• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ў БДУ (1961). Настаўнічаў. 3 1967 праца
    393
    КАРЫЗНА
    ваў на Бел. радыё, з 1980 у час. «Полымя», з 1981 у выдве «Юнацтва», у 2001—02 у час. «Крыніца». Аўтар збкаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (1972), «Цеплыня» (1977), «Цішыня баразны» (1981), «Шумяць вербы...» (1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (1988), «Азёры дабрыні» (1995), кніг для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Зямля — два паўшар’і» (1988), «Мір і сонейка — для ўсіх» (1990), «Хітры і мудры» (1994), «Насціна кніжка» (1995), «Іграй, жалейка, не змаўкай...» (1998). Асн. матывы творчасці — памяць мінулай вайны, замілаванне родным краем, жыццё сучасніка. Вершы К. пакладзены на музыку бел. кампазітарамі У.Буднікам, Я.Глебавым, Э.Зарыцкім, Л.Захлеўным, У.У.Карызнам, І.Лучанком, Ю.Семянякам, і інш. Песенная лірыка склала змест збкаў «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990), «Гэта наша радзіма» (1998). Аўтар слоў (разам з М.Клімковічам) Дзярж. гімна Рэспублікі Беларусь. Творчы стыль К. характарызуецца меладычнасцю, рытмікаінтанацыйным багаццем, выразнасцю мовы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Літ.: Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мінск, 1976; Камейша К. Зялёнае шкельца памяці // Полымя. 2013. №5.
    КАРЫЗНА Уладзімір Уладзіміравіч (н. 30.9.1962, в. Опса Браслаўскага рна). беларускі кампазітар. Сын У.І.Карызны. Скончыў Бел. кансерваторыю (1990, класЯ.Глебава). Працаваў на Бел. тэлебачанні (1995—97), з 1998 на Нац. к/студыі «Беларусьфільм», з 2005 маст. кіраўнік творчага аб’яднання «Прэм’ера» Мінскага вышэйшага каледжа сувязі. Музыка К. прываблівае тонкім пачуццём гарманічнага каларыту, выразнасцю мелодый, маляўнічасцю тэмбравых фарбаў. У творах класічнарамантычная традыцыя спалучаецца з новы
    мі прыёмамі кампазітарскай тэхнікі. Сярод твораў: сімф. паэма для вял. сімф. аркестра, кантата «Таемнасць цішыні» на словы П.Броўкі, М.Тан
    У.І.Карызна.
    ка, А.Гаруна, П.Панчанкі, вак. цыкл «Чатыры дні да верасня» на вершы В.Фокінай, харавыя цыклы на вершы М.Багдановіча і У.І.Карызны, апрацоўкі бел. нар. песень, музыка для тэатра і інш.
    КАРЫКАТЎРА (італьян. caricatura ад лац. сагісаге перагружаць, перабольшваць), спосаб мастацкай тыпізацыі, крытычна накіраванае, тэндэнцыйнае перабольшванне і падкрэсліванне негатыўных бакоў жыццёвых з’яў або асоб з мэтай іх выкрыцця і высмейвання; спецыфічная галіна праяўлення камічнага ў выяўл. мастацтве праз сатыру ці гумарыст. выяву. У вузкім сэнсе К. — асобны жанр выяўл. мастацтва (пераважна графікі), форма сатыры. К. спалучае рэальнае і фантастычнае. Як жанр К. ўзнікла ў часы Сялянскай вайны 1524—26 у Германіі, Рэфармацыі, першых буржуазных рэвалюцый 16—18 ст. у Нідэрландах, Англіі, Францыі. У бел. мастацтве К. вядома з эпохі Сярэдневякоўя і Адраджэння (шарж на С.Буднага). Як асобны жанр выяўл. мастацтва К. вызначылася ў 19 — пач. 20 ст. ў графічных работах А.Бартэльса, К.Бахматовіча, Я.Дамеля, М.Мікешына. У пач. 20 ст. развіццё К. звязана з рэв. рухам (К.Каганец, П.Лепяшынскі і інш.). У час Грамадз. вайны да К. звярталіся А.Быхоўскі, П.Гуткоўскі, Я.Целішэўскі і інш. Вострай сатыр. накіраванасцю вылучаліся К. зах.бел.
    час. «Маланка» (мастакі Я.Горыд, Я.Драздовіч, В.Сідаровіч). У Вял. Айч. вайну антыфаш. К. стваралі В.Букаты, В.Козак, Г.Вальк, М.Гуціеў, Д.Красільнікаў і інш. (друкаваліся ў выданнях «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка»), У пасляваен. перыяд мастацтва К. развівалі М.Лісоўскі, Я.Бусел, Р.Грамыка, М.Гурло, В.Ждан, С.Раманаў, А.Чуркін і інш. 3 1945 К. рэгулярна друкаваліся ў час. «Вожык». Для К. былі характэрны паліт. вастрыня, выкрыццё быт. і сац. праблем. У 1980—90я гг. аб’ектамі К. сталі дагматызм, валюнтарызм і панаванне стэрэатыпаў. У канцы 20 ст. на развіццё К. паўплывала зах.еўрап. газетначасопісная графіка. Распаўсюдзіліся фотакалажная і камп’ютарная К. У наш час у жанры К. працуюць мастакі Д.Багацішчаў, В.Губараў, А.Каршакевіч і інш.
