• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    НІЦКІ ЮР’ЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры рэнесансу ў в. Крамяніца Зэльвенскага рна. Пабудаваны ў 1617—20 з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з паўкруглай апсідай накрыты агульным 2схільным дахам. Гал. фасад завершаны ступеньчатым франтонам, тымпан якога члянёны плоскімі пілястрамі і аздоблены аркатурнымі нішамі. У канцы 18 ст. прыбудаваны нізкі бабінец у стылі класіцызму. Сцены ўмацаваны магутнымі пілонамі'контрфорсамі, паміж якімі на бакавых фасадах высока ўзнятыя арачныя праёмы. Асн. аб’ём перакрыты гатычным нервюрным скляпеннем, глыбокія адхілы вокнаў упрыгожвае арнаментальная размалёўка. Двух’ярусны цэнтр. і 2 бакавыя алтары вырашаны ў стылі барока: 2 калоны карынфскага ордара нясуць крапаваны антаблемент і шчыт з бакавымі валютамі. Захаваўся амбон 1й пал. 17 ст. На хорах устаноўлены арган. Храм унесены ў
    550
    КРАПІЎНА
    Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    КРАПАНІК, у беларусаў назва пірага ці піражка з крапанкай — начынкай з тварагу, падсмажаных грыбоў, капусты, мяса, рыбы, цыбулі. Найб. пашыраны на Пн Беларусі.
    КРАПІВА Кандрат (сапр. Атрах о в і ч Кандрат Кандратавіч, 5.3.1896, в. Нізок Уздзенскага рна — 7.1.1991), беларускі драматург, байкапісец, празаік, мовазнаўца. Нар.
    пісьменнік Беларусі (1956). Акадэмік НАН Беларусі (1950). Др філал. навук (1953). Герой Сац. Працы (1975). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1930). Настаўнічаў на Міншчыне, у 1925—26 інструктар Цэнтр. бюро краязнаўства пры Інбелкульце. 3 пач. Вял. Айч. вайны ў ваен. друку, з 1943 адказны рэд. сатыр. газ.плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». 3 1945 рэд. час. «Вожык». 3 1947 у Інце лры і мовы АН Беларусі (заг. мовазнаўчага сектара). 3 1952 дырэктар Інта мовазнаўства АН Беларусі. 3 1956 віцэпрэзідэнт АН Беларусі. У 1982—89 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Сатыр. творы К. адрозніваюцца нац. самабытнасцю, актуальнасцю, вострым гумарам. Яны высмейваюць і выкрываюць распаўсюджаныя забабоны, быт. бескультур’е, плёткі, п’янства, шарлатанства, ганарлівых невукаў, злодзеяў і падхалімаў. Яскравасць, афарыстычнасць аўтарскага слова асабліва прыкметныя ў байках,
    якія сталі ўзорамі гэтага жанру ў бел. лры («Махальнік Іваноў», «Ганарысты Парсюк», «Дыпламаваны Баран»), У рамане «Мядзведзічы» (1932, няскончаны) рэалістычна паказана дакалгасная вёска. 3 1933 гал. жанрам К. стала драматургія: п’еса «KaHeu дружбы» (паст. 1934), гераічная драма аб Грамадз. вайне «Партызаны» (паст. 1937), псіхал. драмы, прысвечаныя Вял. Айч. вайне — «Проба агнём», «3 народам» (абедзве паст. 1948), «Людзі і д’яблы» (паст. 1958), лірычная камедыя аб пасляваен. сялянскім жыцці «Пяюць жаваранкі» (паст. 1950, аднайменны фільм па сцэнарыю К.), драма «На вастрыі» (паст. пад назвай «Блытаныя сцежкі», 1983) апавядае аб жыцці медыкаў у мірны час. Камедыя «Хто смяецца апошнім» (паст. 1939, аднайм. фільм па сцэнарыі К. 1954) — выдатны прыклад сатыр. лры. У ёй з вял. майстэрствам адлюстраваны ваяўнічая псеўдавучонасць, кар’ерызм, практыка даносаў, падаўленне асобы непісьменным начальствам. Сатыр. камедыя «Мілы чалавек» (паст. 1945) асуджае і высмейвае карупцыю, людзейпрыстасаванцаў. Прац. тэме прысвечана п’еса «Зацікаўленая асоба» (паст. 1953). Фантаст. камедыя з глыбокай філас. праблематыкай «Брама неўміручасці» (паст. 1974,) — спроба аўтара пранікнуць у сутнасць чалавечага жыцця, спасцігнуць прыроду смерці, супярэчнасці навук. прагрэсу, праблемы экалогіі. К. з’яўляўся рэд. «Дыялектычнага атласа беларускай мовы» (1963), «Рускабеларускага слоўніка» (т. 1—3, 10е выд., 2012), «Беларускарускага слоўніка» (т. 1—3, 4е выд., 2012) прымаў удзел у комплексе работ па лінгвагеаграфіі. Пераклаў асобныя творы І.Крылова, А.Астроўскага, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1951, 1971. Дзярж. прэмія Беларусі 1974. В.І.Еўмянькоў.
