Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
. Друкарні на тэр. Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921— 39 выпускалі кнігі, брашуры і перыяд. выданні пераважна на польск. мове. У час Вял. Айч. вайны развівалася падп. і партыз. К. (92,2% на бел. мове), а таксама бел. К. ў эвакуацыі. У пасляваен. гады назіраўся пастаянны рост інтэнсіўнасці К. (і колькасці найменняў, і тыражоў) пры пастаянным змяншэнні долі выданняў на бел. мове. За перыяд БССР найб. колькасць выданняў пабачыла свет у 1985 (3441 кніга і брашура), а найб. сукупны тыраж — у 1989 (59 млн.
508
КНІГАЗНАЎСТВА
экз.). К. засяродзілася пераважна ў сталіцы рэспублікі Мінску (звыш 90%). К. насіла канцэнтраваны характар — пераважалі буйныя выдавецтвы («Беларусь», «Навука і тэхніка», «Народная асвета», «Мастацкая літаратура», «Універсітэцкае», «Полымя» і інш.). Адбываўся пастаянны рост колькасці перыяд. выданняў: з 10 часопісаў і 196 газет у 1946 да 129 часопісаў і 224 газет у 1990.
Сучаснае бел. К. з’яўляецца ліцэнзаванай дзейнасцю. Пасля ўзнікнення незалежнай Рэспублікі Беларусь адбываўся пастаянны рост колькасці выдваў. У 2012 выдавецкую дзейнасць ажыццяўлялі 618 суб’ектаў гаспадарання, з якіх на працягу года выдавецкую актыўнасць праявілі 377; выдадзена 11 344 назвы кнігтыражом 33 069,9 тыс. экз. Каля 80% выданняў і больш 90% тыражоў выходзіць у сталіцы. Пераважная большасць — на рус. мове (больш за 80 %), пабеларуску менш за 10%. У апошнія гады (з 2008) назіраецца тэндэнцыя змяншэння тыражу выданняў і развіццё рынку электронных кніг. Дзярж. выдавецтвамі з’яўляюцца «Беларуская навука», «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Народная асвета»', найбуйнейшым прыватным — «Харвест». Цэнтрам дзярж. статыстыкі друку, навук.тэхн. інфармацыі і прапаганды ў галіне выдавецкай справы, паліграф. прамсці і кніжнага гандлю з’яўляецца Нацыянальная кніжная палата Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва дзярж. сектарам у галіне К. і выдачу ліцэнзій прыватным выдавецтвам ажыццяўляе Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аб развіцці і сучасным стане К. ў Б. таксама гл. Выдавецкая справа, Кніга, Кнігазнаўства.
Літ:. 450 год беларускага кнігадрукавання. Мінск, 1968; Немнровскнй Е. Нван Фёдоров в Белорусснн. М., 1979; Кніга Беларусі: 1517—1917: зводны каталог. Мінск, 1986; Спадчына Скарыны: зб. матэрыялаў першых Скарынаўскіх
чытанняў (1986). Мінск, 1989; Саверчанка І.В. Aurea mediocritas: Кніжнапісьмовая культура Беларусі. Адраджэнне і ранняе барока. Мінск, 1998; Бярозк і н а Н.Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI — пач. XX ст.). 2е выд. Мінск, 2000; Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1—2. Мінск, 2009—11; Мотульскнй Р.С. Кннгонзданне Беларусн советского пернода // Бел. думка. 2012. № 1. С. 56— 63;Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Мінск, 2012.
А.А.Суша.
КНІГАЗНАЎСТВА. бібліялогія, комплексная навука, якая вывучае ў сучасным і гіст. аспектах кнігу, кніжную справу і кніжную культуру. Актуалізацыя К. выклікана інтэнсіўнай інфарматызацыяй грамадства і неабходнасцю пераасэнсавання гіст. вопыту. У найб. агульным выглядзе К. разглядае працэсы стварэння, распаўсюджвання і выкарыстання твораў пісьменства і друку. У такім разуменні яно ўключае праблематыку гісторыі кнігі, мастацтва кнігі, тэорыі і практыкі выдавецкай справы і кніжнага гандлю, а таксама бібліятэка і бібліяграфазнаўства. Функцыянальны падыход да кнігі ў межах К. стварае перадумовы для яго ўмоўнага размежавання на асобныя дысцыпліны. Комплексны характар і шырыня прадметнага ахопу звязваюць К. з інш. навукамі. У адпаведнасці з больш вузкім разуменнем К. вывучае кнігу ў тэарэт. і гіст. зрэзе. Сёння важнейшай задачай К. становіцца не толькі вывучэнне гісторыі кніжнай культуры і выхаванне патрыятызму на лепшых узорах айчыннай кніжнасці, але і навук. абгрунтаванне і мадэліраванне далейшых шляхоў развіцця кніжнай справы (у т.л. ў віртуальным асяроддзі), яе ўдасканаленне на аснове вывучэння і абагульнення айчыннага і замежнага вопыту.
