Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ду!: успаміны, інтэрв’ю, эсэ. Мінск, 2005; Верабей А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць. Мінск, 2005; Банцэвіч П. Творчасць Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце культуралогіі. Гродна, 2007; Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. 2е выд., Мінск, 2010; Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы. Мінск, 2010.
А.Л.Верабей.
КАРАТКЁВІЧА УЛАДЗІМІРА МУЗЁЙ. Засн. ў 1994 у г. Орша, адкрыты для наведвальнікаў у 2000. Філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Размешчаны ў доме — помніку архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. Агульная пл. 360 м2, 2 экспазіцыйныя залы (пл. 89 і 84 м2). У структуры экспазіцыі «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У.С.Караткевіча» вылучаны тэматычныя раздзелы: «Радавод У.С.Караткевіча», «Дзіцячыя гады У.С.Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасці», «У.С.Караткевіч — настаўнік», «Партрэт пісьменніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве». Сярод экспанатаў — архіўныя дакументы, асабістыя рэчы, фотаздымкі, сяброўскія шаржы, малюнкі, рукапісы пісьменніка і яго кнігі, выказванні і лісты сучаснікаў. Пры музеі дзейнічае навук.даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці У.Караткевіча і інш. пісьменнікаў а таксама знакамітых людзей Аршаншчыны. У будынку ёсць выставачная галерэя (пл. 47 м2) для часовых выставак.
І.М.Гаеўская.
КАРАТКОЎ Аркадзь Цімафеевіч (н. 26.5.1939, г. Полацк), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1967). У 1961—62 у інце «Мінскпраект», у 1967—70 кіраўнік групы ў Віцебскім філіяле інта «Бел
А.ЦКараткоў.
дзяржпраект», з 1971 гал. архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва. 3 1988 у Наваполацку (з 1990 гал. архітэктар). Асн. работы ў Наваполацку (усе ў суаўт.): забудова мікрараёнаў №5 (196975) і №7 (198090), 13павярховы інтэрнат (1975), школа рабочай моладзі ў мікрараёне №3 (1977—80), жылыя дамы па вул. Маладзёжная (1968—79), школа са спарт. ухілам (1977—85), вучэбнавытворчы камбінат нафтаправода «Дружба» (1981— 83), і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
КАРАТЬІНСКІ (Korotynski) Бруна (20.1.1873, Варшава — 18.5.1948), польскі журналіст і мемуарыст. Сын В.Каратынскага. Супрацоўнічаў у польск. перыяд. выданнях «Wisla» («Вісла»), «Swiat» («Свет»), «Slowo» («Слова») і інш. 3 1904 у складзе рэдкалегіі газ. «Kuijer Warszawski» («Варшаўскі кур’ер»). Займаўся краязнаўствам і гісторыяй. У абарону годнасці бел. мовы напісаў пабеларуску верш «Хто нашай мужыцкай мовы...». AyTap успамінаў «Аб людзях і рэчах», дзе ёсць біягр. звесткі пра бел. і польск. паэта і журналіста В.Каратынскага, аўтарства «Гутаркі старога дзеда» і творчасць У.Сыракомлі (рукапіс зберагаецца ў архіве Варшавы і Варшаўскага ваяв.).
КАРАТЬІНСКІ Вінцэсь Аляксандравіч (15.8.1831, в. Селішча Карэ
ліцкага рна — 7.2.1891), беларускі і польскі паэт, публіцыст. Працаваў хатнім настаўнікам на Навагрудчыне, з 1850 сакратаром У.Сыракомлі. У 1857—58 супрацоўнік час. «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік»), з 1860 газ. «Kuner Wilenski» («Віленскі веснік»). У 1862 падарожнічаў з М.Лясковым па Беларусі. 3 1866 у Варшаве, працаваў у газ. «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета»), з 1886 у час. «Tygodnik llustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). Аўтар артыкулаў, тэматычна і праблематычна звязаных з Беларуссю: «Карціны з берагоў Нёмана», «Некалькі падрабязнасцей пра сям’ю, месца нараджэння і маладосць Адама Міцкевіча», «Саламон Рысінскі», «Канстанцін Тышкевіч», «Яўстафій Тыш
В.А. Каратынскі.