    «КРАПІВА», сатырычны часопіс. Вядомы адзін нумар (8 старонак). Выйшаў у кастр. 1912 у Вільні на бел. мове пад рэд. С.Плаўніка (З.Бядулі) у
    Крапівенская царква Аляксандра Неўскага.
    вьшве газ. «Наша ніва». Змяшчаў побытавыя гумарэскі, анекдоты. Гал. ўвага аддавалася паліт. сатыры ў форме фельетона, дыялогу, загадкікаламбура, што выкрывала чарнасоценцаў вялікадзярж. шавіністаў, рэакцыйных газетчыкаў, фарс выбараў у Дзярж. думу, палітыку П.А.Сталыпіна. Вьшанне іранічна пісала пра пасіўнасць бел. сялянства.
    КРАПІ'ВЕНСКАЯ ЦАРКВА АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Крапіўна Аршанскага рна. Пабудавана ў 1886 з цэглы. Крыжовакупальны храм. Да асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец, трапезная, апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана 8гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апярэзаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2гранным парталам. У вугле мураванаметалічнай агароджы маецца мураваная 4гранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай узавяршэнні. Царква дзейнічае.
    КРАПГЎНА, вёска ў Аршанскім рне, на р. Крапівенка. За 14 км на У ад горада і чыг. вузла Орша, 91 км ад
    551
    КРАПІЎНІЦКІ
    Віцебска, каля аўтадарогі Орша— Дуброўна. Цэнтр Крапівенскага с/с. 249 гаспадарак, 684 ж. (2012).
    У канцы 18 ст. вёска ў Аршанскім павеце Магілёўскай, з 1796 Бел. губерняў. 3 1802 зноў у Магілёўскай губ. 3 1861 у Горацкім павеце. У 1886 сяло ў Пугляеўскай воласці, 27 двароў, 162 ж., царква, вадзяны млын. 3 8.4.1919 зноў у Аршанскім павеце. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 18.11.1920 у Віцебскай губернях РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Аршанскага рна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1998 — 271 гаспадарка, 782 ж., у 2010 — 257 гаспадарак, 707 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Аляксандра Неўскага (1886). КРАПІЎНІЦКІ Марка Лукіч (22.5.1840, с. Крапіўніцкае Кіраваградскай вобл., Украіна — 21.4.1910), украінскі драматург, акцёр, рэжысёр. Скончыў Бобрынецкае павятовае вучылішча (1856). Арганізатар першай прафес. укр. тэатр. трупы (1882, разам з М.Сматрыцкім), якая выступала ў Мінску (1890, 1892—93,1899), Гомелі, Бабруйску (1894). Акцёрскі талент К. найб. ярка праявіўся ў ролях Пятра («НаталкаПалтаўка» І.Катлярэўскага), Міці, Бародкіна («Беднасць не загана», «Не ў свае сані не садзіся», абедзве А.Астроўскага). Аўтар драм. твораў: «Дай сэрцу волю, завядзе ў няволю» (1863), «Памірыліся» (1869), «Алеся» (1891). Вадэвілі К. «Пашыліся ў дурні» (1875), «Па рэвізіі» (1882) ставілі ў пач. 20 ст. ІТершая беларуская трупа І.Буйніцкага, у 1920я гг. прафес. тэатры і бел. аматарскія гурткі, у т.л. Бел. першы дзярж. тэатр, Бел. муз. драм. гурток
    у Вільні, Бел. драм. гурток у Пецярбургу, трупа У.Галубка.
