Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нага жанру 20х гадоў: Партрэт. Пейзаж» (2001) З.Драздовай, «Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку 20 ст.» (2001) В.Максімовіча, «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001) Т.Шамякінай, «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001) І.Багдановіч, «Мастацкі свет беларускай літаратуры 20 ст.» (2005) Я.Гарадніцкага. Дзейнасць па ўвекавечанні памяці песняра, прапагандзе яго творчай спадчыны, падрыхтоўцы фотадакум. альбомаў вядзе Коласа Якуба літаратурнамемарыяльны музей.
Літ.: Жыгоцкі М.Р. Беларусь, ён дастойны змагар твой і сын. Якуб Колас: «Мая калыска — Міншчына». Мінск, 2001; Каласавіны: Погляд на творчасць Я.Коласа на пачатку 21 ст. Мінск, 2002; Навуменка І.Я. Якуб Колас: нарыс жыцця і творчасці. 2е выд. Мінск, 2003.
В.І.Еўмянькоў.
КОЛАСАЎСКІ ЗАКАЗНІК. Створаны ў 1972 у Стаўбцоўскім рне з мэтай захавання прыроднага комплексу ў мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Я.Коласа. Агульная пл. 269 га. Уключае в. Мікалаеўшчына з прылеглай тэр. (113 га, у т.л. ме
мар. сядзібу Смольня), тэрыторыі, якія прылягаюць да Альбуці (89 га, тут у 1890—1902 жыў Я.Колас, які апаэтызаваў мясц. прыроду ў паэме «Новая зямля») і Ластку (47 га, тут прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта ў 1885—90), урочышча Бервянец (Дубы, 20 га, маляўнічая мясцовасць на беразе Нёмана, апісаная Я.Коласам у шматлікіх творах). У 1990 на тэр. заказніка адкрыты маст.мемар. комплекс «Шлях Коласа», які пачынаецца каля мемар. сядзібы Акінчыцы, налічвае больш за 40 драўляных скульптур па матывах твораў Я.Коласа. Дзейнічае Коласа Якуба літаратурнамемарыяльнага музея філіял.
3. М. Камароўская.
КбЛЕР у выяўленчым м а с тацтве, мастацкі сродак адлюстравання рэчаіснасці ва ўсім багацці яе фарбаў; важны элемент маст. твора, які выконвае ў ім выяўл. і выразныя функцыі і неадрыўна звязаны з інш. элементамі — кампазіцыяй, малюнкам, фактурай і інш.; аснова каларыту. К. адрозніваюцца паводле тону, насычанасці, светлаты, падзяляюцца на «цёплыя» (серыя пано для мінскай гар. ратушы Г.Асташонка, А.Баглай, Ю.Гудзіновіча, В.Даўгалы; «Вынікі стагоддзя», «Постмадэрнісцкі абутак» А.Зіменкі) і «халодныя» (габелены «Ноч» Г.Гаркунова, «Рагнеда» Н.Сухаверхавай). У працэсе развіцця мастацтва склалася багатая сімволіка К., якая мае гіст. і нац. абумоўлены характар, звязана з асаблівасцямі маст. стылю эпохі, відам мастацтва, творчымі задачамі. К. — асн. структурны элемент жывапісу, дзе найб. яскрава праяўляюцца яго выразныя магчымасці: перадача матэрыяльных якасцей асобных аб’ектаў (лакальны К.), іх асветленасці, размяшчэння ў прасторы карціны або паветранага асяроддзя, забеспячэнне сувязі з інш. аб’ектамі і навакольным асяроддзем. З’яўляецца асновай маст. вобраза твора, сродкам псіхал. характарыстыкі, перадачы эмацыянальнага стану персанажаў і інш. У манумент. мастацтве выконвае дэ
529
КОЛЕРАВАЯ
кар. функцыі і аб’ядноўвае асобныя аб’екты ў адзіны ансамбль; выкарыстоўваецца ў графіцы, скульптуры (паліхромная скульптура), дэкар,прыкладным мастацтве.
КбЛЕРАВАЯ ГАМА, гл. Гама колеравая.
КбЛЕСНЯ, калесня, прыстасаванне для вырабу драўляных колаў; прылада стальмашнай майстэрні. Уяўляла сабой масіўны ўслон з акруглай адтулінай пасярэдзіне, падоўжанай з аднаго боку скразной шчылінай. Форма адтуліны і прыстасаваны вертыкальна рычагклямар давалі магчымасць заціскаць у калодку кола, нацягваць вобад на спіцы, забівацьутулкі, буксы і інш.
