Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
аў Я.Коласа на інш. мовы свету. У зале праводзяцца Коласаўскія чытанні, конкурсы, выстаўкі, урокі бел. лры настаўнікамі Пінкавіцкай школы.
КбЛАСА ЯКЎБА ЛІТАРАТУРНАМЕМАРЫЯЛЬНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ. Размешчаны ў Стаўбцоўскім
рне. Складаецца з мемар. сядзіб Смольня, Ласток, Акінчыцы, Альбуць. Мемар. комплекс Смольня — былая сядзіба Міцкевічаў (родных Я.Коласа), якія жылі тут з 1910. У Смольню, што знаходзіцца за 1,5 км ад в. Мікалаеўшчына, паэт прыязджаў у 1911—14, 1940, 1947—56. Тут у 1912 ён упершыню сустрэўся з Я.Купалам. Экспазіцыя музея складаецца з літ. і мемар. частак. У літ. (адкрыта ў 1967) захоўваюцца архіўныя дакументы, фотаздымкі, аўтабіягр. матэрыялы, аўтографы твораў Я.Коласа, яго асабістыя рэчы, мэбля пасляваен. часу. У мемар. частцы (адкрыта ў 1972) — прадметы побыту сям’і Міцкевічаў, фотаздымкі, матэрыялы аб сустрэчы Я.Коласа і Я.Купалы. На тэр. сядзібы размешчаны драўляны, крыты гонтай дом, гасп. пабудовы пад саламянымі дахамі, калодзеж з «жоравам», ліпы, якія пасадзіў Я.Колас у 1911. На доме ўсталявана мемар. дошка. У 2012 на сядзібе ўстаноўлены памятны знак да 100годдзя першай сустрэчы Я.Купалы і Я.Коласа, закладзены сквер «Дрэвы жыцця», прысвечаны славутым імёнам Бацькаўшчыны. За 12 км ад в. Мікалаеўшчына знаходзіцца мемар. сядзіба Ласток. Ва ўрочышчы Ласток (Сухошчына) прайшлі раннія дзіцячыя гады Я.Коласа. У 1997 была адкрыта экспазіцыя па матывах паэмы «Сымонмузыка», дзе экспануюцца копіі рукапісаў паэмы, яе выданні рознага часу, лісты, дакументы, фотаздымкі, вырабы нар. майстроў. Захаваўся дом, на якім усталявана мемар. дошка, адноўлены гасп. пабудовы. Мемар. сядзіба Акінчыцы — у мінулым засценак, затым вёска, з 1977 мікрараён г. Стоўбцы. Тут у 1881—83 жыў бацька паэта М.К.Міцкевіч з сям’ёй. Экспазіцыя адкрыта ў 1982. Сядзіба адноўлена, на яе тэр. знаходзяцца крыты гонтай дом, гумно з аборай пад саламяным дахам, прыгрэбнік, калодзеж з «жоравам». Сярод экспанатаў аналагі рэчаў, якімі карысталася сям’я Міцкевічаў, прадметы сялянскага побыту
527
КОЛАСА
канца 19 — пач. 20 ст. На доме мемар. дошка. Мемар. сядзіба Альбуць, размешчаная за 5 км ад г. Стоўбцы, — гэта дом лесніка, дзе ў 1890— 1904 жыла сям’я Міцкевічаў. Тут прайшлі дзяцінства і юнацтва Я.Коласа (1890— 1902), адсюль ён хадзіў на заняткі ў нар. вучылішча ў в. Мікалаеўшчына, тут напісаў свой першы верш. У паэме «Новая зямля» Альбуць апісана як Парэчча. У 1990 па матывах паэмы створана экспазіцыя, якая складаецца з фотаздымкаў прататыпаў герояў, рукапісаў, выданняў паэмы розных перыядаў, прадметаў побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст. Сядзіба адноўлена з усімі пабудовамі. На доме ўсталявана мемар. дошка.
3. М. Камароўская.
