Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, клуб, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аптэка, сац. пункт тэр. цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; царква Св. Іаана Кранштацкага (1999). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КРАСНАПбЛЛЕ, гар. пасёлак у Магілёўскай вобл., цэнтр Краснапольскага рна, на р. Тур’я і на правабярэжжы яе прытока — р. Маластоўка. За 109 км на ПдУ ад Магілёва, 43 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Унеча (Расія), вузел аўтадарог на Чэрыкаў, Касцюковічы, Чачэрск, Слаўгарад. 1324 гаспадаркі, 5600 ж. (2012).
У 1741 слабада ў Прапойскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1750 вёска, 31 дым, млын. У 1754 мястэчка, якому дадзена права на правядзенне 4 кірмашоўу год. У 1765 мястэчка Засожскага войтаўства, дзярж. ўласнасць, 128 дымоў, 3 млыны. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1785 — 40 двароў, 199 ж., царква, вінакурны зд. У 1880 цэнтр воласці, 412 дамоў, 2310 ж., 60 крам, царква, школа, аптэка, вадзяны млын. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Краснапольскага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 15.7.1935 вёска. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. 3 27.9.1938 rap. пасёлак. У 1939 — 3572 ж. У Вял. Айч. вайну з 15.8.1941 да 1.10.1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў К. і раёне 1302 ж. Дзейнічала антыфаш. падполле. Вызвалена часцямі 3й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. У 1990 — 6,4 тыс. ж.
Архіт.планіровачная структура К. ў асн. прамавугольная, з невял. кварталамі. Забудова пераважна аднапавярховая, сядзібнага тыпу. Грамадскі цэнтр склаўся ў раёне вуліц Ленінская, Савецкая і Калініна. Зона адпачынку — парк Перамогі, скверы, гар. возера. Паводле генплана 1996 прадугледжана развіццё К. у зах. напрамку, будаўніцтва 2—5павярховых жылых дамоў у цэнтры. У 1990— 2000я гг. узведзены 5павярховыя 40, 60 і 70кватэрныя жылыя дамы па вул. Ленінская, будынак сярэдняй школы, вядзецца рэканструкцыя (2013) цэнтр. часткі пасёлка.
У 2012 гімназія, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, 3 дзіцячыя сады, камбінат міжшкольнай адукацыі і выхавання, цэнтры: сац.пед., сац. абслугоўвання, 3 клубы, бка, музей, бальніца, аптэка, аддз. сувязі; Успенская царква (2003). Брацкія магілы сав. воінаў, помнікі землякам, якія
555
КРАСНАПОЛЛЕ
загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла ахвяр фашызму. Помнік пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 «Чорная быль Краснапольшчыны» (1996).
КРАСНАПОЛЛЕ, вёска ў Расонскім рне, на р. Дрыса. За 34 км на ПдУ ад г.п. Расоны, 18 км ад чыг. ст. Дрэтунь на лініі Полацк—Невель (Расія), 155 км ад Віцебска. Цэнтр Краснапольскага с/с. 300 гаспадарак, 710 ж. (2012).
3 3.3.1924 сяло ў БССР. 3 20.8.1924 у Дрэтунскім рне, з 3.7.1925 цэнтр Краснапольскага рна, з 4.8.1927 у Расонскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял.Айч. вайну вёсказ 15.7.1941 да 12.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Шуляцінскім, з 4.6.1962 у Традовіцкім сельсаветах. 3 25.12.1962 у Полацкім, з 6.1.1965 зноў у Расонскім рнах. 3 2.8.1966 цэнтр сельсавета. У 1998 — 149 гаспадарак, 328 ж., у 2010 — 312 гаспадаркі, 749 ж.
У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; Мікалаеўская царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КРАСНАПОЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. у 1918 у г.п. Краснаполле. У Вял. Айч. вайну знішчана. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Краснапольскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) амаль 58 тыс. экз., 4100 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: прапаганда лепшых твораў бел. і сусв. лры, краязнаўства. Mae краязнаўчы фонд, дзе прадстаўлены матэрыялы пра вядомых землякоў. З’яўляецца арганізацыйнаметадычным цэнтрам для бк раёна, цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі, мед. ўстановамі, інспекцыяй прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш. Выдае буклеты, брашуры, інфармацыйныя матэрыялы ў серыях «Літаратурныя імёны на карце Краснапольшчыны», «Гісторыя краю ў асобах», «Краязнаўцы Краснапольшчыны» і інш. На базе бкі функцыянуе (з 2003) прававы цэнтр інфармацыі. Дзейнічаюць клубы па інтарэсах «Светлячок», прафес. клуб бібліятэкараў «Пошук».
КРАСНАПОЛЬСКІ ПСТОРЫКАЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1991 у г.п. Краснаполле, адкрыты для наведвальнікаўу 1994у б. будынку раённага вузла сувязі. Агульная пл. экспазіцыі 350 м2. Асн. фонд — 3344 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 406 адзінак (2013). Найб. значныя калекцыі: нумізматыкі, фалерыстыкі, зброі, фотаздымкаў ручнікоў, нар. адзення. Дзейнічаюць 4 экспазіцыйныя і выставачная залы. Экспазіцыя «Боль Чарнобыля» прадстаўлена фотаздымкамі і дакументамі, якія расказваюць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Краснапольскім рне, перасяленні жыхароў раёна з забруджаных месцаў пакінутых населеных пунктах рэгіёна, аздараўленні і адпачынку дзяцей. Пералічаны адселеныя вёскі Краснапольшчыны. Частку залы займае дыярама «Радаўніца», прысвечаная ўшанаванню памяці продкаў у пакінутых
Удзельнікі Краснапольскага народнага ансамбля народнай песні «Шчадрэц».
