Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
па цэнтры), прычым насычанасць арнаменту канцэнтравалася ў верхняй частцы кашулі. Летам жанчына насіла льняную спадніцу, а ўзімку — паўсуконны андарак, якія былі падобнымі па маст. аздабленні. Скроеныя з 2—4 полак, яны аздабляліся ўзорам рознакаляровых папярочных палос або клетак на белым, чорным, зялёным, блакітным, цёмнамалінавым фоне, па ніжнім краі — шырокай паласой арнаменту; прасаваліся ў буйныя і частыя складкі. Фартух з 1—2 полак белага палатна, цёмнасіняй, малінавай тканіны ўпрыгожваўся шырокай паласой арнаменту ў ніжняй частцы, карункамі, складкамі. Кароткі гарсэт з глыбокім выразам на грудзях шылі з фабрычных тканін сіняга, зялёнага, малінавага і блакітнага колераў, аздаблялі спераду нашытымі вертыкальна стужкамі, тасёмкамі, гузікамі. Сярод галаўных убораў бытавалі хусткі, наміткі і каптуры з нашытымі спераду рознакаляровымі стужкамі. Завяршалі строй розныя шыйныя ўпрыгажэнні: пацеркі, тасёмкі, абразкі. У мужчынскі строй уваходзіла кашуля з адкладным каўняром навыпуск, нагавіцы, камізэлька, шырокі ўзорысты пояс з кутасом. Кашуля аздаблялася чырвоным геаметрычным арнаментам па каўняры, плечавых устаўках і падоле. Сярод галаўных убораў выкарыстоўвалі саламяныя капелюшы, картузы, кучомкі, аблавухі. В.Ю.Багачова.
КАПЬІЛЬСКАКЛЁЦКІЯ РУЧНІКІ', тып дэкаратыўных ручнікоў Капыльскага, Клецкага, а таксама Слуцкага, Салігорскага і Уздзенскага рнаў даўжынёй 2,5—4 м, шырынёй 46—60 см. Вылучаліся буйнарапортнасцю ўзораў кампазіцыйнай пабудовай 2 відаў. Першы від уяўляе сабой ручнік з чырвонабелымі канцамі. Арнаментаваная частка канцоў (ад 12—25 см да 40—45 см) выконвалася найчасцей бавоўнай у тэхніцы закладнога ткацтва, якое дазваляла атрымаць насычаны колер і аднолькавы малюнак з 2 бакоў. Кампазіцыя стваралася буйнымі геаметрызаванымі арнаментальнымі матывамі ў адзін ці некалькі радоў. Цэнтр. белае поле ручніка выконвалася ў рамізнай 2уточнай тэхніцы з адбеленага лёну. Завяршала агульную кампазіцыю аздабленне канцоў белымі ці чырвонабелымі вязанымі шыдэлкам фабрычнымі карункамі. Нярэдка канцы ручніка не мелі ніякага дадатковага ўпрыгожання. Другі від — шэрабелы ручнік у тэхніцы 2баковага пераборнага ткацтва. У якасці асновы выкарыстоўвалі лён, таксама пафарбаваны ў зялёны, блакітны, фіялетавы, вохрыстакарычневы колер, для ўтка бралі белую бавоўну. Рытмічна паўтораны арнамент (часта сіметрычны) запаўняў усё палатно ручніка. Сярод геаметрычных, раслінных і зааморфных матываў найбольш часта выкарыстоўваліся: дрэва з 8пялёсткавымі разеткамі, вазон з кветкамі, птушкі абапал дрэвабукета, львы. Акрамя белых вязаных шыдэлкам карункаў канцы ручнікоў маглі дадаткова ўпрыгожвацца рознымі прам. вырабамі: рознакаляровымі стужкамі, палоскамі фабрычнай тканіны, карункамі. В.Ю.Багачова.
КАПЬІЛЬСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Капыль. Пабудавана ў 1866 з бутавага каменю і цэглы. Крыжападобны ў плане асн. аб’ём з развітой алтарнай часткай. У агульнай кампазіцыі дамінуе цэнтр. квадратны ў пла
357
КАПЫЛЬСКАЯ
не аб’ём са скошанымі вугламі. Трохгранная апсіда накрыта вальмавым дахам, цэнтр. аб’ём — 4схільным, бакавыя аб’ёмы і цэнтр. бабінец — 2схільнымі. Сцены члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі. Фасады дэкарыраваны тынкоўкай з украпаваннем гранітнай крошкі, нішамі, лапаткамі, ліштвамі. У інтэр’еры цэнтр. прастора аддзелена ад астатніх аб’ёмаў шырокімі арачнымі праёмамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КАПЬІЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯБІБЛІЯЙКАІмя Анатоля Астрэйкі.Засн.ў 1930ягг.ў г. Капыль шляхам аб’яднання асабістых і публічных бібліятэк нас. пун
кта. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1947. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Капыльскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 1980 імя А.Астрэйкі. Кніжны фонд (2012) больш за 57,5 тыс. экз.; каля 4,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, прававая і экалагічная адукацыя насельніцтва, патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Пры бцы дзейнічаюць літ. аб’яднанне «Вясёлка» (з 1963), клубы «У бібліятэку
Капыльская Вазнясенская царква.
ўсёй сям’ёй», «Спадчына», «Пунцовыя ветразі».
КАПЬІЛЬСКІЗАМАК. Існаваўу 1418 ст. на тэр. дзяцінца летапіснага Капыля. Займаў ледавіковы марэнны астанец, які ўзвышаецца над поймаю р. Каменка на 10—13 м. Пабудаваны як рэзідэнцыя кн. Уладзіміра Альгердавіча і яго нашчадкаў кн. Алелькавічаў. У канцы 16 ст. згарэў, паводле інвентару 1669 «замак Капыльскі» згадваецца як незабудаваны пляц. У 1693 на тэр. замка знаходзілася феадальная сядзіба. У 1744 асобна выдзяляюць «замак Верхні» і «замак Ніжні». Канструкцыйна К.з. адносіўся да дрэваземляных замкаў. Захаваліся ўмацаванні Верхняга замка: вал (выш. 2,5—3 м, шыр. 16— 18 м), размешчаны па перыметры
пляцоўкі, роў (шыр. 20 м, глыб. 3 м) каля падэшвы гары. Ніжні замак (пл. 1,5—2 га) быў абнесены валам і ровам, рэшткі якіх захаваліся да нашага часу. Замак не захаваўся. У 1996—99, 2005, 2007 археал. даследаванні праводзіў Л .У.Калядзінскі.
Літ.: Калядзінскі Л.У. Капыльскі замак у рэчышчы транс’еўрапейскіх этнакультурных і гандлёвых плыняў 10— 17 ст. // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: матерналы междунар. науч.теорет. конф. Мннск, 2007; Мароз М.С. Капыльу 17—18 ст.: некаторыя пытаннітапаграфіі і горадабудаўніцтва // Матэрыялы паархеалогіі Беларусі. 2010. № 19.
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «КАПЫЛЯНЕ». Створаны ў 1995 у г. Капыль пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.А.Булакевіч. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. творчасці і мастацтва праз муз. сродкі. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў, нар. песні. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. фальклору (г. Намюр, Бельгія, 2006), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007). А.А.Булакевіч.
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1985 у г. Капыль пры раённым Доме культуры (з 1997 раённы Цэнтр культуры).
Капыльскі народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне».
358
КАПЫЛЬСКІ
Капыльскі народны ансалібль народнай песні «Спадчына».
У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.С.Зарамбоўская. У складзе ансамбля 21 чал. ва ўзросце ад 26 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, мясц. фальклор, песні ў апрацоўках бел. кампазітараў, бел. танцы («Падыспань», «Драначкі», «Кадрылька» і інш.) і абрады (вясельны «Гуляем вяселле», 1987; «Зажынкі», 2000; шчадравальныя валачэнні «Шчодры вечар, добры вечар», 1998, і інш.). Сярод канцэртных праграм:
«Ты квітней, мой сад!» (2007), «А гармонік звонкі граеграе!» (2009) і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. кулінарнага мастацтва «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2011), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2012), нар. музыкі «Грай, гармонік!» (г. Нясвіж, 2012) і інш.