КОЛАСА ЯКЎБА ЛІТАРАТЎРНАМЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1956 у Мінску як літ. музей, адкрыты ў 1959. 3 1997 сучасная назва. Знаходзіцца ў доме, дзе жыў Я.Колас ў 1952—56. Стваральнік і першы дырэктар музея — сын Я.Коласа Д.К.Міцкевіч. Асн. фонд — больш за 32 000 адзінак захоўвання. Пл. экспазіцыі 255 м2. У калекцыі «Рукапісы» захоўваюцца сшыткі з запісамі фальклору, які быў сабраны падчас вучобы паэта ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і працы настаўнікам на Палессі (1899—1904), рукапісы твораў (вершаў дакастрычніцкага і ташкенцкага перыядаў, паэм «Сымонмузыка», «Рыбакова хата», «Суд у лесе» і інш.), перапіска з роднымі, знаёмымі і грамадскімі дзеячамі, пісьменнікамі, перакладчыкамі, вучонымі і інш. Створаны калекцыі «Кінафотадакументы», «Выяўленчае мастацтва», «Друкаваныя выданні». У музеі захоўваюцца таксама прадметнарэчавыя помнікі, дакументы, асабісты архіў паэта. Захаваўся прыжыццёвы інтэр’ер рабочага кабінета і спальні Я.Коласа, адноўлены гасціная, малая сталовая, на сядзібе растуць дрэвы, якія пасадзіў пясняр. 3 1985 у музеі праводзяцца навук. канферэнцыі і літ. свята «Каласавіны», традыц. сталі святы «Песняй вітаю я
вас...», «Слова пра Коласа», літ. чацвяргі, мерапрыемствы ў межах праектаў «Нашчадкі славутых людзей», «Творчыя сем’і ў доме Коласа», тэатралізаваныя экскурсіі для малодшага школьнага ўзросту, музейнапед. заняткі «Таямніцы Дома Коласа», «Крочым у школу разам з Коласам». Музей падрыхтаваў і выдаў зборнікі матэрыялаў навук. канферэнцый, альбомы, буклеты, мультымедыйныя дыскі. Дзейнічае Коласа Якуба літаратурнамемарыяльнага музея філіял на радзіме народнага паэта.
3. М. Камароўская.
КОЛАСАЗНАЎСТВА, галіна беларускага літаратуразнаўства, якая даследуе жыццё і творчасць Я.Коласа. Першая рэцэнзія на літ. дэбют Я.Коласа — верш «Наш родны край» (газ. «Наша доля», 1.9.1906) — з’явілася ў мінскай газ. «Голас правінцыі» (5.9.1906). Больш поўную характарыстыку паэзіі песняра даў М.Багдановіч у артыкуле «За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911 — 1913 гг.» (1913). Сістэматычнае вывучэнне творчасці Я.Коласа пачалося ў 1920я гг. Класікам бел. лры, прадстаўніком рэалістычнага кірунку, адным з заснавальнікаў нац. маст. прозы назваў яго М.Гарэцкі («Гісторыя беларускай літаратуры», 1920). У сувязі са святкаваннем 20годдзя літ. дзейнасці Я.Коласа і прысваеннем звання нар. паэта Беларусі (1926) з’явілася мноства крыт. і гіст.літ. матэрыялаў. Артыкул «Шляхі беларускай літаратуры: (Якуб Колас «Новая зямля»)» І.Замоціна (час. «Полымя», 1924) і сёння з’яўляецца адным з лепшых даследаванняў творчасці літаратара. 3 канца 1920х гг. у адрас паэта з беспадстаўнымі паліт. абвінавачваннямі выступалі крытыкі вульгарнасацыялагічнага кірунку (Л.Бэндэ, А.Кучар і інш.). Новую старонку ў К., асабліва ў ацэнцы паэм «Новая зямля» і «Сымонмузыка», адкрыў рэд. артыкул «Народны паэт БССР» (газ. «ЛіМ», 5.2.1939), у якой творчасць пісьменніка разглядалася аб’ектыўна, падкрэслівалася эпіч
ная прырода яго таленту, адзначалася ўсебаковае адлюстраванне ў ёй тагачаснай рэчаіснасці. Поўны перагляд вульгарызатарскіх схем пачаўся ў 2й пал. 1940х гг. (артыкулы Ю.Пшыркова, П.Глебкі, К.Крапівы, М.Лынькова, Н.Перкіна, В.Таўлая і інш.). У 1950я гг. выйшлі кн. «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951), «Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956) Ю.Пшыркова, «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа» М.Барсток (1951), «Якуб Колас. Крытыкабіяграфічны нарыс» Я.Мазалькова (1952). У 1952 да юбілею пісьменніка быў выдадзены Збор твораў у 7 тамах, а на працягу 1951 — 52 у Маскве — Збор твораў у 4 тамах на рус. мове, у 1961—64 — першы навуковакаменціраваны Збор твораў у 12 тамах. У 1960я гг. з’явіліся манаграфіі «Беларускі раман: Станаўленне жанру» (1961) А.