Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ёмамі ў пластычных кілепадобных ліштвах, маюць гарызантальную расшыўку па тынкоўцы. Неф і трансепт храма перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец — крыжовым, апсіда — конхамі.
379
КАРМЯНСКАЯ
Кармянская Пакроўская царква.
Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КАРМЯНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г.п. Карма як раённая бка. 3 1978 узначальвае цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму раёна. Кніжны фонд (2012) больш за 49 тыс. экз., 2,1 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя бел. лры, прававая і экалагічная адукацыя насельніцтва, патрыятычнае выхаванне і духоўнамаральная асвета, прапаганда здаровага ладу жыцця. Працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі. Пры бцы дзейнічае клуб «Каля фантана» (з 2005).
КАРМЯНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІI ТАНЦА «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1989 ў г.п. Карма пры гар. Доме культуры (з 1997 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Л.Р.Саломіна. У складзе ансамбля 22 чал. ва ўзросце ад 21 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне, захаванне і прапаганда песеннага, танц. і муз. фальклору Кармяншчыны. У рэпертуары бел.
нар. песні «Жоўтая кветка», «Каля млына», «Каля рэчушкі», танец «Бераставіцкая кадрыля», абрад «Луца», а таксама вак.харэагр. кампазіцыі «Чарнаморац», «Ой, там, за гарой» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2009), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2010), гіст. гарадоў «На зямлі Баяна» (г. Трубчэўск, Расія, 2004), раённых мерапрыемстваў.
І.М.Цэван.
КАРМЯНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СЛАВЯНСКАЯ ДУША». Створаны ў 1998 у г.п. Карма пры Цэнтры культуры і вольнага часу. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Л.Р.Саломіна (з 1998), В.А.Крукава (з 2004), Т.А.Зюзькова (з 2007). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 30 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і папулярызацыя нар. мастацтва. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, аўтарскія творы: «Бахмата вярба», «Ярыца», «Што гарыць, гарыць», «Чарка на пасашок» А.Лягчылава і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2010), «Славяне мы — у адзінстве Hama сіла» (пас. Вейдзелеўка Белгародскай вобл., Расія, 2011, 2012, 2013),
слав. пісьменнасці і культуры «Хотмыжская восень» (г. Белгарад, Расія, 2011), «Азоўская хваля» (станіца Галубіцкая Краснадарскага краю, 2012). В.І.Захарэнка. КАРМЯНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г.п. Карма. У складзе раёна 68 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Барсукоўскі, Баравабудскі, Ворнаўскі, Каменскі, Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, Лужкоўскі, Стараградскі. Пл. тэр. 0,9 тыс. км. Нас. 15,1 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (95,3%), рускія (3,1%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Магілёў—Гомель, Чачэрск—Карма—Доўск.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 17 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 К.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Карме і раёне 1,2 тыс. чал. 3 мая 1942 тут дзейнічаў партыз. атрад, які пазней аформіўся ў 1ю Гомельскую партыз. брыгаду. У раёне дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ (15.8.1941 2.10.1943), антыфаш. падполле, партыз. брыгады «Бальшавік», «Уперад», 1я Гомельская, 10я Журавіцкая, 14я Цемналеская, асобны партыз. атрад Добрушскі. К.р. вызвалены войскамі 3й арміі Бел. фронту ў ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі 1943. 16.7.1954 скасаваны 4 сельсаветы, створаны — 1. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. перададзена Рагачоўскаму рну. 30.7.1966 К.р. адноўлены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, лёгкай і харчовай прамсці. У раёне (2012) гімназія, школы: 4 сярэднія, базавая, мастацтваў, ДЮСШ, 10 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 8 дашкольных устаноў, 2 вучэбнавытворчыя камбінаты, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. Пра
380
КАРНАЧ
цуюць 9 дамоў культуры, 2 клубы, гар. Цэнтр культуры і вольнага часу, цэнтр фальклору, Дом нар. творчасці, аўтаклуб, 19 бк, кінатэатр, музей. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца, паліклініка, 3 амбулаторыі, 13 ФАПаў, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 2 аптэкі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 15 спарт. залаў, 15 футбольных палёў, тэнісны корт, валейбольная пляцоўка, басейн, 13 аграсядзіб. Выдаецца раённая газ. «Зара над Сожам». Дзейнічаюць 3 рэліг. абшчыны (праваслаўная і 2 пратэстанцкія). Археал. помнікі: гарадзішчы Вазнясенск, Луначарскі, Ворнаўка, Залатаміно, Зяткавічы; селішчы Казімірава, Касцюкоўка, Струмень і інш. Помнікі архітэктуры: Мікалаеўская царква (1836) і сядзібны дом (канец 19 — пач. 20 ст.) у г.п. Карма, сядзібны дом і свіран (19 ст.) у в. Вашчанкі, сядзібны дом (19 ст.) у в. Жабін. У раёне брацкія магілы сав. воінаў, партызан, ахвяр фашызму ў в. Барсукі, Ворнаўка, Ліцвінавічы, Стараград і інш. У в. Касцюкоўка — Курган Славы. У в. Енцы нарадзіўся акадэмік НАН Беларусі М.Д.Несцяровіч (1903—84), у в. Кучын — Герой Сав. Саюза А.А.Філімонаў (1918—2007), у в. Хляўно — бел. паэт А.Дзеружынскі (1919—2002), у в. Сырская Буда — бел. пісьменнік А.Астапенка (1920—70).
КАРМЯНСКІ ГАРАДСКІ' ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫIВОЛЬНАГАЧАСУ. Адкрыты ў 1962 у г.п. Карма як гар. Дом культуры на базе Дома калгасніка (з 1935), з 1997 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 690 м2. Mae залы: глядзельную на 250 месцаў, танц., клас харэаграфіі, кабінет для гуртковай работы. Працуе 26 клубных фарміраванняў, з іх 4 калектывы аматарскай творчасці са званнем «народны» (ансамблі песні і танца «Спадчына», вак. «Славянская душа», гарманістаў «Кармянскія прымакі», фалькл. калектыў «Сустрэча»), 3 2010 у цэнтры штогод праводзіцца раённае свята шансона «Душа ў песні». Калектывы цэнтра ўдзельнічаюць у шматлікіх
фестывалях: міжнар. «Хотмыжская восень» (г. Белгарад, Расія, 2011); «Славянскае брацтва» каля манумента Дружбы на сумежжы Беларусі, Украіны і Расіі (Добрушскі рн, 2011); «Славяне мы — у адзінстве Hama сіла» (2013, пас. Вейдзелеўка Белгародскай вобл.); усебел. свяце нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012) і ІНШ. Т.М.Вяргеенка.
КАРМЯНСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1976 у г.п. Карма пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: А.І.Цілаў (з 1968), А.У.Гаўрыленка (з 2001), М.Л.Вышнякоў (з 2006). У складзе аркестра 21 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харавой музыкі, выхаванне муз. густу. У рэпертуары маршы, вальсы, бел. нар. песні: «У зямлянцы» К.Лістова, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Развітанне славянкі» У.Агапкіна, «Біла дзеўку маці», «Лявоніха», «Бульба» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2006), абл. конкурсу духавых аркестраў (г. Рэчыца, 2006,2008,2010,2012).
КАРНАВУХАЎ Яўген Аляксандравіч (23.2.1917, в. Масеева Пскоўскай вобл.. Расія — 23.2.1984), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1955). Скончыў Ленінградскі тэатр. інт
(1939, курс В.Мяркур’ева). 3 1939 (з перапынкам у 1941—45) працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. 3 1964 у Маскоўскім тэатры імя Маякоўскага. Акцёр героікарамантычнага плана, выконваў і характарныя ролі. Меў выразныя сцэнічныя даныя, тэмперамент, добра валодаў акцёрскай тэхнікай. Спалучаў востры сцэнічны малюнак ролі з эмацыянальнасцю выканання. Найб. значныя вобразы стварыў у класічным рэпертуары: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Эдмунд, Касіа («Кароль Лір», «Атэла» У.Шэкспіра), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Барыс Гадуноў («Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога), Чаркун («Варвары» М.Горкага), Сміт («Рускае пытанне» К.Сіманава), Камандзір карабля («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага) і інш. Здымаўся ў кіно («Палеская легенда», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы» і інш.). Г.Р.Герштэйн.
КАРНАЧ Петр Аляксеевіч (1.5.1932, в. Клінок Чэрвеньскага рна — 25.8.1996), беларускі мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1967). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1955). У 1961—95 працаваў ў Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў пытанні тэорыі і практыкі бел. тэатр.дэкарацыйнага і станковага
381
КАРНЕЕВА
мастацтва. Аўтар тэксту і складальнік альбома «Мастацтва беларускіх дэкаратараў» (1989), манаграфій пра бел. мастакоў «С.П.Нікалаеў» (1970), «П.В.Масленікаў» (1973), «Я.Д.Нікалаеў» (1975), «Я.Чамадураў» (1984) і інш. Сярод жывапісных твораў: «Лагойскі матыў» (1975), «Сонечны дзень» (1980), «Зімовы пейзаж» (1981), «Напішу я табе іней» (1983), «Напрадвесні» (1988), «Цёплае лета» (1990), нацюрморты «Півоні» (1983), «Ружы» (1995) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Г.А.Фатыхава. КАРНЁЕВА Ніна Аляксееўна (23.7.1920, г. Рцішчава Саратаўскай вобл., Расія — 5.12.2007), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1990). Скончыла студыю Маскоўскага камернага тэатра (1946). Працавала ў тэатрах Тулы, Масквы, Алматы (Казахстан). 3 1957 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Выканаўца характарных, камедыйных і драм. роляў. У раскрыцці ўнутранага свету імкнулася да яркай сцэнічнай формы, выразнасці дэталей. Сцэнічная культура, маст. густ, адчуванне стылістыкі твора дазвалялі К. ствараць разнастайныя, непадобныя, адметныя вобразы: Старая Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» А.Адамовіча), Мігачова, Маўра Тарасаўна («Не было ні гроша, ды раптам шастак», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Марына («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Акуліна Іванаўна («Мяшчане» М.Горкага), Жанна («Чаму ўсміхаліся зоркі» К.Карнейчука), Нуйкіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана), Заначалава («Каф