В. С. Зарамбоўская.
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАПЬІЛЬСКІЯ ДУДАРЬІ». Створаны ў 1957 у г. Капыль пры дзіцячай муз. школе (з 1990 дзіцячая школа мастацтваў) як ансамбль нар. музыкі. 3 1960 сучасная назва. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.Ф.Калякін (з
1957), С.Н.Рончык (з 1960), В.А.Мотуз (з 1982), С.В.Салавей (з 2005). У складзе аркестра 15 чал. ва ўзросце ад 21 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нац. муз. культуры. У рэпертуары творы бел. кампазітараў І.Кузняцова, В.Войціка, У.Кур’яна, М.Сіраты і інш., бел. нар. музыка і яе апрацоўкі, творы старадаўняй бел. музыкі і сучасных аўтараў, акампанементы да нар. і аўтарскіх вак. твораў. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2006—07).
А.А.Булакевіч.
Капыльскі народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары».
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЗАМКАВАЯ ГАРА». Створаны ў 2001 у г. Капыль пры раённым Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Раеўскі (з 2004). У складзе ансмбля 8 чал. ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё вак.інструм. жанру ў раёне. У рэпертуары аўтарскія песні А.Вайцешыка і А.Раеўскага, песні рус. і бел. кампазітараў. Сярод канцэртных праграм: «Спявай, гітары звонкая струна!» (2001), «Неба падару» (2004), «Мы едзем у горад Капыль» (2007), «Маладосць мая — Беларусія» (2009) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. байкфэста «Мінск—2012» (г. Лагойск), рэсп. экалагічнага форуму (г. Маладзечна), дыпламант абл. фестывалю нар. музыкі «Грай, гармонік» (г. Нясвіж, усе 2012). А.А.Раеўскі.
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ. Створаны ў 1980 у г. Капыль пры раённым Доме культуры (з 1997 раённы Цэнтр культуры). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.А.Хілько. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 21 да 52 гадоў. Асн. мэта творчай
359
КАПЫЛЬСКІ
Выступленне ўдзельнікаў Капыльскага народнага вакальнаінструментальнага ансамбля «Замкавая гара».
Капыльскі народны жаночы вакальны ансамбль.
дзейнасці — папулярызацыя разнажанравай музыкі. У рэпертуары духоўная музыка, бел. нар. і эстр. песні: «Ойча наш», «Малітва», «Карункі», «Калядная», «Агні Каляд», канты 18 ст., «Хвала Усявышняму Уладыку», «100 святых цэркваў», «Раство тваё...», «Дапамажы, Божа», «Добрыя дзяўчаты», «Стары клён» (абедзве А.Пахмутавай), «Аснег ідзе» А.Эшпая, «Знайдзі сабе сябра» А.3ацэпіна і інш. Сярод канцэртных праграм: святочная «Каляды ў коле сяброў», сольная «Беражыце жанчын» (абедзве 2011), «Пад чыстым снегам Раства» (2012). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2005), праваслаўнай музыкі «Святой Багародзіцы — Дастойна есць...» (г. Памор’е, Балгарыя, 2007), рэсп. фестывалі харавога мастацтва «Ад
Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2007) і інш. Т.А.Хілько.
КАПЬІЛЬСКІ НАРОДНЫ КЛУБ МАЙСТРОЎ «СКАРБОНКА». Створаны ў 1998 у г. Капыль пры раённым Цэнтры культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.А.Гурло (з 2003). У складзе клуба 26 майстроў ва ўзросце ад 25 да 70 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладное мастацтва: ткацтва, вышыўка, разьба па дрэве, аплікацыя па тканіне, бісерапляценне, квілінг, жывапіс, арыгамі, лепка з цеста. Асн. мэты — захаванне і развіццё традыц. культуры раёна па асноўных відах і жанрах мастацтва,