• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    на, «Мінор і мажор» Я.Дубравіна і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў фальклору (г. БялаПадляска і г. Закапанэ, Польшча, 2012), фестывалюконкурсу фальклору «Шчадроўкі і
    Удзельнікі Клейнікаўскага народнага ансамбля песні «Медуніцы».
    481
    КЛЕЙНІКІ
    калядкі» (г. Уладава, Польшча, 2013), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня!» (г. Пружаны, 2011) і інш. Г.І.Макавецкая.
    КЛЁЙНІКІ, вёска у Брэсцкім рне, на р. Лясная. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Брэст, аўтадарогай звязана з Брэстам. Цэнтр Клейнікаўскага с/с. 609 гаспадарак, 1817 ж. (2012).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце Троцкага, з 1565—66 Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай губ. 3 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губернях. У 1897 вёска ў Матыкальскай воласці, 32 двары, 252 ж., магазін, кузня. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1921 у складзе Полыпчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Брэсцкім рне. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 148 гаспадарак, 433 ж. У 2009 — 565 гаспадарак, 1603 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КЛЕПАЧбЎСКАЯ ІЛЫЙСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Клепачы Слонімскага рна. Пабудаванаў 1842здрэва. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Да фасада прыбудавана 2ярусная 4гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Царква дзейнічае.
    КЛЕПАЧЬІ, археалагічны помнік — каменны могільнік канца 14 — пач. 16 ст. каля в. Клепачы Слонімскага рна. За 2,5 км на 3 ад вёскі, на беразе возера Бяздоннае. На пляцоўцы па
    мерамі 200 х 50 м больш за 100 магіл. Адкрыла і абследавала ў 1955 Ф.Д.Гурэвіч. Абследавалі ў 1974 У.Ф.Ісаенка, у 1982 А.В.Квяткоўская. Магілы, згрупаваныя па 2, 3 і больш, працягнуліся радамі з Пн на Пд. Зверху былі перакрыты каменнымі вымасткамі авальнай формы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў авальных ямах глыб. 0,55—1 м, галавой на ПдЗ, 3, зрэдку на Пн. У галаве і нагах пахаванняў камяні, некаторыя з іх абчасаны з бакоў, на адным выбіты крыж выш. 9 см. У большасці пахаванняў выяўлены рэшткі дамавін, вуглі, якія размяшчаліся над усім шкілетам, чэрапам і нагамі або толькі над нагамі. Побач прасочаны рэшткі рытуальных вогнішчаў. Пад вымасткамі ў слоі гумусу, зрэдку ў запаўненні магільных ям знойдзены фрагменты кругавога посуду 14—16 ст. з лінейным (па венчыку) і хвалістым (па тулаве) арнаментам. Пахавальны інвентар бедны, у асн. жаночыя ўпрыгажэнні: бронзавае скроневае кольца з 3 кроплепадобнымі падвескамі, завушніцы, шпількі, пярсцёнкі, спражка з кавалачкам тканіны, расшытай тонкім медным дротам. У 55 пахаваннях інвентар адсутнічаў. А.В.Квяткоўская. КЛЁТНАЕ, вёска ў Глускім рне, на р. Даколька. За 11 км на ПдЗ ад Глуска, 25 км ад чыг. ст. Ратміравічы на
    лініі Бабруйск—Акцябрскі, 181 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Глуск— Бабруйск. 148 гаспадарак, 333 ж. (2012).
    У 1692 прыселак у Дакольскім войтаўстве Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 13 дымоў. У 1727 у складзе маёнтка Глуск. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1838 у Бабруйскім павеце Мінскай губ., уласнасць памешчыка. У 1885 сяло ў Глускай воласці, 16 двароў, 110 ж., царква. У 1897 — 37 двароў, 230 ж., хлебазапасны магазін, крама, заезны дом, царква. У 1917 — 58 двароў, 328 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у Глускім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канцачэрв. 1944K. акупіравананям.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў вёсцы 13 чал. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 у Бабруйскім, з 30.7.1966 у Глускім рнах. У 1970  465 ж. У 1986  156 гаспадарак, 358 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    482
    КЛЕЦК
    КЛЁТНІК, Клецянук, Клецусь, у беларускай народнай міфалогіі дух, ахоўнік клецяў. Яго ўяўлялі ўсмешлівым дзедам з доўгімі залатымі валасамі і вял. сівой барадой. Беларусы вельмі цанілі апякунства К., які без усялякай узнагароды клапаціўся пра дабрабыт гаспадара. Калі К. з’яўляўся ў сне, то даваў парады, перасцерагаў, каб не раскашавалі, бо прадбачыў нястачу ці неўраджай.
