• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    цэртныя («У ваш юбілейны час», 2012; «На Вялікдзень», 2013; тэатралізаваныя («Каляда прыйшла, адчыняй вароты», 2012; абрадавыя («Ой, гудзе, гудзе», 2010; «Блаславі, Божа, маладых» 2013; фалькл. («Свята вялічка, з чырвоным яечкам» 2013). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю «Еўрапейскія Надбужанскія спатканні» (г. СакалоўПадляскі, Польшча, 2007), рэгіянальнага нар. творчасці «Сяброўскі фэст» (г. Ваўкавыск, 2013) і інш.
    кОбрынскі народны хор «ПАЛЁСКІЯ ПЕРАЗВОНЫ». Створаны ў 1964 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1971 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Чэрнік (з 1964), Г.П.Шчамялёва (з 1986), З.В.Ястрэмская (з 2005). У складзе хору 32 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары харавыя, ансамблевыя, сольныя, бел., укр., рус. нар. песні: «Прывітальная», «Гуляць, дык гуляць», «На дажыначкі я збіралася», «А ў Ярыны за дваром», «Звіняць звончыкі», «Ручай», «Гараджанка», «Полечка палеская», «Чарка на пасашок», «Не кажы нікому», «Ой, гіля, гіля», «Ой, пад мостам», «Галіна» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. «Усходнеславянскія Каляды» (г. Тэрэспаль, Польшча, 2012), казацкай песні «Гайда» (Мінск, 2012), рэгіянальнага кулінарнага «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2013), рэсп. нац. культур «Суквецце куль
    тур» (г. Гродна, 2012), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (2011), творчасці ветэранаў і інвалідаў па зроку «Спявай, душа» (абодва г. Брэст, 2012) і інш.
    КОБРЫНСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ. Створаны ў 1987 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Кандрашук (з 1987), Т.П.Пакалюк (з 1998). У складзе хору 19 чал. ва ўзросце ад 63 да 88 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары бел., рус. нар. і аўтарскія песні: «Бульба», «Ехалі казачэнькі», «Ляцеў воран», «Ох, я малада», «Вечар цёмны», «Ветэраны ў страі застаюцца», «Перамога» Л.Захлеўнага, «Мой край» І.Чэрніка, «Голас гармоніка», «Самая прыгожая, самая жаданая» М.Слізкага, «Палескія прасторы», «Мая Беларусь» А.Граса, «Белы вальс», «Крушына», «Кветкінезабудкі» А.Завалокіна, праграмы «Памяці загінуўшых, мужнасці жывых прысвячаецца...» (2012), «Паклонімся вялікім тым гадам», «Сустрэча сяброў» (абедзве 2013). Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. творчасці ветэранаў вайны і працы «Неспакойныя сэрцы» (2012), абл. творчасці ветэранскіх калектываў «Неспакойныя сэрцы» (2010—11, абодва г. Брэст).
    КОБРЫНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 2009 у г. Кобрын. Агульная пл. памяшканняў 3830,8 м2. Маюцца залы: глядзельная на 633 месцы, малая на 143 месцы, выставачная (323,52 м2), танц. на 110 чал. (169,39 м2). Дзейнічаюць 26 клубных фарміраванняў (у т.л. 13 дзіцячых) і 19 калектываў аматарскай творчасці, з іх 9 маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Бурштын»; хор «Палескія перазвоны»; аркестры духавы, нар. інструментаў, ветэранаў вайны і працы; тэатр песні, музыкі і гульні «Крынічка»;
    518
    КОБРЫНСКІ
    клубы шахматнашашачны «Кобрын700», калекцыянераў «Рарытэт»; аматарскае аб’яднанне жывапісу і дэкар.прыкладнога мастацтва Галерэя «Bona Sforza») і 3 — «узорны» (студыі цыркавая «Сонейка», тэатр. «Рытм», дэкар.прыкладнога мастацтва «Натхненне»), Калектывы палаца прымаюць удзел у выстаўках, конкурсах, святах, актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях: міжнар. мастацтваў (г. Дэлі, Індыя, 2010), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2011), фалькл. (г. Славацічы, Польшча, 2008, 2010), «Viru Folk» (г. Кясму, Эстонія, 2013), «Белая лілея» (г. Кахул, Малдова, 2013), дзяцей і моладзі «Хваля ідэй» (г. Кранева, Балгарыя, 2013), дзіцячайтворчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2013), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), абл. фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012) і інш.
    КОБРЫНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Кобрын. У складзе раёна 162 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Буховіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кіселявецкі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі. Пл. тэр. 2 тыс. км2, пад лесам 24,8% тэр. Нас. 88,4 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (87,9%), рускія (6,1%), украінцы (4,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Брэст—Гомель, Брэст—Мінск, аўтамагістраль Мінск—Брэст, аўтадарогі Гомель— Кобрын, Кобрын—Маларыта і інш. Суднаходства ажыццяўляецца па ДняпроўскаБугскім канале і р. Мухавец.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Кобрыне і раёне 8038 чал. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (ліст. 194319.7.1944) і ЛКСМБ
    (1.9.1943—19.7.1944), партыз. брыгады імя Сталіна, імя Чапаева, «Савецкая Беларусь», асобныя партыз. атрады імя Катоўскага, «Сокалы», спец. група «Іскра». К.р. вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі. 16.7.1954 скасавана 5 сельсаветаў, 8.8.1959 далучаны 3 сельсаветы скасаванага Антопальскага, 5 — Дзівінскага, 2 — Жабінкаўскага рнаў. 11.8.1959 скасаваны 2, 30.10.1959 — 3, 21.1.1961 — 2 сельсаветы. 25.12.1962 далучаны г.п. Жабінка, 4 сельсаветы Камянецкага рна, 2 Маларыцкага. 4.1.1965 г.п. Жабінка і 2 сельсаветы перададзены Брэсцкаму, 30.7.1966 — 4 сельсаветы Жабінкаўскаму рнам.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, харчовай і буд. прамсці. У раёне (2012) 2 каледжы: буд. і маст.; ліцэй, гімназія, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 2 — пачатковая школа—сад, 2 — базавая школа— сад, школы: пачатковая, 4 базавыя, 24 сярэднія, 5 мастацтваў, 2 ДЮСШ, комплексная спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву; цэнтры: эколагабіял. дзяцей і юнацтва, дзіцячай творчасці, тэхн. творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед.; міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат прац. навучання і прафес. арыентацыі. Працуюць Палац культуры, 20 дамоў культуры, 13 клубаў, Дом рамёстваў, Цэнтр культуры і вольнага часу, аўтаклуб, 46 бк, ваен.гіст. музей імя А.В.Суворава. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца, 10 амбулаторый, 25 ФАПаў. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 59 спарт. залаў, 2 манежы, 2 спарт. комплексы, 3 басейны, 26 футбольных палёў, 25 ціраў, 9 аграсядзіб. Выдаецца раённая газ. «Кобрынскі веснік». Дзейнічаюць 64 рэліг. абшчыны (37 праваслаўных, 2 каталіцкія, 25 пратэстанцкіх). Археал. помнікі: стаянка эпохі мезаліту і неаліту, паселішча бронзавага веку каля в. Дзівін, гарадзішча ў
