Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
іцебск—Орша. Цэнтр Клюкаўскага с/с. 235 гаспадарак, 537 ж. (2012).
3 24.9.1926 цэнтр Клюкаўскага с/с (б. Дзевінскі) у Багушэўскім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 8.7.1931 у Аршанскім, з 12.2.1935 у Багушэўскім рнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана нямфаш. захопнікамі. 3 9.9.1946 у Арэхаўскім, з 17.12.1956 у Багушэўскім, з 20.1.1960 у Аршанскім рнах. У 1998 — 122 гаспадаркі, 314 ж.
У 2012 — 2 лясніцтвы, бка, ФАП, магазін, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КЛЯВІЦКАЯ СЯДЗІ'БА. Існавала ў 18—19 ст. у в. Клявіца Ашмянскага рна. Належала Грабарскім, Умястоўскім. Сядзібны дом — аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак, накрыты 4схільным дахам з 4 сіметрычна размешчанымі трубамі. Гал. фасад быў вылучаны ганкам з 4 слупамі. Сцены неатынкаваныя, непафарбаваныя, калоны, аконныя рамы і дзверы былі пакрыты белай фарбай. Па абодва бакі двара стаялі вял. флігелі, у цэнтры знаходзілася ўязная брама. Двор і флігелі абкружаў прасторны парк, праз які пралягалі ліпавыя і кляновыя алеі. Сядзіба не захавалася.
КЛЯЙМЁНАЎ Анатоль Уладзіміравіч (12.5.1946, г. ІванаФранкоўск, Украіна — 29.4.1994), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1972). 3 1972 працаваў на Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: маст. «Леташняя кадрыля», «Пуск» (абодва 1978), «Блакітны карбункул», «Капітан СхлусіГалава» (абодва 1979), «Кантрольная па спецыяльнасці» (1981), «Мудрамер» (1988), «Вечны муж» (1990) і інш., кароткаметражныя «Перад першым снегам» (1972), «Ганначка» (1973), «Сяржант» (1986), тэлевізійныя «Вялікі ўтаймавальнік» (1974), «Вадзіцель аўтобуса» (1983), «Нецярплівасць душы» (1987) і інш., дакум. «Крокі на вадзе», «Сутычка» (абодва 1975). М.А.Белаокая. КЛЯЙМО, 1) у выяўленчым і дэкаратыўнапрыкладным мастацтве невял. закончаная кампазіцыя з самаст. сюжэтам, якая з’яўляецца часткай агульнай аўтарскай задумы. Служыць для найб. поўнага, шматбаковага ўвасаблення маст. ідэі твора. Звычайна змяшчаецца абапал або па перыметры асн. сюжэта (пласціна, 1640; чара, 1738—59; пацір, 1730—70). У іканапісе — часта жанравая сцэна з быт. і этнаграф. дэталямі, недапушчальнымі ў асн. сюжэце, якую адмяжоўвае маляваная або рэльефная рамка, граф’я («Тройца
502
КЛЯСКУН
старазапаветная», сярэдзіна 17 ст.). Часам адлюстраванне ў К. замяняецца манаграмай. 2) Невял. знак на вырабе (пераважна дэкар.прыкладнога мастацтва), які абазначае месца яго вытворчасці, назву прадпрыемства і інш. (далматыка, сярэдзіна 18 ст.; слуцкія паясы, 1778—1807; арнат з пояса, 1778—1807, шпалеры «Бітва пад Славечнай», 2я пал. 18 ст.). Пашыраны ў вырабах маст. прамсці: фарфор, фаянс, кераміка і інш. (кафля паліваная з партрэтам, канец 16 ст.).
КЛЯМЁНЦЬЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (1852 — пасля 1917), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1879). Працаваў у Віцебскім губернскім праўленні. У 1887—90 віцебскі губернскі інжынер, адначасова ў 1878—90 полацкі епархіяльны архітэктар. Паводле праектаў К. ўзведзены будынак Віцебскага духоўнага вучылішча, флігель наглядчыка пры губернатарскім доме (1872), рэканструяваны лазарэт жаночага духоўнага вучылішча і гар. тэатр (1888—90) пасля пажару. Распрацаваў праекты гар. клуба, будынкаў губернскага праўлення ў Віцебску, астрога ў в. Струнне Полацкага рна.
