• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    акаве (Польшча). 3 1998 у час. «Гістарычны альманах», адначасова з 1999 выкладае ў бел. і польскіх ВНУ. Даследуе сярэдневяковую гісторыю і культуру Беларусі. Аўтар прац «Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой» (1991), «Стварэнне Вялікага княства Літоўскага» (1998), «Рыцары і дойліды Гародні» (2009), «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 12481341 г.»(2013).
    565
    КРАЎЧАНКА
    Тв.: Майстар — наш продак. Мінск, 1990; Стары Мір. Мінск, 1993 (разам з Г.М.Якшук); Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. Мінск, 1993; Гродзенскі замак. Мінск, 1993; Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мінск, 1994 (разам з Н.І.Здановіч і А.А.Трусавым); Вялікі князь Вітаўт. Мінск, 1998; Міндаўг — Mindauh. Пачатак гаспадарства. Мінск, 2005; Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі = Hiedymin (1316— 1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia. Мінск, 2012.
    КРАЎЧАНКА Валянціна Захараўна (21.12.1925, г. Цюмень, Расія — 13.11.1984), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю пры Бел. тэатры імя Я.Купалы (1948). Праца
    вала ў Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі імя М.Горкага. Выканаўца характарных роляў. Творчай манеры К. ўласцівы паглыблены псіхалагізм у раскрыцці духоўнага свету герояў, майстэрства пераўвасаблення. Сярод роляў: Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Ксенія («Ягор Булычоўі іншыя» М.Горкага), Арына Іванаўна («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Вера Сяргееўна («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Дар’я Купрыянаўна («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Вера Васілеўна («Гняздо глушца» В.Розава), Ульяна Юрская («Трывога» А.Петрашкевіча) і інш. Здымалася ў кіно («Усмешка», «Анюціна дарога», «Дзяржаўная граніца», «За трыма валокамі» і інш.).
    КРАЎЧАНКА Сяргей Усеваладавіч (н. 13.5.1949, Мінск), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (2001).
    Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971, курс У.А.Маланкіна). 3 1971 акцёр Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. К. дасканала валодае майстэрствам пераўвасаблення, знаходзіць
    С.У.Краўчанка.
    адметныя фарбы і адценні для характарыстыкі вобразаў. Сярод роляў: Гайдук («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Глушак («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Дамаш, Драгун («Князь Вітаўт», «Парог» А.Дударава), Захар («Апошні шанц» В.Быкава), Ота («Не мой» паводле А.Адамовіча), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Растанёў («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Мядзведзенка («Чайка» А.Чэхава), Запарожац («Ноч на Каляды» паводле М.Гогаля), Люнгстран («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Панталоне дэі Бізаньёзі («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Бах («ГендэльБах» П.Барца), Х’ю («Translations» Б.Фрыла) і інш.
    С.Краўчанка ў ролі Глушака.
    П.Крахалёў. Бабуля. 1956.
    КРАЎЧЎК Адам Мікалаевіч (н. 1.1.1937, в. Рагадашч Іванаўскага рна), беларускі народны майстар у галіне лозапляцення. Скончыў Пінскі гідратэхнікум (1957). Працаваў у інце «Віцебскграмадзянпраект». У дзяцінстве засвоіў традыцыі лозапляцення. Вырабы з лазы К. (кошыкі, карзіны, падносы, фруктоўніцы, вазы і інш.) вызначаюцца адпрацаванымі формамі, арганічным спалучэннем традьшый і сучаснасці.
    Я.М.Сахута.
    КРАХАЛЁЎ Пётр Серапіёнавіч (5.10.1919, с. Мыльнікава Курганскай вобл., Расія — 15.7.1997), беларускі жывапісец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Скончыў Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1952). У 1961—90 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў (з 1982 праф.). Для твораў К. характэрна абагульненасць жывапіснага апавядання, тыпізацыя і характарнасць у вобразным ладзе, сац. вастрыня сюжэтаў. Сярод жанравых карцін: «Абаронцы Брэста» (1962), трыпціх «Год вялікага пералому»
    566
    КРАЯЗНАЎСТВА
    (1965—67), «Адпомсці, сын» (1968), «Народная вайна» (1969), «Рудабельская рэспубліка» (1970), «На заданне» (1973), «Прарыў» (1975), «Памяць» (1977), дыпціх «Аб вайне і міры» (1978—83), «Нашы прыйшлі» (1984). У творах станковага жывапісу пераважаюць тэмы станаўлення новай вёскі: «Першая камуна ў Беларусі» (1960), «Арганізацыя калгаса ў 1929 годзе», трыпціх «Аб зямлі, аб калектывізацыі» (абедзве 1967). Значнае месца ў творчасці К. займаюць партрэты: «Бабуля» (1956), «Калгасніца» (1960), «Партрэт пастуха» (1965), «Партрэт калгасніка В.Лысага» (1972), «Партрэтлётчыка В.Жогі» (1979), «Н.Карповіч», «Механізатары», «Настаўніца» (усе 1983), пейзажы «Пачатак красавіка» (1962), «Блакітная вясна» (1969), «Зімні дзень» (1975), «Вязынка» (1982), «Вясна на Вячы» (1995), «Бярэзіна» (1996), «Ружы» (1995), «Садавіна» (1996) і інш. Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» для Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (1969—71). Г.А.Фатыхава.
