Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
оены нумар пад назвай «Весткі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі», з сак. 1927 — «Бальшавік Беларусі» (выходзіў на бел. мове, з вер. 1948 на бел. і рус. мовах), з ліст. 1952 — «К.Б.» (з 1965 на рус. мове). Асвятляў найважнейшыя пытанні палітыкі Камуніст. партыі і Сав. дзяржавы, праблемы тэорыі і практыкі камуніст. будаўніцтва, прапагандаваў вопыт парт.арганізацыйнай і ідэалагічнай работы КПБ, практыкі кіраўніцтва гасп. і культ. будаўніцтвам у рэспубліцы. Друкаваў матэрыялы з’ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК партыі, арт. па пытаннях дзярж. будаўніцтва, навук. сацыялізму, гісторыі, філасофіі, паліт. эканоміі, лры і мастацтва і інш. Інфармаваў пра падзеі міжнар. жыцця, змяшчаў агляды бел. перыяд. выданняў, рэцэнзіі і водгукі на новыя кнігі. На базе «К.Б.» засн. час. «Беларуская думка».
КбМСЕНІЧЫ, вёска ў Круглянскім рне, каля р. Вабіч. За 13 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 65 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Талачын на лініі Орша—Мінск, каля аўтадарогі Галоўчын—Круглае. Цэнтр Комсеніцкага с/с. 228 гаспадарак, 602 ж. (2012).
Вядомы з канца 16 ст. як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв., шляхецкая ўласнасць. У 18 ст. ўладанне вял. гетмана літоўскага М.Агінскага. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1777 вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губ. У 1785 сяло ў складзе маёнтка Ількавічы, 61 двор, 550 ж. У 1846 у складзе маёнтка Круглае, 61 двор, 381 ж. У 1885 — 75 двароў, 451 ж., царква, хлебазапасны магазін. У 1889 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 у Чарнаруцкай вол. Магілёўскага павета, 102 двары, 808 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР.
3 9.5.1923 у Круглянскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР.З 17.7.1924 у Круглянскім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Шклоўскім, з 12.2.1935 зноў у Круглянскім рнах. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 — 76 двароў, 352 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.9.1959 да 30.7.1966 у Бялыніцкім рне. У 1986 — 133 гаспадаркі, 325 ж. У 1993 — 201 гаспадарка, 520 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом кулыуры, бка, амбулаторыя, фл Цэнтра сац. абслугоўвання, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, помнік воінамземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КОМСЕНІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «КАЛІНУПІКА». Створаны ў 1996 у в. Комсенічы Круглянскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2011 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.М.Шышакова. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 27 да 52 гадоў. Асн. мэта дзейнасці —папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел. нар. песні «Каля млыну», «Ой, у лузе каліна», «Каля дуба», «Гармонік», «Спявайце, госцікі», «Не пытайся, маці», «Кацілася бочачка», нар. святы «Масленіца», «Купалле», «Каляды», «Зажынкі» і інш. Сярод праграм: «Працавітыя людзі — зямлі прыгажосць», «Хай гучаць пералівы песень», «Звініць над краем песня», «Спявай душа» і інш. Калектыў удзельнік раённага фестывалю маст. творчасці «Мая Кругляншчына» (2009), аглядуконкурсу ваеннапатрыят. песні «У песнях застанемся мы» (абодва в. Комсенічы Круглянскага рна, 2009—10), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006). Нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007) і інш. А.М.Шышакова.
КОНАН Уладзімір Міхайлавіч (23.4.1934, в. Вераскова Навагрудскага рна — 6.6.2011), беларускі філосаф, гісторык, культуролаг, літ. крытык. Др філас. навук (1982). Скончыў БДУ (1959). 3 1962 у Інце філасофіі і права НАН Беларусі. 3 1991 заг. аддзела Нац. навук.асветніцкага цэнтра ім. Ф.Скарыны. 3 2005 у Навук.асветніцкім цэнтры Бел. пед. ўнта. Даследаваў тэарэт.метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі, пытанні літ.знаўства, фалькларыстыкі, культуралогіі і рэлігіязнаўства, гісторыі маст. культуры Беларусі. Аўтар кніг «Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору» (1989), «Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991), «Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу» (2006) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Адам Бабарэка: Крытыкабіягр. нарыс. Мінск, 1976; От Ренессанса к класснцнзму: (Становленне эстет. мыслн Белорусснн в XVI—XVIII вв.). Мннск, 1978; Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд). Мінск, 1991; Выбранае. Мінск, 2009; Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі: у 3 т. Т. 1: X ст. — 1905. Мінск, 2010.