Тэарэт. асновы К. сфарміраваліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. ў працах аўстрыйскіх і франц. даследчыкаў М.Дэніса, Нэ дэ ля Рашэля, Г.Пеньё. Гісторыя бел. К. налічвае
больш за 2 стагоддзі. Да сярэдзіны 19 ст. кніга была аб’ектам даследавання бібліяграфіі, якая тады ўспрымалася як усеагульная навука пра кнігу (працы І.Лялевеля, А.В.Багаткевіча і інш.). Упершыню тэрмін «К.» ўжыў у 1820 выпускнік Віленскага ўнта В.Р.Анастасевіч, блізкі да гуртка М.П.Румянцава. Ён разумеў пад К. «філасофію бібліяграфіі», або «вышэйшую бібліяграфію». Менавіта ў Віленскім унце ўпершыню ў Рас. імперыі ў 1828—29 пачалося выкладанне К. Закрыццё гэтай навуч. установы (1832) негатыўна паўплывала на развіццё К. Некаторыя даследаванні засталіся неапублікаванымі і нават былі страчаны (напр., працы М.К.Баброўскага). Адраджэнне цікавасці да бел. кнігі адбылося ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў працах А.К.Ельскага, Я.Ф.Карскага, Р.А.Зямкевіча, В.Ю.Ластоўскага (ayTap першай анталогіі па бел. К. «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі», Коўна, 1926) і інш. Даследаваннямі ў галіне К. ў БССР у міжваен. гады займаліся супрацоўнікі Дзярж. бкі БССР (цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі) і Інстытута беларускай культуры, члены Усебел. тва бібліяфілаў. Новы перыяд развіцця бел. К. пачаўся ў 1950—60х гг. дзякуючы даследаванням навукоўцаў з сумежных галін ведаў — Г.Я.Галенчанкі, А.І.Мальдзіса, М.Б.Батвінніка і інш. Актуальныя праблемы бел. К. ўзняты ў працах вучоных з Расіі (А.С.Зёрнава, Ю.А.Лабынцаў Я.Л.Неміроўскі, М.В.Нікалаеў), Украіны (Я.Д.Ісаевіч, Ю.П.Ясіноўскі), Літвы (А.І.Анушкін, Л.І.Уладзіміраў, К.Чэпіне), Польшчы (Т.Ільяшэвіч, М.ПідлыпчакМаяровіч, Т.Тапольска, М.ЦубжыньскаЛмнарчык) і інш. Важнай з’явай стала выданне Дзярж. бкай БССР у 1986 зводнага каталога «Кніга Беларусі: 1517— 1917». Даследаванні ў галіне К. праводзяцца ў Нац. бцы Беларусі, дзе створаны н.д. аддзел К., Цэнтр. навук. бцы імя Я.Коласа НАН Белару
509
КНІЖНАЯ
сі, Бел. дзярж. унце культуры і мастацтваў і інш. У Мінску, Полацку і Гомелі існуюць музеі кнігі і кнігадрукавання. 3 1995 выходзіць штогадовы кнігазнаўчы зб. навук. артыкулаў «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі», з 2006 — зб. «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры», з 1998 праходзяць Міжнар. кнігазнаўчыя чытанні, з 2011 — Беркаўскія чытанні. 3 1996 пры Бел. дзярж. унце культуры і мастацтваў працуе савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства». У пач. 21 ст. многія даследаванні і навук. праекты ў галіне К. маюць міжнар. ўзровень і арыентаваны на вяртанне (рэальнае і віртуальнае, а таксама ў выглядзе факсіміле) нац. кніжнай спадчыны з замежных збораў. Значны ўклад у развіццё К. ўнеслі бел. вучоныя С.Х.Александровіч, А.П. і В.П. Грыцкевічы, Л.І.Збралевіч, У.М.Конан, Р.С.Матульскі, В.А.Чамярыцкі, В.Ф.Шматаў, Я.Я.Янушкевіч, бібліятэкары Л.Рабок, Т.Рошчына, Т.Самайлюк, Е.Умецкая, А.Фурс, Р.Чыгірова і інш.
Літ.: Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1—2. Мінск, 2009—11. А.А.Суша. КНІ'ЖНАЯ ГРАФІКА, гл. Дызайн кніжны.
КНІ'ЖНАЯ КУЛЬТЎРА, частка духоўнай культуры і матэрыяльных помнікаў, звязаная з працэсамі стварэння, распаўсюджвання, захавання і выкарыстання рукапіснай, друкаванай і электроннай кнігі, а таксама інш. носьбітаў інфармацыі. Узровень К.к. вызначаецца характарам культуратворчых працэсаў у грамадстве і ўзроўнем яго тэхнал. развіцця. Упершыню тэрмін «К.к.» ўжыты ў 1964 рас. кнігазнаўцам М.І.Слухоўскім, глыбока распрацаваны У.І.Васільевым, С.А.Пайчадзэ, У.У.Дабравольскім і інш. У канцы 20 — пач. 21 ст. набыў вял. пашырэнне ў навук. і грамадскім ужытку. Вывучэнне К.к. адбываецца ў межах кнігазнаўства.
К.к. Беларусі характарызуецца ўзаемадзеяннем традыцый Усходу і Захаду, выкарыстаннем розных моў і графічных сістэм (кірыліца, лацінка, мадыфікаванае арабскае пісьмо ў кітабах бел. татараў яўр. алфавіт), суіснаваннем кніжных цэнтраў розных хрысціянскіх канфесій (праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, стараверскай, пратэстанцкіх), атаксама нехрысціянскіх меншасцей (татараў і яўрэяў) і шматлікіх свецкіх друкарняў. Склалася ў 11—13 ст. разам з пашырэннем хрысціянства і распаўсюджаннем кірылічнага пісьменства. 3 кожным стагоддзем адбываўся рост у справе стварэння кніжнай прадукцыі, пашырэння чытання і збірання кніг. Вельмі высокага развіцця дасягнула ў 16 ст.: палачанін Ф.Скарына распачаў усх.слав. кнігадрукаванне, свет пабачыла знакамітая Брэсцкая Біблія, з’явіліся шматлікія друкарні ў розных гарадах і мястэчках Беларусі, колькасць бел. кірылічных выданняў значна пераўзыходзіла колькасць кніг кірылаўскага шрыфту, выпушчаных у той час у інш. краінах, істотна павысіўся ўзровень пісьменнасці насельніцтва, што прывяло да стварэння вял. колькасці новых прыватных, манастырскіх, царк. і навуковых бк. Новы перыяд росквіту К.к. Беларусі назіраўся ў пач. 20 ст. Сучасная К.к. вызначаецца высокім узроўнем міжкульт. ўзаемадзеяння ў працэсе стварэння і выкарыстання кнігі, аўтаматызацыяй гэтага працэсу, імклівым пашырэннем віртуальных сродкаў камунікацыі, актывізацыяй выкарыстання электронных кніг і адпаведным змяншэннем чытання традыц. выданняў. А.А.Суша.
КНІЖНЫ ЗНАК, асабісты знак уладальніка кнігі; тое, што экслібрыс.
КНОРЫН (К н о р ы н ь ш) Вільгельм Георгіевіч (29.8.1890, б. хутар Цыелі, цяпер Лігатненскі край, Латвія — 29.7.1938), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, гісторык, публіцыст, літ. крытык. Др гіст. навук (1935). Скончыў Валміерскую нас
таўніцкую семінарыю ў Латвіі (1910). 3 мая 1917 сакратар Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, чл. Мінскага кта РСДРП(б). Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў газ. «Звязда». У Кастр. рэв. 1917 чл. ВРК Зах. вобл. і фронту, камісар друкарняў у Мінску. Са студз. 1919 кіраўнік спраў Часовага рабочасялянскага сав. ўрада Беларусі і сакратар ЦБ КП(б)Б. 3 сак. 1919 сакратар ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. У 1920—22 сакратар Цэнтр. бюро КП(б)Б і ў 1927—28 1ы сакратар ЦК КП(б)Б. У 1922—27 у апараце ЦК ВКП(б). У 1928—35 у выканкаме Камінтэрна. 3 1932 дырэктар Інта чырвонай прафесуры, чл. рэдкалегіі газ. «Правда» (да 1934) і час. «Большевнк» (1934—37). У 1935—37 нам. заг. аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б). Аўтар прац па гісторыі ВКП(б), гісторыі КП(б)Б, пра ўтварэнне БССР, міжнар. рабочы рух, артыкулаў па тэорыі і практыцы сацыяліст. культ. рэвалюцыі, пра бел. сав. лру. Прайшоў эвалюцыю ад адмаўлення існавання асобнай бел. нацыі да падтрымкі палітыкі беларусізацыі і ўмацавання бел. сацыяліст. дзяржаўнасці. У 1й пал. 1920х гг. пад уплывам пралеткультаўскай эстэтыкі недаацэньваў рэв.дэмакр. традыцыі бел. лры, захвальваў наватарства маладых пралетарскіх паэтаў (А.Александровіча, М.Чарота). У дыскусіі пра паэму М.Чарота «Босыя на вогнішчы», якую лічыў узорам пралетарскай паэзіі, заклікаў адкінуць ідэйнастыліст. традыцыі «народніка» Я.Купалы. У ацэнцы бягучага літ. працэсу зыходзіў з канцэпцыі «чыстай» пралетарскай культуры. У 2й пал. 1920х гг. прызнаў каштоўнасць для сацыяліст. грамадства дэмак