    КЛЁТНЫЯ ПЁСНІ, кал і н к і, цыкл вясельных песень, звязаных з абрадам пакладзін, першай шлюбнай ноччу. Выконваліся на другі дзень вяселля ў доме маладога, калі маладых адводзілі ў клець на шлюбную пасцель. Адлюстроўвалі падрыхтоўчыя дзеянні абраду пакладзін. Удзельнікі абрада суправаджалі маладых у клець песнямі пра камара, шэршня, пчалу, услаўлялі клець, якая «на цалаванне стаўлена», «на мілаванне зладжана», спявалі шмат сарамлівых, эратычных песень. Строгая мараль асуджала страту цнатлівасці да шлюбу. Асабліва патрабавальна яна ставілася да маральнай чысціні дзяўчыны. Маладую папярэджвалі: «Калі цэла — гусак пячэцца, // Калі няцэла — бізун пляцецца». За дзявочыя грахі адказваў увесь яе род, на які абрушваліся сорам і ганьба. Нецнатлівую нявесту ў песнях сімвалізуюць вобразы дзіравай бочачкі, дзежкі без дна, абтрушчанай кветкі і інш. Калі ж дзяўчына даказвала сваю нявіннасць і чысціню, яна набывала заслужаныя гонар і павагу. У такім выпадку сямейнае жыццё маладой пары павінна было скласціся добра, бо дзяўчына заслужыла прыхільнасць на толькі родзічаў, але і вышэйшых сіл.
    Т.К.Цяпкова.
    КЛЁЎЖЫЦ Аўдоцця (Еўдакія) Якаўлеўна (28.11.1895, в. Сінкевічы Лунінецкага рна — 31.12.1975), беларуская народная спявачка, носьбітка бел. фалькл. традыцыі. У аснове песеннага рэпертуару каляндарна і сямейнаабрадавая творчасць: абрады, песні калядныя, шчадроўскія,
    веснавыя, сёмушныя, купальскія. Яе спеў вылучаўся глыбокай пранікнёнасцю ў семантыку тэксту. Маляўніча і вобразна ў выкананні К. узнаўляліся старадаўнія звычаі і абрады. Яе веснавая «I эй, вяснакрасна» і вясельная «Ой, мосце, мосце залаты» песні, балада «Аддала маці дочку на чужую староначку» і інш. ўвайшлі ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць»: «Дзіцячы фальклор» (1972), «Балады» (кн. 1, 1977), «Веснавыя песні» (1979), «Вяселле: Песні» (кн. 1, 1980) і інш.
    Літ.: Л і с А. Пявуння з Сінкевіч // Песні — у спадчыну. Мінск, 1989.
    КЛЕЦК, горад у Мінскай вобл., цэнтр Клецкага рна, чыг. станцыя на лініі Асіповічы—Баранавічы, на р. Лань. За 127 км на ПдЗ ад Мінска. Аўтадарогамі звязаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. 11 тыс. ж. (2012).
    У 1127 цэнтр Клецкага княства. 3 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 1398 уладанне Яманта Тулунтавіча, у 1401 — Жыгімонта Кейстутавіча, у 1404 — Рамана Фёдаравіча, у 1492 — Івана Яраславіча. У 1503 К. спалены крымскімі татарамі. 5.8.1506 каля горада войскі ВКЛ на чале з кн. М.Л.Глінскім разбілі татар. У 1522—56 уладанне Боны Сфорца, з 1558 — Радзівілаў. У
    Чыгуначны вакзал у г. Клецк.
