Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
е традыц. нар. ткацтва. Удзельнікі займаюцца вышыўкай і рэстаўрацы
Да арт. Клічаўскае народнае аматарскае аб’яднанне «Спадчына». Абмен вопытам.
яй ручнікоў, прадметаў быту (ікон, дываноў, сурвэтак), традыцыйных бел. касцюмаў 19 — пач. 20 ст., стварэннем вырабаў з лёну 1 інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), рэсп. рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск), удзельнік міжнар. форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс трывалага развіцця грамадства» (г. Магілёў, усе 2013). В.М. Нікіціна.
КЛІЧАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1937 у г. Клічаў. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў жн. 1945. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Клічаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 55 702 экз., каля 11 000 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: распаўсюджанне ведаў аб гіст. і культ. спадчыне бел. народа, выхаванне патрыятызму, нац. гонару, папулярызацыя чытання і роднай мовы, краязнаўчай літры, рэалізацыя раённай праграмы «Бібліятэка — край». Пры бцы функцыянуе цэнтр прававой інфармацыі (з 2003). Арганізаваны раённы інфармацыйна
ідэалагічны цэнтр (2009) у дапамогу ідэалагічнаму актыву раёна. У 2012 створаны музейны пакой, прысвечаны гісторыі развіцця бібліятэчнай справы на Клічаўшчыне.
КЛІЧАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Створаны ў 1967 у г. Клічаў як Музей нар. славы. Адкрыты ў 1969. 3 1992 сучасная назва. Асн. фонд — 5918 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 3716 адзінак (2013). Агульная пл. экспазіцыі 284 м2, выставачнай залы 50 м2. Экспазіцыя размяшчаецца ў 8 залах: «Уводная зала», «Археалогія», «Рака 1 чалавек», «Этнаграфія», «Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны», «Аб чым расказваюць абразы», «Слава зямлі Клічаўскай», «Зімовы сад». Сярод экспанатаў музея, што маюць асаблівую каштоўнасць: камплект жаночых упрыгажэнняў дрыгавічоў (падвескамедальён з выявай птушкі і інш.), вырабы Клічаўскага шклозавода Грэнгаўза 1901 — 15, выдзеўбаны човен, калекцыі абразоў, халоднай зброі, узнагарод, узоры антыкварнай мэблі і прадметаў памешчыцкага побыту канца 19 — пач. 20га ст., рэдкія жаночыя галаўныя ўборы — наміткі і інш. У музеі знаходзіцца першы падручнік па геаграфіі Беларусі (г. Вільня, 1919) першага бел. праф. геаграфіі, ураджэнца Клічаўшчыны А.А.Смоліча з дароўным надпісам яго дачкі. Сярод найб. цікавых дакументаў — дагавор на атрыманне пазыкі ў сялянскім пазямельным банку г. Бабруйск на куплю зямлі сялянамі в. Анатолеўка (1909) і ўводны ліст на права валодання ёю (1910). У фондах музея захоўваецца вял. колькасць фотаматэрыялаў, успамінаў, друкаваных выданняў, якія адлюстроўваюць гісторыю фарміравання Клічаўскай партыз. зоны ў гады Вял. Айч. вайны. Адметная асаблівасць музея — наяўнасць аптэкарскага агарода. На яго базе рэалізуецца экалагічны кірунак навук.асветнай работы, нацэлены на правільнае выкарыстанне лекавых раслін, прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю адзін
497
КЛІЧАЎСКІ
Кііічаўскі краязнаўчы музей.
ства прыроды і чалавека. Экспазіцыя сезонная, знаходзіцца пад адкрытым небам. Тут праводзяцца экскурсіі, заняткі і інш. масавыя мерапрыемствы. Супрацоўнікі музея прапануюць наведвальнікам экскурсію па месцах баёў і стаянак Клічаўскай партыз. зоны, рэканструкцыю ваен.гіст. падзей «Прарыўблакады «Адлер»1942», якая адбываецца на базе мемар. комплексу партыз. славы «Усакіна».
