• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    трапалогіі і філасофіі гісторыі. Адзін з аўтараў кніг «Стараверства ў Беларусі» (1992), «Неакульты: Ідэалогія і практыка»
    (2005), «Небяспека Беларусі ў гуманітарнай сферы» (2010).
    Тв:. Релнгнозная фнлософня в Белорусспн начала XX в. Мннск, 1983; В понсках новой рацнональностн: Релнг. фнлософня в Росснн конца XIX — нач. XX в. Мннск, 1994; Релнгноведенне: Релнгнн в Беларуся. Мннск, 2004.
    КАРОЎЧЫНА, вёска ў Дрыбінскім рне. За 20 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 35 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша—Крычаў, 50 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Дрыбін—Масток. Цэнтр Кароўчынскага с/с. 353 гаспадаркі, 901 ж. (2012).
    Вядома з 2й пал. 16 ст. як сяло ў Магілёўскай воласці Аршанскага павета Віцебскай губ. ВКЛ. У 1604 у Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі, 22 дымы. У 1643 — 36 валок. У 1695 — 21 дым, карчма. Пасля 1 га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Чавускім павеце Магілёўскай губ. У 1784 сяло і фальварак, 62 двары, 438 ж. У 17961802 у Бел. губ. У 1846 адкрыта царк.прыходскае вучылішча, у 1875 — школа. У 1886 у Чэрнеўскай воласці, 66 двароў, 440 ж., царква, капліца, багадзельня, вінакурня, млын. У 1909 — 112 двароў, 812 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924уБССР.317.7.1924уЛупалаўскім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 2.3.1931 у Дрыбінскім, з 8.7.1931 у Чавускім, з 12.2.1935 зноў у Дрыбінскім рнах. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 60 двароў, загубілі 64 чал. 3 16.9.1959 да 29.12.1989 у Горацкім рне. 3 24.6.1960 да 20.6.1966 у Першамайскім с/с. У 1997 — 388 гаспадарак,1022ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, Дом рамёстваў, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    384
    КАРПАЎ
    КАРбЎЧЫНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЫТАВОГА ТАНЦА «ВЫТбКІ». Створаны ў 1996 у в. Кароўчына Дрыбінскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.Ц.Леўкін. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. мастацтва. У рэпертуары быт. танцы «На рэчаньку», «Матлет», «Страданні», «Сямёнаўна», «Кракавяк», «Кароўчынская зайгруха» і інш. Калектыў — удзельнік Рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), рэгіянальных фестываляў нар. творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін, 2012), бел. мастацтва і фальклору «Бараньскія музыкі» (г. Барань Аршанскага рна, 2009).
    С. М.Левуценка.
    КАРПАЎ Аляксандр Аляксандравіч (н. 7.8.1950, г. Рашаль Маскоўскай вобл.), беларускі рэжысёр. Сын ХЯ.Карпава. Скончыў Казахскі ўнт (1973), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1976). У 1976—89 працаваў на Нац. к/студыі «Беларусьфільм». 3 2004 маст. кі
    Кароўчынскі народны ансамбль бытавога танца «Вытокі».
    раўнік РУП «Беларускі відэацэнтр». Рэж.пастаноўшчык дакум. фільмаў «Таямніца энкаўстыкі» (1976), «Добры дзень, Леакадзія!» (1977), «Я танцаваць хачу» (1978), «Вяртанне паэта», «Хто гуляе ў лялькі» (абодва 1979), «Сёння і кожны вечар» (1980), «Мы гулялі каля фантана» (1981), «Ад слова «жыць» (1982), «Я б у друкары пайшоў...» (1983), «Ішоў мокры снег» (1985), «Зімовая прэм’ера» (1986), «Шанс» (1989), ігравых «Тата» (1985), «Гамункулус» (1988) і інш.
    М.А.Белаокая.
    КАРПАЎ Аляксандр Якаўлевіч (20.1.1922, в. Харынская Маскоўскай вобл. — 15.1.1998), беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст. Засл. дзеяч мастацтваў Казахстана (1964), засл.
