• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ам і не выконвае практычную ўтылітарную функцыю. 3 рытуальных дзеянняў найб. захаваўся падзел К. — тэатралізаванае прадстаўленне з пажаданнямі, віншаваннямі, часта жартоўнаэратычнага характару, спевамі, танцамі. 2) Хлебны выраб, вял. круглы бохан, выпечаны да свята.
    Літ.: Ннкольскнй Н.М. Пронсхожденне н лсторня белорусской свадебной обрядностн. Мннск, 1956; Вяселле: Песні. Мінск, 1981; Гуслева А.Д., Шамсутдзінава Л.Ф. Каравайны абрад // Беларускія народныя абрады. Мінск, 1994.
    А.М.Аляхновіч, А.А.Прышывапка.
    КАРАВАЙНЫЯ ПЁСНІ, унутрыжанравая разнавіднасць вясельных песень, прымеркаваных да каравайнага абраду. Маюць аднолькавае значэнне з абрадавымі дзеяннямі, вызначаюцца магічным зместам, з’яўляюцца сведчаннем выключнай значнасці хлеба ў жыцці селяніна. У К.п. выкарыстоўваюцца шматлікія паэт. сродкі: эпітэт, параўнанне, гіпербала, метафара, псіхалагічны паралелізм. У адпаведнасці з магічнай функцыяй К.п. падзяляюцца на заклінальныя, велічальныя, рытуальныя і жартоўнадакаральныя. Заклінальныя песні маюць розныя формы праяўлення ў зваротах, малітвах, просьбах, адрасаваных да вышэйшых духаў, святых, каб яны паспрыялі ў справах: « Дай бог нашаму караваю ў дзяжы спор, а ў печы падход». Велічальныя К.п. ўслаўляюць каравай і каравайніц, якія «прыйшлі так,
    як зоранькі зышлі», у іх «сінія запаясачкі», «чырвоныя закаўрашачкі», яны «каравай учынілі, замясілі, усадзілі, ручанькамі ды беленькімі, перснямі залаценькімі». У рытуальных К.п. за быт. дзеяннямі ўзгадваецца міфал. прызначэнне каравая спрыяць ураджайнасці поля і дабрабыту маладых:
    А вымайце ж мяне з печы,
    Нясіце мяне да клеці, Палажыце мяне на жыце, Каб нашым маладым на жыцце, На багацце і на доўгі век.
    Жартоўнадакаральныя К.п. маюць быт. характар, надаюць вясёлы настрой каравайнай урачыстасці, высмейваюць людскія заганы, што перашкаджаюць ў прыгатаванні караваю: «гарбатыя, зубатыя ў печ саджалі» або «ой, насаты каравайніцы, насаты». У К.п. увасобіўся грамадскі і працоўны вопыт народа, яго эстэтычныя і этычныя ідэалы, думкі і імкненні.
    Літ.: Гілевіч Н.С. Наша родная песня. Мінск, 1968; Вяселле: Песні. Кн. 2. Мінск, 1981; Палескае вяселле. Мінск, 1984.	А.М.Аляхновіч.
    КАРАВАЦІЧЫ, вёска ў Рэчьшкім рне, на р. Катынь (прыток р. Ведрыч). За 30 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 12 км ад чыг. ст. Бабічы на лініі Гомель—Калінкавічы, 66 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Калінкавічы—Гомель. Цэнтр Караваціцкага с/с. 333 гаспадаркі, 704 ж. (2012).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1795 — 20 двароў. У 1858 — 51 двор, 496 ж. У 1886 у Маладушскай воласці, 97 двароў, 675 ж. У 1897 — 171 двор, 986 ж., школа, магазін, крама, карчма. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета Рэчыцкага рна Рэчыцкай акругі. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Васілевіцкім рне Палескай вобл. У Вял. Айч. вай
    ну з канца жн. 1941 да сярэдзіны ліст. 1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 16.7.1954 у Першамайскім с/с. У 1959  2137 ж. 3 16.9.1959 у Рэчыцкім рне. 3 29.11.1962 зноў цэнтр сельсавета. У 1997 — 476 гаспадарак, 1020 ж.
    У 2012 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. 2 брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур.