КЛЯМКА, 1) металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць ізачыняюцьдзверы, вароты, весніцы. У Беларусі вядома з Сярэдневякоўя, у нар. дойлідстве пашырылася ў 19 ст. Уяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю частку К. і палатно дзвярэй прапушчаны лапаткападобны язычок (слясак). Пры націсканні на яго пальцам прыпадымаецца рычагзамок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом. Другі канец слясака ўваходзіць у кручок, убіты ў вушак. На ПдУ Беларусі (Гомельшчына) выкарыстоўваюцца К., якія складаюцца з прасунутага праз шула ці вушак масіўнага рычага з крукомзашчапкай на ўнутраным канцы, што фіксуе наглуха прымаца
Клямка. Вёска Дразды Стаўбцоўскага раё'на. 1920ягг.
ваную да дзвярэй пласціну. Яна вызваляецца націсканнем далонню на знешні канец фігурна расплясканага для зручнасці рычага. Як гал. дэталь афармлення ўваходу К., разам з завесай, нярэдка мела адмысловую і маст. форму. Часцей за ўсё аздабляліся расплясканыя канцы дужкі, асабліва верхні, якому надавалі выгляд ліста, трылісніка, завіткоў і інш. К. ў выглядзе галовак коней, пеўнікаў, рагоў барана ў старажытнасці выконвалі функцыю абярэгаў. У наш час К. кавальскай работы сустракаюцца пераважна на варотах. У жыллёвым будаўніцтве саступілі месца прам. вырабам. 2) Дзвярная зашчапка, што надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай. Я.М.Сахута. КЛЯНбВІК, напітак з кляновага соку; спосаб прыгатавання аналагічны бярозавіку.
Кляпцы.
КЛЯНЬІ, вёска ў Дубровенскім рне. За 27 км на ПдУ ад г. Дуброўна, 33 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша— Смаленск (Расія), 120 км ад Віцебска. Цэнтр Кляноўскага с/с. 20 гаспадарак, 39 ж. (2012).
Вядомы з канца 18 ст. як вёска Аршанскага павета Магілёўскай, з 1796 — Бел. губерняў. 3 1802 у Магілёўскай губ., з 1861 у Горацкім павеце. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 27.7.1922 у Смаленскай губернях РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Дубровенскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Аршанскім, з 6.1.1965 у Дубровенскім рнах. У 1998 — 43 гаспадаркі, 86 ж.
У 2012 лясніцтва, сярэдняя школа, бка, бальніца, аддз. сувязі, магазін.
КЛЯПЦЙ, самалоўная пастка ўдарнага дзеяння; паляўнічая прылада. Вядомы са старажытнасці. Складаліся з выдзеўбанага накшталт трубы бервяна пэўнай даўжыні, некалькіх столак вяроўкі або шнура (выконвалі ролю пружыны), дзвюх закрутак, механізма прынаджвання і драўлянага рычага з вострымі штырамі або нацягнутай на раму сеткай. Пры нязначным дакрананні да нацягнутай над прынадай сімкі рычаг зрываўся са спускавога механізма і забіваў або лавіў звера. У Беларусі пры дапамозе К. здабывалі аленяў коз, рысей, ліс, зайцоў, птушак. У пач. 19 ст. выйшлі з ужытку.
КЛЯСКЎН, язычніцкае бажаство месяца і летніх забаў. Беларусы ўяў
503
КЛЯСЦІЦЫ
лялі яго вельмі высокім маладым, прыгожым, статным хлопцам з доўгімі светлымі валасамі. У падначаленні К. быў месяц, на якім ён раз’зязджаў па небе, які даглядаў і асвятляў. Калі трэба было, К. паказваў месяц людзям, а часам хаваў яго. У гонар К. ў маі ці чэрвені праводзілі абрад: калі ўзыходзіў месяц, дзяўчаты і хлопцы збіраліся ў лесе на паляне, дзе разыгрывалі дзейства, спявалі песні ў гонар К., прыносілі ахвяры. Быў вядомы ў Віцебскай і Мінскай губернях.
