Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
тэктурны комплекс, састаўной часткай якога з’яўляецца невял. штучны вадаскід ці сістэма вадаскідаў. 2) Акрабатычны прыём, які
403
КАСКАД
Да арт. Каскад. Фантан каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Сучасны каскад кветак.
імітуе падзенне (звычайна ў камедыйных нумарах). 3) Хуткі танец, які суправаджаецца спевам. 4) У садовапаркавым мастацтве і ландшафтнай архітэктуры — сістэма вадаспадаў, створаная вадаёмамі, размешчанымі на розныхузроўнях. У паркавыхкампазіцыях дэкар. вырашэнне К. ўзбагачаецца архіт. элементамі (паркавыя К. ў Петрадварцы 18—19 ст., на італьян. вілах 16—18 ст. і інш.) і прыроднымі формамі з натуральнага KaMeuro. Штучныя К. набываць дэкаратыўнасць у спалучэнні з кветкамі, дэкар.ліставымі раслінамі. У Бела
русі ў выглядзе дэкар. К. аформлены вадаскід на вадасховішчы Крыніца (Мінскі рн), фантаны каля Камароўскага рынку, будынка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і інш. Шэраг К. створаны на Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску.
КАСКАДЗЁР (франц. cascadeur), 1) у цырку выканаўца нумара пантанімічнага характару, засн. на камічных акрабатычных падзеннях — каскадах. 2) Дублёр кінаакцёра, які выконвае складаныя трукі, што патрабуюць спец. падрыхтоўкі. У якасці К. звычайна выступаюць спартсмены, артысты цырка і інш.
КАСМАЧОЎ Канстанцін Міхайлавіч (24.4.1911, в. Мікуліна Смаленскай вобл., Расія — 4.8.1992), беларускі жывапісец і графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932). У 1948—57 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у жанрах гіст. і пейзажа, а таксама ў графіцы. Майстар сюжэтнатэматычнай кампазіцыі. Асн. тэма творчасці — вобраз У.І.Леніна. Сярод твораў: карціны «Ленін у Разліве» (1947), «Напярэдадні» (1959, 1961, 1985), трыпціх «Незабыўнае» (1962), «Клятва» (1970), «Паплечнікі» (1974), партрэты У.І.Леніна (1983, 1984). Творы на тэмы сучаснасці
вызначаюцца своеасаблівым святочным, лірычным настроем: «На калгасным пчальніку» (1950), трыпціх «Рэчыцкая лірычная» (1965), і інш. Шэраг пейзажаў прысвяціў помнікам стараж. архітэктуры Беларусі: «Нясвіж. Замак», «Мірскі замак», «Слуцкая брама» (усе 1967), «Ускраіна Лагойска» (1968), «Белая вежа» (1974), бел. прыродзе: «Першая зеляніна», «Бэзавы май», «Раўбічы ў кастрычніку», «На Вячы», «Вясна прыйшла», «Бацькоўскі дом. Мікуліна», «Мікулінскія ўзгоркі», «Белавежская пушча», «Верасень», «Рабіна» (усе 1966—76). Сярод графічных работ: «Аўтапартрэт», «Партрэт Maui», «Напярэдадні» (усе 1969), «Дзяўчына» (1981), «Я.Колас» (1983) і інш.
Г.А. Фатыхава.
КАСНІКГ, каляровыя стужкі, тасёмкі, якімі запляталі косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску. К. рабілі таксама з разнаколернай шаўковай, баваўнянай тканіны, даматканай шарсцянкі. Шырокімі (каля 6 см)
Дзяўчына ў святочньш касцюме з каснікамі. Вёска Жарабкоеічы Ляхавіцкага раё'на. 1905.
404
КАСТРОВІЦКІ
К., скроенымі са светласіняй шарсцянкі, аздобленай пярэстымі (малінавымі, зялёнымі) пучкамі часанай воўны, злучалі канцы кос дзяўчаты ў ляхавіцкім строі (асабліва прыгожымі былі К. ў вясельным уборы маладой). У наш час у сувязі са змяненнем формы дзявочай прычоскі К. амаль не выкарыстоўваюцца.
КАСНЫ, у беларускай народнай міфалогіі ліхія духі, якія дзейнічаюць гуртам. Напаўшы на ахвяру, К. прысмоктваюцца да яе, нібы п’яўкі, і п’юць кроў, пакуль тая не памрэ. Чым больш ахвяра супраціўляецца, тым з большай сілай прыстаюць да яе ліхадзеі, нібы ахопленыя злобай. Адзін дух з гурта К. не ўяўляе небяспекі для чалавека, аднактыя, што паблізу, могуць паклікаць іншых. Лічылася, што піск К. можна пачуць, калі маеш пры сабе абярэг: «чацвярговую соль» (соль, асвячоную ў храме ў Чысты чацверг). Гэтыя нячысцікі маюць агульныя рысы з інш. крывасмокамі: вупырамі, ератнікамі. Назва К., магчыма, звязана з бел. дыялектным «касны» — «сараматны, дрэнны, худы», з рус. дыялектным «кастный», «кастной» — «паскудны, гідкі, брыдкі, нячысты» (параўнайце таксама Кашчэй, Кашч).
Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Нечнстнкн, свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаняй о нечнстой снле. Внтебск, 1995. У.А.Васілевіч.
КАСПОРСКАЯ Любоў Канстанцінаўна (н. 25.10.1941, в. Локці Чалябінскай вобл., Расія), беларуская спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана), педагог. Нар. артыстка Бела
русі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967, клас М.Людвіг). У 1966—98 салістка Акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё. Адначасова з 1978 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У рэпертуары творы бел. кампазітараў (упершыню выканала вак. цыклы «Дзявочыя песні» Г.Гарэлавай, «Вясёлыя дзіцячыя песні» С.Картэса, «Песні кахання» А.Мдывані, «Перайманні англійскіх балад» і «Незвычайная школа» Э.Тырманд і інш.), шматлікія партыі саліруючага сапрана ў буйных кантатнааратарыяльных творах муз. класікі і бел. кампазітараў.
