• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    на стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) звыш 62 тыс. экз., каля 5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу насельніцтва і інш. 3 2004 дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі. Пры бцы працуюць клубы «Вытокі» (1990), «Кнігачэй» (2003). Сярод бібліятэчных праграм: «Увойдзем у гэты свет разам», «Зямля, дзе пачаўся твой лёс», «Моладзь і кніга». Выдае серыі «Знакамітыя землякі», «Пісьменнікіюбіляры», «Даследчыкі малой Радзімы», «Парады маркетолага» і інш.
    Н. М. Купрыянава.
    КРЎПСКІ КЛУБ САМАДЗЁЙНЫХ М.АЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ «ТАЛЕНТЫ КРЎПШЧЫНЫ». Створаны ў 1992 ў г.п. Крупкі пры аддзеле культуры райвыканкама, з 2006 працуе пры раённым Доме рамёстваў. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Т.Я.Белая (з 1992), А.А.Белая (з 2003), В.В.Баяркіна (з 2005), Т.В.Ляўша (з 2012). У складзе клуба 29 чал. ва ўзросце ад 23 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, развіццё і папулярызацыя рамёстваў Крупшчыны. Сярод работ творы жывапісу, вырабы з бісеру, пап’емашэ, выцінанкі і інш. Калек
    тыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005; г. Маладзечна, 2011), святконкурсаў рэгіянальных: майстроў па ткацтве паясоў і вышыўцы (г. Узда, 2011), «Саламяны павук» (г.п. Івянец Валожынскага рна, 2011), абл. «Беларуская лялька» (г. Слуцк, 2010), майстроў саломапляцення «Саламяныя дзівосы» (г. Нясвіж, 2012), фестывалю нар. рамёстваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013). Г.А.Фатыхава.
    КРЎПСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ нарОднай пёсні «жывёца». Створаны ў 1996 у г.п. Крупкі пры раённым Доме культуры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік М.М.Яўсявіцкая. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 27 да 46 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. музыкі і песні. У рэпертуары бел. нар. песні, творы сучасных кампазітараў «А мы ў полі працавалі», «На Купала на Івана», «А дзевачка дай з поля ішла», «Беларусь мая» Г.Квача, «Беларусь — імя святое» І.Казловай, «Сёння ў нас дажынкі» М.Алешкі і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: Нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2013), абл. нар. рамёстваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2011), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна
    Удзельніцы Крупскага народнага ансамблю народнай песні «Жывіца».
    Горка, 2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011).
    Г.А. Фатыхава.
    КРЎПСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ нарОднай пёсні «крупчанКА». Створаны ў 1970 у пас. Крупскі Крупскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: А.І.Сманцар (з 1970), І.І.Махмудава (з 2002), І.Я. Ганц (з 2007). У складзе ансамбля 17 чал. ва ўзросце ад 14 да 63 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел. нар. песні: «Як на Івана», «Сівы конь бяжыць», «Сізапаванька», «Ночка», абрады «Дажынкі», «Зажынкі», «Вяселле». Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Сонечны горад» (г. Сонечнагорск, Расія, 2011), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2001, 2002, 2004, 2006, 2009, 2011), фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, 2012), рамёстваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005; г. Маладзечна, 2011). Г.А. Фатыхава.
    КРЎПСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Мінскай вобл. Цэнтр — г.п. Крупкі. У складзе раёна гар. пасёлкі Бобр і Халопенічы, 231 сельскі
    582
    КРУПСКІ
    нас. пункт, 7 сельсаветаў: Акцябрскі, Бобрскі, Ігрушкаўскі, Крупскі, Ухвальскі, Халопеніцкі, Хацюхоўскі. Пл. тэр. 2,1 тыс. км2, лясы займаюць 42 %. Нас. 24 545 чал. (2012). Жывуць беларусы (92,9%), рускія (5,1%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,1%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Масква, аўтадарогі на Барысаў, Оршу, Чашнікі, Беразіно.
