Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
д), беларускі рэжысёр, аператар, сцэнарыст. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1977). 3 1980 у творчым аб’яднанні «Летапіс» Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Рэж. дакум. фільмаў «Гэты нязручны Каралёў» (1980), «Перадавы вопытткачоў на Аршанскім льнокамбінаце» (1981), «Мой адрас — пасёлак Пурпэ» (1981), «Гэта не павінна паўтарыцца», «Наладчыкі» (абодва 1984), «Сакрэт фірмы» (1985), «Пытанне майстру» (1986), «Шлях паэта» (1988), аўтар сцэнарыя і рэж. дакум. фільмаў «Дэсант працягваецца» (1983), «Год маці», «Беларускі каравай» (абодва 2006), «Энергетыка Беларусі», «Беларусь будуецца» (абодва 2007), «Шчодры стол беларуса», «Беларусь спартыўная» (абодва 2008), «Горадабудаўнік», «Тэхніка беларускіх палёў» (абодва 2009), «У зямлі — лёс мой», «Пявучая бронза Занковіча» (абодва 2010) і інш.
А.Л.Мельнікаў.
КАРАЛЁЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ПРАСНІЦА». Створаны ў 1987 у в. Каралёва Уздзенскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Гусараў (з 1987). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні («Камар жэніцца», «Прала б я кудзелечку», «Ідзём к мужу дадому», «Ехалі казакі», «Ой ты, стэп шырокі...» і інш.), творы бел. аўтараў («Рэчанька» А.Ягорава, «Да сустрэчы» А.Кажурына) і калектываў («Лугамі, барамі» з рэпертуаруДзярж. нар. хору імя Г.Цітовіча, «Хлеб ды соль» з рэпертуару ансамбля «Фэст», ансамбля нар. музыкі «Бяседа»), Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2008), рэгіянальнага святаконкурсу майстроў вышыўкі і пляцення паясоў «Умельцы» (г. Узда, 2013). А.М.Каламіец.
КАРАЛІ, п а ц е р к і, дробныя ўпрыгажэнні са скразнымі адтулінамі, нанізаныя на нітку або шнурок. Носяць на шыі, паасобныя К. выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання вопраткі, галаўных убораў, абутку. У старажытнасці ім часта надавалі магічнае значэнне, выраблялі з раслін, зубоў звяроў, бурштыну, пазней — з металаў, шкла, каштоўных і паўкаштоўных камянёў. У наш час К. вырабляюць як прадпрыемствы маст. прамсці, так і мастакі, нар. майстры.
КАРАЛІН, вёска ў Зэльвенскім рне, на беразе Зэльвенскага вадасховішча. За 12 км на ПдУ ад гар. пасёлка і 13 км ад чыг. ст. Зэльва на лініі Ваўкавыск—Баранавічы, 140 км ад Гродна, на аўтадарозе Зэльва—Ружаны. Цэнтр Каралінскага с/с. 129 гаспадарак, 312 ж. (2012).
У 1845 вёска і маёнтак у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губ., 25 двароў, 201 ж., уладанне Шырматаў. У 1909 маёнтак у Міжэрыцкай воласці, 70 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Зэльвенскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Зэльвенскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 17.4.1962 у Ваўкавыскім, з 1963 у Слонімскім, з
Выступленне Каралёўскага народнага ансамбля народнай песні «Прасніца» на свяцеконкурсе «Умельцы». 2013.
30.7.1966 зноў у Зэльвенскім рнах. У 1971 — 103 гаспадаркі, 323 ж. У 1997 — 135 гаспадарак, 330 ж.
У 2012 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАРАЛІНОЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Каралінова Валожынскага рна. Пабудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. Належала графу Сяняўскаму. Уключала сядзібны дом, парк, вадаём, капліцу, гасп. пабудовы. Сядзібны дом — прамавугольны ў плане драўляны будынак, крыты жалезным 2скатным дахам. Вокны былі стандартныя: у фасаднай сцяне — 6, тыльнай — 5, у бакавых — па 4. Шалёўка 3радная: зверху і ўнізе сцяны — вертыкальная, у сярэдзіне — гарызантальная. Парадная частка невял. па плошчы. Ганак у выглядзе 2павярховай веранды абапіраўся на 8 драўляных калон. Пад’язная алея выводзіла на газон з невял. кругам у цэнтры. У аснову кампазіцыі парку быў пакладзены баскет, фіксаваны лінейнай ліпавай абсадкай. Захаваўся сядзібны дом, рэшткі парку.
КАРАЛІНбЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 19 ст. ў в. Каралінова Пастаўскага
368
КАРАЛЬЧУК
Караліноўская сядзіба (Валожынскі раён).
рна. Належала Сулістроўскім, Ромерам. Уключала сядзібны дом, парк, гасп. пабудовы. Папярэдні сядзібны дом каля ракі (захаваліся рэшткі падмурка) быў спалены пасля паўстання 1863—64. У канцы 19 ст. ўзведзены новы будынакдома — аднапавярховы драўляны, крыты гонтавым дахам. Уваход вылучаны ганкам на тонкіх слупах з аркадай і трохвугольным шчытом у завяршэнні, на якім размяшчаліся гербы гаспадароў. no634 знаходзілася вял. веранда, абнесеная балюстрадай. Сцены не атынкаваныя, вокны, слупы ганка, арка, шчыт, дзверы лакіраваныя белым колерам. Перад домам знаходзіўся вял. газон, уздоўж сцен разбіты кветнік. Забудова сядзібы складалася з 3 жылых дамоў для парабкаў, арандатара і садоўніка. Гасп. пабудовы ўключалі гумно, свіран, лядоўню, свінарнік, стайню, кароўнік. К.с. абкружалі невял. парк і пладовы сад. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
I. М. Пракаповіч.
КАРАЛЬКб Ніна Міхайлаўна (н. 5.10.1922, в. Кашалёва Навагрудскага рна), беларускі майстар народнага мастацкага ткацтва. Народны майстар Беларусі (2003). 3 1949 працавала на радзіме ў сельскай гаспадарцы,
з 1972 швачкай на прам. камбінаце г. Гарадок. Майстэрству ткацтва навучалася ў сваёй маці. Стварыла калекцыю паясоў (больш за 1000), выкананых у тэхніцы ткацтва на ніту. Перадала свае навыкі майстрам Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору Н.А.Юшковай, Е.М.Бараўцовай, М.Л.Гушча, Л.Г.Гаравой. Удзельніца і лаўрэат Усесаюзных фестываляў нар. творчасці (Масква, 1987—88), кірмаіпу нар. рамёстваў «Горад майстроў» на міжнар. фестывалі мастацтваў
Г.Каралькова ў ролі Галіны Паўлаўны.
«Славянскі базар у Віцебску» (1993— 97), рэсп. выстаўкі нар. творчасці «Жывыя крыніцы» (Мінск, 2006).
Н.І.Юшкова.
КАРАЛЬКОВА (па мужу Тр у ш к о ) Галіна Аляксандраўна (9.1.1943, г. Віцебск — 9.10.2001), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1992). Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Коласа (1963). Працавала ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. Выканаўца лірыкадрам. і характарных роляў. Мастацтва К. вызначалі яскравасць, глыбіня і дасканаласць распрацоўкі характараў, эмацыянальнасць. Стварыла шэраг вобразаў гераінь маладых: Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Алёнка («Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча), Насця («Трэцяя патэтьгчная» М.Пагодзіна), вострахарактарных: Баяркіна («Ах, які пасаж!» У.Салагуба, П.Фёдарава), Маргоша («Маленькія радасці жывых» А.Паповай), Вівіян («Будзьце здаровы!» П.Шэно), са складаным драм. лёсам: Галіна Паўлаўна («Блытаныя сцежкі» К.Крапівы), Ніна («Парог» А.Дударава), Элеанора («Танга» С.Мрожака) і інш.
С.М.Дашкевіч.