КАСПЯРбВІЧ Галіна Іванаўна (н. 8.3.1948,. г. Чашнікі), беларускі этнограф. Др гіст. навук (2002). Скончыла БДУ (1971). 3 1974 у Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Даследуе сучасныя этнічныя і міграцыйныя працэсы ў Беларусі, асн. тэндэнцыі, заканамернасці і перспектывы развіцця традыц.быт., маст. кулыуры, самасвядомасці бел. народа. Аўтар манаграфіі «Міграцыя насельніцтва ў гарады і этнічныя працэсы» (1985), адзін з аўтараў прац: «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусы» (т. 4, 6; 2001—02), «Беларускарускае памежжа: Этналагічнае даследаванне» (2005), «Беларусы: сучасныя этнакультурныя працэсы» (2009) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008.
КАСПЯРОВІЧ Мікалай Іванавіч (22.5.1900, в. Ізабалёва Пухавіцкага рна — 26.12.1937), беларускі краязнавец, лексікограф, мастацтва і літаратуразнавец. Скончыў Мінскі інт нар. асветы (1921), вучыўся ў БДУ (192122). У 191721 настаўнічаў у Ігуменскім павеце. Чл. аргцыі «Маладая Беларусь». У 1919—20 ва ўмовах польск. акупацыі інструктар Часовага бел. нац. кта і Цэнтр.
бел. школьнай рады, арганізаваў і быў 1м старшынёй Ігуменскіх павятовых бел. нац. кта і школьнай рады. Удзельнік антыпольск. падполля. 3 1921 інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 Віцебскага аддзелаўнар. асветы. 3 1926 навук. сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага час. «Наш край». У 1935—37 выкладаў у Новасібірску. Аўтар лексікаграфічных прац «Беларускарасійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік», «Слоўнічак уласных найменняў» (1927), артыкулаў па гісторыі краязнаўства ў Беларусі, бел. выяўл. мастацтва, архітэктуры. Аўтар нарысаў па гісторыі тэатра і інш.Склаў бібліяграфію твораў К.Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця бел. лры. Укладальнік першага бел. дапаможніка па тэорыі лры «Узоры для літаратурных гурткоў пры «Маладняку» і гурткоў селькораў» (1927). У 1930, 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958 і 1960. У Віцебску К. ўсталявана мемар. дошка (2013).
Тв.: Беларуская архітэктура. Віцебск, 1925; Матэрыялы для вывучэння віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Мінск, 1927; Краязнаўства. Мінск, 1929.
Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мінск, 1985;Л ісаў А., П а д ліпскі А. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. Віцебск, 2000.
КАСТРАВІЦКІ Казімір Карлавіч, гл. Каганец Карусь.
КАСТРОВІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СЛАВЯНАЧКА». Створаны ў 1983 у в. Кастровічы Слонімскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Д.Ягаўдзік (з 1983), А.А.Баравік (з 2000). У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва слав. народаў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., укр. «А ў бары,
405
КАСТЭЛЬ
бары», «Ці ж я не гаспадыня», «Добры дзень, людзі», «Полька беларуская», «Пра лесніка», «А я чарнява», «Выйшлі казакі» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2010, 2012), сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2011), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010), адкрытага рэгіянальнага «Паланэз» (г. Слонім, 2013). Г.М.Лыскавец.
КАСТЙЛЬ, гл. Замак.
КАСТЭНКА Наталля Якаўлеўна (н. 20.2.1953, г. Туапсэ Краснадарскага краю, Расія), беларуская артыстка оперы (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1979; клас А.Абразцовай). У 1981—2003 салістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Выкананню К. ўласцівы выразнасць вак. інтанацыі, артыстычнасць, непасрэднасць. Стварыла яркія, запамінальныя вобразы ў операх класічнага і сучаснага рэпертуару: Маргарыта («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Наталля Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Антонія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш. На камернай сцэне выканала манаоперу «Чалавечы голас» Ф.Пуленка (1986), партыі саліруючага сапрана ў «Рэквіемах» Дж.Вердзі і В.А.Моцарта, ва «Урачыстай месе» Л.Бетховена і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
КАСЎЦКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Касута Вілейскага рна. Пабудавана ў 1868 з бутавага каменю і цэглы. Да асн. квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 3ярусная званіца, прамавугольная ў плане трапезная і паўкруглая апсіда. Шатровае пакрыццё званіцы і 4схільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8гранных барабанах. Гал. і бакавыя ўваходы вылучаны арачнымі праёмамі з парталамі. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
Касуцкая Петрапаўлаўская царква.
У аздабленні будынка выкарыстаны формы старажытнарус. дойлідства: кілепадобныя аркі, аркатурныя фрызы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя карнізы. У інтэр’еры аб’ёмы звязаны паміж сабой арачнымі праёмамі. Асн. аб’ём і трапезная перакрыты скляпеннямі драўлянай канструкцыі, апсіда — конхай. Царква дзейнічае.
КАСЦЁЛ (ад лац. castellum невял. крэпасць), 1) польская і беларуская назва рымскакаталіцкага храма. Паводле царк. дагматыкі, К. з’яўляецца домам Бога і месцам малітвы. Паводле прызначэння адрозніваюць: базілікі (К. са спец. папскімі прывілеямі, знаходзяцца ў асн. ў Рыме); калегіяты (К. са спец. ганаровым статусам і ўласным калегіяцкім капітулам); К. кафедральныя