Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
пу» (1967), нарысаў і артыкулаў па пытаннях драматургіі і тэатр. мастацтва, сцэнарыяў дакум., навук.папулярных кіна і тэлефільмаў («Беларуская сюіта», 1966; «Купалаўцы», 1970; «Іван Шамякін», 1979; «Янка Купала», 1982; «Старажытныя паркі», 1989, і інш.).
Тв.: Аўтографы Андрэя Макаёнка. Мінск, 1992; Карані міфаў: Жыццё і творчасцьЯнкі Купалы. Мінск, 1998.
КОЛАС Людміла Якаўлеўна (н. 13.5.1950, г. Чарнаўцы, Украіна), беларуская артыстка оперы (сапрана), педагог. Засл. артыстка Беларусі (1983). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1976). У 1976—97 салістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы
Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1986 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае голасам прыгожага чыстага тэмбру, высокай вак. тэхнікай. Ство
раныя К. муз.сцэнічныя вобразы вызначаюцца тонкасцю, лірызмам, жаноцкай прывабнасцю. Найб. значныя партыі: Паола («Джардана Бруна» С.Картэса), Марфа, Снягурачка («Царская нявеста», «Снягурачка» М. Рымскага Корсакава), Прылепа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Джыльда, Віялета, паж Оскар («Рыгалета», «Травіята», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Нарына («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Сюзанна і Барбарына («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
КОЛАС Міхаіл Яўхімавіч (н. 15.9.1935, в. Картынічы Лельчыцкага рна), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна ў Маскве (1971). У 1965—90 рэж. Мазырскага нар. тэатра rap. Дома культуры. Акцёрская і рэжысёрская дзейнасць К. грунтуецца на шырокім выкарыстанні нац.фалькл. традыцый, сучасным асэнсаванні класічнай і папулярызацыі сучаснай бел. драматургіі. Сярод роляў: Сымон («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Даніла Дрыль («Партызаны» К.Крапівы), Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Знайдзён («Люцікікветачкі» Г.Марчука), Васіль («Людзі на балоце» паводле І.Ме
525
КОЛАС
лежа). Рэж.пастаноўшчык спектакляў: «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1970), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1978), «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча (1979), «Прывітанне, сінічка!» Я.Стэльмаха (1980), «Паўлінка» Я.Купалы (1982), «Партрэт мадэмуазэль Таржы» І.Ялагіна (1991).
КбЛАС Якуб [Тамаш Булава, Мікалаевец, Дзядзька Карусь, Стары Шут, Лесавік, Адзінокі, Наднёманец і інш.; сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 3.11.1882, в. Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13.8.1956], класік беларускай літаратуры; разам з Я.Купалам заснавальнік сучаснай бел. лры і літ. мовы. Нар. паэт Беларусі (1926). Акадэмік НАН Беларусі (1928). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1944). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). У 1902—06 настаўнічаў ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі рн) і Пінкавічы (цяпер Пінскі рн), у Верхменскім нар. вучылішчы (цяпер Смалявіцкі рн). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе 15.9.1908 асуджаны на 3 гады і зняволены ў астрог. У 1912—14 К. — настаўнік Пінскага прыходскага вучылішча. У 1ю сусв. вайну з 1915 быў на фронце. 3 вер. 1917 настаўнічаў у г. Абаянь Курскай вобл. (Расія). У 1921 па выкліку бел. ўрада пераехаў у Мінск, дзе выкладаўу Бел. пед. тэхнікуме, БДУ, працаваў у навук.тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы, Інбелкульце. 3 1929 з’яўляўся чл. Прэзідыума і віцэпрэзідэнтам АН Беларусі. У Вял. Айч.