КОНАНАВА Наталля Аляксандраўна (май 1917 — вер. 1975), беларуская журналістка. Скончыла Горкаўскі індустрыяльны інт (Расія). Працавала у газ. «Советская Белоруссня». Адзін з аўтараў (з М.З.Керногам і А.В.Сафроненкам) кн. «Рабочы: сацыяльны партрэт» (1974). Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
КбНАЎКА (ад ням. Каппе, польск. konew збан, кубак), невялікая драўляная (з клёпак ці выдзеўбаная), радзей металічная або ганчарная пасудзіна з ручкай. Звычайна мела конусападобную форму. У паўсядзённым побыце служыла для зачэрпвання вады і пералівання вадкасцей. Падвешвалася да краю або
532
КОНКУРС
Лубяная і медная конаўкі. Канец 19— пач. 20 cm.
ставілася побач з цэбрам (вадзянкай) з вадой, бочкай з квасам. Выкарыстоўвалася таксама як кубак для піцця, у гэтым выпадку мела больш падоўжаную, звычайна цыліндрычную, форму. В. С.Цітоў. КОНДРАТ (Kondrat) Юзаф, польскі акцёр, антрэпрэнёр 1й пал. 19 ст. У 1852 выступаў у трупе К.Фядзецкага ў Гомелі. Трымаў уласную трупу, з якой гастраліраваў па гарадах Беларусі: у 1852 у Горках і Лепелі, у 1853 у Сянне (студз.—май), Оршы, Шклове, Бешанковічах і Горках, з вер. 1853 па студз. 1854 у Магілёве, вясной 1854 у Гомелі і Магілёве. Спектаклі ставіліся на польск., рус. і ўкр. мовах.
КбНЕЎФёдарЯгоравіч(н. 28.2.1935, с. Мужы Цюменскай вобл., Расія), беларускі пісьменнік, кінадраматург. Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1963). У 1956— 58 працаваў у газ. «Ленінскі шлях». 3 1963 на тэлебачанні ў Сыктыўкары, у 1968—95 чл. сцэнарнарэд. калегіі к/студыі «Беларусьфільм» (з 1993 гал. рэд.). Аўтар кн. прозы «Паруснік» (1953), «Снегапад» (1990), сцэнарыяў фільмаў: маст. «Шчаслівы чалавек» (1970), «Паводка» (1980, з В.Адамчыкам, В.Казько), «Радаўніца» (1984, з А.Кудраўцом), «Белае возера» (1992, з І.Белавусам), «Шляхціц Завальня,
або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1994, з В.Туравым), «Глыбокая плынь», «Я памятаю...» (абодва 2005), «Палескія рабінзоны, або Цудавостраў» (2013), дакум. «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» (2004), «Рамантык з Люцынкі» (пра В.ДунінаМарцінкевіча), «Летуценнік» (абодва 2007, пра Я.Баршчэўскага) «Ён дзесьці тут... Успаміны пра Юрыя Марухіна» (2008) і інш.
Літ.: На скрыжаванні думак і эпох. Мастацтва. 2008. № 12.
К.І.ВяргейчыкЛабецкая.
