• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    і чырвонымі баваўнянымі ніткамі.
    КАРТУШ (франц. cartouche ад італьян. cartoccio скрутак, мяшочак), скульптурнае ці графічнае ўпрыгажэнне ў выглядзе дэкаратыўна акаймаванага шчыта або паўразгорнутага скрутка, на якім адлюстраваны герб, эмблема, надпіс. Адзін з найб. пашыраных дэкар. матываў у еўрап. мастацтве 15—19 ст. У Беларусі вядомы з 16 ст. У ліку першых К. гравюры з відамі Гродна Г.Адэльгаўзера, Нясвіжа і Клецка Т.Макоўскага і інш. У 17—19 ст. К. выкарыстоўвалі ў архіт. дэкоры (змяшчалі над параднымі ўваходамі палацаў, дзе часта падтрымліваліся або фланкіраваліся скульпт. выявамі пуцці, анёлаў, звяроў, птушак над уязнымі брамамі сядзіб), надмагіллях, мэблі, ювелірных вырабах, дакументах, геагр. картах і інш. Выраблялі К. з розных матэрыялаў (камень, дрэва, метал, стук) і ў розных тэхніках. У стылі барока і ракако вырашаны К. ў інтэр’ерах касцёла аўгусцінцаў у в. Міхаліш
    Картуш з партрэтам саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага.
    кі Астравецкага рна, позняга eapoKa — касцёла дамініканцаў у Стоўбцах. Рысы класіцызму маюць К. над уязнымі брамамі палацаў у г.п. Ружаны Пружанскага, ампіру — палаца ў в. Шчорсы Навагрудскага рнаў.
    КАРТЫ ЭТНАГРАФІЧНЫЯ. Адлюстроўваюць заканамернасці рассялення народаў у мінулым і сучаснасці, элементы іх традыц. матэрыяльнай і духоўнай культуры (мовы, дыялекты, рэлігіі, вераванні і рэліг. абрады, рамёствы, асаблівасці жылля, адзення, харчавання, характар гаспадаркі), міжэтнічныя адносіны і ўзаемаадносіны з навакольным асяроддзем. Да К.э. адносяць карты расавай прыналежнасці і антрапалагічных асаблівасцей насельніцтва. Першыя спец. атласы са звесткамі аб этнаграф. складзе, веравызнанні, размяшчэнні насельніцтва на тэр. Беларусі выдадзены ў 1863 Р.Ф.Эркертам («Этнаграфічны атлас заходнярускіх губерняў і суседніх абласцей») і ў 1864 А.Ф.Рьшіхам («Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю па веравызнаннях»). Вывучэнню этнасу Беларусі і складанню К.э. і атласаў садзейнічаў створаны ў Вільні (1867) Паўд.Зах. аддзел Рус. геагр. тва. К.э. размешчаны ў атласах «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускай мовы» (1969). У энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989) на К.э. паказана рассяленне балтаў, дрыгавічоў, вулучаны дыялектныя зоны 1 групы гаворак, межы рассялення беларусаў паводле даследаванняў Р.Ф.Эркерта (1863), А.Ф.Рыціха (1875), Я.Ф.Карскага (1903), М.В.ДоўнарЗапольскага (1919). У атласе «Беларусы» (1996) адлюстравана развіццё бел. этнасуз 1897 паводле 1995 (фарміраванне тэр. Беларусі ў 20 ст., рассяленне, структура насельніцтва па нацыянальнасці і роднай мовы, узроўню адукацыі, змена колькасці і ўдзельнай вагі беларусаў паводле даных перапісаў, змены ў размяшчэнні насельніцтва пасля аварыі на Чарно
    быльскай АЭС). У «Нацыянальным атласе Беларусі» (2002) К.э. маштабаў ад 1 : 1 250 000 да 1 : 6 000 000 прысвечаны характарыстыцы размяшчэння насельніцтва, нац. складу, размеркаванню насельніцтва па гутарковай і роднай мовах, рассяленню беларусаў у 1897—1989, структуры канфесійных абшчын і інш. У атласе «Геаграфія Беларусі» (2009) на К.э. маштабу 1 : 6 000 000 прадстаўлены нац. склад, размеркаванне па роднай і гутарковай мовах, структура рэліг. канфесій па абласцях.
    КАРТЭС Сяргей Альбертавіч (н. 18.2.1935, г. СанАнтоніа, Чылі), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1980). Нар. артыст
    Беларусі (1999). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962, клас М.Аладава, А.Багатырова). 3 1961 заг. муз. часткі і дырыжор Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. 3 1965 заг. муз. часткі Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі, з 1966 — Бел. тэатра імя Я.Купалы. 3 1972 муз. рэдактар, у 1981—88 гал. муз. рэдактар к/студыі «Беларусьфільм». 3 1991 дырэктар і маст. кіраўнік Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1996— 2002 дырэктар і маст. кіраўнік Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1999 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. Асаблівае месца ў творчасці К. займаюць жанры, засн. на сінтэзе музыкі і слова, сцэнічнага дзеяння (араторыя, опера, вак.сімф. паэма). У муз. мове К. разнастайныя тэхнікі кампазіцыі 20 ст. арганічна спалучаюцца з апорай на быт. жанры, фалькл. вытокі. Сярод твораў: оперы
    389
    КАРУНАС
    «Джардана Бруна» (1977), «Візіт дамы» (1995), «Юбілей» (2002), «Мядзведзь» (2011); балет «Апошні Інка», 1990), музыка да драм. спектакляў «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1966), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1972), «Брама неўміручасці» К.Крапівы і «Апошні шанц» В.Быкава (абодва 1974), «Вечар» А.Дударава (1984) і інш.К. прысвечаны дакум. фільм «Картэс» (1997, рэж. Я.Росцікаў). Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    Ю.В. Тарануха.
    КАРЎНАС Васіль Канстанцінавіч (н. 6.11.1950, г.п. Шарашэва Пружанскага рна), беларускі архітэктар. Скончыў Брэсцкі інжынернатэхн. інт (1973). 3 1973 у Мінскім абл. філіяле інта «Белдзяржпраект». У1979—90 гал. архітэктар інта «Мінскпраект». 3 1993 кіраўнік творчай майстэрні. Асн. работы (у аўт. калектыве): праекты забудовы акадэмгарадка «Сосны» (1975), мікрараёнаў Уручча 1, 2, 3 (1980я гг.), Малінаўка 4 (1990я гг.), АЗС у раёне вуліц Жукава — Глаголева (2002), вул. Валадзько (2003), бізнесцэнтр «Рубін» па праспекце Дзяржынскага (2009, усе Мінск), рэканструкцыя забудовы алімпійскага лагера «Стайкі» (1979). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    КАРЎНКІ, тэкстыльныя ажурнасеткавыя вырабы без тканай асновы, у якіх узор ці выява ўтвараюцца перапляценнем нітак; від народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Выкарыстоўваюцца для аздаблення адзення, бялізны, маст. тканін (ручнікоў, абрусаў, навалачак) у выглядзе ўставак або тасьмы, а таксама як самаст. вырабы дэкар. прызначэння: сурвэткі, накідкі, падузорнікі, абрусы, шалікі, пакрывалы на ложкі і інш. У залежнасці ад тэхнікі выканання падзяляюцца на ручныя (плеценыя на каклюшках, шытыя іголкай, вязаныя кручком або пруткамі) і машынныя. У Беларусі К. (пераважна імпартаваныя з Францыі і Германіі) вядомы з 16 ст. Імі ўпрыгожвалі