вайну К. знаходзіўся ў эвакуацыі, вёў навук. і грамадскую дзейнасць. 3 1944 працаваў у Мінску. Большасць ранніх вершаў класіка (1898—1902) напісана на рус. мове. Першы друкаваны твор — верш «Наш родны край» («Наша доля», 1906, №1). У яго першым зб. вершаў «Песніжальбы» (1910) пераважала тэма цяжкага лёсу бел. селяніна. Раскрываючы сац. праблемы, К. узбагаціў бел. паэзію пейзажнай і філас. лірыкай (вершы «Нёман», «Першы гром», «Вясной»). Разнастайная па тэматыцы і ахопе жыццёвых праяў проза К. гэтага часу: збкі «Апавяданні» (1912), «Родныя з’явы» (1914). У вершах 1914— 16 («Думкі салдата», «Ворагам») паэт асуджаў імперыялістычную вайну, яе антынар. характар. У апавяданнях «Васіль Чурыла», «Малады дубок» выявілася майстэрства псіхал. аналізу. Глыбокім філас. зместам напоўнены алегарычныя апавяданні з цыкла «Казкі жыцця» (1921). Паэма «Новая зямля» (1911—23) — класічны твор бел. лры. У ім намалявана шырокая панарама нар. жыцця, створаны тыповыя характары, паказана духоўнае багацце, унутраная прыгажосць селянінапрацаўніка, яго мара аб волі і шчасці. Наватарства паэмы — у паэтызацыі працы, эстэтызайыі сялянскага побыту услаўленні чалавека працы. Лірыкаэпічная паэма «Сымонмузыка» сімвалізуе бел. нац. адраджэнне, веліч бел. народа, раскрывае трагічны лёс Беларусі. Праблемамі далейшага лёсу Айчыны насычаны творы, што ўвайшлі ў зб. «Рэха» (1922). Сталасць светапогляду пісьменніка адлюстравалася ў трылогіі«На ростанях» (1923—54). Тутстворана галерэя вобразаў нац. інтэлігенцыі пач. 20 ст., паказаны быт сялян, выявілася майстэрства К.пейзажыста. Гал. тэмы аповесці «На прасторах жыцця» — лёс вясковай моладзі ў 1920я гг. Аповесць «Адшчапенец» (1930—31) прысвечана калектывізацыі ў вёсцы. У п’есах «Вайна вайне» (1927—31, апошняя рэдакцыя 1938), «У пушчах Палесся» (1938), аповес
ці «Дрыгва» (1933) гучыць тэма 1й сусветнай і Грамадз. войн. Паэма «Рыбакова хата» (1939—47) раскрывае барацьбу ў Зах. Беларусі супраць сац. бяспраўя. У збках «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмах «Судулесе» (1943), «Адплата» (1945), публіцыст. артыкулах перыяду Вял. Айч. вайны услаўляў гераізм і патрыятызм бел. народа. К. — адзін з заснавальнікаў бел. дзіцячай лры. Псіхалогія дзяцей тонка раскрыта паэтам у вершаваных творах «Раквусач» (1926), «Міхасёвы прыгоды» (1934) і інш. К. — аўтар падручнікаў «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909), «Методыка роднай мовы» (1926). К. плённа працаваў у галіне перакладу («Палтава» А.Пушкіна, паасобныя творы А.Міцкевіча, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі, Р.Тагора і інш.). Яго творы перакладзены на многія мовы свету. 3 імем пісьменніка — аднаго з рэд. «Рускабеларускага слоўніка» (1953) — звязана станаўленне норм бел. літ. мовы. Творчасць К. натхніла дзеячаў мастацтва на стварэнне твораў звязаных з яго жыццём і дзейнасцю. Паводле апавяданняў, аповесцей, трылогіі К. ставіліся п’есы ў многіх бел. тэатрах. На словы паэта пісалі свае творы бел. кампазітары Л.Абеліёвіч, У.Алоўнікаў, І.Лучанок, У.Мулявін, Р.Пукст, А.Туранкоў. Яго творчасць узбагаціла бел. опернае мастацтва: паводле аповесці «Дрыгва» Ю.Багатыровым створана адна з першых нац. опер «У пушчах Палесся» (1939), Ю.Семянякам напісана опера «Новая зямля» (1982) паводле аднайм. паэмы. У бел. кіно пакінулі след фільмы паводле твораў К. — «Першыя выпрабаванні» (патрылогіі «На ростанях», рэж. У.КоршСаблін, 1960), «Новая зямля» (рэж У.Траццякоў, 1982). Жыццё і творчасць пісьменніка пакладзены ў аснову дакум. фільмаў «Народны паэт» (1952, рэж. Ю.Тарыч), «Якуб Колас» (1962, рэж. П.Шамшур), «Дзядзька Якуб» (1981, В.Сукманаў). Імя К. прысвоена Інту мовазнаўства і Цэнтр. навук. бцы НАН Беларусі, драм. тэатру ў Ві
526
КОЛАСА
цебску, паліграфкамбінату ў Мінску, школам, бкам плошчам і вуліцам у многіх гарадах і населеных пунктах Беларусі. Дзейнічаюць Коласа Якуба літаратурнамемарыяльны музей, Коласа Якуба літаратурнамемарыяльнага музея філіял, Коласа Якуба літаратурнакраязнаўчы музей, створаны Коласаўскі заказнік. 3 1966 прысуджаецца Дзярж. прэмія імя К. (за творы прозы і літ.знаўства). 3 1985 у Мінску штогод праводзяцца навук. канферэнцыі «Каласавіны». У 1996 створаны міжнар. фонд К. Помнікі паэту пастаўлены ў Мінску на плошчы яго імя і на магіле на Вайсковых могілках, на радзіме ў в. Мікалаеўшчына, у г. Навагрудак, в. Плоскае Талачынскага рна. У мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю К., на будынках устаноў, дзе працаваў пясняр, — мемар. дошкі. Творчасць К. вывучае коласазнаўства.
Тв.: 36. твораў. Т. 1 — 14. Мінск, 1972— 78; 36. твораў. У 20 т. Т. 1 — 19. Мінск, 200712.
Літ.: М у ш ы н с к і М.І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мінск, 1982; Міцкевіч Д.К. Любіць і помніць: успамінае сын Якуба Коласа. Мінск, 2000; Л у ж а н і н М. Колас расказвае пра сябе: аповесцьэсэ. Мінск, 2010; Тр а ф і м ч ы к А.В. Якуб Колас — вядомы і невядомы. Мінск, 2012. В.І.Еўмянькоў.
«КбЛАС БЕЛАРЎСКАЙ НІВЫ» («Kolas bielaruskaj niwy»), літаратурны альманах. Выдадзены ў 1913 у г. Гродна лацінкай на бел. мове Гродзенскім гуртком беларускай моладзі на шапірографе (тыраж 50 экз.). Меў дэмакр.асветніцкі кірунак. Змясціў пад псеўданімамі ці ананімна вершы і апавяданні Л.Сівіцкай (псеўд. Шара пташка, таксама аўтар уступнага артыкула), Я.Лявіцкага, М.Бобрык, А.Зенюка, Ф.Лабенца. Былі апублікаваны таксама верш М.Канапніцкай, рэпартаж «3 Гродзеншчыны», заклік да чытачоў (перадрук з «Нашай нівы»), сабраны звесткі пра мясц. назвы. Творам уласцівы сац. змястоўнасць і гуманіст. пафас.
КОЛАСА ЯКУБА ЛІТАРАТЎРНАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1990 у в. Пінкавічы Пінскага рна ў рэстаўрыраваным будынку б. школы, дзе з вер. 1904 да снеж. 1906 працаваў настаўнікам Я.Колас. Асн. фонд — 368 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 60 адзінак (2013). Пл. экспазіцыі 106 м2. Музейныя экспанаты размешчаны ў 3 залах і вестыбюлі. У апошнім знаходзіцца бюст Я.Коласа і стэнды: «3 гісторыі музея», «У промнях Коласавай спадчыны», «3 мінулага школы», «Помнім. Любім. Шануем». Экспазіцыя 1й залы «Сялянская хатка» аформлена ў стылі канца 19 — пач. 20 ст. У такой хаце жыў Я.Колас, калі прыехаў на працу ў Пінкавічы. Сцены аформлены вышыванымі сюжэтнымі карцінамі. Сярод экспанатаў: кухонны посуд, макет печы, ткацкі станок, прасніца, калаўрот, адзенне, лапці, цэп, каменны малаток, альбом «Народныя песні в. Пінкавічы». Экспазіцыя 2й залы «Якуб Колас у Пінкавічах» прысвечана радзіме пісьменніка, яго вучобе ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і прыезду ў Пінкавічы. На гал. стэндзе размешчаны фотаздымкі Я.Коласа ў маладыя гады, Пінкавіцкай школы. 3 архіўных матэрыялаў экспануюцца дакументы пра ўдзел настаўніка Міцкевіча ў сялянскім руху 1905 у Пінкавічах, копія «Петыцыі», якую па просьбе сялян напісаў Я.Колас мясц. пану Скірмунту. Асобны раздел прысвечаны вершам, напісаным паэтам у пінкаўскі перыяд. Экспазіцыя 3й залы «Шляхідарогі» знаёміць з перыядам жыцця песняра пасля яго высылкі з Пінкавіч. Гал. стэнд расказвае аб працы Коласа ў Пінскай 3й прыходскай школе, яго асабістым жыцці і літ. дзейнасці ў пінскі перыяд. Сярод экспанатаў пераклады твор