Н.У.Храмянкова.
КЛІЧАЎСКІНАРОДНЫ АКАДЭМІЧНЫ ХОР. Створаны ў 1979 у г. Клічаў пры раённым Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.У.Ціхамірава (з 1979), В.В.Халайдова (з 2010), М.І.Дулебенец (з вер. 2012). У складзе хору 23 чал. ва ўзросце ад 22 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папу
Удзельнікі Клічаўскага народнага акадэмічнага хору.
лярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары класічная, духоўная музыка, апрацоўкі бел. нар. песень, урыўкі з опер, творы бел., замежных кампазітараў: кантата «Песні Белай Русі» А.Хадоскі, хор сялян з оперы «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, «Авэ Марыя» Дж.Качыні, «Урачыстая песня» М.Магамаева і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: усебел. нар. творчасці «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), рэсп. харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2005), удзельнік фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2009), рэсп. харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2013), тэлевізійнага конкурсу «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 1990). А.А.Доўгая.
КЛІЧАЎСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ. Створаны ў 1990 у г. Клічаў пры гар. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Р.Хрыставы (з 1990), У.М.Суравец (з 2002). У складзе аркестра 19 чал. ва ўзросце ад 19 да 57 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні, творы бел. і замежных кампазітараў: «Вальс» Г.Свірыдава, «Матылёк» Б.Фігоціна, «Паверце, дзеванькі» Э.Зарыцкага, «Авэ Марыя» Дж.Качыні, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі, «Маўклівы гармонік» А.Гроса, «Накцюрн» Г.Балаева і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. адборачнага нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Клічаў, 2009) і абл. этапаў (г. Магілёў, 2010), абл. аглядуконкурсу аркестраў нар. інструментаў (г. Круглае, 2000), тэлефестывалю «Таленты Прыдняпроўя» (г. Клічаў, 2002). А.А.Доўгая.
КЛІЧАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Клічаў. У складзе раёна 139 сельскіх нас. пунктаў, 6 сельсаветаў: Акцябрскі, Бацэвіцкі, Доўгаўскі, Каўбчанскі, Нясяцкі, Патоцкі. Пл. тэр. 1,8 тыс. км2, пад лесам 58%. Нас. 16,1 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (95,6%), рускія (2,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Асіповічы—Магілёў, аўтадарогі Чашнікі— Бобр—Бабруйск, Клічаў—Чачэвічы. Па р. Бярэзіна ажыццяўляецца суднаходства.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. 8.7.1931 да К.р. далучаны 4 сельсаветы скасаванага Свіслацкага рна і 4 сельсаветы скасаванага Чачэвіцкага рна. 25.7.1931 — 2 сельсаветы перададзены Бярэзінскаму рну. 3 20.2.1938 К.р. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захоп
498
КЛІЧАЎСКІ
Удзельнікі Клічаўскага народнага аркестра народных інструментаў.
