Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
я з украпінамі чорнага ці сіняга палосы простага арнаменту рознай шырыні рытмічна запаўнялі 2/3 прасторы рукава. Падобным чынам аздабляўся і фартух, але знізу арнамент меў большую насычанасць, чым зверху. Жанчыны апраналі 2 фартухі (шытыя з 2 полак белай даматканкі) так, каб асн. арнамент ніжняга вырабу быў бачны зпад верхняга. Спадніцы шыліся з 4 полак узорыстай тканіны: летам з ільняной, вырабленай у тэхніцы шматнітовага ткацтва, і ваўнянай (андарак) чырвонага (радзей чорнага, цёмнасіняга) колеру ў вузенькія рознакаляровыя палоскі ўзімку. Падпяразвалі спадніцу поясам з кутасамі. Зрэдку строй дапаўняўся гарсэ
там. Жаночымі галаўнымі ўборамі служылі чапец, намітка, белая хустка, упрыгожаная пер’ем. Дзявочы — прадстаўлены рознымі відамі вянка. Сярод шыйных упрыгажэнняў — пацеркі, стужкі, абразкі. Мужчынскі строй складаўся з кашулі навыпуск, падпяразанай поясам, белых палатняных нагавіц і галаўнога ўбору (саламянага картуза з каляровай тасёмкай ці шапкай). Верхняй вопраткай мужчын і жанчын былі белая або шэ
520
КОЖАР
рая суконная світа, аздобленая вышыўкай і кутасамі з рознакаляровых ваўняных нітак, куртка, кажух.
В.Ю.Баганова.
КбБРЫНСКІЯ ЗАМКІ. Існавалі ў 14—18 ст. на месцы дзяцінца і пасада г. Кобрын. Комплекс складаўся з драўляных Верхняга і Ніжняга замкаў, якія размяшчаліся на 2 узвышшах у міжрэччы Мухаўца і Кобрынкі. Верхні замаккруглыў плане (дыям. каля 56 м). У 16 ст. быў умацаваны глыбокім дугападобным ровам, кальцавым валам, клецевымі канструкцыямі, у ніжніх частках якіх месціліся каморы, у верхніх — гародні з баявымі галерэямі і абламамі, завершанымі 2схільнымі дахамі з драніцы. Меў 4 баявыя вежы, накрытыя шатровымі гонтавымі дахамі, 2 брамы. Н і ж н і з а м ак быў абкружаны земляным валам, меў 2 брамы і выхад да р. Мухавец. Асн. тып абарончых канструкцый — гародні, накрытыя дахам з драніцы. Сцены былі ўмацаваны 5 вежамі (у адной з іх размяшчаўся млын). На тэр. замка знаходзіліся крыжовы ў плане жылы будынак, гасп. пабудовы, сад. Замкі не захаваліся.
КбВАЛЬ Алег Сцяпанавіч (3.3.1943, б. пас. Кагановіч Саратаўскай вобл., Расія — 22.11.2007), беларускі балетмайстар, рэжысёр. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1998). Скончыў Усх.Сібірскі інт культуры (1973). 3 1974 маст. кіраўнік і балетмайстар Палаца культуры Гомельскага шклозавода, з 1976 дырэктар клуба «Стальныя магістралі» Бел. інта інжынераў чыг. транспарту (г. Гомель). 3 1986 маст. кіраўнік Палаца культуры ПО «Гомсельмаш», з 1996 — нар. ансамбля «Палескія зоры» Бел. ўнта транспарту. Аўтар харэагр. праграм «Квітней, Беларусь», «Ганчарнае кола», «Купальскія ігрышчы», «Рытмы планеты», «Беларусь ты мая сінявокая» і інш., дзіцячага спектакля «Зямля — наш дом». Адначасова рэж.пастаноўшчык і маст. кіраўнік рэсп. свят, міжнар. фестываляў харэагр. мас
тацтва, у т.л. «Сожскі карагод» (1997, 2002), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (2000).
КбВАЛЬ Уладзімір Іванавіч (н. 7.1.1952, в. Адэльск Гродзенскага рна), беларускі мовазнавец, фалькларыст. Др філал. навук (1999), праф. (2001). Скончыў Гомельскі ўнт (1974), працуе ў ім з 1975. Даследуе ўсх.слав. фразеалогію ў аспекце яе сувязі з нар. духоўнай культурай (манаграфія «Усходнеславянская этнафразеалогія: дэрывацыя, семантыка, паходжанне», 1998). Адзін з аўтараў дапаможніка «Беларускія народныя святы і звычаі» (1993). На аснове фалькл. матэрыялаў Гомельшчыны склаў даведнік «Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы» (1995).
А.М.Ненадавец.
«КбВЕНСКІ ЗБбРНІК», рукапісны зборнік 1й трэці 18 ст. Узнік у Ковенскім езуіцкім калегіуме. Апісаны А.Брукнерам і Я.Карскім. Рукапіс страчаны ў 1944 у Варшаве. У зборнік уваходзілі «аргумент» (пераказ гіст. падзей, пакладзеных у аснову твора) масленічнай драмы пра жыццё і смерць Нерона (паст. ў тэатры калегіума ў 1731), бел. інтэрмедыі «Селянін, вучань», «Селянін і вучаньуцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Гульня Фартуны» і інш. Гал. герой інтэрмедый — бел. селянін. Ён кемлівы і вынаходлівы, мае пачуццё гумару, што дапамагае ашукваць паноў, шляхціцаў, «мудрых» вучоных, студэнтаў і нават чорта. Мова яго блізкая да гутарковай, уключае прымаўкі, прыказкі. Інтэрмедыі «К.з.» вылучаюцца завершанасцю жанравай формы.
Літ.:МальдзісА. Наскрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980.
КОДА (італьян. coda хвост) у м у з ы ц ы, дадатковы раздзел, які змешчаны ў канцы муз. твора і не прымаецца ў разлік пры вызначэнні яго складнікаў. У муз. мастацтве з’яўляецца абавязковым завяршальным структурным кульмінацыйнавыразным элементам твора, своеасаблівым вы
нікам, абагульняючым паказ асн. тэм у экспазіцыі і распрацоўцы. К. ідзе за апошнім з асн. раздзелаў формы. Шырока выкарыстоўваецца ў санатнай форме, варыяцыях і інш. Пачынаецца К., як правіла, пасля поўнага кадансу. Яе параметры вар’іруюцца ад лаканічнага зместу ў простых формах (ланцужок акордаў) да разгорнутых муз. пабудоў (напр., у санатнай форме). Мелодыкатэматычны паказ К. ажыццяўляецца ў асн. танальнасці твора. Дзеля дасягнення кульмінацыі ва ўсім творы ў К. выкарыстоўваюцца арганны пункт (педаль), чаргаванне акордаў танічнай функцыі або акордаў поўнага кадансу, мадуляцыйных адхіленняў і інш. У нотнаграфічнай фіксацыі К. пазначаецца сімвалам ®. У бел. музьшы з’яўляецца пераканаўчым элементам у творчасці А.Багатырова, Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, Я.Глебава, У.Дамарацкага, У.Каральчука, Ф.Пыталева і інш.
Літ.: Чеботарёва Л.Г. Открытая форма сквозь прнзму функцяонального аналнза // Весці Бел. дзярж. акадэміі музыкі. 2006. № 8; Я е ж. Открытая форма: к постановке в отечественном н зарубежном музыкознаннн //Та м ж а. № 9.
А.Л.Карацееў.
КбДЭКС (лац. codex першапачаткова ствол, бервяно, потым — змацаваныя драўляныя таблічкі для пісьма, кніга), у старажытнасці змацаваныя з аднаго боку сшыткі са складзеных папалам і прашытых па згібе аркушаў пергаменту ці папірусу, пазней — паперы; адна з форм кнігі. Узнік у стараж.рымскіх усх. правінцыях у 1я стагоддзі н.э., паступова выцесніў таблічкі і скруткі і каля 6 ст. стаў асн. формай кнігі. 3 цягам часу ў К. з’явіліся старонкі, аформленыя мініяцюрамі і застаўкамі, a таксама пераплёт. Форму К. захоўваюць і сучасныя кнігі.
КОЖАР Ніна Уладзіміраўна (н. 20.4.1952, г. Гродна), беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры. Др архітэктуры (2002), праф. (2005). Скончыла Бел. політэхн. інт (1974). Працавала ва Упраўленні па будаў
521
КОЖУХ
ніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама. У 1977—2011 у Бел. нац. тэхн. унце. Даследуе гісторыю і архіт. тэорыю зах.еўрап. краін, Кітая, Беларусі. Аўтар манаграфіі «Архітэктурная тэорыя эпохі рамантызму ў Германіі і развіццё заходнееўрапейскага дойлідства канца 18 — 1й пал. 19 ст.» (2000), вучэбнаметадычных выданняў.
Тв.. Архнтекторы. М., 2000 (у суаўт.); Рнсунок пером н тушью. Ммнск, 2003 (разам зГ.А.Дубавіцкай). С.А.Сергачоў.
КОЖУХ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.3.1953, г. Драгічын), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Бе
ларусі (2003). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1978). Працуе ў жывапісе. Для творчасці К. характэрна кампазіцыйная завершанасць, метафарычнасць мыслення, філасафічнасць, абагульненасць вобразаў: серыі «Чарнобьыьская хроніка» (1986—88),
У.Кожух.
Гарадскі матыў. 2010.
«Флора» (2000), палотны «Вытокі» (1984), «Вар’ят» (1987), «Ружовы дзень» (1992), «Падарожжа ў ночы», «Купалле», «Святая вада» (усе 1993), «Сімінор», «Настальгія», «Калі ноч становіцца ранкам» (усе 1994), «Галубка» (2003), «Цішыня» (2006), «Поле» (2007), «Анюта і паўлін» (2008), «Гарадскі матыў», «Выгнанне з раю» (абодва 2010), «Вечар» (2011), «Двое», «Лісічкі» (абодва 2012) і інш.
Г.А. Фатыхава.
КОЖЫНАВА Ала Андрэеўна (н. 17.12.1963, Мінск), беларускі мовазнавец. Доктар філал. навук (1999), праф. (2004). Скончыла БДУ (1985), працуе ў ім. Даследуе семасіялогію, аксіялогію, этналінгвістыку, паланістыку. Аўтар манаграфіі «Інтравертыраваны вобраз свету ў тэкстах Кірылы Тураўскага» (1999). Адзін з аўтараў вучэбнапрактычных дапаможнікаў для ВНУ: «Беларуская мова для рускамоўных» (1994, з А.Рудэнка, Я.Тарасевіч), «Польская мова» (2000, з А.Кіклевічам, І.Кур’ян), «Беларуская мова: Прафесійная лексіка» (2005, з А.Рудэнка, А.Задворнай) і інш.
А.М.Ненадавец.
КОЗАК Аляксандр Аляксандравіч (н. 8.3.1952, в. Цыбкі Драгічынскага рна), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1998). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1973, фт акцёрскага майстэрства,
курс В.Рэдліх; 1990 — адцз. арганізацыі планавання і кіравання тэатр. справай). 3 1973 акцёр, з 1988 дырэктар, з 1994 дырэктар—маст. кіраўнік
А.А.Козак.
Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Яркія знешнія дадзеныя спрыялі стварэнню пераканаўчых вобразаў маладых герояў. Сярод роляў: HaraHay («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Якаў («Пакажыце пропуск» Я.Шабана), Масей («Апраўданне крыві» паводле І.Чыгрынава), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава), Навуковец («Раён пасадкі невядомы» В.Губарава), Сітнік («Бярозавая галіна» Ю.Візбара), Коба («Дзеці Арбата» А.Рыбакова), Фердынанд («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Рэж.пастаноўшчык спектакляў «Мост» В.Быкава (2005), «Вечар» А.Дударава (2007), «Палата бізнескласа» А.Кароўкіна (2012) і інш. Арганізатар і дырэктар Міжнар. тэатр. фестывалю «Белая Вежа» (з 1996).
КОЗЕЛ Іван Васілевіч (21.5.1928, в. Канчаны Маладзечанскага рна — 30.1.1970), беларускі драматург. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1969). У 1963—68 працаваў у НДІ педагогікі Мінва асветы Беларусі, Мінскай студыі навук.папулярных і хранікальнадакум. фільмаў, Кце CM БССР па друку. Аўтар п’ес «Папарацькветка» (паст. 1957), «Канчане — суседзі мае» (паст. 1961 пад назвай «Над хвалямі Серабранкі»).
КОЗЕНКІ, вёска ў Мазырскім рне, чыг. станцыя на лініі Калінкавічы—
522
КОЙДАНАЎСКІ
Оўруч (Украіна). Прымыкае з ПдЗ да г. Мазыр, 143 км ад Гомеля. Цэнтр Козенскага с/с. 1470 гаспадарак, 4272 ж. (2012).
Вядомы з 18 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1897 — 85 двароў, 497 ж. У 1916 адкрыта чыг. станцыя на лініі Жлобін—Оўруч. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 уМазырскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935