканіцы. Гал. фасад такіх К. часта меў галерэю на слупах, па характары набліжаную да падчэняў. К. на Паазер’і будаваліся з бярвён, іх сцены злучаліся ў вугал з астаткам, вокнаў было няшмат (в. Лётцы каля Віцебска, 1775). К. Зах. Палес
392
КАРЫЗНА
ся мелі саламяны 4схільны дах, нізка спушчаны на зруб; у канструкцыі брам і дзвярэй адсутнічалі металічныя элементы. Абаграваліся К. з дапамогай курных печаў, часам пасярэдзіне шынка ставілі дадатковую печ — «грубу». Асаблівасць К. — вокны вял. памераў, часам у адным памяшканні спалучаліся вокны розныя па велічыні, форме і канструкцыі (г. Дзятлава, в. Ахонава Дзятлаўскага рна, 1840; в. Старая Мыш Баранавіцкага рна, 1725). Разнавіднасцю К. з’яўляецца аўстэрыя, пашыраная ў Беларусі з 18 ст. (напр., у в. Рэпля каля Ваўкавыска, 1795), якая мела большыя памеры ў сувязі з наяўнасцю трапезнай залы, дзе праводзіліся святы, урачыстасці (К. «Раскоша» і «Нёнзы» ў Гродне). У канцы 18 — пач. 19 ст. К. пачалі страчваць былое значэнне, атрымаўшы далейшае развіццё ў новых тыпах збудаванняў: гасцініцах, паштовых станцыях, заезных дамах, гар. рынках, гандлёвых радах і інш. 3 1990х гг. праектаванне і будаўніцтва К. аднаўляецца (карчма ў музеі старадаўніх нар. рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» ў в. Пціч Пухавіцкага рна, в. Прымор’е Мінскага рна).
Літ.: Якнмовнч Ю.А. Зодчество Белорусснн XVI — середнны XVII в. Мннск, 1991; Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1992; Захарына Ю.Ю. Традыцыйныя беларускія корчмы // Мастацтва. 2000, №8; Сергачёв С. Заезжая корчма в Беларусн // Архмтектура н стронтельство. 2005. №6. Ю.Ю.Захарына. КАРЧЙЎСКІ Мікалай Фёдаравіч (1824 — пасля 1900), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1844). Працаваў архітэктарам ва Украіне і Расіі. У 1870—85 губернскі інжынер у Віцебску. Паводле праекта К. (з інжынерам А.А.Палонскім) і пад яго кіраўніцтвам узведзены 3павярховы будынак мужчынскай гімназіі (1880), перабудаваны пад гар. тэатр 2павярховы будынак б. паліцэйскага аддз. (1870я гг.), рэканструяваны 2павярховы жы
Ю. Ю. Карчэўскі.
Яўрэйскае пахаваннеў Вільні.
лы дом, прыстасаваны пад гар. бку (1883). Прымаў удзел у праектаванні і ўзвядзенні Віцебскага акруговага суда будынка (1883, архіт. І.Камінскі), выканаў праекты добраўпарадкавання Замкавай гары (1881) і аднапавярховага мураванага будынка бальніцы (1884).
КАРЧЭЎСКІ Юльян Юзафавіч (снеж. 1806, г. Ашмяны — студз. 1833), беларускі жывапісец. Скончыў Віленскі ўнт (1824). У 1824—26 вывучаў права ў Пецярбургскім унце. У 1826—29 удасканальваў майстэрства жывапісу ў Францыі, Англіі і Італіі. Створаныя ім жанравыя кампазіцыі вызначаюцца тэхн. дасканаласцю, вастрынёю характарыстык, дакладнай перадачай нац. тыпажу: «Руская хуткая пошта», «Яўрэйскае пахаванне ў Вільні», «Яўрэйскі фурман у літоўскай карчме», «Ян III пад Венай», «Турак на кані» і інш. Г.А. Фатыхава. КАРШУКОЎ Яўген Іванавіч (н. 1.1.1932, в. Давыдавічы Калінкавіцкага рна), беларускі пісьменнік, перакладчык. Скончыў БДУ (1956). 3 1959 працаваў у раённых газетах Гомельшчыны, на Гомельскай студыі тэлебачання. 3 1971 у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Вожык», у 1980— 89 гал. рэдактар выдва «Юнацтва». Аўтар збкаў гумарэсак і апавяданняў «У дарогу» (1963), «Не без таго...» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад Новым
годам» (1980), «Пісьмо жонцы», «I надыходзіць дзень» (абодва 1982), «Надвячоркам» (1992), кн. для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975), «Пасланне нашчадкам» (1987) і інш. Перакладае са славацкай мовы (збкі апавяданняў «Апошні вераснёвы дзень», 1982, «Соль зямлі», 1992; раман «Выбух» Р.Морыца, 1984).
«КАРШЎН», беларуская народная гульня. Вядома пад рознымі назвамі: «Груган», «Гусі», «Крамясь», «Крумкач», «Шуляк» і інш. Удзельнікі стаяць адзін за адным, утвараючы змейку, першы (каршун) павінен злавіць апошняга (качку). У некаторых варыянтах гульні («Каршун і качкі») прысутнічае дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак. А.ЮЛозка.
КАРЫ, лесавоз ы, сані для перавозкі лесу і буд. матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых палазоў, якія трывала злучалі паміж сабой на капылах дубовымі вязамі, брускамі ці патоўшчанымі на канцах калодкамі. Спосаб укладкі бярвён залежаў ад даўжыні, канструкцыі К., мясц. тыпаў запрэжкі. У Беларусі былі пашыраны да сярэдзіны 20 ст. В.С.Цітоў.
КАРЬІЗНА Уладзімір Іванавіч (н. 25.5.1938, в. Закружка Мінскага рна), беларускі паэт. Засл. дзеяч культуры Беларусі (2008). Сконч