нікамі, якія знішчылі ў г.п. Клічаў і раёне 1797 чал. У кастр. 1941 — сак. 1942 туг створана Клічаўская партыз. зона. Дзейнічалі Клічаўскі аператыўны цэнтр, Клічаўская ваен.аператыўная група, Магілёўскі падп. абкам КП(б)Б, Клічаўскія падп. райкамы КП(б)Б (4.4.194228.6.1944), ЛКСМБ (24.4.194228.6.1944) і райвыканкам, 2я, 4 і 5я Клічаўскія, 8я Рагачоўская, 11я Быхаўская, 61я партыз. брыгады, 15ы, 113, 152,208ы імя Сталіна, 255,277, 537ы партыз. палкі, 25ы, 115, 252, 257, 258, 260ы імя Чапаева, 720, 760ы імя М.Беразоўскага асобныя партыз. атрады. Выдавалася падп. газ. «Голас партызана». Вызвалены воінамі 3й арміі 1га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. 16.7.1954 скасаваны 7 сельсаветаў, 21.10.1960 4. 25.12.1962 К.р. скасаваны, тэр. далучана да Кіраўскага рна. 6.1.1965 раён адноўлены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай, паліўнай прамсці. У раёне (2012) arp.тэхн. каледж, школы: 12 сярэдніх, 6 базавых, пачатковая, 2 мастацтваў, ДЮСШ, 5 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 1 — пачатковая школа—сад, 8 дашкольных устаноў, цэнтры: дадатковай адукацыі і дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед.,
міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць 19 клубных устаноў, раённыя Дом культуры, Дом рамёстваў, 22 бкі, музей, аддзел па кінавідэаабслугоўванні. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 17 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 15 спарт. залаў 7 футбольных палёў, 4 ціры, 51 спарт. пляцоўка, спарткомплекс. Выдаецца раённая газ. «Сцяг Саветаў». Дзейнічаюць 5 рэліг. абшчын: 3 праваслаўныя, 2 пратэстанцкія. Археал. помнікі: курганныя могільнікі ў вёсках Віркаў, Заполле, Лянёўка, Нясята, Пярэкаль, Усакіна. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Акцябрск, Бацэвічы, Вял. Старына, Гонча, Коўбча, Нясята, Уладзіміраўка; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Люціна, Нясята, Паплавы, Усакіна. Помнікі на месцы спаленых вёсак Вязень і Сялец, мемар. комплекс на вайсковых могілках каля в. Усакіна, на брацкіх магілах сав. воінаў і партызан. У г. Клічаў нарадзілася бел. пісьменніца Г.А.Васілеўская (н. ў 1927), у в. Бацэвічы — бел. вучоны ў галіне геаграфіі А.А.Смоліч (1891 — 1938), у б. вёсцы Аколіца — бел. празаік А.П.Кудравец (н. ў 1936), у в. Дзмітраўка 2 — бел. пісьменнік Л.М.Дайнека (н. ў 1940), у в. Стары Востраў — бел. пісьменнік Я.Зазека (1907—77).
КЛІ'ЧАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1961 у г. Клічаў. Агульная пл. памяшканняў 863 м2, у т.л. для клубнай работы 803 м2. Mae глядзельную залу на 300 месцаў. Дзейнічаюць 15 клубных фарміраванняў і 7 калектываў аматарскай творчасці, з іх 4 маюць званне «народны» (акадэмічны хор, аркестр нар. інструментаў, аматарскія аб’яднанні «Праца. Творчасць. Ініцыятыва» і «Спадчына»). Калектывы ўстановы з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі розных культ. мерапрыемстваў, актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях, у т.л. міжнар. анімацыйных і муз. фільмаў «Анімаёўка» і муз. «Залаты шлягер» (абодва г. Магілёў, 2011), традыц. музыкі «Песні Багны — песні з паднябесся» (г. Люблін, Польшча, 2012), песні «Чарнобыльскія матывы» (г. Днепрапятроўск, Украіна, 2012), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2011 — 13), песень нашага дзяцінства «Крылатыя арэлі» (Мінск, 2012), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011, 2013), рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 2010), свяце «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2011 — 12), фестываляхкірмашах «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2013) і інш.
У.Г.Ваакс.
499
КЛІЧАЎСКІ
Выступленне ўдзельнікаў Клічаўскага ўзорнага вакальнага ансамбля «Крынічка».
КЛІЧАЎСКІ ўзОрны вакальны АНСАМБЛЬ «КРЫНІЧКА». Створаны ў 2000 у г. Клічаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.А.Кірплюк. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. муз. творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні («Прывітальная», «Вёсачка мая», «Ой пара, госцікі, да дому»), творы бел. кампазітараў («За гаем» М.Сацуры, «На Купалле» К.Паплаўскага, «Мядовы кірмаш» Т.Моўчана). Калектыў — дыпламант фестываляў: