Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
дра» В.Урублеўскай), Тутышкіна («Святы і грэшны» М.Варфаламеева), Настасся («Смешны дзень» В.Пакроўскага). К. выразна ўвасобіла нар. характары: Ульяна Паўлаўна («Галоўны экзамен» І.Шамякіна), Мар’я («Любоў Яравая» К.Транёва), Сямёнаўна («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча); пераканаўчыя драм. вобразы Княгіні Вольгі [«Гора і слава» («Русь Кіеўская») А.Петрашкевіча], Праскоўі Дзмітрыеўны («Ста
Н.А.Карнеева.
рая дзеўка» І.Штока), Люсі Купер («Саступі месца заўтрашняму дню» В.Дэльмар) і інш.
Тв.: Театр моей жнзнн. Мннск, 1999.
Літ.: Ц ы п і с Н. Я люблю Карнееву // Мастацтва. 2000, № 12. Г.Р. Герштэйн.
КАРНІЗ (ад грэч. koronis канец, завяршэнне), гарызантальны выступ на сцяне, які падтрымлівае дах (пакрыццё) будынка і ахоўвае сцяну ад сцёку вады; мае і дэкар. значэнне. К. бываюць верхнія (завяршаюць антаблемент), прамежкавыя (падзяляюць фасад на асобныя ярусы), цокальныя (завяршаюць цокаль будынка), надаконныя, падаконныя і інш.; вонкавыя і ўнутраныя. Былі пашыраны ў архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, стыляў барока, ракако, класіцызму. У бел. манумент. архітэктуры К. з’явіліся ў 11—12 ст., у драўляным дойлідстве — у 2й пал. 18 ст. У нар. архітэктуры (Усх. Палессе, Падняпроўе) К. аздабляюць разьбой. С.А.Сергачоў.
КАРНІЛОВІЧ Аляксандр Восіпавіч (19.7.1800, г. Магілёў 11.9.1834), дзекабрыст, ваенны гісторык, літаратар. Брат М.В.БезКарніловіча. Скончыў Маскоўскае вучылішча ка
лонаважатых (1815), якое рыхтавала штабных афіцэраў. У 1816 працаваў у архівах Калегіі замежных спраў. 3 1820 друкаваўся ў час. «Сын Отечества», «Северный архнв», «Отечественные запнскн» 1 інш. У1825 уступіў у Паўд. тва дзекабрыстаў. За рэв. дзейнасць у 1826 асуджаны на 15 гадоў катаргі (пазней тэрмін скарочаны да 8 гадоў). Пакаранне адбываў у ЧыцінскімастрозеўСібіры. У 1828 прывезены ў СанктПецярбург, зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе напісаў 23 запіскі па пытаннях прамсці, гандлю, рэлігіі, адукацыі, знешняй палітыкі, гіст. аповесць «Андрэй Безыменны». Перакладаў творы старажыт.рымскіх гісторыкаў Тацыта і Ціта Лівія. У 1832 адпраўлены радавым у дзеючую армію на Каўказ, дзе і памёр.
Тв.: Сочннення н пнсьма. М.; Ленннград, 1957. В.В.Швед.
КАРОБКА. 1) традыцыйная прылада для зімовай лоўлі рыбы ў беларусаў. Пасудзіна з конусападобным увагнутым дном з адтулінай (горлам) пасярэдзіне. Выраблялі з дранкі, дубу, выпляталі з дубцоў; часта выкарыстоўвалі старыя рашоты, дно якіх замянялі мешкавінай, горла падтрымлівалася вяровачкамі, прымацаванымі да верхняга краю рашот. Устанаўлівалі ў палонках, якія разам з К. закрывалі галінкамі, каб вада не замярзала. Рыба, якая імкнулася да свежай вады, заплывала ў К. Пашыраны на Палессі. 2) Ёмістасць рознай формы, вырабленая з саломы, лазы, лубу, дранкі і інш., якая выкарыстоўвалася для ручной сяўбы, захоўвання зерня і інш.
Каробка.
382
КАРОЛЬ
сыпучых рэчываў. У Беларусі была пашырана да сярэдзіны 20 ст.
