Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
падтрымка майстроў і прапаганда іх твораў, арганізацыя і правядзенне раённых традыц. свят і абрадаў, выставак нар. творчасці. Калектыў —
удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Вясновы букет» (Мінск, 2008—13), святконкурсаў: рэгіянальнага па ткацтве «Матчыны кросны» (г. Старыя Дарогі, 2010), абл. тканага ручніка «Млечны шлях ад рук бабулі» (г. Капыль, 2009—10), майстроў манумент. драўлянай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» (г. Нясвіж, 2011; г. Стоўбцы, 2012) і інш.
Г.А.Гурло.
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ГУЛЬНІI ГЎМАРУ «КАПЫЛЬСКІЯ ПАЦЁХІ». Створаны ў 1993 у г. Капыль пры раённым Доме культуры (з 1997 раённы Цэнтр культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.П.Галубовіч (з 1996). У складзе тэатра 14 чал. ва ўзросце ад 17 да 55 гадоў. У рэпертуары тэатралізаваныя гульнявыя праграмы («Паўлінка» па матывах аднайм. камедыі Я.Купалы, 1996; «На Грышчы ў Агаты» паводле баек К.Крапівы, 1998; «Да трэціх пеўняў» паводле апавяданняў В.Шукшына, 2000), гумарыст. праграма «Вокны нашага дворыка» (2001), спектаклі «Прыколы аграгарадка» (2011), «Смакяблыка» А.Дзялендзіка (2004), муз. спектакль «Аўкцыён» (2010). Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. 1 Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1995, 2000, 2002), абл. гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (г. Капыль, 2000,2002,2008,2011).
Л.П.Галубовіч.
КАПЬІЛЬСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Капыль. У складзе раёна 211 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў: Бабаўнянскі, Блеўчыцкі, Бучацінскі, Грозаўскі, Доктаравіцкі, Капыльскі, Пацейкаўскі, Семежаўскі, СлабадаКучынскі, Цімкавіцкі. Пл. тэр. 1,6тыс. км. Нас. 32,6тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (95,5%), рускія (3,2%), украінцы (0,6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Асіповічы—Баранавічы, аўтадарогі Івацэві
360
КАПЫЛЬСКІ
чы—граніца Расіі, Асіповічы—Баранавічы.
Раён утвораны 17.7.1924 у Слуцкай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. 3 9.9.1927 да 26.7.1930 у Мінскай, з 21.6.1935 у Слуцкай акругах. 8.7.1931 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Грэскага рна (да 12.2.1935). 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 1.7.1944 К.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Капылі і раёне 3,1 тыс. чал. Дзейнічалі падп. міжрайкам КП(б)Б Слуцкай зоны, падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 27я імя Чапаева, 300я імя Варашылава, 225я імя Ракасоўскага, 12я кавалерый
ская імя Сталіна, 32я імя Калініна, асобныя атрады, у т.л. «Баявы» імя Дунаева. Выдавалася падп. газ. «Калгаснік Капыльшчыны». Раён вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе Мінскай аперацыі. 3 20.1.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. 16.7.1954 скасаваны 5сельсаветаў. 17.12.1956 далучаны 2 сельсаветы, 8.8.1959 — 4. 24.5.1960 скасаваны 4 сельсаветы.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай і буд. прамсці. У раёне (2012) с.г. прафес. каледж, гімназія, школы: 15 сярэдніх, 3 базавыя, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 2 — пачатковая школа—
сад, 1 — базавая школа—сад, 2 школыінтэрнаты, 2 школы мастацтваў, 2 ДЮСШ, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 16 дамоў культуры, 7 клубаў, цэнтры: ткацтва, традыц. культуры, раённы Цэнтр культуры; 36 бк, музей, аўтаклуб, бібліябус (перасоўная бка). У сістэме аховы здароўя раёна 6 бальніц, 3 амбулаторыі, 22 ФАПы, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць фізічнааздараўленчы комплекс з басейнам, стадыён, лыжаролерная траса, 35 спарт. залаў, 4 мінібасейны, 4 ціры, 27 комплексных спарт. пляцовак. Выдаецца раённая газ. «Слава працы». Дзейнічаюць 25 рэліг. абшчын (17 праваслаўных, 7 пратэстанцкіх і 1 каталіцкая). Археал. помнікі: гарадзішчы ў вёсках