    КАРАГбД, каравод, кола, тан о к, від харэаграфічнай творчасці народа, які захаваў амаль да нашага часу сінкрэтычны характар, спалучаючы танец, ігру і песню. Узнікненне К. адносяць да глыбокай старажытнасці. Існуе меркаванне, што кругавая пабудова К. тлумачыцца ўвасабленнем салярных культаў, лінейная — водгук паляванняў і войнаў, удзел у танцы ўсіх выканаўцаў звязаны з першабытным укладам жыцця, раздзяленне на пары тлумачаць фарміраваннем класавага грамадства, пабудова ўдзельнікаў у калону — вынік узнікнення гарадоў і сац. размежавання. Несумненна, што з цягам часу К. страціў першапачатковы сэнс, у ім пачынала дамінаваць эстэтычная функцыя. К. ахоплівае і перадае ў поліфаніі фарбаў, рытмаў, рухаў, гукаў драматургію жыцця чалавека: нараджэнне, шлюб, пахаванне, дабро і зло, каханне і здраду, камічнае і трагічнае, прыгожае і пачварнае. Адпаведна пераважанню ў К. аднаго з маст. кампанентаў іх падзяляюць на 3 вял. групы; песенныя, ігравыя, танц. Па сваім функцыянальным прызначэнні вылучаюць К. абрадавыя (прымеркаваны да каляндарных і сямейных свят) і пазаабрадавыя. Вясновыя К. звязаны з магіяй руху, што адпавядала надыходу цёплых дзён («Проса», «Завіванне вянкоў», «Валадар»), У харэагр. веснавой лексіцы распаўсюджаны «ко
    366
    КАРАЛЁНАК
    ла», «круг», у якіх выканаўцы рухаліся «па сонцы» або папераменна ў розныя бакі, ці ўтваралі 2 супрацьлеглыя і наступалі «сцяна на сцяну». У купальскіх К. унутраныя пачуцці перадаваліся не індывідуальна, а ад імя ўсёй грамады. Але за агульным вобразам кожны мог знайсці сваё, характэрнае, што знаходзіла водгук у яго сэрцы («Пад тынам рутанька, пад тынам зялёненька»), Зімовым К. уласцівы элементы ігры, драматызацыі («Мак», «Яшчур», «Халімон»), У сямейных абрадах К. выконваліся на вяселлях і былі прымеркаваны да асобных рытуалаў. У павольных пазаабрадавых К. выконваліся разнастайныя малюнкі і рухі: «спіраль», «зорачка», «вароты», «матылёк», «капуста» і інш. Суадносіны ігравых, песенных і танц. кампанентаў у каляндарнай сістэме беларусаў неадназначныя, яны вызначаліся характарам рэгіянальных фалькл. традыцый. Так, ва ўсх. раёнах Магілёўшчыны і ўсх. раёнах Гомельшчыны пераважалі песеннаігравыя матывы («Страла», «Лука», «Крывы танец»), для якіх характэрны рытмы шэсця, мудрагелістыя лініі ў адзінстве з рухам («крывулькамі»). У наш час К. выкарыстоўваюцца ў апрацоўках і стылізацыях.
    Літ:. Можейко З.Я. Календарнопесенная культура Белорусснм. Мннск, 1985; Чурко Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мянск, 1990; Козенка М.А. Танцавальны фальклор //Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Мінск, 2001. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе; Яго ж. Там жа. Мінск, 2004. Т. 2. Віцебскае Падзвінне.
    А.М.Аяяхновіч.
    КАРАГОДНЫЯ ПЁСНІ, разнавіднасць харэаграфічнай творчасці народа, у якой да нашага часу захаваліся рэшткі першабытнага сінкрэтызму: мелодыя, тэкст, драм. дзеянне, пластыка, міміка, танец. У К.п. пераважаюць напевы павольныя і ўмераныя, часта з распяваннем асобных складоў, шырокім дыханнем і ўзнаўленнем простага ўрачыстага кроку. Існуе меркаванне, што ў найб. ранніх К.п.