    КРАЧКОЎСКІ Юльян Фаміч (25.7.1840, в. Азяты Жабінкаўскага рна — 25.7.1903), беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык, педагог. Скончыў Духоўную акадэмію ў СанктПецярбуругу (1861). Працаваў у настаўніцкіх семінарыях, інспектарам нар. вучылішчаў. У 1888—1902 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Аўтар працы «Нарысы быту заходнярускага селяніна» (1869), у якой падрабязна апісаў бел. радзінны абрад, выхаванне дзяцей, іх працу з маленства. Фалькл.этнаграф. зб. «Вясельныя абрады заходнярускіх сялян» (1868), «Быт заходнярускага селяніна» (1874) прысвечаны сямейным (пераважна вясельным з усімі этапамічасткамі) і каляндарнааграрным абрадам і святам. Складальнік 16га і 20га тамоў, аўтар прадмоў да іх і да 25га тома «Актаў Віленскай камісіі». Пад рэдакцыяй К. і з яго прадмовамі выйшлі 12—13я тамы «Археаграфічнага зборніка дакументаў» (1900—02).
    КРАЧЭЎСКІ (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч (7.8.1879, Кобрынскі павет Гродзенскай губ. — 8.3.1928), беларускі палітычны дзеяч, паэт, драматург, гісторык. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1902). 3 1902 настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах, з 1909 працаваў у Віленскім дзярж. банку. 3 1914 на вайсковай службе. Пасля Лют. рэв. 1917 старшыня Барысаўскага Савета салдацкіх 1 рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. У 1918 ускладзе Нар. сакратарыята Беларусі, выконваў абавязкі дзярж. кантралёра, нар. сакратара фінансаў, нар. сакратара гандлю і прамсці. Узначальваў Цэнтр. бел. гандлёвую палату. Адзін з лідараў Бел. партыі сацыялістаўфедэралістаў. 3 13.12.1919 старшыня Рады Бел. Нар. Рэспублікі. 3 1920 у эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. Выступаў у абарону інтарэсаў Беларусі на міжнар. арэне, асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921, рашэнні 2й Усебел. канферэнцыі (Берлін, 1925). Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з чэшскай і ўкр. моў, рэд. збка па гісторыі, культуры і эканоміцы Беларусі «Замежная Беларусь» (Прага, 1926).
    КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Юзаф Ігнацы (28.7.1812, Варшава — 19.3.1887), польскі пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1872). У дзяцінстве жыў у в. Доўгае каля г. Пружаны. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Віленскім унце. У 1841—51 рэдагаваў віленскі час. «Athenaeum» («Атэнэум»), з 1880 — «Gazeta Polska»
    («Польская газета»), Стваральнік новага рэаліст. гіст. рамана ў польск. лры: «Апошнія з слуцкіх князёў» (1841), «Зыгмунтаўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Старая казка» (1876), «Кароль у Нясвіжы, 1784» (1885) і інш. Раманы і аповесці К. «Гісторыя Саўкі» (1842), «Ульяна» (1843), «AcTan Бандарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853—54), «Ярмола» (1857), «Гісторыя калка ў плоце» (1860), «На Палессі» (1884) і інш. працяжкуюдолю ўкр. і бел. прыгоннага сялянства. Аўтар навук. гіст. прац: «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы і добрахрысціянскай Літве» (1860), нарысаў краязнаўчых і аб уласных падарожжах «Пінск і Піншчына» (1838), «Успаміны Палесся, Валыні і Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця і падарожжаў» (1842), «Адзенне мяшчан і сялян з ваколіц Брэста, Кобрына і Пружан» (1860). Вершы К. «Дзедібаба», «Ціты не знаеш старонку?» на бел. мову пераклаўЯ.Купала. А.М.Ненадавец.