Грозава, Кіявічы, Мыслі; курганны могільнік у в. Какорычы. Помнікі архітэктуры: Вазнясенская царква (1752) у в. Кіявічы, Троіцкі касцёл (1792) у в. Цялядавічы, сядзібны дом (2я пал. 18 ст.) у в. Грозава, капліца і брамазваніца (2я пал. 19 ст.) у в. Цімкавічы, Успенская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Васільчыцы, сядзіба (2я пал. 19 ст.) у в. Гразавок, парк (канец 19—пач. 20 ст.) у в. Бабоўня, Георгіеўская царква (пач. 20 ст.) у в. Лешня. У раёне брацкія магілы: сав. воінаў, партызан, ахвяр фашызму ў вёсках Аргелаўшчына, Асавец, Бабоўня, Ванелевічы, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Доктараўшчына, Дусаеўшчына, Душава, Жавулкі, Калінаўка, Калодзезнае, Камсамольская, Канюхі, Росыны, Руднікі, Свідзічы, Семежава, Славінка, Цімкавічы і інш. Помнікі: на месцы баёў 1941 і 1942, партызанам (у вёсках Старыца, Вялікая Раёўка, Заракаўцы), у гонар 17га пагранатрада (в. Цімкавічы). У г. Капыль нарадзіўся дзярж. дзеяч і паэт З.Жылуновіч (Цішка Гартны) (1887— 1937); у в. Лугавая — бел. пісьменнік В.Сташэўскі (1895—1937); у в. СлабадаКучынка — бел. пісьменнік А.Бабарэка (1899—1938); у в. Жабчава — бел. пісьменнік К.Чорны (1900—44);
361
КАПЫЛЬСКІ
Да арт. Капыльскі раённы краязнаўчы музей: 1 — экспазіцыя « Трагедыя і подзвіг — стагоддзе 20е»; 2 — экспазіцыя «Этнаграфія і побыт канца 19 — пачатку 20 cm.» (в. Вялешына 1).
у в. Пясочнае — бел. паэты А.Русак (1904—87) і А.Астрэйка (1911—78); у в. Труханавічы — бел. пісьменнік Я.Скрыган (1905—92); у в. Вуглы — бел. пісьменнік І.Коршак (1920—45), у в. Канюхі — бел. пісьменнік А.Адамовіч (1927—94).
КАПЬІЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1973 у г. Капыль, адкрыты ў 1979. Размешча
ны ў будынку б. скураной майстэрні, помніку архітэктуры 19 ст., дзе працаваў пісьменнік і бел. дзярж. дзеяч Ц.Гартны. У музеі 3 экспазіцыйныя залы агульнай пл. 185,4 м2 і выставачная зала пл. 46,1 м2. Налічваецца 21 412 адзінак захоўвання асн. і 4058 навук.дапаможнага фонду (2013). Экспазіцыя ўключае тэматычныя раздзелы: «Археалагічная гісторыя Капыльшчыны са старажытных ча
соў да пачатку 18 ст.» (сярод экспанатаў адзіныя ў Беларусі знаходкі — пчаліныя соты 13 ст., наверша шлема 12—13 ст., хірургічны нож 13 ст., арбалетны болт 16 ст.); «Мястэчка Капыль канца 19 — пачатку 20 ст.» (экспануюцца прадметы ўжытку, адноўлена архіт. аблічча Капыля); «Трагедыя і подзвіг — стагоддзе 20е». У в. Вялешына 1 размешчана асобная экспазіцыя музея «Этнаграфія і по
Да арт. Капыльскіраённы Цэнтр культуры. Народны ансамбль народнай песні «Спадчына».
362
КАПЭЛА
быт канца 19 — пачатку 20 ст.» (пл. 92 м2) з 3 раздзелаў: «Сялянскі побыт канца 19 — пачатку 20 ст.» (паказана музеяфікаваная сялянская сядзіба з прадметамі побыту), «Гісторыя пачатковай школы» (экспануюцца падручнікі, пісьмовыя прыналежнасці, парта на 4 чал., глобус і інш.), «Мемарыяльны кабінет земляка, мастака, былога галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь» Г.М.Галубовіча». У в. Семежава працуе экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці земляка, Героя Беларусі, акадэміка М.С.Высоцкага. Музей ажыццяўляе сумесныя праекты з міжнар. аргцыямі.
В.Л.Шуракова.
КАПЬІЛЬСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1956 як раённы Дом культуры. 3 1997 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 937 м2, у т.л. 7 пакояў для клубнай работы агульнай пл. 285 м2, глядзельная зала на 342 месцы. Дзейнічаюць 20 творчых калектываў, у т.л. 5 са званнем «народны» (жаночы вак. ансамбль, ансамбль нар. песні «Спадчына», тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі», вак.інструм. ансамбль «Замкавая гара», клуб майстроў «Скарбонка»). Калектывы Цэнтра — удзельнікі і прызёры міжнар., рэсп., абл. конкурсаў і фестываляў: фестывалюкірмашу «Дажынкі» (Маладзечна, 2011), сусв. чэмпіянату лесасекаў (спарткомплекс Раўбічы, 2012), абл. фестывалю гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (2012).
Н.Р.Рыбак.
КАПЫЦІН Вячаслаў Фёдаравіч (1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага рна — 23.8.2002), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1978). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1969), працаваў у ім (у 1978—2002 заг. кафедры). Даследаваў помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя і Пасожжа: Баркулабава, Бароўка, Горкі, Грэнск, Дальняе Ляда, Журавель, Каромка, Лудчыцы, Магілёўская, Новы Быхаў, Няраж, Хвойна, Янава, розначасовыя помнікі з мэтай
Да арт. Капыльскіраённы Цэнтр культуры. Вырабы народных умельцаў Капыльшчыны.
стварэння археал. карты Магілёўскай вобл. Вылучыў сожскую культуру эпохі мезаліту. Аўтар прац «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990),
«Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1992), «Збор помнікаў археалогіі Чарнобыльскай зоны Магілёўскай вобласці» (1998).
Тв.: Поздннй мезолнт Посожья // Нзыскання по мезоляту н неолнту СССР. Ленмнград, 1983; У нстоков гренской культуры. Боровка. Могнлёв, 2000.
А.У.Коласаў.
КАПЫЦЬКО Віктар Мікалаевіч (н. 8.10.1956, Мінск), беларускі кампазітар. Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1982). Творчасці К. ўласцівы шырокі ахоп сучасных тэхнік кампазіцыі, пошукі індывідуалізацыі жанравадраматургічных і тэмбрафанічных вырашэнняў. Авангардныя
тэндэнцыі выяўляюцца і ў распрацоўцы нац.фалькл. элементаў. Сярод твораў: оперы «Дзяўчынка, якая наступіла на хлеб» (паст. 1983), «Сіняя Барада і яго жонкі» (паст. 2000), араторыі «Куранты» паводле ананімнага сшытка 18 ст. (1990), «Дабравешчанне ад Івана» на кананічныя і фалькл. тэксты і «Меса ў гонар Св. Францыска Асізскага» на тэксты Св. Францыска і кананічныя (абедзве 1993); кантаты «Аб мудрасці, смутку і радасці», «Карнавальная ноч» (абедзве 1984), «Знакі» натэкст М.Рэрыха (1992); «Маленькая сімфонія «Са старых сшыткаў» (1983), цыкл «Біблейскія сцэны» (1993) і «Калыханка» (1994) для камернага ансамбля, «Ператварэнні» для камернага ансамбля (2007), пьеса для струннага аркестра з сольнай флейтай «Праменад» і інш.; вак. цыклы і паэмы; фантазія «Паўночны вецер» на старадаўнія тэксты (1992); хары, музыка да кінафільмаў. Р.М.Аладава. КАПДЛА (італьян. cappella), 1) харавы выканальніцкі калектыў. 3 8 ст. тэрмін «К.» азначаў месца правядзення царк. службы, а таксама духоўных асоб, якія служылі пры двары шляхетных сямей, у т.л. спевакоў (капеланаў). У 15 ст. К. ператварылася ў калектыў са спевакоў на чале з капельмайстрам. 3 развіццём інструм.
363
КАПЯЛЮШ
музыкі ў часы Адраджэння і Барока ўзніклі змешаныя ансамблі (спевакоў і інструменталістаў) пры цэрквах, каралеўскіх і княжацкіх дварах і інш. Сярод найбуйнейшых К. Беларусі 16 ст.: К. прыдворная вял. кн. Жыгімонта Аўгуста ў Вільні і Гродне, М.Радзівіла Чорнага, К.Радзівіла, Я.Тышкевіча ў Вільні, Нясвіжская капэла Радзівілаў. У 18 ст. ў час бурнага развіцця магнацкіх, прыватнаўласніцкіх оперных і балетных тэатраў К. развіваліся ў Слуцку, Нясвіжы, Слоніме, Гродне, Шклове і інш. У аснову дзейнасці муз. К. былі пакладзены прынцыпы еўрап. К. 17— 18 ст. Бел. К. кіравалі вядомыя кампазітары: Дж.Альберціні, Я.Д.Голанд і Я.Дусік (К. Радзівілаў у Нясвіжы), К. Абатэ (Гродзенская капэла Тызенгаўза) і інш. Цікавасць да К. адрадзі