Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нтр — г.п. Краснаполле. У складзе раёна 86 сельскіх нас. пунктаў, 5 сельсаветаў: Горскі, Мхініцкі, Сідараўскі, Тур’яўскі, Яноўскі. Пл. тэр. 1,2 тыс. км2, лясы займаюць 53%. Нас. 10,6 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (96%), рускія (3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі на Касцюковічы, Магілёў, Чэрыкаў, Чачэрск.
Раён утвораны 17.7.1924 у Калінінскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 16 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да пач. кастр. 1943 К.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубіліў Краснаполлі і раёне 1302 чал. Дзейнічалі Краснапольскае антыфаш. падполле (крас. 1942 — вер. 1943), падп. райкамы КП(б)Б (15.81.10.1943) і ЛКСМБ (19.61.10.1943), партыз. брыгады 47я «Перамога», асобныя партыз. атрады 2і, 41ы, 45ы «За Радзіму», «Валянціна Маёрава» І.А.Стафаненкі. Выдавалася падп. газ. «Красное знамя». К.р. вызвалены воінамі 269й стралковай дывізіі 3й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. 16.7.1954 скасавана 9 сельсаветаў, угвораны — 3. 11.4.1960 скасаваны 4 сельсаветы. 25.12.1962 далучаны г. Чэрыкаў і 6 сельсаветаў скасаваных Крычаўскага і Слаўгарадскага рнаў. 6.1.1965 г. Чэрыкаў і 3 сельсаветы перададзены Крычаўскаму, 2 сельсаветы — Слаўгарадскаму рнам. Раён пацярпеў ад
аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986: 25 вёсак пахавана, поўнасцю ці часткова адселена 85 вёсак.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2012) гімназія, школы: базавая, 2 сярэднія, мастацтваў, 6 дашкольных устаноў, 5 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, цэнтры: турызму, краязнаўства і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці. Працуюць 21 клуб, Дом рамёстваў, Цэнтр культуры, 17 бк, музей, 14 кінавідэаўстановак. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца, амбулаторыя, 9 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць фізкультурнаспарт. клуб, 15 залаў, 8 памяшканняў, 9 ядраў, 19 пляцовак, 2 футбольныя палі, 4 трэнажорныя залы. Выдаецца раённая газ. «Чырвоны сцяг». Дзейнічаюць 5 рэліг. абшчын (2 праваслаўныя, 3 пратэстанцкія). Археал. помнікі: гарадзішча ў в. Горы, курганныя могільнікі ў вёсках Клясіна, Палуж 1, Сідараўка, б. вёсках КармаПайкі, Новая Ельня. Помнік архітэктуры: царква Св. велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага (1905) у в. Выдранка. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнікі
Да арт. Краснапольскі раённы Цэнтр культуры: Народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі».
землякам, мемарыяльныя дошкі сав. воінамвызваліцелям, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У г.п. Краснаполле нарадзіўся бел. гісторык І.А.Марзалюк (н. 1968), у в. Палуж 1 — бел. пісьменнік А.Мрый (А.А.Шашалевіч, 1893—1943), у б. в. Мхінічы — бел. драматург В.А.Шашалевіч (1897—1941), у б. в. Казельская Буда — бел. пісьменнік М.Дуброўскі (1897—1983), у в. Выдранка — бел. гісторык К.І.Кернажыцкі (1902—42), у в. Горанка — бел. пісьменнік М.Ткачоў(1918—79), у в. Стайкі — бел. пісьменнік С.І.Кухараў (1919—2011), у б. в. Высокі Борак — бел. паэт А.В.Пысін (1920—81), у в. Калінаўка — бел. літаратуразнавец К.Р.Хромчанка (н. 1929), у в. Лютня — бел. і рас. спявачка Расіі М.Л.Пахоменка (1937— 2013), у в. Малюшына — бел. спявак М.А.Багданаў (н. 1944), у б. в. Асінаўка — бел. пісьменнік А.С.Казлоў (н. 1962).
КРАСНАПбЛЬСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ. Засн. ў 1920я гг. ў г.п. Краснаполле як Нар. дом, які ў 1946 быў перайменаваны ў раённы Дом культуры, з 1992 — Цэнтр культуры і вольнага часу. 3 2010 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 822 м2, у т.л. глядзельнай залы на 263 месцы — 300 м2. Дзейнічаюць 16 ама
558
КРАСНАСЕЛЬСКІ
тарскіх фарміраванняў, з іх 4 са званнем «народны» (фалькл. ансамбль «Горскія харашухі», ансамбль нар. песні «Шчадрэц», тэатр, клуб ветэранаў «Дабрыня»), Творчыя калектывы прымаюць удзел у фестывалях, конкурсах, святах. Сярод іх фестывалі міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2013) і студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» (Мінск, 2013), рэсп. працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), рэгіянальны нар. творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін, 2013); рэсп. святы «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2012) і Дзень бел. пісьменства (г. Быхаў 2013), абл. свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (г. Касцюковічы, 2013); нац. тэлевізійны конкурс аматарскіх калектываў маст. самадзейнасці «Песні маёй краіны» (2009) і інш.
КРАСНАПОЛЬСКІ СТРОЙ, комплекс беларускага традыцыйнага адзення 19 — пач. 20 ст., распаўсюджаны пераважна на тэр. Краснапольскага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Хоцімскага, Чачэрскага, Чэрыкаўскага рнаў. Аб’яднаў у сабе рысы бел., рус. і ўкр. нар. адзення. Сярод інш. строяў вылучаецца варыятыўнасцю форм, багаццем кампазіцыйнаарнаментальных рашэнняў. Для жаночага касцюма характэрны 4 камбінацыі: 1) кашуля, панёва, гарсэт, намітка; 2) кашуля, спадніцаз прышыўным ліфам, суконны фартух з адной полкі, хустка; 3) кашуля, андарак, льняны фартух з 4 полак, хустка; 4) кашуля на гестцы, спадніца з прышыўным ліфам, фартух з адной полкі, хустка. У першых трох варыянтах кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, вял. адкладным каўняром, аздобленым белымі карункамі ці брыжамі. Арнамент на рукаве займаў ад 1 /3 да 2/3 прасторы, складаўся з разетак, ромбаў, квадратаў, якія ішлі радамі, у шахматным парадку ці размяшчаліся ў ячэйкахромбах. Часцей вы
шываўся чырвоначорнымі ніткамі з дамінаваннем чырвонага колеру. 3 плечавой устаўкай рукаў злучаўся чырвоначорнай мярэжкай. Аздабленне фартухоў было розным: вышыўка, узорыстае ткацтва, карункі, аплікацыя. Спадніца шылася з ільняной белай, беласіняй тканіны (аднатоннай, паласатай, у клетку), андарак і панёва — з вохрыстачырвонай у клетку. Прышыўны ліфгарсэт часам кроілі з інш. тканіны (фабрычнай). Канцы вузкага пояса ўпрыгожваліся кутасамі і гронкамі бісеру. Мужчынскі гарнітур складаўся з кашулі навыпуск (тунікападобнай ці з плечавымі ўстаўкамі) з вышытымі манішкай, каўняром, каўнярцамі, падолам; пояса; палатняных ці суконных (шэрага ці карычневага колеру) нагавіц. Верхняе адзенне было аднолькавым у мужчын і жанчын, аздаблялася аблямоўкай, нашыўкамі, аплікацыяй. В.Ю.Багачова.
КРАСНАСЁЛЬСКІ, гар. пасёлак у Ваўкавыскім рне, на р. Рось. За 15 км ад г. Ваўкавыск, 4 км ад чыг. ст. Рось на лініі Ваўкавыск—Масты, 85 км ад Гродна, аўтадарогамі звязаны з Ваўкавыскам, Луннай, Мастамі. Цэнтр Краснасельскага пасялковага Савета. 6972 ж. (2012).
У 1569 Краснае Сяло, цэнтр воласці і маёнтка Рось Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У сярэдзіне 16 ст. належала Хадкевічам, потым — Глябовічам, Сапе
Да арт.
Краснапольскі строй. Жаночае адзеннезфондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Раманава.
гам, Браніцкім, Патоцкім. У 1761 — 50 двароў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, вёска Ваўкавыскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1886 у Роскай воласці, 42 двары, 504 ж. У 1897 — 589 ж., магазін, цэментны завод. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Роскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ваўкавыскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Краснае Сяло акупіравана ням,фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1957 — 1877 ж. 3 30.4.1958 рабочы пасёлак з сучаснай назвай. 3 7.6.1958 цэнтр пасялковага Савета. 3 24.6.1968 rap. пасёлак. У 1998 — 7,2 тыс. ж.
У 2012 — 3 дзіцячыя яслі—сады, школы: пачатковая, сярэдняя, мастацтваў муз., Дом культуры, бка, Цэнтр пазашкольнай работы, паліклініка, Дом быту, 17 магазінаў аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». За 0,5 км на ПдЗ ад К. знаходзіцца Краснасельскі археалагічны комплекс.