    Раён утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 3 9.6.1927 у Мінскай, з 18.6.1927 да 26.7.1930 у Аршанскай акругах. 8.7.1931 да раёна далучаны 5 сельсаветаў скасаваных Чарэйскага, 5 — Халопеніцкага рнаў. 12.2.1935 перададзена 8 сельсаветаў зноў утворанаму Халопеніцкаму рну. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К.р. акупіраваны нямфаш. захопнікамі, якія загубілі ў Крупках і раёне каля 3,5 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Маладзілава (не адрадзілася), Сомры і Узнаж. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (10.5.19431.7.1944) і ЛКСМБ (30.11.19421.7.1944), партыз. брыгады 1я Клічаўская, 1я Смаленская, 3, 5, 8я Круглянскія, М.П.Гудкова, імя Кірава, імя Панамарэнкі, 2я Бел. імя Панамарэнкі, Лёзненская, партыз. атрады 8ы, 24ы, 28, 30, 252, 257ы, 258ы,
    Да арт. Крупскі раённы гісторыкакраязнаўчы музей. Алея Славы Герояў.
    «Слаўны», «Трэція», А.Я.Васілеўскага, «Артур», І.А.Яраша. Выдавалася падп. газ. «Партнзанскнй путь». К.р. вызвалены воінамі 3га Бел. фронту ў ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944. 16.7.1954 скасаваны 2 сельсаветы. 20.1.1960 далучаны г.п. Халопенічы і 4 сельсаветы скасаванага Халопеніцкага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, харчовай прамсці. У раёне (2012) гімназія, 2 дзіцячыя яслісады, вучэбнапед. комплексы: 2 — сярэдняя школа— яслісад, 1 — пачатковая школа—сад, 4 — сярэдняя школа—сад, школы: 2 пачатковыя, 7 сярэдніх, мастацтваў, муз., ДЮСШ, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання 1 рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства дзяцей 1 моладзі, сац.пед., міжшкольны вучэбнавытв. камбінат прац. навучання 1 прафес. арыентацыі. Працуюць 3 Дамы культуры, 8 клубаў, цэнтры: вольнага часу, культуры і вольнага часу, культуры, культ.адукац., Дом рамёстваў 19 бк, 15 бібліятэкклубаў, музей. У сістэме аховы здароўя бальніца, паліклініка, 6 амбулаторый, 23 ФАПы, 9 аптэк, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 4 спарт. аздараўленчыя комплексы. Выдаецца раённая газ. «Крупскі веснік». Дзейнічаюць 14 рэліг. абшчын: 6 права
    слаўных, каталіцкая, 7 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі (9—13 ст.) каля вёсак Асінаўка, Выдрыца, Дубы, Дудзінка, пас. Лянок, гарадзішчы ранняга жалезнага веку каля вёсак Вялікае Горадна, Кіявец, Клішына, Пліса. Помнікі архітэктуры: сядзібны дом (канец 19 ст.) у в. Язбы, Праабражэнская царква (1822) у в. Грыцкавічы, жылы корпус б. кляштара дамініканцаў (1798) і Успенская царква (1863) у г.п. Халопенічы, царква Раства Багародзіцы ў в. Худаўцы (1894), царква (19 ст.) у в. Калодніца. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У г. Крупкі нарадзіўся бел. паэт М.Калачынскі (1917—90), у г.п. Халопенічы — бел. этнограф і фалькларыст А.Я.Багдановіч (1862— 1940), пісьменнік В.Грышановіч (н. ў 1947), бел. мовазнаўца Н.С.Еўчык (н. ў 1949), у в. Чарняўка — яўр. паэт Г.М.Камянецкі (1895—1957), у в. Шамкі — бел. гісторык Р.М.Трухноў (1908—86), у в. Мачулішча — бел. пісьменнік В.Зуёнак (н. ў 1935), у в. Шынкі — бел. паэт П.Макарэвіч (н. ў 1938), у в. Купленка — бел. паэт і журналіст В.Макарэвіч (н. ў 1939), у в. Белае — двойчы Герой Сав. Саюза касманаўт У.В.Кавалёнак (н. ў 1942), у в. Ігрушка — бел. мастацтвазнавец Г.А.Фатыхава (н. ў 1946), у в. Навахросты — бел. кампазітар А.Р.Навахрост (н. ў 1951), у в. Баравыя — бел. жывапісец А.П.Ксяндзоў (н. ў 1954), у в. Язбы — бел. паэт і празаік, публіцыст З.Марозаў (н. ў 1954).
