• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    . вучылішча, прыёмны пакой, аптэка. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы: горад, цэнтр павета Палескага ваяв. У лют. 1927 паліцыя расстраляла тут дэманстрацыю рабочых. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Косаўскага рна. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 13.7.1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 3112 чал. Дзейнічала раённая антыфаш. аргцыя, падп. райкамы КП(б)Б (чэрв.12.7.1944) і ЛКСМБ (1.9.194312.7.1944). У жн. 1942 партызаны разграмілі тут гітлераўскі гарнізон і ўтрымлівалі горад больш за месяц. Вызвалена войскамі 1га Бел. фронту. 3 20.9.1947 у Івацэвіцкім рне. У 1959 — 2,6 тыс. ж., у 1999 — 2,7 тыс. ж., у 2008 — 2,3 тыс. ж.
    У 2012 у К. лясніцтва, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк», 15 гандлёвых аб’ектаў, 3 прадпрыемствы грамадскага харчавання, вузел сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, участковая бальніца, паліклініка, аптэка. Працуюць сярэдняя школа, школа мастацтваў, дзіцячая дашкольная ўстанова, басейн, гар. Дом культуры, бка, музейсядзіба Т.Касцюшкі.
    Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі ў гонар дэманстрацыі 1927, партызанам, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны, яўрэям — ахвярам фашызму. Помнікі архітэктуры: палац Пуслоўскіх (19 ст.), капліца (1859), Антоніеўская царква (1868), Троіцкі касцёл (1878).
    КбСАЎ Сільвестр (канец 16 ст., маёнтак Жаробычы Віцебскага ваяв. — 23.4.1657), беларускі і ўкраінскі царкоўны дзеяч, пісьменнікпалеміст. Скончыў Віленскую брацкую школу, Люблінскі езуіцкі калегіум і Замасцянскую акадэмію. Выкладаў рыторыку ў Вільні і Львове. 3 1631 праф. філасофіі ў КіеваПячэрскай школе, з 1633 архімандрыт КіеваПячэрскай лаўры, з 1634 епіскап магілёўскі, аршанскі, мсціслаўскі. У 1646 заснаваў Магілёўскі жаночы манастыр пры Мікалаеўскай царкве. У 1647—57 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (у межах Рэчы Паспалітай), экзарх канстанцінопальскага патрыяршага прастола. Пісаў на польск. і царк.слав. мовах. Аўтар публіцыст. і багаслоўскіх твораў: «Экзегезіс» (1635, Вільня), «Патэрыкон, або Зборнік жыццяў святых пячорскіх айцоў» (1635, перавыд. 1661, 1678), «Дыдаскалія, або Навука для святароў» (1637, Куцейна) і інш.
    КбСАЎСКАЯ АНТОНІЕЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Косава Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1868 з цэглы на месцы папярэдняга храма (адзначаны ў 1597). Mae 4часткавую падоўжнавосевую кампазіцыю, якая ўключае 2ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асн. аб’ём і апсіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём увянчаны цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Гал. ўваход у выглядзе арачнага праёма аформлены 2схільным навесам на 2 калонках. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб’яднанымі арачным абрамленнем
    541
    КОСАЎСКІ
    Косаўская Антоніеўская царква
    у асн. аб’ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстаны руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прамавугольныя панэлі. Унутры памяшканні царквы аб’яднаны прасветамі, маюць плоскую бэлечную столь, пазбаўлены архіт. дэкору. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КОСАЎСКІ ГАРАДСКІДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1932 у г. Косава (сучасны Івацэвіцкі рн) як Нар. дом, з 1939 клуб, які ў Вял. Айч. вайну быў спалены. У 1957 на базе адноўленага клуба створаны Дом культуры, з 1964 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1134 м2, маюцца залы: танц. (100,1 м2), глядзельная на 171 месца. Дзейнічаюць 13 клубных фарміраванняў, у т.л. 4 калектывы аматарскай творчасці і 9 гурткоў маст. самадзейнасці, з іх 1 мае званне «народны» (інструм. ансамбль «Гоман»), Калектывы ўстановы — удзельнікі рэсп., абл., раённых фестываляў, свят, конкурсаў, тэлевізійных праектаў. Сярод іх Нац. свята Дзень бел. пісьменства (г. Глыбокае, 2012), фестываль бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2012), рэсп. конкурс харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (дзіцячы
    адукац.аздараўленчы цэнтр «Зубраня», 2011), абл. конкурс чытальнікаў вершаў М.Багдановіча (г. Івацэвічы, 2011), святаконкурс «Рытмы маладосці» (г. Кобрын, 2013).
    КОСАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ГбМАН». Створаны ў 1979 у г. Косава Івацэвіцкага рна пры гар. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Б.Дылько (з 1979 і з 1985), Л.А.Мяжуева (з 1982), А.Г.Шчарбіна (з 1992), Т.М.Сац (з 1997), Г.А.Лапата (з 1999), Н.І.Бусяцкая (з 2003). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 22 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар., класічнай і сучаснай папулярнай музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Рапсодыі на рускія тэмы» У.Глушакова, «Стары клён» А.Пахмутавай, «Паслухай шэпт» З.Растовай, «Ёсць толькі імгненне» Л.Дзербянёва, «Город, якога няма» І.Карнелюка, танга «Імперыял» А.П’яцолы і інш. Ансамбль — удзельнік занальнага абл. святаконкурсу «Ляці, наша песня» (г. Івацэвічы, 2011). І.М.Пытляк. КбСАЎСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры класіцызму і неаготыкі каля г. Косава Івацэвіцкага рна. Пабудаваны насродкі В.Пуслоўскагаў 1838— 43 па праекце варшаўскага архіт. Ф.Яшчольда, завершаны пад кіраўніцтвам польск. архіт. і маст. У.Марконі. У 2й пал. 19 ст. выкуплены рус.
    Косаўскі па.іац.
    кн. Аляксандравым, потым належаў княгіні Г.Трубяцкой, прынцу К.Альдэнбургскаму, імператару Мікалаю II. Размешчаны на ўзгорку, К.п. мае сіметрычную кампазіцыю, даўж. гал. фасада 120 м. Да цэнтр. квадратнага ў плане 2павярховага аб’ёму, фланкіраванага 4 гранёнымі вежамі, прымыкаюць бакавыя аднапавярховыя аб’ёмы. Бакавыя карпусы 2павярховыя, вуглы ўзмоцнены контрфорсамі, якія імітуюць вежавыя формы палаца. Памяшканні гал. аб’ёму згрупаваны вакол цэнтр. вестыбюля і параднай залы (на 2м паверсе), інтэр’еры якой упрыгожаны роспісамі маст. Ф.Жмуркі. Зубчатыя завяршэнні аб’ёмаў, стральчатыя аркі праёмаў і ніш, люкарны, разеткі, ступенчатыя франтоны, дэкар. фігурная кладка ў верхняй (падкарнізнай) частцы сцен. падкрэсліваюць рамант. матывы ў вонкавым аздабленні палаца. Па розных звестках, у К.п. налічвалася ад 132 да 168 пакояў, аздобленых у рознай колеравай гаме (белы — для танц. баляў, ружовы — для музіцыравання, чорны — ддя гульні ў карты), упрыгожаных габеленамі, камінамі. У палацы мелася бка. Абаграваліся памяшканні паравым ацяпленнем. Перад будынкам быў разбіты парк італьян. тыпу з перападамі тэрас да 5 м (захаваўся часткова). Падчас 1й сусв. вайны былі страчаны калекцыя рукапісаў, карціны, скульптуры і інш. каштоўнасці; парк разбураны. Да пач. Вял. Айч. вайны К.п. належаў гар. уладам; у вайну быў падпалены
    542
    KOT
    i моцна пацярпеў ад агню. К.п. унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 3 2008 праводзіцца рэстаўрацыя з прыстасаваннем пад матэль.
    Ю. Ю.Захарына.
    КОСАЎСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў г. Косава Івацэвіцкага рна (урочышча Мерачоўшчына). Пабудаваны ў 18 ст. Належаў СангушкамКобрынскім, Сапегам, Флемінгам, Чартарыйскім, Пуслоўскім. У 1746 у доме нарадзіўся дзярж. і ваен. дзеяч, кіраўнік паўстання 1794 у Рэчы Паспалітай Т.Касцюшка. У 1920— 30я гг. дзейнічаў прысвечаны яму музей. Згарэўуліп. 1944. У 2003 праводзіліся археал. раскопкі, у выніку якіх былі знойдзены падмурак і склеп б. дома, манеты, медалі, керамічныя вырабы і інш. Адноўлены ў 2004. Сядзібны дом — аднапавярховы прамавугольны драўляны будынак, завершаны высокім 2ярусным 4схільным дахам з 2 комінамі. Гал. фасад вылучаны ганкам са слупамі і трохвугольным шчытом з параднымі вільчакамі. Па баках ад уваходу вокны акруглай формы, астатнія — прамавугольныя з лаканічна вырашанымі ліштвамі. Падмурак з бутавага каменю. Сядзібны дом унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У доме размешчаны музей Т.Касцюшкі.
    Ю. Т.Шэстак.
    Косаўскі сядзібны дом.
    Косаўскі Троіцкі касцёл.
    КОСАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў г. Косава Івацэвіцкага рна. Пабудаваны ў 1878 з цэглы на сродкі В.Пуслоўскага. Аднанефавы прамавугольны ў плане асн. аб’ём, да якога прымыкае 5гранная апсіда з 2 сакрысціямі. Гал. фасад адзначаны 4граннай шатровай вежайзваніцай, крапаваны трайной аркатурай спічастага тыпу і прарэзаны акномружай у прафіляванай стральчатай арцы. Уваход вылучаны спічастым парталам і завершаны стромкім 2схільным вімпергам. Бакавыя фасады расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, спічастымі вокнамі
    з вітражамі. Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якія аздоблены арнаментальнай размалёўкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    КОСІНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Косіна Лагойскага рна. Пабудаванаў 1865. Храм крыжовакупальнай, сіметрычнавосевай кампазіцыі. Да 8граннага асн. аб’ёму, накрытага шатровым дахам, прымыкаць з 4 бакоў бабінец, 2 бакавыя прыдзелы і 5гранная апсіда. У сяродкрыжжы гонтавых дахаў знаходзіцца 8гранны барабан з шатровым верхам з купалам. Над прытворам чатырохвугольная ў плане вежа з вострым пірамідападобным дахам. Фасады гарызантальна ашаляваныя, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КОСІЧ Марыя Мікалаеўна (1850, с. Расуха Бранскай вобл., Расія — 28.3.1911), беларуская фалькларыстка, пісьменніца, этнограф. Адукацыю атрымала ў СанктПецярбургу. Аўтар артыкула «Ліцвіныбеларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні» (час. «Жнвая старнна», 1901), дзе раскрываецца працэс збірання матэрыялу, этнаграф. характарыстыка Чарнігаўшчыны, змешчаны цікавыя звесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў. Вядомы літ. твор К. «На перасяленне. Расказ цёткі Домны з Палесся» (1903). А.М.Ненадавец.
    КОТ, станоўчы персанаж усходнеславянскіх (у т.л. бел) казак пра жывёл і дзіцячага фальклору. Найб. пашыраны сюжэты «Кот, п