кевіч», «Рамуальд Зянькевіч». Для польскамоўнай «Усеагульнай энцыклапедыі» С.Аргельбранда (т.1—28, 1859—68) напісаў артыкулы пра бел. гарады Віцебск, Валожын, Слуцк, Стоўбцы і інш. Паэт. зб. «Чым хата багата, тым рада» (1857), паэма «Таміла» (1858), вершаваны дыдактычны памфлет «Выпіў Куба да Якуба» (1859) пра жыццё бел. вёскі. Зберагліся вершы К. на бел. мове «Уставайма, братцы, да дзела, да дзела», «Далібогто, Арцім» (прысвячэнне А.ВярыгуДарэўскаму), элегія «Tyra на чужой старане». Магчымы ayTap «Гутаркі старога дзеда» і «Гутаркі двух суседаў». Дэмакратызм, гуманіст. пафас, асаблівасці паэтыкі К. паўплывалі на станаўленне новай бел. лры. Пераклаў на польск. мову творы Ж.Беранжэ, А.Пушкіна,
373
КАРАЦЕЛЬКА
М.Лермантава, Л.Талстога, Г.Гейнэ, выдаў 10томны збор твораў У.Сыракомлі (1872), разам з А.Плугам падрыхтаваў выданне «Выбранай паэзіі» У.Сыракомлі (т. 1—5, 1890). На бел. мову польскамоўныя творы К. пераклалі Р.Баравікова, Р.Барадулін, Г.Дубянецкая, У.Мархель, Л.Рублеўская, Г.Тумаш і інш.
Тв.: Творы. 2е выд., Мінск, 1994; Творы. Мінск, 2009.
Літ.: Мальдзіс А. Вінцэсь Каратынскі // Падарожжа ў XIX ст. Мінск, 1969; Мархель У. «Меў вольную і чулую душу...»: літаратурная спадчына Вінцэся Каратынскага // Роднае слова. 2001. № 8; 3 а п р у д с к і I. Штрыхі да творчай біяграфіі Вінцэся Каратынскага // Нарысы гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. Мінск, 2003.
КАРАЦЁЛЬКА, невялікі паэтычны твор, звычайна ад двух да шасці вершаваных радкоў завершаны па форме і думцы. Да К. належаць рубаі, хоку, каламыйкі, прыпеўкі, эпіграмы, фрашкі, вершаваныя афарызмы і г.д. Абмежаванасць аб’ёму К. вядзе да лаканічнасці і часта афарыстычнасці паэт. выказвання. Напр.: «Столькі гадоў ішла да цябе! // Памяці поле раіцца. // Няўжо не дасі ў палоннай журбе // Хоць босай вады напіцца?...» (Я.Янішчыц). К. сустракаюцца ў творчасці бел. паэтаў М.Танка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, Л.Геніюш, Ю.Свіркі, А.Разанава і інш.
В.П.Рагойша.
Ю.А.Карачун
КАРАЧЎН, паводле беларускай народнай дэманалогіі істота, якая выклікае раптоўную смерць. Персанаж «ніжэйшай міфалогіі», які адносіц
Ю.Карачун. Акварэль «Ранні снег». 1985.
ца да смертаносных (злых) духаў. У стараж. часы суадносіўся з Марай — багіняй смерці, быў яе мужчынскім адлюстраваннем. Мог увасабляць сабой скурчанае пахаванне нябожчыкаў. Прадстаўнікі міфал. школы 19 ст. называлі яго богам падзем’я, які змагаўся з богамграмоўнікам Перуном. У некаторых выпадках К. згадваецца ў пары з богам марозу Зюзем: «Калі Зюзя добра падзьмець, то будзе ўсім нам карачун». А.М.Ненадавец. КАРАЧЎН Юрый Аляксандравіч (27.12.1931, Мінск— 11.6.1997), беларускі мастак, мастацтвазнавец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Маскоўскі паліграф. інт (1965). У 1964—69 гал. мастак выдва «Ураджай», у 1972—75 у Мінве культуры Беларусі. 3 1977 дырэктар Нац. маст. музея Рэспублікі Беларусь. Працаваў у галіне кніжнай і станковай графікі. Аформіў кн. «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля (1961), «Край блакітных азёр» В.Якушка (1969), «Па лабірынтах жывой прыроды» (1973) і «Як ствараліся культурныя расліны» (1976) К.Шарыкава, «Міхась Лынькоў. Нарыс жыцця і творчасці» Ф.Куляшова
(1975), зб. «Лекавыя якасці сельскагаспадарчых раслін» (1984). Сярод станковых работ: «Зімовая раніца» (1957), «Вулей у садзе» (1959), «Хвоі» (1965), «Прага. Тут была друкарня» (1967), «Ружовая сядзіба» (1969), «Жнівень» (1980), «Празрыстая раніца» (1982), «Ясны дзень» (1983), «Ранні снег», «Студзень» (абедзве 1985), «У цёмным лесе» (1990), «Аўтапартрэт» (1995) і інш. Творы мастака напоўнены гармоніяй, лірызмам, вылучаюцца зладжанасцю кампазіцыі, пазнавальным каларытам. Аўтарскладальнік альбомаў «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (1979), «Янка Купала ў творчасці мастакоў», «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (абодва 1982), «Музей В.К.БялыніцкагаБірулі» (1988) і інш.