КбНЕЎЯгор Фёдаравіч (н. 21.12.1970, Мінск), беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Канд. філал. навук (1998). Скончыў БДУ (1994). Працаваў у час. «Беларускаядумка», «Беларусь», «Бярозка». 3 1999 выкладае ў Інце журналістыкі БДУ. Аўтар кн. «Вартавыя» (1995), «Таямніца страчанай калекцыі (1999), «Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі» (2006). Напісаў сцэнарыі да спектакляў «Паўночная цішыня» (2005), «Дамавічкі» (2006, абодва рэж. С.Кавальчык), «Гісторыя двух сабак» (2009, рэж. С.Навуменка), «Максім і Магдалена (Каханне і смерць Максіма Багдановіча)» (2011, рэж. С.Пазняк), дакум. фільмаў «Любоў Румянцава» (2003, рэж. А.Кудзіненка), «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» (2004, рэж. А.Гайдук), «Ян Баршчэўскі» (2006, рэж. М.Якжэн), «Рамантык з Люцынкі (Вінцэнт ДунінМарцінкевіч)» (2007, абодва сумесна з Ф.Коневым, рэж. Я.Сяцько), відэафільмаў «Святы адыходзячых часоў» (2000, рэж. А.Расінскі), «Hama лялька» (рэж. А.Чакмянёў), «Служы сумленна» (абодва 2002), «Любоў» (2003, абодва рэж. А.Кудзіненка) і інш.
КбНКАВІЧЫ, вёска ў Петрыкаўскім рне, на р. Бобрык. За 16 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 11 км ад чыг. ст. Пціч на лініі Лунінец—Калінкавічы, 176 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Лунінец—Гомель. Цэнтр Конкавіцкага с/с. 247 гаспадарак, 603 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ва
яв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1850 — 39 двароў, 221 ж. У 1897 сяло ў Петрыкаўскай воласці, 112 двароў, 749 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 29.8.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 10.8.1920 зноўу БССР. 3 17.7.1924 у Петрыкаўскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 1153 ж. У 1998 506 гаспадарак, 1088 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КбНКУРС (ад лац. concursus збег, сутыкненне), спаборніцтва або суісканне пэўнай часткі ўдзельнікаў (канкурсантаў), звычайна на папярэдне абвешчаных умовах, з мэтай вызначэння пераможца. Праходзіць у некалькі этапаў (К. адборачны, асн. і фінальны) па шэрагу намінацый. Вызначэнне пераможца праводзіць экспертнае журы ці судзейская калегія («якаснае даследаванне»), якая выстаўляе адзнакі (балы) па асобных крытэрыях і правілах, ці метадах рэйтынгавага выяўлення лідара праз грамадскае галасаванне («колькаснае даследаванне»), Існуюць таксама комплексныя вызначэнні пераможцаў (разам з адзнакай журы праводзіцца і грамадскае апытанне). Спарт. і муз. спаборніцтвы праводзіліся з антычных часоў (напр., К. паміж спевакамі і выканаўцамі на розных інструментах, • аўтарамі муз. твораў і інш.). У 19 ст. многія К. набылі сучасную форму. Праводзяцца ў розных сферах чалавечай дзейнасці: навуцы, культуры, мастацтве, сельскай гаспадарцы, спорце (перш за ўсё ў гімнастыцы, фігурным Ka
533
КОНТРКУЛЬТУРА
Да арт. Конкурс. Удзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў імя С.Манюшкі «Убельская ластаўка». 2013.
танні, бальных танцах) і інш. Набылі папулярнасць К. паміж прафесіяналамі і аматарамі, дарослымі і дзецьмі, атаксама гар., рэгіянальнага, нац. (рэсп.), еўрап., міжнар., сусветнага маштабу, тэле, радыё, інтэрнэтК. і інш. 3 1990х гг. К. атрымалі значнае распаўсюджанне ў Беларусі. Найб. папулярным у сучаснай культ. прасторы з’яўляюцца К. прыгажосці, сярод якіх «Міс Еўропа» (з 1928, у 2012 праходзіў у Мінску), «Міс Сусвет» (з 1951, Вялікабрытанія), удзельніцамі якіх сталі і прадстаўніцы Беларусі (беларуска С.Кузняцова перамагла на 1м нац. К. «Міс Беларусь», 1998; на міжнар. «Місіс Сусвет», 2013, востраў Аруба, Карыбскае мора і інш.)3 2004 бел. выканаўцы прымаюць удзел у еўрап. тэлевізійным К. спевакоў «Еўрабачанне». Вял. колькасць К. арганізуецца ў галінах фотамастацтва: «Беларусь — краіна розны