    дзеяч мастацтваў Беларусі (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1956). Працаваў на к/студыі «Казахфільм». 3 1968 на Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Асн. месца ў творчасці займае тэма Вял. Айч. вайны. Рэж.пастаноўшчык фільмаў тэлевізійных «Доўгія вёрсты вайны» (1975), «Яго батальён» (1988); ігравых «Заўтра будзе позна...» (1972, з М.Цяпакам), «Вясельная ноч» (1980 і сцэнарыст), «Асабістыя рахункі» (1982), дакум. «Раніца Кентау» (1957). Дзярж. прэмія Казахстана 1966.
    М.А.Белаокая.
    КАРПАЎ Уладзімір Аляксандравіч (16.3.1940, г. Волагда, Расія — 23.1.2006), беларускі мовазнавец, пісьменнік. Др філал. навук (1993), праф. (1995). Скончьгў Ленінградскі ўнт (1967). 3 1970 выкладаў у БДУ (у 1988—2003 заг. лабараторыі). Даследаваў агульнае мовазнаўства, тэорыю і філасофію мовы, камп’ютарную лінгвістыку, славістыку. Аўтар манаграфій «Ізамарфізм дзвюх сістэм (міждысцыплінарны сінтэз на базе сістэмнага падыходу)» (1994), «MoBa як сістэма» (2е выд. 2003), «Балгарская мова» (2е выд. 2004), адзін з аўтараў «Рускафранцузскага і французкарускага вучэбнага слоўніка» (2е выд. 2003) і інш. Аўтар паэт. збкаў «Амальгама» (2000), «Даа» (2008). КАРПАЎ Уладзімір Барысавіч (26.2.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 6.8.1977), беларускі пісьменнік. Настаўнічаў, працаваў у газ. «Советская Белоруссня», «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя». Аўтар аповесці «Без нейтральнай паласы» (1949), раманаў «За годам год» (1955—56), «Вясеннія ліўні» (1959— 60), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1969) і інш., прысвечаных барацьбе бел. партызан і падпольшчыкаў Мінскасупраць ням.фаш. захопнікаў, пасляваен. жыццю рабочых і інтэлігенцыі, кн. ўспамінаў і апавяданняў «Прызнанне ў нянавісці і любові» (1976). Да
    385
    КАРПАЎ
    следаваў творчасць Я. Коласа, К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы (збкі літ.крыт. артыкулаў «Па шляху сталасці», 1952, «Крылаты ўзлёт», 1966) і інш. Складальнік і адзін з аўтараў кн. «Мы раскажам пра Мінск» (1964).
    КАРПАЎ Уладзімір Якаўлевіч (24.2.1921, г. Смаленск, Расія — 23.3.2011), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1964). 3 1949 у Бабруйскім нар. тэатры Дома афіцэраў, з 1968 у Мінскім нар. тэатры Акруговага Дома афіцэраў. Рэж.пастаноўшчык спектакляў «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (1951), «Гады вандраванняў» А.Арбузава (1953), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958), «Звычайны чалавек» Л.Лявонава (1962), «Дзённік жанчыны» К.Фіна (1964), «Крэпасць над Бугам» С.Смірнова (1965), «Разлом» Б.Лаўранёва (1967), «Бой з ценем» В.Тура (1968), «Нябеснае стварэнне» Б.Ласкіна (1969), «Пігмаліён» Б.Шоу (1970), «Адна бяроза ведае» А.Ларчанкава (1974), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1978), «А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева (1979) і інш.
    КАРПАУКА, вёскаўЛоеўскім рне, каля р. Сож. За 11 км на ПнУ ад г.п. Лоеў, 45 км ад чыг. ст. Якімаўка на лініі Гомель—Калінкавічы, 80 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Чарнігаў (Украіна). Цэнтр Карпаўскага с/с. 143 гаспадаркі, 289 ж. (2012).
    У пач. 19 ст. вёска ў Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1816 — 25 двароў, 140 ж. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1897 у Дзятлаўскай воласці, 77 двароў, 501 ж., магазін, 2 млыны. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета ў Дзятлавіцкім, з 4.8.1927 Лоеўскім рнах, да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 38 двароў. У 1959 — 621 ж. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Рагачоўскім рне. У 1997 — 181 гаспадарка, 429 ж.