Г.А. Фатыхава.
КАРВЯКОВА Таццяна Станіславаўна (н. 5.2.1955, г. Уладзікаўказ, Расія), беларускі мастак тэатра. Скончыла Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1979). 3 1979 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Творчай манеры К. уласцівы вобразная вытанчанасць, разнапланавасць кампазіцыі, эмацыянальнасць, маляўнічасць. Сярод аформленых спектакляў: «Чалавекневідзімка» паводле Г.Уэлса (1981), «Парог» А.Дударава, «Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана (абодва 1982), «Дон Сезардэ Базан» Ф.Дзюмануара і А.Дэнеры (1983), «Дзікун» А.Касоны (1986), «Драпежнікі» А.Пісемскага (1988), «Генералы ў спадніцах» Ж.Ануя (1990), «Гаўрыліяда», «Анджэла» паводле А.Пушкіна (абедзве 1999), «Французскія страсці на падмаскоўнай дачы» Л.Разумоўскай (2000), «Прымакі» Я.Купалы (2007) і інш. Стварыла касцюмы да паст. «Антыгона» Ж.Ануя (1982), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» М.Ляскова (1985), «Дзеці Арбата» А.Рыбакова (1988), «Лаліта» Э.Олбі паводле У.Набокава (1991), «Грай, Ёселе, грай...» Р.Горына паводле ШоламАлейхема (абедзве 1991), «Саламея Русецкая» С.Кавалёва
374
КАРЖАНЕЎСКАЯ
(2001),«Рамэа і Джульета» У.ШэкСПІра (2002) І ІНШ. Г.А.Фатыхава.
КАРГЕР Міхаіл Канстанцінавіч (30.5.1903, г. Казань, Татарстан, Расія — 26.8.1976), расійскі гісторык архітэктуры, археолаг. Др гіст. навук (1959), праф. (1949). Скончыў Петраградскі ўнт (1923). 3 1925 у Ленінградскім унце (у 1949—73 заг. кафедры). Адначасова з 1957 кіраўнік групы славянарус. археалогіі АН СССР. 3 1929 працаваў у Ленінградскім аддз. інта археалогіі AH СССР. У 1938—50 выкладаў у Ленінградскай акадэміі мастацтваў. Вывучаў помнікі стараж.рус. архітэктуры Кіева, Ноўгарада, Ладагі, Галіча і інш. 3 сярэдзіны 1950х гг. пад кіраўніцтвам К. праведзены архіт.археал. даследаванні ў Полацку, Віцебску, Тураве, Навагрудку, Ваўкавыску. Даследаваў жытлы 12 ст. і рэшткі храма на Верхнім замку (1957, 1967), хрампахавальню полацкіх епіскапаў на тэр. СпасаЕфрасіннеўскага манастыра 12 ст. (1957, 1961—64), Сафійскі сабор 11 ст. (1964, усе ў Полацку); помнікі 12 ст. — цэрквы Дабравешчанскую ў Віцебску (1968), Барысаглебскую ў Навагрудку (1961—62, 1965), рэшткі храма ў Ваўкавыску (1966). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.. Новый памятнмк зодчества XII века в Турове // Краткне сообшенпя янстнтута археологнн. М., 1965. Вып. 100; К нсторнн полоцкого зодчестваХІІ в.: (рунны вновь открытого храма на Верхнем замке) // Новое в археологнн. М., 1972.
Л7т.: Калнтнна Н.Н. О Мнхаше Константнновнче Каргере // Нскусство Древней Русн н его нсследователн. СПб., 2002; Булкнн Вал.А. Воспомннання о М.К.Каргере // Там жа.
КАРДЗЁХІН Андрэй, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай пала