Адамовіча, «Новая зямляЯ.Коласа» (1961) А.Лойкі, «Колас расказвае пра сябе» (1964) М.Лужаніна, «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымонамузыкі» (1965) М.Мушынскага, «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» (1968) І.Навуменкі і інш. Даследаванням творчасці Я.Коласа адведзена значнае месца ў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), у манаграфіях С.Александровіча, В.Атрашкевіча, В.Бечыка, Э.Гурэвіч, В.Жураўлёва, В.Івашына, В.Казберука, М.Лазарука і інш. Былі апублікаваны працы, прысвечаныя эстэтычным поглядам майстра (А.Майхровіч), яго этнаграф. спадчыне (Э.Сабаленка), мове (А.Каўрус), перакладчыцкай (В.Рагойша) і пед. (В.Радыёнаў) дзейнасці. У 1972—78 выдадзены Збор твораў Я.Коласа ў 14 тамах. Далейшаму развіццю К. садзейнічалі даследаванні, якія з’явіліся ў сувязі са 100годдзем з дня нараджэння паэта. У кн. «Летапісец свайго народа» (1982) Ю.Пшыркова гал. ўвага накіравана на яго этапныя творы. Эва
528
КОЛЕР
люцыя светапогляду Я.Коласа даследавалася ў кн. «Янка Купала і Якуб Колас: Пытанні светапогляду» (1982) А.Майхровіча. Пытанням творчых сувязей Я.Коласа з рус. паэтамі прысвечана праца «Жыццёвасць традыцый» (1985) Я.Клімуця. Разнастайныя формы паспяховага творчага ўзаемадзеяння Я.Коласа з рус. лрай асвятляліся ў «Нарысах па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязяў» (кн. 1—4, 1993—95), творчасць пісьменніка — у «Гісторыі беларускай літаратуры 20 ст.» (1999—2003). У 1990я гг. даследаваліся станаўленне Я.Коласаэпіка (кн. «Рэальнае і магчымае» І.Чыгрына, 1991) і яго роля ва ўзбагачэнні жанравастылістычных магчымасцей бел. прозы, аб актуальных філас., эстэтычных, маральнаэтычных праблемах, якія былі пастаўлены ў творах пісьменніка (манаграфіі «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана», 1991; «На шляху духоўнага самасцвярджэння», 1995, В.Жураўлёва). Актывізавалася вывучэнне ролі Я.Коласа ў развіцці бел. лры, мовы («Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа», 1990; «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я.Коласа», 1993). У шэрагу прац творчасць паэта, яго асобныя творы як аб’ект глыбокага праблемнага аналізу разглядаліся з новых метадалагічных пазіцый: «Аляксандр Пушкін і Якуб Колас» (1991) М.Тычыны, «Фарбы быту і быцця ў паэме Я.Коласа «Новая зямля» (2001) Ж.Шаладонавай, «Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку» (2002) В.Жураўлёва, «Вобразы мілыя роднага краю: прастора і час у трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (2004) А.Шамякінай. Дзяцінству, юнацтву, творчай дзейнасці Я.Коласа прысвечаны дакум.маст. аповесці «Ад роднай зямлі» (1962), «На шырокі прастор» (1972), «Крыжавыя дарогі» (1982), «Сейбіт песні і мудрасці» (1985) С.Александровіча. Дзейнасць Я.Коласа ў гады эвакуацыі і яго літ,творчае акружэнне апісаны ў кн. «У цяжкія часы вайны суровай» (1995)
і «Побач з Коласам» (1996) М.Жыгоцкага. Выйшла кн. успамінаў «Любіць і помніць» (2001) сына пісьменніка Д.Міцкевіча. Для даследаванняў канца 20 — пач. 21 ст. характэрны больш паглыблены падыход да творчай спадчыны пісьменніка, імкненне аўтараў разглядаць яго творы ў шырокім літ., грамадскакульт. кантэксце, пошук новых ракурсаў вывучэння. Такая тэндэнцыя яскрава праявілася ў манаграфічных працах «Беларуская проза 20 ст.: дынаміка жанравых структур» (1996) Л.Корань, «Жывая мова пейзажаў: Пейзаж у беларускай паэзіі» (1997) А.Бельскага, «Праблемы жанравых мадыфікацый у беларускай прозе 19 — пач. 20 ст.» (1999) А.Макарэвіча, «Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію» (2001) У.Гніламёдава, «Моўнастылёвыя праблемы эпіч