    Літ.: Шматаў В. Беларуская сатырычная графіка (1945—1970). Мінск, 1971.
    КАРЬІНФСКІ Апалон Апалонавіч (10.9.1868, г. Ульянаўск, Расія — 12.1.1937), рускі паэт, перакладчык. Супрацоўнічаў з «Правнтельственным вестннком» (1895—1904), рэдагаваў час. «Север» (1896—99). Аўтар гіст. балад, лірычных і пейзажных вершаў (збкі «Песні сэрца» 1894; «Гімн прыгажосці», 1899; «У промнях мары», 1905, і інш.). Быў знаёмы з Я.Купалам, пераклаў на рус. мову 16 яго вершаў, напісаў біягр. даведку пра яго (час. «Педагогнческнй лнсток», 1914, № 1). Беларусі прысвяціў верш «Літоўскімі палямі». На рус. мову пераклаў творы А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, П.Беранжэ і інш.
    КАРЬІНФСКІ ОРДАР, адна з разнавіднасцей антычнага ордара no634 з дарычным, іанічным, тасканскім. Mae развіты антаблемент, утвораны ступеньчатым архітравам у выглядзе навісаючых адна над адной пліт — фасцый з вылучаным карнізам, суцэльным фрызам, часам упрыгожаным стужкай барэль
    394
    КАРЫЦКІ
    ефа, прафіляваным карнізам, які падтрымліваецца мадульёнамі і аддзяляецца ад фрыза дэнтыкуламі (сухарыкамі, зубчыкамі). Калона абапіраецца на прафіляваную базу, утвораную торусамі (валікамі) і скоцыямі (увагнутымі элементамі) на плінце (4вугольнай пліце). Ствол калоны (з канелюрамі або без іх) аддзелены ад капітэлі валікам — астрагалам. Капітэль мае выгляд стылізаванай карзіны з 2 радамі лісцяў аканта (па 8 у кожным радзе), размежаванымі сцёбламі з валютамі; па баках 4вугольнай абакі — разеткі. У Беларусі стылізаваны К.о. пашыраны ў аздабленні інтэр’ераў каталіцкіх храмаў (касцёлы Божага Цела ў Нясвіжы, Св. Андрэя ў Слоніме) і алтароў (касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Слоніме) позняга барока, у архітэктуры класіцызму (касцёл Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі), ампіру (гал. корпус Бел. акадэміі мастацтваў).
    Ю.Ю.Захарына.
    КАРЫТА, прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак. Выкарыстоўваецца звычайна для кармлення і вадапою жывёлы. Пашырана на ўсёй тэр. Беларусі.
    КАРЫТНАЕ, вёска ў Асіповіцкім рне. За 21 км на ПдУ ад г. Асіповічы, 13 км ад чыг. ст. Ясень на лініі Асіповічы—Бабруйск, 130 км ад Магілёва, на аўтадарозе Асіповічы—Глуша. Цэнтр Карытненскага с/с. 178 гаспадарак, 404 ж. (2012).
    Вядома з 2й пал. 16 ст. як сяло ў Глускай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1597 — 37 дымоў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1897 сёлы Карытна (4 двары, 23 ж., заезны дом) і ЗадарожжаКарытна (39 двароў, 268 ж., царква, магазін) у Гарадоцкай воласці. У 1900 адкрыта царк.прыходскаяшкола. 3 1.1.1919у БССР. 3 17.7.1924уАсіповіцкімрне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 вёска К., цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У
    1940 — 88 двароў, 437 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Бабруйскім рне. У 1970 — 452 ж. У 1998 — 198 гаспадарак, 546 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАРЫТНЯНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВАЯКІ». Створаны ў 1970 у в. Карытнае Асіповіцкага рна пры сельскім Доме культуры як «Мілавіца», з 2002 сучасная назва. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ф.К.Каранькова (з 1970), Р.І.Сугака (з 1984), С.А.Жгун (з 1994), Л.М.Трубчанін (з 2003), Н.П.Малая (з 2011). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 36 да 75 гадоў. У аснове дзейнасці — прапаганда і захаванне бел. нар. песні розных форм і кірункаў. Рэпертуар складаюць бел. і ўкр. нар., аўтарскія песні. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Залаты шлягер», (г. Магілеў, 2011), рэгіянальнага нар. творчасці «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы, 2013). Н.П.Малая.
    Карытнянскі народны ансамбль народнай песні «Сваякі».