КАРАЛЬЧЎК Уладзімір Мікалаевіч (н. 8.7.1958, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах баяна (1982) і кампазіцыі (1992, клас. Д.Смольскага). 3 1993 у Бел. акадэміі музыкі. Асн. дасягненні ў жанрах сімф., камернаінструм., вак. музыкі. Сярод твораў: сімфоніі № 3 для саліруючага кларнета (габоя) і сімф. аркестра (2000), № 4 «Мастак» для камернага аркестра (2008); канцэрты для аргана і струннага аркестра (1999), для трубы і фп. (2003); санаты для марымбы і фп. (1996), «Perpetuo moto» для баяна (1997); вак. музыка: «Апошняя малітва Хрыста» для хору a capella (2000), «Ave Regina» для дзіцячага хору (2002); камернаінструм. музыка: сюіта «Вагоссо» для скрыпкі і фп., 12 політанальных п’ес для фп. (усе
369
КАРАМАЗАЎ
2013); музыка для нар. інструментаў: «Востраў» для цымбалаўалы і аркестра бел. нар. інструментаў (2006); варыяцыі для 2 цымбалаў і фп. (2012) і ІНШ. Г.К.Гарэлава. КАРАМАЗАЎ Віктар Філімонавіч (н. 27.6.1934, г. Чэрыкаў), беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Скончыў БДУ (1958). 3 1964 працаваў у газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва» (з 1969), з 1971 — на Бел. тэлебачанні, у 1982—86 — у час. «Полымя».
У збках апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), «Вясёлка сярод зімы» (1978) — жыццё сучасных вёскі і горада, маральнаэтычныя праблемы. У аповесцях «Дзень Барыса і Глеба» (1981), «Дома» (1984), «Краем Белага шляху» (1992), «Аброчны крыж» (1994), «Галуба» (1996), раманах «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988), «Бежанцы» (1993) К. уздымае праблемы экалогіі, узаемаадносін чалавека з навакольным светам, чарнобыльскай катастрофы. Працуе ў жанры эсэ і публіцыстыкі: аповесцьэсэ «Глядзіце ў вочы лемуру» (1989), зб. «Проста ўспомніў я цябе...» (1989). Жыццю і творчасці бел. і рас. мастакоў В.БялыніцкагаБірулі, С.Жукоўскага, Г.Вашчанкі, А.Бараноўскага, А.Бархаткова прысвяціў кн. аповесцей і эсэ «3 вясною ў адным вагоне» (2002) і інш. Піша сцэнарыі да маст. і дакум. фільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.: Выбраныя творы: У 2 т. Т. 1. Мінск, 1997; Антон: аповесцьэсэ ў стылі рэтра. Мінск, 2006; Краса і воля: Аповесць. Эсэ. Альбом. Мінск, 2008; Крыж
на зямлі і поўня ў небе. Мінск, 2010; Мастак і парабкі: апошняя вясна Мікалая Неўрава. Мінск, 2011.
Літ.: Я с к е в і ч А. Надзённае ў вечным: Творчы партрэт В.Карамазава // Полымя. 2001. № 2.
КАРАНДАШАЎ Юрый Мікалаевіч (н. 15.10.1947, г. Волагда, Расія), беларускі вучоныпсіхолаг. Др псіхал. навук (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ўнт (1972). 3 1977 у БДУ, у 1982—2003 у Бел. пед. унце (з 1992 заг. кафедры). Даследуе праблемы штучнага інтэлекту, псіхалогіі развіцця.
Тв.: Развнваюшнеся роботы будушего: Науч. сказка. Мннск, 1989; Основы возрастной дмагностнкн псмхнческого развнтня в раннем детстве. Мннск, 1993; Пснхологня развнтня. Ч. 1—2. Мннск, 199697.
КАРАНЁЎСКІ Павел Сямёнавіч (н. 12.7.1974, Мінск), беларускі тэлежурналіст, прадзюсар. Скончыў БДУ (1996), Бел. камерцыйны ўнт прадпрымальніцтва (2000), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011). 3 1994 на Бел. тэлебачанні. Аўтар і вядучы праграм «Тэленавігатар», токшоу «Гэта мая работа», стваральнік гал. токшоу Першага нац. тэлеканала «Будні». 3 2002 на тэлеканале «Сталічнае тэлебачанне» (СТБ). Аўтар грамадскапаліт. перадач «Асабісты інтарэс», «Праўда», «Аўтапанарама», «Тэхналогія», «Вялікі сняданак», дакум. тэлефільмаў «Паказвае Беларусь» (2001), «Паўсталы з попелу» (2004), «Дажыцьда Перамогі!» (2005), цыкла фільмаў «Спадчына. Нацыянальны набытак» (2005—06), «Святыні Беларусі» (2007). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае а