• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     мукі, качаюць рукамі галушкі і кідаюць у кіпячае малако ці ў вар (потым забельваюць малаком). Спажываюць К. і без юшкі (сухімі), запраўленымі рассквараным салам ці інш. закраскай. Даўней К. гатавалі з мучнога цеста. Вядомы паўсюдна.
    КЛІКЎН, Клікусь, ва ўсходнеславянскай, у т.л. бел., міфалогіі істота, знешне грозны, але нязлосны дарожны дух. Уяўляўся худым веліканам з даўжэзнымі рукамі і валасамі, ап
    Клікун. Малюнак В. Слаука. 2005.
    489
    КЛІКУШЫН
    ранутым у абарваны балахон. У адной руцэ К. трымаў велізарную пугу з конскага воласу, а ў другой — залаты рог. Паводле нар. павер’яў, раз’язджаў па дарогах удзень і ўночы на падуладным яму духу вял. змяі, якая дзіка вішчала. К. быў нябачным, але яго рух можна заўважыць па пыле, што высока ўецца віхрам. Той, хто пераехаў праз віхор, выклікаў гнеў К. і мог папасці ў бяду. Уночы К. можна было пазнаць па паху серы ад духа, які яго вёз. У.А.Васілевіч.
    КЛІКЎШЫН Рыгор Піліпавіч (н. 4.12.1921, с. Сладкова Омскай вобл., Расія), беларускі графік. Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1956). У 1959 — 79 выкладаў у Віцебскім пед. інце. Працуе ў тэхніках малюнка пяром і лінарыту. Стварыў станковыя серыі «Віцебск, любоў мая» (1960— 64), «Вясковыя пейзажы» (1961—64), «Куточкі старога Віцебска» (1962— 69), «Нафтабуд» (1966), «Успамін пра малую радзіму» (1967—68), лінарыты «Сярод бяроз» (1962), «У майстэрні» (1970), якія вылучаюцца дасканалай пластыкай, графічнай і кампазіцыйнай выразнасцю. Аформіў кнігі твораў К.Крапівы, Ч.Дзікенса, А.Дзюма, К.Паўстоўскага і інш. Аўтар арыгінальных шрыфтоў «Увага», «Віцебск», «Вольга», «Сувенір», «Народны», «Ініцыялы», «Дзвіна» і інш.
    Тв.: Шрнфты. Мннск, 1964; Шрнфты для художннковоформнтелей, 2е нзд. Мннск, 1984; Декоратнвные шрнфты для художественннооформнтельскмх работ. Мннск, 1987; Рекламные шрнфты. Внтебск. 1989; Кннжные, плакатные, декоратнвные шрнфты для художественнооформнтельскнх работ. Внтебск, 1991.
    КЛІМАВА Аляксандра Іванаўна (1.10.1921, пас. Затабольск Кастанайскай вобл., Казахстан — 13.5.2005), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1963). Нар. артыстка СССР (1969). Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча імя Шчэпкіна (1949, курс В.Пашэннай). Працавала ў тэатрах Адэсы, Кіева, Харкава. 3 1956 у Нац. акадэмічным рус. драм. тэатры імя
    М.Горкага. Адначасова ў 1981—88 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Мастацтва К. адметнае рамант. узрушанасцю, глыбінёй і сілай эмоцый.
    Яе індывідуальнасці блізкія жанчыны з драм., трагедыйным, складаным лёсам. Паказваючы найтанчэйшыя зрухі душы, выкарыстоўвала разнастайную палітру псіхал. фарбаў і адценняў. Майстэрскім пранікненнем у свет чалавечых пачуццяў вылучаліся вобразы Жанчыны («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Ранеўскай («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Ларысы («Беспасажніца» А.Астроўскага), Камісара («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Нілы Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Гелены («Варшаўская ме
    А.Клімава ўролі Гітэль Моска.
    лодыя» Л.Зорына), Гітэль Моска («Двое на арэлях» У.Гібсана), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж.Кілці), прынцэсы Касманаполіс («Салодкагалосая птушка юнацтва» Т.Уільямса), Этэль («На залатым возеры» С.Томпсана) і інш. Здымалася ў кіно («Таму што кахаю», «Сыны ідуць у бой», «Уся каралеўская раць», «Атланты і карыятыды», «Шапка Манамаха» і інш.). Пра К. створаны хранікальнадакум. фільмы «Актрыса — мая прафесія» (1970, рэж. А.Канеўскі), «Апошні спектакль» (1998, рэж. А.Карпаўмалодшы).
