• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ную скульптуру, станковую скульптуру і скульптуру малых форм. Гал. тыпы К.с.: статуя, статуэтка, партрэт, бюст, торс, скульпт. група. Сучасную бел. К.с. прадстаўляюць А.Асташоў («Паркоўка», Мінск, 2005), М.Байрачны («Блаславіце рыцараў», в. Прылукі Мінскага рна, 2002), А.Фінскі («Дзеці, абпаленыя вайной» — фрагмент мемар.
    Да арт. Круглая скулыітура.
    Д. Краўчанка. Характаррр. 2006.
    572
    КРУГЛЯНСКІ
    комплексу, «Дзецямахвярам вялікай Айчыннай вайны», в. Красны Бераг Жлобінскага рна, 2006, «Вячэрні блюз», г. Пекін, 2002) і інш.
    Д.А.Краўчанка.
    КРЎГЛІК, вартавая вежа 8граннай у плане формы. На тэр. Беларусі вядома з 14 ст. як збудаванне ў сістэме замкавых фартыфікацый. К. побач з квадратнымі ў плане баявымі вежамі ўмацоўвалі абарончыя сцены Ніжняга («Мяшчанскі К.», «Святадухаўскі К.») і Верхняга («Шарамеццеў К.», «Бабарыкін К.») замкаў у Віцебску (не захаваліся). У 2007 рэканструяваны адзін з элементаў Ніжняга замка, Святадухаўскі К. (архіт. РЛядзенка, дызайнер А.Вышка), планіровачнае вырашэнне якога вызначыла інтэрпрэтацыя сярэдневяковых матываў. Сучасны Святадухаўскі К. 5ярусны, мае квадратную ў плане форму памерамі 9,2 х 9,2 м, выш. 27 м. У вежы размешчана выставачная зала «Духаўскі круглік» — філіял цэнтра культуры «Віцебск», дзейнічаюць экспазіцыі, прысвечаныя гіст. архітэктуры Віцебска і міжнар. фестывалю мастацтва «Славянскі базар у Віцебску», на верхнім ярусе арганізавана аглядная пляцоўка. Ю.Ю.Захарына.
    КРЎГЛІЦА, вёска ў Чашніцкім рне. За 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі, 19 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша— Лепель, 111 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Чашнікамі. Цэнтр Кругліцкага с/с. 108 гаспадарак, 260 ж. (2012).
    3 20.8.1924 вёска ў Лазукаўскім с/с Чашніцкага рна Віцебскай (да 26.7.1930), з 21.6.1935 Лепельскай акруг. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1940 — 52 двары, 297 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Бешанковіцкім, з 6.1.1965 зноў у Чашніцкім рнах. У 1976 — 47 гаспадарак, 172 ж. 3 22.4.1980 цэнтр сельсавета. У 1996 — 110 гаспадарак, 326 ж.
    У 2012 філіял Чашніцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бка.
    Пасяджэнне клуба «Сустрэчы» ў Круглянскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
    ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    КРУГЛОЎ Анатоль Агапеевіч (н. 4.3.1932, в. Курганава Смаленскай вобл., Расія), беларускі філосаф. Др філас. навук (1992), праф. (1994). Чл.кар. Акадэміі адукацыі Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1958), з 1968 выкладае ў ім. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі рэлігіі, развіцця атэістычнай думкі ў Беларусі, адносін паміж дзяржавай і царквой, свабоды веравызнання і сумлення. Аўтар манаграфій «Развіццё атэізму ў Беларусі (1917—1987 гг.)» (1989), «Гісторыя і тэорыя релігіі і свабодалюбства» (1998), падручнікаў для сярэдніх спец. устаноў і ВНУ.
    Тв.: Мы й релйгяя. Мйнск, 1984; Свобода совестй. Мйнск, 1986; Неокульты: «Новые релйгйй» века. 4е йзд. Мйнск, 2002 (у суаўт.), Релйговеденйе. 2е йзд. Мйнск, 2011.
    КРУГЛЯНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. у пач. 1938 у г.п. Круглае. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Круглянскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 41 925 экз., з іх 260 — электронныя, каля 3000 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: ідэалагічнае, прававое выхаванне чытачоў, пра
    паганда здаровага ладу жыцця, экалагічнае, духоўнамаральнае, эстэтычнае, сямейнае выхаванне, праца з моладдзю, дапамога ў прафарыентацыі навучэнцаў. Вял. ўвага надаецца краязнаўчай працы. Выдадзены паказальнікі: бібліяграфічны «Круглянскі раён: дарогамі стагоддзяў», біябібліяграфічны «Літаратурныя галасы Кругляншчыны». Праводзяцца семінары, семінарыпрактыкумы, круглыя сталы, майстаркласы. Пры бцы функцыянуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, інфармацыйнаідэалагічны цэнтр «Дзяржава. Грамадства. Ідэалогія». Працуюць клубы па інтарэсах: «Сустрэчы» для пажылых людзей, «У дзевяці муз» для моладзі. Бка штогод арганізуе і праводзіць раённае свята «Купалле». Прымае актыўны ўдзел у раённым свяце «Дажынкі», паказвае сваё падвор’е «Духоўная жытніца».
    КРУГЛЯНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ВЕРАСНЯНКА». Створаны ў 1991 у г.п. Круглае пры раённым Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.С.Галыгіна. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песеннай культуры, бел. традыцый і абрадаў.
    573
    КРУГЛЯНСКІ
    Удзельнікі Круглянскага народнага ансамбля народнай песні «Вераснянка».
    У рэпертуары песні нар. бел. «На нова лета», «Ой, думаю я», «Мяцеліца», «Каваль», «Ішла Купала сялом, сялом», «А ў полі дуб зялёны», «Кружком, дзевачкі, кружком», «Гогого, каза», «Чубарыкічубчыкі», «Ехаў кум у сваты», «Цячэ рэчанька», укр. «Рэдзька», аўтарскія «На Паклоннай гары цішыня» І.Няфёдава, «Тры бярозы» Л.Галыгінай і інш. Сярод праграм: «Звініць Пакроўскі KipMam», «Ходзіць Купала сялом», «Каляда, калядзіца — добрая маладзіца», «А мы масленку дажыдалі», «Пяе душа народная», «Мы вітаем вас, добрыя людзі» і інш. Калектьгў — дыпламант Нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2012), фестывалю «Алек
    сандрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2010—12), абл. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2009), аглядуконкурсу «Творчасць, якая ідзе ад сэрца» (г.п. Круглае, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Шклоў, 2000; г. Бабруйск, 2006; г. Горкі, 2012) і інш. Л.С. Галыгіна.
    КРУГЛЯНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «БАТЛЁЙКА». Створаны ў 1990 у г.п. Круглае пры раённым Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.Г.Бараноўскі. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 22 да 60 гадоў. Асн. мэты
    дзейнасці — развіццё муз. культуры, вывучэнне і выкананне лепшых твораў, папулярызацыя бел. і сусв. муз. мастацтва. У рэпертуары бел., рус. муз. творы, песні бел. аўтараў: «Канцэртны вальс» У.Канавалава, «Месяцовая серэнада» Г.Мілера, «Залатая восень» і «Беларускі сувенір» Я.Глебава, «Зямля мая» Л.Захлеўнага, «Вясёлыя гадзіннікі» А.Шалаева, «Гумарэска» А.Пятрова, «Травы дзяцінства» Ю.Семянякі, «Працяжная» Д.Каменскага, «Вераніка» І.Лучанка, «Старое банджа» С.Качаліна і інш. Сярод канцэртных праграм: «Мелодыі зямлі», «Мы вам нясём цяпло душы», «I музыка гучыць», «Восеньскія сустрэчы» і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядконкурсу «Творчасць, якая ідзе ад сэрца» (г.п. Круглае, 2010), раён. фестывалю нар. творчасці «Мая Кругляншчына» (2011), раённых мерапрыемстваў і інш.
    А.Г.Бараноўскі.
    КРУГЛЯНСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КРЫНІЧАНЬКА». Створаны ў 1998 у г.п. Круглае пры раённым Доме культуры. У 2010 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.М.Блізнякова. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 58 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё бел. нац. культуры, захаванне яе асаблівасцей, заснаванне і папулярызацыя
    Удзельнікі Круглянскага народнага аясамбля народных інструментаў «Батлейка».