В.М.Князева.
КРАСНАСЁЛЬСКІ АРХЕАЛАГІЧНЫ КОМПЛЕКС, археалагічныя помнікі — стаянкі (каля 10), крэменездабыўныя шахты, крэменеапрацоўчая майстэрня, селішча, могільнік каля г.п. Краснасельскі Ваўкавыскагарна.
559
КРАСНАСЕЛЬСКІ
С т а я н к а4 эпохі неаліту і бронзавага веку за 0,5 км на Пд ад пасёлка, на левым беразе р. Рось, каля ўрочышча Піскаўшчына. Выявіў і даследаваў 295 м2 у 1984 В.Я.Кудрашоў. Выяўлены рэшткі 7 вогнішчаў дыям. 0,5—0,8 м, глыб. 0,2 м, запоўненых вуголлем, камянямі, керамічнымі чарапкамі, 3 гасп. і падоўжанаавальная, магчыма, магільная, ямы. Знойдзены крамянёвыя прылады (сякеры, цёслы, разцы, скрабкі, нуклеусы, адбойнікі) і каля 1 тыс. фрагментаў керамікі эпохі неаліту, бронзы, жалезнага веку, ганчарнага посуду Стараж. Русі і Позняга Сярэдневякоўя. Крамянёвы інвентар датуецца, напэўна, часам існавання крэменездабыўных шахт — 3100—1240 да н.э.
С т а я н к а5 эпохі неаліту і бронзавага веку на выступе 2й надпоймавай тэрасы правага берага р. Рось, на 3 ад мелавой лінзы «Рэйста». Выявілі і даследавалі да 1996 каля 700 м2 В.Л.Ліпніцкая і В.Я.Кудрашоў. Пл. каля 1 га. У зах. і паўд. частках раскопу выяўлена па 20 вогнішчаў і ям рознага прызначэння, да якіх прымеркавана большасць крамянёвых вырабаў. Выяўлена звыш 20,2 тыс. знаходак, у т.л. 434 ядрышчы (пераважна аднапляцовачныя) і 423 прылады працы, сярод якіх крамянёвыя наканечнікі, пласціны і мікрапласціны, вастрыі, праколкі, трапецыі, разцы, скрабкі, адна і двухлязовыя скрэблы, абушковыя часткі сякучых прылад, адшчэпы і пласціны, адбойнікі і рэтушоры.
С т а я н к а6 арэнсбургскай культуры фінальнага палеаліту (10— 12 тыс. гадоў таму назад) за 0,5 км ад пасёлка, на правым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Сосны. Выявіў краязнавец М.У.Вераціла, даследавалі ў 1982 А.М.Гутоўскі (24 м2), у 1986 М.М.Чарняўскі, А.М.Мядзведзеў (8 м2), В.Я.Кудрашоў, В.Л.Ліпніцкая (48 м2). Выяўлены паўзямлянкі і 3 слупавыя ямы 9—12 ст., 3 рабочыя месцы майстра (кожнае пл. 1—2 м2). Знойдзена 4886 расшчэпленых крэменяў (у т.л. 1256 сколаў, 1220 адшчэпаў, 272 пласціны, 169 нуклеусаў пры
зматычных, тарцовых, пірамідальных і поліэдрычных; 14 скрабкоў разцы, 4 тронкавыя наканечнікі стрэл на пласцінах), а таксама фрагменты ляпнога посуду бронзавага і ранняга жал. вякоў, кругавога 9— 12 і 18 ст.
Стаянка7 эпохі неаліту і бронзавага веку на астанцы 2й надпоймавай тэрасы р. Рось, на У ад чыг. лініі Мачуліна—Рось. Памеры 220 х 105 м. Выявіў у 1986 В.Я.Кудрашоў, да 1988 В.ЛЛіпніцкая даследавала 544 м2. Знойдзены 3 скопішчы крэменю. У адным з іх, якое з’яўлялася рабочым месцам майстра, было 625 крамянёвых артэфактаў. Выяўлены 12 ям розных памераў і запаўненняў, 9 вогнішчаў, адно з якіх выкладзена камянямі. Знойдзена больш за 4,2 тыс. крамянёвых рэчаў, у т.л. 18 нуклеусаў, частка якіх прыстасавана пад скрабкі, рэтушор, цясла. Сярод прылад працы наканечнікі, мікрапласцінкі, канцавыя скрабкі, круглаватыя разцы, скоблі на адшчэпах, скрэблы, вастрыё на мікрапласціны, загатоўкі і аблома