Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
е Маскоўскага Крамля. У 1682—83 разам з інш. майстрамібеларусамі рабіў для царскіх палацаў ківоты, крэслы і інш.
КАРДбН (франц. carton, італьян. cartone ад carta папера), 1) тоўстая цвёрдая асобага вырабу і рознага
прызначэння папера. Вызначаецца высокай удзельнай масай (больш за 250 г/м2). Бывае адна і мнагаслойны; упаковачны, паліграфічны, абутковы і інш. 2) У жывапісе — першапачатковы накід карціны або яе часткі, дапаможны буйнафарматны малюнак вугалем, алоўкам або пастэллю, выкананы ў памеры будучага твора на паперы або на грунтаваным палатне, з якога пішацца карціна фарбамі. Выкарыстоўваецца ў дэкар.прыкладным і манумент. мастацтве. Першапачаткова К. прызначаліся выключна для фрэсак, тоўстая папера, на якой рабіўся малюнак, праколвалася па яго контуры, накладвалася на грунт, падрыхтаваны для фрэскавага жывапісу, і пасыпалася вугальным парашком па праколе. У выніку на грунце атрымліваўся слабы чорны контур. Некаторыя К. (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, М.Шагала і інш.) маюць каштоўнасць карцін.
КАРДЫНАЛ (ад лац. cardinalis галоўны), у іерархіі каталіцкай царквы духоўная асоба, другая пасля Папы Рымскага, ступенню вышэй за епіскапа (біскупа). Прызначаецца Папам Рымскім і з’яўляецца яго бліжэйшым дарадцам і памочнікам па кіраўніцтве царквой. Пачынаючы з 1059 на сходзе К. — канклаве — з іх ліку выбіраецца новы Папа Рымскі. Знакам кардынальскай годнасці з’яўляецца чырвоная шапка, якая сімвалізуе гатоўнасць К. праліць сваю кроў дзеля абароны інтарэсаў царквы. Інт К. склаўся ў Раннім Сярэдневякоўі з ксяндзоў і дыяканаў гал. касцёлаў Рыма і прыгарадных епіскапаў. Кандыдаты ў К., што не маюць біскупскага сану, павінны быць пасвячоны ў біскупы. К. служаць Папе калегіяльна ці індывідуальна, удзельнічаюць у рабоце рымскай курыі. Імі могуць быць і дыяцэзіяльныя біскупы, рэзідэнцыі якіх знаходзяцца паза межамі Рыма. Званне К. звычайна маюць прымасы — кіраўнікі каталіцкіх цэркваў асобных краін. Сярод К,беларусаў мітрапаліт Ісідар (15 ст),
Юрый (Ежы) Радзівіл (16 ст.). У 1994 Папа Рымскі Ян Павел II прысвоіў званне К. мінскамагілёўскаму архіепіскапу Казіміру Свёнтаку (1914— 2011).
КАРДЭБАЛЁТ (франц. corps de ballet ад corps асабісты склад + ballet балет), ансамбль танцоўшчыкаў і танцоўшчыц, якія выконваюць групавыя, масавыя танцы і сцэны ў балетных і оперных спектаклях. У трупу К. можа ўваходзіць каля 100 артыстаў, якія валодаюць добрымі танц., муз., акцёрскімі і сцэнічнымі дадзенымі (напр., у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь К. пераважна складаецца з выпускнікоў Бел. харэагр. каледжа). У балетных спектаклях К. нясе значную маст. нагрузку, з’яўляецца выразнікам, каментатарам думак і ўчынкаў гал. дзеючых асоб і стварае эмацыянальны «акампанемент» танца салістаў. Саліст, які вядзе танец, называецца карыфеем, вакол яго і групуецца К. Мастацтва К. патрабуе ад артыстаў лімітавай зладжанасці і дакладнасці рухаў. У залежнасці ад сюжэтнай і жанравай асновы спектакля К. можа адлюстроўваць рэальную групу людзей (напр., палякі і татары ў балеце «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева; гар. жыхары, цыганскі табар — у «Дон Кіхоце» Л.Мінкуса), ствараць абагульненыя ўмоўнаметафарычныя вобразы. У некаторых спектаклях па значнасці і эмацыянальнасці ўздзеяння К. як калект. герой не саступае партыям гал. дзеючых асоб (вілісы ў балеце «Жызэль, або Вілісы» А.Адана, лебедзі ў 2м акце «Лебядзінага возера» П .Чайкоўскага). В. I. Нікалаеўская. КАРЖАНЁЎСКАЯ Галіна Анатольеўна (н. 27.8.1950, в. Лясішча Слуцкага рна), беларуская пісьменніца. Скончыла БДУ (1973). Настаўнічала. У 1980—82 на Бел. тэлебачанні, з 1984 у газ. «Літаратура і мастацтва», Мінскім гар. Палацы дзяцей і моладзі, з 2003 у Бел. інце праблем культуры. Аўтар збкаў паэзіі «На мове