    Літ.\ СабалеўскіА.В. Адп’есыда спектакля. Мінск, 1965; Арлова Т. Каралева рускай сцэны // Мастацтва. 2011. № 10.
    КЛІ'МАВІЦКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Клімавічы. Пабудавана ў 1848 з цэглы, адноўлена ў 1950я гг. Крыжовакупальны храм з паўкруглай апсідай і шмат’яруснай званіцайбабінцам. Дзве вертыкальныя дамінанты — званіца і 8гранны светлавы барабан — завершаны плоскімі цыбулепадобнымі купаламі з галоўкамі на гранёных шыях. Атынкаваныя фасады апяразаны прафіляванымі карнізамі на сухарыках, дэкарыраваны вуглавымі руставанымі лапаткамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, прамавугольнымі і круглымі разеткамі. У інтэр’еры пануе падкупальная прастора, перакрытая самкнёным скляпеннем. Царква дзейнічае.
    КЛІ'МАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЙКА. Засн. ў 1920 у г. Клімавічы. У Вял. Айч. вайну знішчана. Аднавіла працу ў 1944, была размешчана ў невял. пакоі б. царквы ў гар. парку. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) каля 47 тыс. экз., 3400 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: якаснае і аператыўнае задавальненне інфар
    490
    КЛІМАВІЦКІ
    Клімавіцкая Міхайлаўская царква.
    мацыйных запытаў карыстальнікаў, забеспячэнне адукац. і вытворчых працэсаў, укараненне новых тэхналогій інфармацыйнабібліятэчнага абслугоўвання, краязнаўства, прававая і экалагічная асвета, патрыятычнае выхаванне, сац. адаптацыя моладзі, праца з сацыяльна неабароненымі пластамі насельніцтва. У 1980я гг. бка адна з першых у рэспубліцы арганізавала кабінет навук.тэхн. інфармацыі пры райвыканкаме. Пры бцы працуюць клубы: літ. «Незабыўныя сустрэчы» (з 1999), прафес. «Бібліятэкар» (з 1986), для маладых людзей з абмежаванымі фіз. магчымасцямі «Прамень міласэрнасці» (з 2011), перасоўная бка (з 2010), якая абслугоўвае гар. і сельскае насельніцтва, што пражывае ў пунктах, аддаленых ад стацыянарных бібліятэк.
    КЛІ'МАВІЦКІ ГАРАДСКІ ДОМ КУЛЬТУРЫ. Засн. ў 1983 у г. Клімавічы. Агульная пл. памяшканняў 1297 м2, у т.л. актавай залы 352,2 м2. Дзейнічаюць 12 клубных фарміраванняў (з іх 8 для дзяцей і падлеткаў), 5 аматарскіх аб’яднанняў. Калектывы ўстановы прымаюць удзел у розных міжнар., рэсп. і абл. мерапрыемствах, у т.л. ў міжнар. фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2010—12).
    С.А.Булянкоў.
    КЛІМАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Створаны ў 1978 у г. Клімавічы. У 1984 адкрыты для наведвальнікаў. Асн. фонд музея налічвае 6,8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 8,4 тыс. адзінак (2013). Пл. экспазіцыйных памяшканняў 222 м2, выставачнай залы — 60 м2. Экспазіцыя музея, якая размешчана ў 6 залах, складаецца з раздзелаў: «Прырода раёна», «Далёкае мінулае», «Этнаграфія Клімаўшчыны», «Вялікая Айчынная вайна», «Прамысловасць раёна», «Знакамітыя землякі». Найб. цікавыя экспанаты з калекцый музея: бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2га тыс. да н.э., кнігі «Трэбнік» і «Мінеі» 2й пал. 19 ст., прадметы ткацтва, нар.
    Будынак Клімавіцкага гарадскога Дома культуры.
    побыту, узоры зброі, матэрыялы пра мужчынскую і жаночую гімназіі пач. 20 ст., нумізматычныя, творы выяўленчага мастацтва. У музеі праводзяцца лекцыі на краязнаўчую тэматыку, экскурсіі, сустрэчы, выстаўкі, музейныя заняткі, гульнявыя праграмы для дзяцей і школьнікаў. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі мастакоў Клімаўшчыны «Мастацкае асарці», работ навучэнцаў дзіцячай маст. школы «Запалі сваю зорку», абразоў «Абліччы святых», этнаграф. «3 бабулінага куфэрка» і інш. 3 1996 на базе музея дзейнічае клуб «Ветэран».
    Д.А.Эверс.
    КЛІМАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЕСНІ. Створаны ў 1967 у
    г. Клімавічы пры зоаветтэхнікуме (з 2002 аграрны каледж). У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.І.Ячнеў (з 1976), Т.А.Лявончанка (з 2006). У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. і рус. нар. песеннай творчасці, харавых твораў бел. кампазітараў, выхаванне моладзі на лепшых узорах харавой музыкі. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, аўтарскія творы: «Пасеялі дзеўкі лён», «Ой, у лузе, пры дарозе», «Ой, пры лужку», «Добры дзень» У.Алоўнікава, «Іграй, гармонік» В.Макеевай, «Зямля мая» Л.Захлеўнага і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю нар. творчасці аматарскіх калектываў с.г. навуч. устаноў «Беларусь мая сіняво
    491
    КЛІМАВІЦКІ
    Клімавіцкі народны хор народнай песні.
    кая» (Мінск, 1994), дыпламант абл. фестывалю творчасці моладзі «Студэнцкая вясна» (г. Магілёў 1994) і інш. І.М.Цэван.
    КЛІМАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Клімавічы. У складзе раёна 142 сельскія нас. пункты, 8 сельсаветаў: Галіцкі, Гусаркаўскі, Дамамерыцкі, Кісялёвабудскі, Лабжанскі, Мілаславіцкі, Родненскі, Ціманаўскі. Пл. тэр. 1,5 тыс. км2, падлесам 34%. Нас. 26,6 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (94,2%), рускія (4,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Орша—Унеча (Расія), Магілёў—Рослаўль (Расія), аўтадарогі Клімавічы— Крычаў, Клімавічы—Касцюковічы, Клімавічы—Хоцімск.
    Раёнутвораны 17.7.1924уКалінінскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 4.8.1927 далучаны 8 сельсаветаў скасаванага Мілаславіцкага рна, 8.7.1931 — 2 сельсаветы Хоцімскага рна (12.2.1935 перададзены назад). 3 20.2.1938 К.р. у Магілёўскай вобл. 3 сярэдзіны жн. 1941 да канца вер. 1943 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне і горадзе 1346 чал. Дзейнічалі Клімавіцкае камсамольскамаладзёжнае падполле (кастр. 1941 — вер. 1943), Клімавіцкія райкамы КП(б)Б (12.6— 30.7.1943) ІЛКСМБ (25.530.9.1943), партыз. брыгада 13я Касцюковіцкая, партыз. атрады 2і Хоцімскі, 45ы
    «За Радзіму», 110ы, «Алеся», «Ананава», «Валянціна Маёрава», «Чапай». Выдавалася падп. газ. «За Советскую Роднну». Вызвалены воінамі 238й Карачаеўскай стралковай дывізіі 50й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. 16.7.1954 скасаваны 4 сельсаветы, 11.4.1960 — 9, утворана — 2. 17.4.1962 далучаны 2 сельсаветы скасаванага Хоцімскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, буд. прамсці. У раёне (2012) агр. каледж, ліцэй, гімназія, школы: 4 сярэднія, 3 базавыя, пачатковая, 3 мастацтваў, ДЮСШ, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 3 — базавая школа—сад, 1 — пачатковая школа— сад, 9 дашкольных устаноў, цэнтры: турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі, творчасці, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольны вучэбнавытв. камбінат. Працуюць 5 дамоў культуры, 19 клубаў, раённыя Дом рамёстваў, Цэнтр культуры, 30 бк, аўтаклуб, краязнаўчы музей, аддзел па кінавідэаабслугоўванні. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца, 4 амбулаторыі, 19 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для занятк