    в. Запруды, курганныя і грунтавыя могільнікі ў в. Засімы і Кісялёўцы і інш. Помнікі архітэктуры: Пакроўская царква (1674) у в. Бухавічы, царква Параскевы Пятніцы (1728—40) са званіцай (2я пал. 19 ст.) і царква Раства Багародзіцы (1902) у в. Дзівін, Міхайлаўская царква (1784— 87) у в. Яромічы, Вазнясенская царква (1735, па інш. звестках 1799) у в. Гарадзец, Дзмітрыеўская царква (18 ст.) у в. Лелікава, Крыжаўзвіжанская (1864) і Ільінская (19 ст.) цэрквы ў в. Бяроза, Успенская (1874) і Дзмітрыеўская (19 ст.) цэрквы ў в. Тэўлі, Міхайлаўская царква (1881) у в. Навасёлкі, царква Параскевы Пятніцы (1882) і вятрак (1930я гг.) у в. Балата, Мікалаеўская царква (1882—88) у в. Верхалессе, званіца касцёла (19 ст.) у в. Ківацічы, Троіцкая царква (19 ст.) у в. Казішча, Пакроўская царква (1911) у в. Хабовічы, царква Раства Багародзіцы (1911) у в. Павіцце, Пакроўская царква (1937) у в. Акцябр. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Астромічы, Гарадзец, Дзівін, Запруды, Засімы, Казішча, Пяскі, Стрыгава, Турная, Тэўлі і інш. У в. Вялікія Лепясы нарадзіўся бел. і ўкр. паэт Д.Фалькоўскі (1898—1934), у в. Завужоўе — дзярж. дзеяч, чл.кар. AH СССР М.Т.Іаўчук (190890), у в. Патрыкі — бел. мастак М.П.Кузьміч (н. ў 1950), у в. Ушкавіца — бел. мовазнавец П.А.Міхайлаў (н. ў 1950), у в. Лышчыкі — бел. літаратуразнавец І.А.Чарота (н. ў 1952), у в. Хадынічы — бел. лінгвіст В.І.Іўчанкаў (н. ў 1962), у г. Кобрын — Герой Сав. Саюза У.М.Кірмановіч (1919—2001).
    КОБРЫНСКІ САБбР АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю з рысамі класіцызму ў г. Кобрын. Пабудаваны ў 1864—68 з цэглы ў гонар адмены прыгоннага права, побач з брацкай магілай рус. воінаў, што загінулі ў вайну 1812 у час Кобрынскага бою 15.7.1812 (у памяць аб іх на саборы ўстаноўлена мемар. дошка. У 1960я гг. закрыты і прыстасаваны
    519
    КОБРЫНСКІ
    Кобрынскі сабор Аляксандра Неўскага.
    пад філіял Дзярж. архіва Брэсцкай вобл. У 1990—93 рэстаўрыраваны. Асн. аб’ём крыжовацэнтрычны, завершаны магутным васьмерыковым барабанам, пазней — маляўнічым 5купаллем на шатрах. Да планіровачнага крыжа далучаны працяглы бабінец з вуглавымі прыдзеламі і прамавугольная апсіда з бакавымі невял. квадратнымі рызніцамі. Плоскасныя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі панэлямі, апяразаны фрызам з шырынак, арачныя аконныя праёмы акаймаваны архівольтамі. Гал. ўваход аформлены накладным магутным парталам з лучковым франтонам і арачнай ліштвай увахода. У сяродкрыжжа залы шырокімі прасветамі адкрываюцца апсіда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрыта купалам на ветразях, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    КОБРЫНСКІСТРОЙ, комплекс народнага святочнага адзення Кобрынскага і Жабінкаўскага рнаў. Вызначаўся цэльнасцю, перавагай белага колеру, бьгў аздоблены стрыманым арнаментам у выглядзе рытмічных палос. Жаночы строй складаўся з кашулі, спадніцы, 2 фартухоў, зрэдку гарсэта і галаўнога ўбору. Кашулю шылі з даматканай ільняной тканіны з прамымі плечавымі ўстаўкамі, ад
    Да арт. Кобрынскі строй. Жанчыны ў святочных касцюмах. Вёска Дзівін Кобрынскага раёна.
    кладным ці стаячым каўняром. Прамы рукаў вырабу заканчваўся фальбонай або каўнерцам. Упрыгожвалі кашулю вышыўкай процягам ці крыжыкам, радзей узорыстым ткацтвам і маршчэннем тканіны. Чырвоны