    паводле свайго паходжання адбіліся ахоўныя матывы, звязаныя з рытуалам ахвярапрынашэння, барацьбой за тэр., падрыхтоўкай да палявання, высочваннем здабычы і інш. Значна пазней у К.п. знайшлі адлюстраванне формы вытворчай, земляробчай эпохі («Проса», «Лянок», «Мак»). У працоўны змест К.п. украпваліся элементы любоўнашлюбнай тэматыкі, звязаныя з выбарам партнёра, каханнем маладых, сямейнымі адносінамі. Лірыкаапавядальны кірунак К.п. вызначае іх харэагр. лексіку — шэсці радамі, парамі, шарэнгамі, рухам па сонцы і насустрач сонцу. Найб. распаўсюджанне К.п. атрымалі ў веснавых і летніх святах. Іх спявалі пасля Дабравешчання, да Вялікадня, на Масленіцу. Вясновыя К.п. «водзяць змейкамі» па вуліцы («На вуліцы дзеўкі гулялі», «Пойдзем, дзевачкі, на вулку»), у летніх і часткова восеньскіх «ідуць з поля сваім ходам» (шарэнгай, парамі), на Каляды ўзнаўлялі вечарыны з мэтай далучэння ўсіх удзельнікаў да абрадавай падзеі. У сямейных абрадах К.п. выконваліся на вяселлях і былі прымеркаваны да асобных рытуалаў — выпечкі караваю, абходу з ім хаты, танца маладых («Зазулейка», «Качан», «Ручнікі»). У наш час К.п. існуюць у апрацоўках, стылізацыях на сцэне, якія зроблены прафес. і аматарскімі калектывамі.
    Літ.: Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 1. Мінск, 2001.
    А.М.Аляхновіч.
    КАРАЛЁНКА Уладзімір Галакціёнавіч (27.7.1853, г. Жытомір, Украіна — 25.12.1921), рускі пісьменнік. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (1900). Вучыўся ў тэхн. (1871—73) і Горным (1877—78) інтах у Пецярбургу, у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве (1874—76). Аўтар апавяданняў «Дзіўная» (1880), «Сон Макара» (1885), «Лес шуміць» (1886), «Агеньчыкі» (1901), аповесці «Сляпы музыкант» (1886) і інш. Асобныя творы К. тэматычна звяза
    ны з Беларуссю. Пры напісанні твора «Самазванцы духоўнага празвання» выкарыстаў звесткі, надрукаваныя ў «Могнлёвскнх губернскнх ведомостях». Прататыпам гал. героя аповесці «Без языка» (2я рэд. 1902) паслужыў рабочыбеларус Дзявятнікаў, які разам з К. знаходзіўся ў Вышневалоцкай перасыльнай турме. Быў асабіста знаёмы з Я.Купалам, які ў 1911 падараваў яму свой зб. «Жалейка» з аўтографам (зберагаецца ў літ. музеі К. ў Палтаве). Пад уплывам творчасці К. З.Бядуля напісаў «Абразкі», апавяданне «Сон Анупрэя». Творы К. друкаваліся ў бел. газ. «Наша ніва». У 1922 у Бел. першым драм. тэатры інсцэніраваны твор К. «Лес шуміць». На бел. мову асобныя яго творы пераклалі С.Дарожны, М.Краўцоў, А.Кудравец, К.Чорны, Я.Шарахоўскі. К. прысвяціў верш «Памяці Караленкі» Я.Колас.
    Тв:. Бел. пер. — Апошні прамень: Выбранае. Мінск, 1984.
    Літ.: Гу ш н н аЗа кн ро ва Н.Н., Труханенко А.В. Этюды о жнзнн н творчестве В.Г.Короленко. Львов, 2009.
    КАРАЛЁНАК Георгій Георгіевіч (н. 11.2.1957, Мінск), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1992). 3 1978 на Нац. к/студыі «Беларусьфільм», з 1982 у творчым аб’яднанні «Летапіс». Зняў дакум. фільмы «Мінск, мая сталіца» (2002), «Погляд у будучыню» (2004), «Не ад’язджай!», «Шлях даўжынёй у 20 гадоў», «Рыцар шляхетнага вобраза» (усе 2005), «Беларускі Версаль», «Чалавечыя грані духоўнага крышталя», «Беларускі каравай» (усе 2006), «Беларусь будуецца», «Энергетыка Беларусі» (абодва 2007), «Беларускі крыж», «Лаўрэат» (абодва 2008), «Прыгажосць не прадаецца», «Юбілей беларускага кіно», «Глыбокае» (усе 2009), «Донарства», «Масты акадэміка Барысевіча», «Беларусьфільм2010», «Рэфарматар» (усе 2010), «Неабыякавы», «Якія спяваюць над возерам», «Апошнія здымкі вайны» (усе 2011), «Бой з ценем» (2012) і інш.
    367
    КАРАЛЁЎ
    КАРАЛЁЎ Валерый Мікалаевіч (н. 16.8.1954, г. Слаўгар