    574
    КРУГЛЯНСКІ
    сусв. маст. культуры. У рэпертуары песні бел. нар. «У вішнёвым садочку», «За зялёным гаем», «Кіну кужаль на паліцу», «Што ж ты, дзеўка, робіш?», «За зялёным гаем», «Рэкрут», аўтарскія «Беларусь — мой заранкавы край» А.Шыдлоўскага, «Бульба, бульбачка» Л.Шурмана, «Закахаўся хлопец» Д.Магдалёва, «ВасяВасілёк» А.Бутаева, «Ціктак, ходзікі» А.Грышына, абрады «Масленіца», «Купалле», «Пакроў», «Радзіны» і інш. Сярод канцэртных праграм: «3 песняй па жыцці», «Вам у песнях любоў мы нясём», «Квітней мой родны край» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс стабільнага развіцця дзяржавы» (г. Магілёў 2012), рэсп. свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2010—13), абл. аглядуконкурсу фалькл.этнаграф. калектываў (г. Магілёў), свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, абодва 2011), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012) і інш.
    Г. М.Блізнякова.
    КРУГЛЯНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г.п. Круглае. У складзе раёна 144 сельскія нас. пункты, 5 сельсаветаў: Комсеніцкі, Круглянскі, Ляснянскі, Філатаўскі, Цяцерынскі. Пл. тэр. 0,9 тыс. км2, лясы займаюць 26 %. Нас. 15 345 чал. (2012). Жывуць беларусы (94,5%), рускія (4,1%), украінцы (0,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Патэр. раёна праходзяць аўтадарогі на Магілёў, Талачын, Шклоў, Бялынічы.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 8.7.1931 К.р. скасаваны, яго тэр. перададзена Бялыніцкаму, Талачынскаму і Шклоўскаму рнам. 12.2.1935 адноўлены, падзелены на 13 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 8.7.1941 да 28.6.1944 К.р. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Круглым і раёне 3379 чал. Дзейніча
    Удзельнікі Круглянскага народнага вакальнага ансамбля «Крынічанька».
    лі антыфаш. падполле (з ліп. 1941 да снеж. 1943), падп. райкамы КП(б)Б (13.3.194329.6.1944) і ЛКСМБ (23.3.1943—29.6.1944), партыз. брыгады 8я Круглянская, «Чэкіст», партыз. фарміраванні Круглянскай н Шклоўскай ваен.аператыўных груп. Выдавалася падп. газ. «Партнзанскмй путь». Вызвалены войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 16.7.1954 скасаваны 3 сельсаветы, a 16.9.1959 і сам раён скасаваны, яго тэр. перададзена Бялыніцкаму рну. 30.7.1966 утвораны зноў, уключаў в. Круглае і 7 сельсаветаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, лясной прамсці. У раёне (2012) школы: 3 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, вучэбнапед. комплексы: 2 — пачатковая школа—сад, 8 — сярэдняя школа—сад, 6 дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць 7 дамоў культуры, 6 клубаў, Клуб культ.сац. паслуг, 2 цэнтры культуры, 15 бк, бібліятэкаклуб, музей, аўтаклуб. У сістэме аховы здароўяраёна бальніца, 5 амбулаторый, 6 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 17 спарт. залаў, спарт. ядро, 34 пляцоўкі, 12 спарт.аздараўленчых збудаванняў, футбольнае поле. Выдаецца раённая газ. «Сельскае жыццё». Дзейнічае 6 рэліг. абшчын (2 пра
    васлаўныя, каталіцкая, 3 пратэстанцкія). Археал. помнікі: селішча (в. Варгуццева), курганныя могільнікі (вёскі Арава, Варгуццева, Шупяні), гарадзішча (каля в. Прычані 1). Помнікі архітэктуры — Пакроўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Дудаковічы.У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; магіла рус. мастака М.В.Неўрава (в. Лыскаўшчына), удзельніка барацьбы сербскага народа супраць турэцкай няволі генераллейтэнанта М.Р.Чарняева (в. Тубышкі); помнікі ў гонар падпольшчыкаў і землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У в. Варгуццева нарадзіўся бел. гісторык і кнігавыдавец І.П.Хаўратовіч (н. ў 1929), у в. Зелянькова — бел. крытык і літаратуразнаўца В.Е.Бурносаў (191484).
    КРУГЛЯНСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1990 у г.п. Круглае, адкрыты для наведвальнікаў у 1994. Агульная пл. памяшканняў 314,7 м2, у т.л. экспазіцыйная 175 м2, выставачнай залы 48,9 м2. Асн. фонд — 7837 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2341 адзінка (2013). Усе экспанаты размешчаны ў 6 залах. Най