    КРАСЕЎ Міхаіл Іванавіч (16.3.1897, Масква — 24.1.1954), расійскі кампазітар. Тэорыю музыкі вывучаў у А.Грачанінава, І.Дабравейна, М.Жыляева. Адыграў прыкметную ролю ў развіцці бел. муз. культуры 1930— 40х гг. Пісаў музыку да першых спектакляў Бел. другога дзярж. тэатра (г. Віцебск), у якой выкарыстаў бел. нар. песні і танцы, у т.л. «Вечар беларускіх вадэвіляў» («Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, 1936), «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (1937). Аўтар оперы «Дума пра Апанаса» (паводле Э.Багрыцкага, 1937), 10 опер для дзяцей, у т.л. «Церамок», «Марозка» (паст. ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі ў 1951), аперэт, кантат 1 інш.
    КРАСЁЎСКАЯ Любоў Мікалаеўна (н. 26.9.1953, с. Маісееўка Краснаярскага краю, Расія), беларуская паэтэса. Скончыла Абаканскае пед. вучылішча (Расія, 1972). Працавала заг. аддзела культ.масавай работы ў палацах культуры гарадоў Чарнагорск (1980—84), Краснаярск (1984—88; у 1988—89 намеснік дырэктара Палаца культуры і тэхнікі), дырэктарам клуба ТАА «Дываны Брэста» (1999— 2006). Аўтар паэт. збкаў: «3 любоўю пра любоў» (2004), «На два галасы» (2009). Друкавалася ў калект. збках: «Сугучча слоў жывых» (2006, 2007, 2009, 2011), «Свет — твая калыска...», «Літаратурная карта Берасцейшчыны» (абодва 2008) і інш. Т.У.Люковіч.
    КРАСШСКІ Анатоль Віктаравіч (н. 25.11.1930, г.п. Круглае), беларускі кіназнавец. Др мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1955). У 1955—57 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм», з 1960 у Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і літры НАН Беларусі. У 1994—97 старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю бел. кіно. Аў
    тар раздзелаў у кн. «Беларускае кіно» (1962), «Гісторыя беларускага кіно» (ч. 1—2, 1969—70), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Экран і культура» (1988) 1 інш.
    Тв.: Юрый Тарыч. Мінск, 1971; Беларускія акцёры кіно. Мінск, 1973; Клнодокумент н образ жнзня. Мннск, 1980; Кнно: Мгровое плюс документальное. Мннск, 1987; Гісторыя кінамастацтва Беларусі . У 4 т. Т. 2 : 1960—1985 гг. Мінск, 2002 (разам з Г. В. Ратнікавым, A. А. Карпілавай).
    КРАСІНСКІ (сапр. Тамашоў) Мікалай Фаміч (1891, г. Вілейка — 23.11.1938), беларускі тэатральны дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ўнт (1915). У 1922—24 працаваў настаўнікам у Віленскай бел. гімназіі, таксама ў бел. грамадскакульт. аргцыях, у т. л. ў Цэнтр. школьнай радзе і ў Бел. навук. тве. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў Беларускай драматычнай майстроўні, дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшка і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі. Працаваў у Наркамасветы БССР, з 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатр. секцыі Інбелкульта. Дырэктар тэатраў Бел. другога дзярж. (1926—28) і Бел. рабочага імя Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі (1928—33). Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у т.л. ў зб. «Беларускае мастацтва»). У 1930, 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960.
    КРАСКАЎСКАЯ СЯДЗІБА. помнік палацавапаркавай архітэктуры ў в. Краскі Ваўкавыскага рна. Пабудавана ў 19—20 ст. Уключае палац, флігель, гасп. пабудовы, пейзажны парк. Палац складаецца з драўлянага аднапавярховага корпуса (1839) і