375
КАРЖЫ
шчасця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жылабыла...» (1983), «Вечны водгук» (1988), «Невымоўнае» (1991), «Асенні мёд» (1999), «Што варта радасці слёз» (2013). Піша для дзяцей: п’есы «Іван Світаннік» (паст. 1981), «Шукайце кветкупапараць» (паст. 1985), «Зуб мудрасці» (1984), «Рэчы для малечы» (1996), зб. лірыкі «Вершаняты» (2005) і інш. Аўтар чытанак «Акрайчык» (1995, у суаўт.) для вучняў 1— 2га класаў і «Сцяжынка» (1997) для 3—4га класаў.
КАРЖЫ, праснакі, даўняе мучное прэснае печыва ў беларусаў. На К. звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або на патэльні тоўстым блінам. Спажывалі замест хлеба, а таксама ў пост, на памінках. Macaw кавалкі К. залівалі смятанай або тоўчанымі ягадамі. У наш час К. — здобнае, салодкае печыва з пшанічнай мукі на малацэ.
А.А. Карзянкова.
КАРЗЯНКбВА Аляўціна Аляксандраўна (25.3.1935, г. СанктПецярбург — 4.3.2002), беларуская артыстка балета, педагог. Нар. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1954). 3 1954 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1977—91 педагог Бел. харэагр. вучылішча, адначасова ў 1982—83 і з 1998 балетмайстарпастаноўшчык Бел. дзярж. муз. тэатра. Паспяхова выконвала ролі рамантычнага і гераічнага плана, характарныя танцы. Вобразы, створаныя К.,
вылучаліся складанасцю і пераканаўчасцю, глыбінёй перажыванняў: Марыя, Наталька, Джулія («Мара», «Выбранніца», «Альпійская балада» Я.Глебава), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Лаўрэнсія (аднайм. балет А.Крэйна), Адэта— Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Раймонда (аднайм. балет А.Глазунова), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса), Эсмеральда (аднайм. балет Ц.Пуні), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана) і інш. А.І.Калядэнка. КАРЗЯНКОЎ Алег Аляксандравіч (н. 15.3.1967, Мінск), беларускі артыст балета. Сын \А.Карзянковай. Засл. артыст Беларусі (1989). Засл. артыст Расіі (1995). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1985). 3 1985 саліст Дзярж. акад. Вял. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1990—2001 саліст Тэатра балета Дзярж. Крамлёўскага палаца ў Маскве. Творчай індывідуальнасці К. ўласцівы пластычная экспрэсія, гарачы тэмперамент, яскравыя сцэнічныя візуальныя даныя.
А.Карзянкова ў ролі Францыскі.
Стварыў галерэю вобразаў, у якіх дасягнуў гармоніі пластычнага малюнка і эмацыянальнай насычанасці. Сярод партый на бел. сцэне: Эспада і Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Юнак («Вальпургіева ноч» Ш.Гуно), Пётр («Прывал кавалерыі» І.Армсгеймера), Дэзірэ, Прынц («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чай
А.А.Карзянкоў.
коўскага), Салор («Цені» Л.Мінкуса), Сын («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Іван («Альпійская балада» Я.Глебава), Тарэра («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Цюры («Сільфіда» Х.Левенскольда), Рамэа і Тыбальд («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева).
Т. М. Мушынская.
КАРЛбВІЧ (Karlowicz) Мечыслаў (11.12.1876, в. Вішнева Смаргонскага рна — 8.2.1909), польскі кампазітар, дырыжор. Вучыўся кампазіцыі і скрыпічнай ігры ў Гайдэльбергу (Германія), Варшаве і Берліне. Арганізатар (1902) і дырыжор (у 1905— 06 гал. дырыжор) сімф. аркестра пры Варшаўскім муз. тве. Першы буйны сімфаніст у гісторыі польск. музыкі. Асн. творы: праграмная сімф. «Адраджэнне» (1902), 7 сімф. паэм, у т.л. «Зваротныя хвалі» (1903—04), «Станіслаў 1 Ганна Асвецімы» (1907), «Эпізод на маскарадзе» (1908); п’есы для камернаінструм. ансамбляў; фартэпіянныя творы, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў. У 1900 запісаў некалькі ўзораў бел. муз. фальклору, асобныя запісы выкарыс
376
КАРМА
таў у сімф. трыпціху «Адвечныя песні» (1904—06) і ў «Літоўскай рапсодыі» (1906).
КАРЛОВІЧ (Karlowicz) Ян Аляксандр (28.5.1836, в. Субартоніс Алітускага павета, Літва — 14.6.1903), польскі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Акад. Акадэміі ведаў у Кракаве (1887, чл.кар. 1877). Скончыў Маскоўскі ўнт (1857). Вучыўся ў Парыжы і Гайдэльбергу (1857—59), Брусельскай кансерваторыі (1859—60). Заснавальнік і рэд. час. «Wisla» («Вісла», 1887—99), у якім друкаваў бел. фалькл.этнаграф. матэрыялы. У 1871—82 жыў і працаваў у Беларусі ў маёнтках Подзітва (Воранаўскі рн) і Вішнеў (Смаргонскі рн). Аўтар «Слоўніка выразаў замежнага і малавядомага паходжання...» (A—К, 1894—97), гіст., філас. і музыказнаўчых прац «Нарыс жыцця і творчасці Станіслава Манюшкі» (1884—85), «Міфалогія і філасофія» (1899). Збіраў бел. нар. казкі і інш. фалькл.энаграф. матэрыялы. Распрацаваў «Дапаможнік для збіральнікаў народных твораў» (1871). Аўгар прац «Найноўшыя даследаванні паданняў і іх зборы» (1883), «Польская хата» (1884), «Сістэматыка песень польскага народа» (1889—95). У кн. «Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве» (1887—88) змясціў у перакладзе на польск. мову больш за 80 бел. легенд, паданняў і казак, якія запісаў у Свянцянскім, Лідскім і Навагрудскім паветах. У 1889 і 1891 запісаў для польск. і бел. фалькларыста, этнографа і археолага М.Федароўскага больш за 100 мелодый бел. нар. песень (больш за 300 апублікаваны ў працы «Люд беларускі» М.Федароўскага, т. 5—6, 1958—60). Перапісваўся з бел. вучонымі А.Гурыновічам, М.Янчуком, У.Вярыгам, М.Федароўскім і інш. Сябраваў з Ф.Багушэвічам. Выступаў у друку з рэцэнзіямі на працы бел. вучоных.
КАРЛЮК Анатоль Сямёнавіч (16.4.1923, г. Гомель 9.1.1997), беларускі філосаф. Др філас. навук
(1966), праф. (1967). Скончыў Гомельскі пед. інт (1948). 3 1952 у Інце філасофіі АН Беларусі, у 1956—93 у Бел. політэхн. акадэміі. Даследаваў філас. праблемы прыродазнаўства, гісторыі філасофіі і атэізму.
7в.: Борьба матерналнзма н ндеалнзма в отечественной фнзнке (2я половнна XIX н начало XX в.). Ч. 1—2. Мннск, 1959—60; Очеркн по научному атензму. Мннск, 1961; Человек. Компьютер. Творчество. Мннск, 1991 (разам з З.В.Бражнікавай).
КАРЛЮКЁВІЧ Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; н. 6.1.1964, в. Зацітава Слабада Пухавіцкага рна), беларускі пісь