У.А.Васілевіч.
КЛЯСЦІЦЫ, вёска ў Расонскім рне, каля Клясціцкага вадасховішча, на скрыжаванні аўтадарог Полацк— Юхавічы і Расоны—Каханавічы. За 16 км на 3 ад г.п. Расоны, 37 км ад чыг. ст. Боркавічы на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 150 км ад Віцебска. Цэнтр Клясціцкага с/с. 353 гаспадаркі, 890 ж. (2012).
У канцы 16 ст. в. Клясцічы ў Полацкім ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. 3 1776 у Дрысенскім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 7 двароў, 72 ж., царква, бальніца, школа, паштовая станцыя, вадзяны млын, заезны дом. 3 31.1.1919 у Полацкім павеце. 3 2.2.1919 у РСФСР. 3 15.2.1923 у Пралетарскай воласці. 3 3.3.1924у БССР. 3 17.7.1924 у Расонскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Полацкай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях, з 25.12.1962 у Верхнядзвінскім, з 6.1.1965 у Расонскім рнах.
У 2012 — 2 лясніцтвы, гідраэлектрастанцыя, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэбар. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў
Удзельнікі Клятнянскага народнага еакальнага ансамбля народнай песні «Вярбічанька».
Вял. Айч. вайну. Помнік у гонар перамогі рас. войск у Клясціцкіх баях 1812.
КЛЯТНЯНСКІ нарОдны вакальНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ВЯРБЁЧАНЬКА». Створаны ў 1962 у в. Клетнае Глускага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.Ф.Ладонька (з 1962), М.В.Янкоўская (з 1983), А.А.Грамыка (з 2010). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 57 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — аднаўленне песеннай спадчыны Глушчыны. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні («Сена маладое», «Вярбічанька», «Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі», «А я бачыў, бачыў», «Зялёны дуб», «Трава мая, трава», «Маладзіцы»), абрады («Масленіца», «Свята першай баразны», «Купалле», «Зажынкі», «Дажынкі»), песні бел. і рус. кампазітараў («Вечарынка» Л.Захлеўнага, «Гуляць дык гуляць» В.Іванова і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: рэгіянальнага «Палескі трохвугольнік» (2005), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (2009, абодва г. Глуск) і інш. А.А.Грамыка. кляўкй Генадзь Якаўлевіч (1.5.1932, в. Варонічы Пухавіцкага рна — 21.8.1979), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў
у газ. «Калгасная праўда», час. «Вожык», «Беларусь», з 1973 намеснік гал. рэд. час. «Полымя». Пісаў пра вайну, жыццё пасляваен. вёскі. Аўтар збкаў вершаў і паэм «Абветраныя далягляды» (1962), «Першы салют» (1964), «Сто крокаў» (1967), «Прыстань» (1974), сатыр. збкаў «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць», «Што праўда, то не грэх...» (абодва 1971). Асобным выданнем у перакладзе К. выйшла кн. паэзіі Паўн. Асеціі «Трубіць алень» (1975).
КЛЯЎЧ^НЯ Аляксандр Сямёнавіч (18.9.1924, в. Дзяніскавічы Ганцавіцкага рна — 10.3.2002), беларускі філосаф. Др філас. навук (1971), праф. (1972). Скончыў БДУ (1954), у 195795 працаваў у ім (у 1974—88 заг. кафедры). Даследаваў тэарэт.метадалагічныя праблемы логікі і філасофіі, гісторыю філас. і грамадскапаліт. думкі Беларусі і Польшчы, асветніцкую дзейнасць, рэліг. і грамадскапаліт. погляды Кірылы Тураўскага і А.Міцкевіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па логіцы.
Тв.: Грамадскапалітычныя і сацыялагічныя погляды Адама Міцкевіча. Мінск, 1959; У нстоков белорусской культуры: Кнрнлл Туровскнй // Фнлософская н обшественнополнтнческая мысль Белорусснн н Лнтвы. Мнн