нас. пунктах. Экспазіцыя пра гісторыю Краснапольскага нар. тэатра, каля вытокаў якога стаялі літаратары В. і А. Шашалевічы, скульптар А.Грубэ, захоўвае тэатр. афішы і ўзнагароды, фотаздымкі са сцэнамі з паст., распавядае пра творчасць рэж. і акцёраў, якія працавалі ў тэатры. Экспазіцыя этнаграфіі і побыту Краснапольшчыны канца 19 — пач. 20 ст. знаёміць з асн. заняткамі насельніцтва гэтага перыяду: ганчарствам, ткацтвам, дрэваапрацоўчымі рамёствамі. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны нар. адзенню, ручнікам. Экспазіцыйная зала «Вялікая Айчынная вайна» прадстаўлена раздзеламі: «Акупацыя раёна — рэжым насілля і здзекаў», «Партызанскі рух на Краснапольшчыне», «Вызваленне Краснапольскага раёна», «Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны». Сярод экспанатаў: гільзы, шынель, гімнасцёрка, ваен. каскі. У выставачнай зале калекцыі з уласных фондаў музея, творы мастакоў 1 нар. умельцаў Краснапольшчыны, экспазіцыі з фондаў Магілёўскага гіст.кразнаўчага і раённых музеяў Магілёўскай вобл. В.І.Лазовік.
КРАСНАПбЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ШЧАДРЭЦ». Створаны ў 1994 у г.п. Краснаполле пры Цэнтры культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі кэлектыў». Кіраўнікі:
556
КРАСНАПОЛЬСКІ
А.С.Кастэнка (з 1994), А.А.Трафімава (з 2011). У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне традыцый нар. песні. У рэпертуары: бел. нар. песні «Ой, у лузе», «Цераз рэчаньку», «Каля вербаў ля вады», «Ой, на гары карыта», «Хадзілаблудзіла», «Як пад горкай ля вады», «Марусенька», «Развітальная», «Вёсачка мая», «Хлеб ды соль» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005), нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2000), рэсп. фалькл. мастацтва «Лістапад» (г. Карма, 1997), абл. свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 1998), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Мсціслаў, 1998; г. Горкі, 2012) і інш. В.У.Юркіна.
КРАСНАПОЛЬСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ВЕТЭРАНАЎ «ДАБРЫНЯ». Створаны ў 1989 у г.п. Краснаполле пры Цэнтры культуры як клуб «Ветэран». У 2005 нададзена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.Ф.Калеснікава і Н.М.Салдаценка (з 1989), Т.У.Фядосенка (з 2000), Г.А.Слабодчыкава (з 2010). У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 59 да 73 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песень, танцаў і твораў ваен. тэматыкі. У рэпертуары: песні нар. бел. «Туман, туман пры даліне», «А ў Марусі хата на памосце», «Ехалі казачэнькі», «Ой, развівайся да сухі дубе», «За рэчкаю, за ракой», «Аддалі замуж мяне», «Як я ў маменькі жыла», «Ой, зпад гары едуць мазуры», «А мой мілы варэнічкаў хоча», рус. «Пасадзіла вішню», «Забалела Дуніна галоўка», аўтарскія «Ішлі партызаны» І.Кузняцовай, «Ветэраны» У.Янава, «Бяседа» Л.Захлеўнага, нар. танцы «Сямёнаўна», «Кракавяк», «Свеціць месяц», «Краснапольская кадрыля» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2013), абл. «Не старэюць душой ветэра
ны» (Мінск, 2012), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх калектываў «Песні маёй краіны» (Мінск, 2009) і інш. В.У.Юркіна.
КРАСНАПОЛЬСКІ НАРОДНЫ
ТЭАТР. Створаны ў 1918 у г.п. Краснаполле як драм. гурток пры Цэнтры культуры (у 1930я гг. дзейнічаў нерэгулярна). У 1962 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Шашалевіч, А.Шашалевіч (А.Мрый), А.Грубэ (усе з 1918), І.Кешаў (1925—30), Б.Гардон (з 1947), М.Мітнікевіч (1954—55), Л.Лабаноўскі (з 1959), А.Чарапнін (з 1965), В.Нікалаеў (з 1966), Л.Багам’я (з 1967), В.Брылёў (з 1970), В.Якубовіч (1973—75), В.Ермаловіч (з 1978),
Сцэна са спектакля «Вечар» А.Дударава ў выкананні ўдзельнікаў Краснапольскага народнага тэатра.
Удзельнікі Краснапольскага народнага клуба ветэранаў «Дабрыня».
А.Паплыка (з 1995), А.Яфрэмаў (2007—09), П.Шаўлякоў (з 2010). У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 17 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя драм. твораў бел. і замежных драматургаў для дарослых і дзяцей. У рэпертуары больш за 100 паст.: «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы, «Вечар» А.Дударава, «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка, «I змоўклі птушкі» І.Шамякіна, «На дне» М.Горкага і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нац. драматургіі імя В.ДунінаМарцінкевіча (г. Бабруйск, 2008), студэнцкіх тэатраў «Тэатрамны куфар» (Мінск, 2013), усебел. нар. гу
557
КРАСНАПОЛЬСКІ
мару «Аўцюкі» (вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012), рэгіянальнага нар. творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін, 2013), абл. конкурсаў аматарскіх тэатр. калектываў «У далонях маёй Беларусі» (г. Чэрыкаў, 2011), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), нац. свята Дзень бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013) іінш. В.У.Юркіна. КРАСНАПбЛЬСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Магілёўскай вобл. Ц