КбЛІ Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч; 17.8.1894, Масква — 3.12.1966), расійскі архітэктар. Правадзейны чл. Акадэміі архітэктуры СССР (1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957). Скончыў Вышэйшыя маст,тэхн. майстэрні ў Маскве (1922). Выкладаў у Маскоўскіх вышэйшым тэхн. вучылішчы, архіт. інце (1920— 41). Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (1947—54).
КбЛКІ, вёска ў Петрыкаўскім рне, на р. Трэмля. За 59 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 36 км ад чыг. ст. Пціч на лініі Лунінец—Калінкавічы, 204 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Камаровічы—Пціч. Цэнтр Колкаўскага с/с. 230 гаспадарак, 618 ж. (2012).
Колесня.
Вядомы з 2й пал. 16 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1834 — 24 двары, 159 ж. У 1886 сяло ў Крукавіцкай воласці, 52 двары, 462 ж. У 1897 — 590 ж., нар. вучылішча, магазін, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Капаткевіцкім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Петрыкаўскім, з 12.2.1935 зноў у Капаткевіцкім рнах. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў лютым 1944 спалілі вёску. Пасля вайны К. адноўлены. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 572 ж. 3 25.12.1962 зноўу Петрыкаўскім рне. У 1998 — 274 гаспадаркі, 771 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«кблокол», першая руская рэвалюцыйная газета. Выдавалася ў 1857—67 у Лондане і Жэневе (з 1865) А.І.Герцэнам і М.П.Агаровым на рус. і франц. мовах. Мела дадаткі «Под суд!» (1859—62) і «Обшее вече» (1862—64). «К.» належыць вял. роля ў разгортванні вызваленчага
руху ў Расіі. Газета стала папярэдніцай рабочага (сацыялдэмакр.) друку. Выступаласупрацьсамадзяржаўя, прыгоннага ладу, выкрывала злачынствы царскай бюракратыі, рэакцыйнага духавенства. Распаўсюджвалася нелегальна, мела карэспандэнтаў у Расіі, у т.л. і ў Беларусі. Падтрымала паўстанне 1863—64, пісала пра «Мужыцкую праўду», выступала супраць гвалтоўнага насаджэння праваслаўя, асуджала паліцэйскія рэпрэсіі, вынішчэнне Белавежскай пушчы. У серыі артыкулаў у форме дарожных нататак («Ад Віцебска да Коўны», 1862, № 128—130) невядомы аўтар апісваў бел. гарады Віцебск, Оршу, Магілёў, Барысаў, Мінск, расказаў пра сялянскія хваляванні на тэр. Беларусі.
Публ.: «Колокол». Вып. 1 — 11. [Факснмнльное нзданне]. М., 1960—64.
КбЛЫЧАЎ Восіп Якаўлевіч (16.5.1904, г. Адэса, Украіна — 5.1.1973), рускі паэт, перакладчык. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік вызвалення Беларусі. У збках паэзіі «Ля чорнага мора» (1935), «Наша зямля» (1955), «Закон вясны» (1962), «Карані і кроны» (1973) услаўляў стваральную працу людзей, іх мужнасць у барацьбе з ворагамі, апяваў родную прыроду. Паэму «Беларуская быль» (1950) прысвяціў Я.Купалу, напісаў пра яго ўспаміны «Незвычайная задушэўнасць» (у кн. «Такі ён быў», 1975). Пераклаўна рус. мову асобныя творы Я.Купалы, А.Александровіча, П.Броўкі, М.Танка, М.Чарота і інш.
КбЛЬБЕРГ (Kolberg) Оскар (22.2.1814, в. Прысуха Свентакшыскага ваяв., Польшча — 3.6.1890), польскі этнограф, фалькларыст, кампазітар. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1875). Стварыў фундаментальную працу «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы» (1857—1890; у 1961—74 перавыд. 54 т.), дзе змясціў 723 песні, 105 нотных запісаў, зробленых у Беларусі, зафіксаваў стараж. песню пра Яшчура, 14 варыянтаў казак і легенд.
530
КОМАТАЎСКАЯ
Падаў найб. адметныя рысы і ўласцівасці беларусаў, іх светаўспрыманне і вераванні, апісаў нар. строі, надрукаваў гіст. звесткі пра стараж. гарады
О.Кольберг.
Мінск, Пінск, Мазыр, Жыровічы, Слонім, Слуцк. Зрабіў бібліяграфію па бел. фальклоры і этнаграфіі. Аўтар прац «Казкі з Палесся», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» (абедзве 1889), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1 — 11, 1882—91). Казкі, запісаныя К., увайшлі ўтом «Сацыяльнабытавыя сказкі» (1976) серыі «Беларуская народная творчасць». Напісаў оперу «Кароль пастухоў» (1859) і муз. драму «Марыя» (1883). А.М.Ненадавец.
КбЛЬЦЫ СКРОНЕВЫЯ, жаночыя ўпрыгажэнні з каляровых металаў (серабра, білону, медзі, бронзы, латуні), якія насіліся каля скроняў.
Кольцы скроневыя: зверху (злева направа)— ромбашчытковае, бранзалетападобнае, знізу — 7прамянёвае, 7лопасцевае, спіральнае. 5—12 cm.
К.с. ўпляталіся ў валасы, мацаваліся з дапамогай стужкі ці раменьчыка па некалькі штук з кожнага боку. Паводле знешняга выгляду і тэхнал. прыкмет вылучаюць К.с. драцяныя сагнутыя з тонкага дроту ў выглядзе кольца ці больш складанай фігуры (паўтараабаротныя, бранзалетападобныя, спіральныя); пацеркавыя — драцяныя кольцы з нанізанымі на іх некалькімі (1—5) металічнымі, радзей шклянымі пацеркамі; шчытковыя — пры іх вырабе дрот месцамі раскоўвалі ў пласціны, якія мелі форму ромбаў; прамянёвыя і блізкія да іх лопасцевыя — вырабляліся спосабам адліўкі і складаліся з дужак і фігурнай часткі. К.с. з’явіліся ў бронзавым веку. У Сярэдневякоўі шырока распаўсюдзіліся ў Візантыі, Усх. і зах. Еўропе. Асаблівую папулярнасць набылі ва ўсх. славян. К.с. выкарыстоўвалі таксама балцкія (літва, яцвягі) 1 фінаугорскія плямёны (мера, мурама, марыйцы і інш.), качэўнікі ўсх.еўрап. стэпаў. На тэр. Беларусі найб. стараж. знаходкі К.с. належаць да сярэднедняпроўскай культуры бронзавага веку, у жалезным веку — да мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Лічыцца, што ў
Раннім Сярэдневякоўі К.с. мелі этнавызначальную функцыю, што дае магчымасць удакладніць карту рассялення ўсх.слав. і балцкіх плямён. Пры гэтым у аднаго саюза плямён маглі быць ва ўжытку адразу некалькі тыпаў К.с. Так, носьбіты калочынскай культуры выкарыстоўвалі бранзалетападобныя К.с. з канцамі розных форм (патоўшчанымі, расплюшчанымі і інш.). Для крывічоў (культура смаленскаполацкіх доўгіх курганоў) былі характэрны кольцы серпападобныя (9 — пач. 11 ст.) і бранзалетападобныя (дыям. 5—11 см) з завязанымі канцамі (канец 10—12 ст.). Дрыгавічы насілі невял. драцяныя паўтараабаротныя К.с. (дыям. каля 2 см), радзей пярсцёнкападобныя драцяныя і трохпацеркавыя вузлаватыя, т.зв. кіеўскія. У радзімічаў былі пашыраны сярэбраныя і бронзавыя сяміпрамянёвыя К.с., блізкія да сямілопасцевых кольцаў вяцічаў. У міжрэччы Нёмана і Буга выкарыстоўваліся пярсцёнкападобныя К.с. з Sпадобным альбо спіральным завітком, трохпацеркавыя і інш.
Літ.: Левашева В.П.Внсочные кольца // Очеркн по нсторнн русской деревнн ХХІІІ вв. Труды ГЙМ. Вып. 43. М., 1967; Седов В.В. Восточные славяне в VIXIII вв. М., 1982; Фянноугры н балты в эпоху средневековья. М., 1987.
А.М.Плавінскі.
КОМАТАЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЙНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму ў в. Коматава Гродзенскага рна. Пабудавана ў 1844—46. Адназрубавы прамавугольны ў плане асн. аб’ём з традыц. чацверыковай званіцай з гранёным шатром накрыты 2схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Арачныя вокныбіфорыумы разам з лапаткамі ў прасценках ствараюць раўнамерны рытм бакавых гарызантальна ашаляваных фасадаў. Над апсідай узвышаецца цыбулепадобны купал на 8гранным барабане. У дэкоры 3нефавага інтэр’ера манументальная алейная размалёўка. Царква дзейнічае.
531
КОММУННСТ
«КОММУНЙСТ БЕЛОРЎССНН», тэарэтычны і палітычны часопіс ЦК КПБ. Выдаваўся ў 1922—91 у Мінску штомесяц. Да 1925 называўся «Вперёд», у студз.—лютым 1927 выйшаў зд