    У 2012 лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАРПІЛАВА Антаніна Аляксееўна (н. 16.10.1955, с. Ельнікі, Рэспубліка Мардовія, Расія), беларускі кінаі музыказнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1999). Скончыла Бел. дзярж. кансерваторыю (1980). 3 1983 у Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі (з 2007 загадчык аддзела). Адначасова з 1994 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі, у 2000—06 у Бел. унце культуры і мастацтваў, у 2001 —08 — у Бел. акадэміі мастацтваў. Даследуе сінтэз экраннага і муз. мастацтва, гісторыю і тэорыю кінамастацтва, жанравастылявыя праблемы сучаснага мастацтва. Адзін з аўтараў манаграфій «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» (т. 2, 4; 2002, 2004), «Беларусы. Экраннае мастацтва», «Беларусы: Сучасныя этнакультурныя працэсы» (абедзве т. 12, 2009), «Вялікая Айчынная вайна у кінамастацтве Беларусі» (2010), «Экран і культурная спадчына Беларусі» (2011) і інш.
    КАРПІЛАВА (Разенблат) Бася Залманаўна ( 20.3.1921, г. Баку — 22.4.2013), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (1961). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1939). 3 1939 салістка Муз. тэатра імя НеміровічаДанчанкі ў Маскве, з 1941 — Ансамбля Каспійскай ваен. флатыліі. У 1944—61 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Мастацтва К. вылучалася яркай творчай індывідуальнасцю, спалучэннем выразнай драматычнасці з тэхн. складаным імклівым танцам. Сярод партый на бел. сцэне: Ліза («Марная засцярога» П.Гертэля), Рузя («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера), Фані («Сцежкаю грому» К.Караева), Ванечка («Доктар Айбаліт» І.Марозава), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Гюльнара («Карсар» А.Адана) і інш.
    КАРПІЛАЎ Віктар Рыгоравіч (8.12.1927, Мінск  3.5.1994), беларускі рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1967). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1949), у 1969—86 выкладаў у ім. У 1949—53 акцёр Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі. У 1956—89 на Рэсп. студыі тэлебачання. Для творчасці К. характэрны спалучэнне стылістыкі тэатра са спецыфічнымі тэлевізійнымі сродкамі выразнасці, выкарыстанне музыкі і жывапіснаграфічных выяўл. сродкаў: тэлепаст. «Млын на Сініх Вірах» У.Караткевіча, «Якаў Багамолаў» М.Горкага (абедзве 1959), «Capua на далоні» паводле І.Шамякіна (1964), «Ранак» Г.Вагнера (1968), «Ткачы» Г.Гаўптмана (1969), «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча (1978), «Безназоўнае» паводле твораў Я.Купалы (1982), «Федра» паводле Ж.Расіна (1983) і інш. Рэж.пастаноўшчык тэлефільмаў: маст. «Тартак» (1973), дакум. «Біяграфія маёй рэспублікі» (1968, 2я і 3я серыі), «Гранд экуадор» (1970), «Помнікі не маўчаць» (1971).
    КАРПІНСКІ (Karpinski) Францішак (4.10.1741, в. Галаскоў ІванаФранкоўскай вобл., Украіна — 16.9.1825), польскі паэт. Скончыў езуіцкую акадэмію ў Львове (1762). 3 1780 жыў у Вене, Варшаве. 3 1793 у Беларусі. Арандаваў на Гродзеншчыне і Пружаншчыне фальваркі, у 1819 набыў фальварак Хораўшчына ў Ваўкавыскім пав. (цяпер вёска ў Свіслацкім рне). Вучыў дзяцей сялян грамаце. Бываў у Свіслацкай гімназіі, у 1806 падараваў ёй свой кнігазбор. Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў, сабраных у «Забаўках вершам і прозай» (т. 1—7, 1782—87), камедыі «Чынш» (1790). У Гродне выдаў кн. «Вяртанне з Варшавы ў вёску» (1784), «Размова Платона са сваімі вучнямі» (1802), у якіх выкарыстаў матывы бел. фальклору. У аўтабіяграфічных дзённіках (1822, вытрымалі 6 выданняў) апісаў жыццё ў