    КРАЯЗНАЎСТВА, грамадскі рух і комплексная навук. дысцыпліна, аб’ектам пазнання якіх з’яўляюцца асобныя рэгіёны, населеныя пункты ў межах краіны. К. як грамадскі рух ахоплівае прадстаўнікоў мясц. насельніцтва, якія аб’ядноўваюцца ў твы, гурткі і інш. аматарскія аб’яднанні, і асобных краязнаўцаўаматараў. К. як навук. дысцыпліна даследуе гісторыю, прыроду, эканоміку, сац. сферу, культуру асобных тэр. Комплекснае К. разглядае ўсе звесткі ва ўзаемасувязі. Галіновае К. паглыблена вывучае асобныя кірункі: гіст., геагр., этнаграф., літ., тапанімічны, рэліг. і інш.
    Структураванне К. як грамадскай з’явы не мае агульнапрызнаных падыходаў. Вылучаюць паводле інстытуцыянальнай прыкметы К. школьнае, музейнае, архіўнае, бібліятэчнае, турыстычнае, К. ў ВНУ, паводле рэалізацыі грамадскіх задач — навук.,
    567
    КРАЯЗНАЎСТВА
    вытворчае, пазнавальнае (у дапамогу адукацыі і самаадукацыі), асветніцкае, камерцыйнае, паводле форм рэалізацыі краязнаўчых задач — дзярж. і грамадскае, школьнае. Сучаснае К. набыло выразны сац. характар; традыцыйна выконвае выхаваўчыя (патрыятычнае, грамадзянскае, маральнае выхаванне асобы, падмурак нац. свядомасці), рэкрэацыйныя, асветніцкія функцыі; актыўна садзейнічае выкарыстанню здабыткаў культ. спадчыны як рэсурсу сац.эканам. развіцця, росту іміджу і інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёнаў.
    К. ў Беларусі мае глыбокія гіст. карані, узыходзіць да фіксавання звестак пра бел. землі ў летапісах і хроніках, падарожных запісках, у вуснай фалькл. спадчыне. У 16—18 ст. ішло ўзнікненне навук. К. (прыродазнаўчага: Ж.Э.Жылібер, С.Б.Юндзіл і гіст.: А.Гваньіні, М.Стрыйкоўскі і інш.). Уздым К. ў Беларусі назіраецца з пач. 19 ст., асабліва грамадскага. Выдатным фактам згуртавання аматараў К. для навук. і асветніцкай дзейнасці бьшо стварэнне Віленскага музея старажытнасцей і археал. камісіі пры ім па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Я.П.Тышкевіча. У навук. даследаванне і апісанне бел. мясцовасцей значны ўклад ўнеслі З.Я.ДаленгаХадакоўскі, Т.Нарбут, Ю.Нямцэвіч, Я.Баршчэўскі, А.Кіркор, Ю.Крашэўскі, А.Плятэр, К.П. і Я.П. Тышкевічы, УСыракомля, П.М.Шпілеўскі і інш.
    У апошняй чвэрці 19 — пач. 20 ст. ўзніклі новыя краязнаўчыя аматарскія аргцыі (Віцебская губ. вучоная архіўная камісія, Тва па вывучэнні Бел. краю і інш.), выразны краязнаўчы кірунак праявіўся ў дзейнасці губернскіх статыстычных ктаў. Плённа займаліся краязнаўчай працай М.Я.Нікіфароўскі, А.К.Ельскі, П.В.Шэйн, Е.Р.Раманаў, А.М.Семянтоўскі, А.П.Сапуноў Э.ГутэнЧапскі, М.Ф.Кусцінскі, Я.Ф.Карскі, В.А.Шукевіч і інш.
    У 1920я гг. ў БССР К. атрымала дзярж. падтрымку, набыло масавасць і развітую арганізацыйную структу
    ру было прызнана масавым навук.культ. рухам і мела цесныя сувязі з навук. цэнтрамі. Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК) дзейнічала пры Інце бел. культуры (1923), потым пры Бел. АН (1929—36), у 1925—30 выдавала час. «Наш край». У бюро працавалі А.ЕСмоліч, С.В.Скандракоў, М.В.Азбукін, К.Крапіва, В.І.Пераход, У.І.Пічэта, Р.К.ШукевічТраццякоў і інш. У сярэдзіне 1920х гг. склаліся 3 тыпы краязнаўч