    1565—66 горад у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1586—1939 цэнтр Клецкай ардынацыі Радзівілаў. У 1560я гг. ў кальвінскім зборы, пераробленым з касцёла, служыў міністрам (прапаведнікам) С.Будны. У канцы 16 ст. пабудаваны фарны касцёл. У 1626 у К. каля 2000 ж., 390 двароў, у 1641 — каля 2300 ж., 448 двароў, бка Радзівілаў. У 1652 горад атрымаў герб: паляўнічы ражок, над якім княжацкая шапка (мітра). У 1683 С.К.Радзівіл заснаваў дамініканскі кляштар. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка Слуцкага пав. Мінскай губ. У 1897 цэнтр воласці, 4700 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Нясвіжскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1920я гг. працавала бел. гімназія. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Клецкага рна Баранавіцкай вобл. 3 26.6.1941 да 4.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 7,6 тыс. ж. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1959 — 4100 ж. 3 25.12.1962 у складзе Нясвіжскага рна, з 30.7.1966 зноў цэнтр Клецкага рна. У 1997 — 11,1 тыс. ж.
    Сучасны горад размяшчаецца на 2 узгорках, якія дзеляць яго на жылую з агульнагар. цэнтрам і прам. зоны. На перакрыжаванні асн.
    483
    КЛЕЦКАЯ
    транспартных магістралей, паабапал забудаваных 23 і 5павярховымі дамамі, склалася гал. плошча са скверам у цэнтры. Забудова пераважна індывід., сядзібнага тыпу. Паводле генплана 1985 (карэкціроўка 1992) горад развіваецца ў паўд. і паўн.ўсх. напрамках. У 1990—2000я гг. пабудаваны мікрараён № 7 па вул. Савецкая, Дом культуры, праведзена добраўпарадкаванне вуліц Леніна, Суворава, Перамогі з мадэрнізацыяй фасадаў адм. будынкаў.
    У 2012 у горадзе 2 ліцэі: агульнаадукац. і праф.тэхн., 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, 2 дзіцячыя сады, цэнтры: развіцця дзіцяці, карэкцыйнаразвіваючага навучання, дзіцячай творчасці, турыстычны, Цэнтр культуры, кінатэатр, музей, 2 бкі, Дом быту, 2 кафэ, бальніца, 2 аптэкі, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк»; касцёл Найсвяцейшай Тройцы (пач. 21 ст.). Мемар. комплекс сав. воінам, партызанам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік у гонар перамогі ў Клецкай бітве 1506. Архіт. помнікі — касцёл і кляштар дамініканцаў (1683), Пакроўская царква (19 ст.), сінагога (мяжа 19—20 ст.), шпіталь (1909), казармы (20 ст.), вятрак (1920я гг.). Археал. помнік — гарадзішча (11 — 13 ст.).
    КЛЁЦКАЯ ВАСКРАСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў г. Клецк. Адкрыта ў 1832 у будынку касцёла, засн. ў 1683, у 1854 рэстаўрыравана за кошт кн. Л.Радзівіла (быў створаны драўляны іканастас на 13 абразоў). Адноўлена ў 2000. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём, трансепт і паўкрутлая апсіда з сакрысціяй накрыты высокім дахам з перападамі. Гал. фасад фланкіраваны дзвюма 4граннымі вежамі, паміж якімі ўзвышаецца 2гранны шчыт. Уваход аформлены нізкім бабінцам. Фасады крапаваны шырокімі пілястрамі, апяразаны карнізнымі паясамі, дэкарыраваны разеткамі, лучковымі і арачнымі нішамі са скульптурай (не захавалася), трохвугольнымі сандрыкамі. Бакавыя фасады члянёны пра
    Клецкая Васкрасенская царква.
    мавугольнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Храм унесны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КЛЁЦКАЯ НАРОДНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ СТЎДЫЯ САЛОМАПЛЯЦЁННЯ «НАТХНЁННЕ». Створана ў 2004 у г. Клецк пры раённым Цэнтры культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Зас