«КАРОБУШКА», «Каробачка», «К а р а б е й н і к і», асіміляваны бытавы танец. Вядомы ў Беларусі з канца 19 ст. Бытуе з рэгламентаванай і свабоднай кампазіцыяй у мностве варыянтаў у групах: «Парны танец», «Танец з няцотнай колькасцю выканаўцаў», «Прыпеўкі». Выконваецца пад найгрыш у суправаджэнні песні на матыў «Ой, палным пална мая каробачка». Адзін з 3фігурных варыянтаў «К.» парнага праяўлення выконваецца наступным чынам: злучыўшы «ўнутраныя» рукі, танцоры трохкрокам (блізкім да кроку полькі «Скакуха») рухаюцца па коле супраць ходу сонца; адзін да аднаго паўпаваротам вонкі; у вальсавай паставе бакавым прыстаўным крокам з прытупам прасоўваюцца то ў адзін, то ў другі бок; крокам полькі «Скакуха» пара ў вальсавай паставе рухаецца, кружачыся, па коле супраць ходу сонца. У частцы парных танцаў удзельнікі злучаюць рукі накрыж. У гэтай паставе бакавымі прыстаўнымі крокамі рухаюцца па коле, затым кожны паасобку паварочваецца некалькі разоў вакол сябе па ходу танца. Часта сустракаюцца фігуры: паварот дзяўчыны пад узнятымі ўгору злучанымі з хлопцам рукамі, «дозадо» і інш. Сярод мноства варыянтаў «К.» вылучаецца «Каробачка ўтрох» (Чачэрскі рн) калоннай пабудовы, у танцы гуртам можа быць задзейнічана любая колькасць троек. Калона хлопцаў (пасярэдзіне) і 2 калоны дзяўчат (з бакоў) і са спевамі па чарзе рухаюцца трохкрокам з прыстукам наперад, затым вяртаюцца на свае месцы. Завяршаецца танец паваротам дзяўчат пад узнятымі ўгору злучанымі з хлопцам рукамі. У блізкай да «К.» версіі (Чачэршчына) мае месца танец «Базар утрох» (БудаКашалёўскі рн). У розных версіях гэтага тыггу існуюць танцы з назвамі «Пцічкі» (Добрушскі рн), «Гусі» (Акцябрскі рн) і інш. «К.» можа ўваходзіць у кадрылю як адно з кален.
М.А.Козенка.
КАРОБУШКІНА Таццяна Мікалаеўна (н. 20.7.1934, в. Кубышка Цвярской вобл., Расія), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1977). Скончыла БДУ (1958). У 19582005 у Інце гісторыі НАН Беларусі. На пад
ставе археал. раскопак курганоў на тэр. Бел. Пабужжа вывучала этнічны склад насельніцтва гэтага рэгіёна ў 9—13 ст. Даследавала пытанне аб выкарыстанні сістэм земляробства на тэр. Беларусі ў 9—13 ст., с.г. прылады працы, устанавіла час увядзення ў культуру збожжавых раслін і суадносіны іх паміж сабой на працягу стагоддзяў. Аўтар працы «Насельніцтва Беларускага Пабужжа ў IX— XIII стст.» Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000), «Археалогіі Беларусі» (т. 3, 2002). Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.: Земледелне на террнторнн Белоруссіш в X—XIII вв. Мннск, 1979; Археологня Белорусснн: бнблнографнческнй указатель(1932—75). Мннск, 1988; Курганы Белорусского Побужья в XI—XIII вв. Мннск, 1993; Среднее Побужье в IX— XIII вв. // Восточная Европа в древностн н средневековье. Мннск, 2004.
КАРбВА, персанажфальклорных казак. Выступае як апякунка і памочніца дзяўчынысіраты, дае ёй парады па выкананні цяжкіх заданняў злой мачахі. Калі К. забіваюць, з яе костак вырастае яблыня, якая працягвае дапамагаць дзяўчыне. К. ў гэтым сюжэце мае выразныя прыметы татэмнага продка. У анімалістычных (пра жывёл) і кумулятыўных казках К. (бык, вол) дзейнічае рэдка, звычайна разам
з інш. свойскімі жывёламі і надзяляецца працавітасцю, розумам (хітрасцю) і асцярожнасцю. У быт. казках і казкаханекдотах з’яўляецца аб’ектам, на які накіраваны пэўныя дзеянні персанажаўлюдзей.
С.В.Шамякіна.
КАРОЛЬ Уладзімір Адамавіч (14.12.1912, г. Чэрвень 26.5.1980), беларускі архітэктар. Засл. будаўнік Беларусі (1962). Нар. архітэктар СССР (1970). Правадзейны чл. Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Скончыў Усерас. акадэмію мастацтваў у Ленінградзе (1941). 3 1945 намеснік, з 1951 начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры CM БССР. У 1955—79 старшыня Дзярж. кта
БССР па справах будаўніцтва, адначасова з 1959 заг. кафедры Бел. політэхн. інта. Зрабіў значны ўклад у развіццё і станаўленне буд. індустрыі рэспублікі. Сярод работ у Мінску (у аўтарскім калектыве); праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага прта і Цэнтральнай пл. (1948), Манумент Перамогі, будынкі Галоўпаштамта (1949—53), Цэнтр. тэлеграфа (1958). Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой. Аўтар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве «Новыя гарады Беларусі» (1956), «Мікрараёны Беларусі» (1963) і інш. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1955—80. Яго імем названы вуліца ў Мінску, школа ў г. Чэрвень. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Тв.: Архнтектурный облнк будуідего Мннска. Мннск, 1953; Мннск: Послевоенный опыт реконструкцнн н развнтня. М., 1966 (у суаўт.).