    К.АРБІЦКІ Міхал (7.9.1714, в. Дзітрыкі Лідскага рна — 10.3.1781), беларускі паэт, педагог. Магістр філасофіі і вольных навук (1745), др філасофіі (каля 1750). Скончыў Слуцкую семінарыю (1733), Віленскую акадэмію (1736). 3 1730 чл. ордэна езуітаў. Выкладаў у калегіумах Варшавы, Мінска, Драгічына, у Віленскай акадэміі. 3 1773 рэктар Мінскай ваяводскай школы. Імкнуўся надаць сістэме адукацыі больш свецкіхарактар. Пісаўналац. мове. Найб. вядомы твор — паэма «Птушыны сейм» — сатыра на мясц. шляхту і магнатаў Рэчы Паспалітай. Аўтар сатыр. твораў («Казка», «Ападосіс» і інш.), элегій («Да Касакоўскага», «Да брата Караля»), прыродаапісальнай оды «Да Зімы», панегірыкаў Кацярыне II, пасланняў пісьменнікам і грамадскім дзеячам (І.Красіцкаму, М.ПачобутАдляніцкаму, Р.Пацёмкіну і інш.), пародый. Паэт. спадчына К. выдадзена Полацкай езуіцкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Яго творам уласціва жывасць і лёгкасць мовы, багатая фантазія. Паэзія К. паўплывала на лацінамоўную паэзію Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны эпохі Асветніцтва.
    Літ.: П а р э ц к і Я.І. Міхаіл Карыцкі.
    Мінск, 1991.	А.В.Мальдзіс.
    395
    КАРЫЯТЫДЫ
    Да арт. Карэйцы: 1 — выступленне мастацкага калектыву на фестывалі нацыянапьных культуру Гродне;2 — урок карэйскай мовы.
    КАРЫЯТЬІДЫ (грэч. karyatides літаральна жрыцы храма Артэміды ў вобл. Карыя ў Стараж. Грэцыі), скульптурныя выявы жанчын у поўны рост, якія служаць апорай бэлек у архіт. збудаваннях ці вобразна ўвасабляюць гэту функцыю. К. звычайна прылягаюць да сцяны ці выступаюць з яе. Пашыраны ў антычным дойлідстве (храм Эрэхтэён у Афінах) і еўрап. архітэктуры 17—19 ст. У Беларусі трапляюцца з канца 19 — пач. 20 ст. (маёлікавыя К., якія фланкіруюць ніжнюю частку каміна жылога дома ў Бабруйску па вул. Пушкіна).
    КАРЭЙЦЫ (саманазва ханчук сарам, каро сарам), нацыя, асноўнае насельніцтва Карэйскага паўвострава, жыхары Карэйскай Нар.Дэмакр. Рэспублікі і Рэспублікі Карэя. Большасць вернікаў — будысты і хрысціяне, як філас.этычнае вучэнне па
    шырана канфуцыянства. Паводле перапісу 2009 у Беларусі пражывае 541 карэец.
    На тэр. Рас. імперыі (пераважна ў Прымор’і) К. сталі перасяляцца ў 2й пал. 19 ст., але найб. актыўна з пач. 20 ст. пасля анексіі Карэі Японіяй. У 1937 яны былі дэпартаваны ў Сярэднюю Азію па лжывым абвінавачанні ў шпіянажы на карыснь Японіі (у 1993 Вярхоўны Савет Рас. Федэрацыі прызнаў акты аб іх дэпартацыі незаконнымі). На тэр. Беларусі асобныя карэйскія сем’і сталі з’яўляіша ў канцы 1930х — пач. 1940х гг., але асн. маса К. прыбыла ў 1950я гг. з Сярэдняй Азіі для аднаўлення зруйнаваных у час Вял. Айч. вайны гарадоў. Сярод прыехаўшых было шмат вайскоўцаў, а таксама выпускнікоў навуч. устаноў па размеркаванні. 3за малалікасці К. у іншаэтнічным асяроддзі і адсутнасці кантактаў з гіст. радзімай боль
    шасць К. падверглася моўнай і культ. асіміляцыі. У сярэдзіне 1980х — пач. 1990х гг. у сувязі з палітыкай перабудовы і дэмакратызацыяй грамадскапаліт. жыцця ў СССР пачаўся працэс абуджэння нац. самасвядомасці і адраджэння нац. культур розных этнічных груп, ут.л. К. У Беларусі з’явіліся нац.культ. грамадскія аб’яднанні. У 1991 была створана гар. «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў» (у 1993 афіцыйна зарэгістравана як рэсп. грамадскае аб’яднанне) з мэтай вывучэння мовы, культуры, гісторыі і традыцый Карэі. К.Д.Ры.
    КАРЭКТУРА (ад лац. correctura выпраўленне), праверка і выпраўленне друкарскага набору, з дапамогай якіх у паліграфіі ўзнаўляюць тэкст і графічныя выявы. Таксама пробны адбітак з друкарскай формы, які звераны ці трэба зверыць з арыгіналам. У К. неабходна выявіць памылкі і недакладнасці набору і паказаць пры дапамозе сістэмы карэктурных знакаў, як іх паправі