    адзенне магнатаў, шляхты, духавенства, заможных гараджан. 3 18 ст. выраб К. з залатых, сярэбраных, пазней з шаўковых і баваўняных нітак быў наладжаны ў майстэрнях пры манастырах і маёнтках (напр., на мануфактуры ў Гарадніцы каля Гродна, дзе выраблялі К. па замежных узорах). 3 сярэдзіны 19 ст. пашырыліся машынныя К. У нар. побыце распаўсюдзіліся з канца 19 ст. Іх вязалі кручком (радзей на прутках) з самапрадзеных, пазней з прам. баваўняных нітак. На Магілёўшчыне вядомы стараж. «вылічальны» (засн. на паўторы аднаго малюнка вылічэннем нітак) спосаб пляцення на «клёцках» (каклюшках), на Брэсцкім Палессі суканаплеценыя К. (накшталт макрамэ) з нітак асновы завяршалі канцы ручнікоў. К. з роўнымі ці зубчастымі краямі аздаблялі адзенне, ручнікі, падузорнікі, у выглядзе стужкіпрошвы ўстаўлялі паміж дзвюма полкамі абрусаў, навалачак і інш. Плеценая на раме ажурная сетка, дапоўненая паліхромнай вышыўкай верхашвом, служыла асновай для абрусаў і пакрывалаў на ложкі. Традыц. арнаментыка К. пераважна геаметрычная (разеткі, ромбы, крыжыкі, зігзагі), з сярэдзіны 20 ст. пашырыліся таксама раслінныя (стылізаваныя кветкі, лісткі, гронкі, плады), арнітаморфныя (галубы, куры, пеўні, лебедзі), зааморфныя (каты, сабакі) і інш. матывы. Часцей выраблялі К. белага (нярэдка з уключэннем чырвонага, чорнага і інш.) колеру, у наш час папулярнасць набывалі паліхромныя, у т.л. аб’ёмныя, карункавыя вырабы: вазы, кошыкі, карзінкі, лялькі і інш. Карункапляценне — адзін з найб. папулярных відаў сучаснага хатняга рукадзелля. Нар. майстры і аматары вяжуць сурвэткі, каўнерыкі, манжэты, прошвы і інш. Сярод іх найб. вядомыя Т.Амяльянава, Р.Булава, Н.Бялова, Т.Жасцянкіна, А.Зайцава, Н.Залатухіна, Л.Манахава, Т.Нікіціна, А.Саўчанка і інш.
    Літ.:Сахута Я. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі. Мінск, 2013.
    Я.М.Сахута.
    КАРЦАН Ян (?  каля 1611), друкар і кнігавыдавец ВКЛ. Друкарскаму майстэрству вучыўся ў Кракаве. 3 1576 друкар Лоскай друкарні (каля Валожына). Выдаў 7 (або 8) кніг на польск. і лац. мовах, у т.л. трактаты «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» С.Буднага (1576), «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» А.МаджэўскагаФрыча (1577), творы М.Чаховіца, Я.Палеалога. У 1580—1611 уладальнік друкарні ў Вільні, дзе выдаў больш за 100 кніг на польск., лац. і грэч. мовах, у т.л. свецкія творы Цыцэрона, Іосіфа Флавія, Геліядора, Эразма Ратэрдамскага, «Масковію» А.Пасевіна (1586), «Апафегматы» Б.Буднага (1599), «Арэх валоскі» Я.Казаковіча (1603), вучэбныя і мед. кнігі, календары і інш. Кнігі вылучаліся высокім узроўнем друкарскага мастацтва. Прадаўжальнікам справы К. стаў яго сын Іосіф, які прыняў каталіцтва і змяніў выдавецкую тэматыку.
    Літ.: Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Т. І.Нікалаеў М.В. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2009.
    КАРЦІНА, твор станковага жывапісу, які мае самастойнае маст. значэнне, вылучаеццазавершанасцю, адзінствам формы і зместу. У адрозненне ад інш. відаў жывапісу К. непасрэдна не звязана з пэўным інтэр’ерам, сістэмай дэкарыравання ці культавым прызначэннем. Складаецца з асновы (дрэва, палатно, кардон, метал і інш.), грунту, фарбавага слоя. Некалькі К., аб’яднаных адной тэмай, у залежнасці ад іх колькасці складаюць дыпціх, трыпціх, паліпціх. Часам тэрмін «К.» ўжываюць як сінонім паняцця жанр. Узнікла ў Стараж. Грэцыі ў 4 ст. да н.э. У еўрап. мастацтве вядома з 12 ст., у Беларусі — з 16 ст. Майстрамі сучаснай К. з’яўляюцца: бел. мастакі А.Бараноўская, М.Басаў, А.Грышкевіч, М.Данцыг, М.Казакевіч, К.Качан і інш.
    КАРЦІ'НА ў т э а т р ы, закончаная частка акта ў драме, оперы, балеце. Аддзяляюцца адна ад адной карот
    390
    КАРЦІННАЯ
    Да арт. Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі: 1 — у час святкавання 85годдзя Г.Х.Вашчанкі;
    2 — народны мастак