383
КАРОМЫСЕЛ
КАРОМЫСЕЛ, каромысла, драўляная дуга з кручкамі ці выемкамі на канцах для ручнога нашэння двух вёдзер з вадой і інш. грузаў. Кладзецца на плечы і верхнюю частку спіны і размяркоўвае вагу грузу прапарцыянальна па ўсёй паверхні спіны.
КАРОТКАВІЧЫ, вёска ў Жлобінскім рне. За 28 на ПдЗ ад г. Жлобін, 7 км ад чыг. ст. Мормаль на лініі Жлобін— Калінкавічы, 110 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Папаратнае—Жлобін. Цэнтр Кароткавіцкага с/с. 288 гаспадарак, 729 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 19 ст. як BecKa ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1886 — 58 двароў, 510 ж. У 1897 — 159 двароў, 1031 ж., магазін, школа. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Жлобінскім рне, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 3 28.6.1939 у Стрэшынскім рне. У 1940 — 267 двароў, 787 ж. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў снеж. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны К. адноўлены. 3 17.12.1956 зноў у Жлобінскім рне. У 1959 588 ж. У 1998 360 гаспадарак,856 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ, кінафільм працягласцю не больш за 40—50 хвілін экраннага часу. К.ф. лічацца кінастужкі памерам не больш за 4—5 ч. (1200—1500 м плёнкі). У першыя гады існавання кінематографа ўсе фільмы былі кароткаметражныя. Паступова з развіццём кінатэхнікі пачалі здымацца шматчасткавыя (поўнаметражныя) фільмы. Вылучаюцца К.ф. дакум. (хроніка, кінанарыс і інш.), навук.папулярныя (у
т.л. вучэбныя фільмы, фільмылекцыі), анімацыйныя і маст. Жанравы і тэматычны дыяпазон К.ф. надзвычай шырокі, гэта кінафельетон, кінаказка, кінанавэла, кінарэклама і інш. Памер К.ф. вызначаецца асаблівасцю яго драматургіі — дакладнасцю задумы, яснасцю, лаканізмам. Першыя бел. К.ф. зняты ў 1938 («Маска» і «Мянтуз» паводле А.Чэхава, рэж. С.Сплашноў). Сярод інш. бел. К.ф.: «Дэбют» (1978, рэж. В.Панамароў), «Абуза» (1983, рэж. Я.Грыбаў), «Усе кагонебудзь кахаюць...» (1988, рэж. Д.Зайцаў), дзіцячыя «Страказіныя крылы» (1968, рэж. К.Красніцкі), «Чырвоны агат» (1973, рэж. А.Полагаў), «Пра тое, як Колька і Пецька ляталі ў Бразілію» (1998, рэж. Р.Грыцкова), дакум. «Мы жывём на краі...» (2002), «Кола» (2003, абодва рэж. В.Аслюк), «Завядзёнка» (2005), «Інакіня» (2010, абодва рэж. Г.Адамовіч), «Калядны дзённік» (2010, рэж. Л.Бітно), «I будзе жыць Хатынь» (рэж. А.Леўчык), «Рэжысёр Барыс Луцэнка. Споведзь акцёра» (рэж. С.Кацьер), «Семдзесят пятая восень Андрэя Мдывані» (усе 2013, рэж. М.Жданоўскі) і інш. У Беларусі праводзіцца кінафестываль К.м. «One Short Film Fest», a таксама ў рамках Мінскага міжнар. кінафестывалю «Лістапад» — конкурс К.ф. Д.М.Гіргель.
КАРОТКАЯ Таццяна Пятроўна (н. 5.1.1951, в. Анэліна Талачынскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1997). Скончыла БДУ (1973). 3 1973 у Інце філасофіі НАН Беларусі. 3 2000 праф. Бел. эканам. ўнта. Даследуе пытанні гісторыі філасофіі, рэлігіязнаўства, праблемы тэарэт,метадалагічных асноў фарміравання і станаўлення традыц. рэліг. філасофіі і філас.рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання рэліг. плыняў у Беларусі на сучасным этапе. Важны аспект навук. дзейнасці К. — аналіз рэліг. а