    КРЎПСКІ РАЁННЫ ГІСТбРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1995 у г. Крупкі, з 2004 размяшчаецца ў новым будынку. Агульная пл. памяшканняў 206,47 м2, у т.л. экспазіцый — 172,44 м2. Асн. фонд — 6820 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2188 адзінак (2013). Mae 5 экспазіцыйных (экалагічная, археал., этнаграф., ваен., сучасная) і выставачную залы. У фондах захоўваюцца 34 калекцыі, найбольш каштоўныя з іх «Баністыка» і стараж. абразоў.
    583
    КРУПСКІ
    Да арт. Крупскі раённы гісторыкакраязнаўчы музей.
    Стэнд, прысвечаны лётчыкукасманаўту У.В.Кавалёнку.
    Выклікае цікавасць частка скарбу з калекцыі «Археалогія», складзеная з бранзалетаў 5—7 ст., пранізак з галаўнога ўбору — вайнагі 6—7 ст. Калекцыя «Жывапіс» прадстаўлена творамі прафес. мастакоў — Б.Аракчэева, А.Ксяндзова, В.Барабанцава і інш. У музеі захоўваюцца дакументы, асабістыя рэчы ганаровых грамадзян Крупскага рна (двойчы Героя Сав. Саюза, лётчыкакасманаўта У.В.Кавалёнка, Героя Сав. Саюза М.Я.Зайцава, шасціразовай чэмпіёнкі свету і двухразовай чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў К.А.КарстэнХадатовіч, бел. мастацтвазнаўца, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Г.А.Фатыхавай), а таксама матэрыялы пра іх. У 2010 на тэр.
    музея адкрыта Алея Славы Герояў. Штогод праводзяцца персанальныя выстаўкі чл. Бел. саюза мастакоў, у т.л. дынастыі Аракчэевых, Э.Астаф’ева, В.Барабанцава, Л.Гурбо, А.Ксяндзова, М.Мішчанкі, Э.Рымаровіча, У.Уродніча, С.Федарэнкі; самадзейных мастакоў Крупшчыны: С.Варламава, А.Міхеева, С.Навасардзяна, С.Пыжыкава, У.Салаўя і інш. Для дашкольных устаноў распрацавана музейнаадукац. праграма «Мой родны кут». Музей падтрымлівае сувязь з Міжнар. цэнтрам Рэрыхаў. Дзейнічае маст. галерэя (з 2012 філіял музея). Г.А.Фатыхава.
    КРЎПСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1998 у г. Круп
    кі на базе аб’яднання гар. Дома культуры і раённага метадычнага цэнтра. Агульная пл. памяшканняў 1278 м2. Дзейнічаюць 12 гурткоў і калектываў, у т.л. 1 са званнем «народны» (ансамбль нар. песні «Жывіца»), Творчыя аб’яднанні Цэнтра культуры ўдзельнічаюць у юбілеях с.г. і прам. аргцый, розных святочных мерапрыемствах, сярод якіх Дзень культуры Беларусі ў Расіі (г. Сонечнагорск Маскоўскай вобл., Расія, 2006), і фестывалях, у т.л. міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008), нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 1998), рэсп. фестывалькірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. эстр. песні «Вясновыя рытмы» (г. Дзяржынск, 2007), і нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2007,2012). А.А.Дамаронак.
    КРЎПСКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ фальклОрны ансамбль «крупЧАНЯТЫ». Створаны ў 2000 у пас. Крупскі Крупскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «узорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: І.І.Махмудава (з 2002), Г.А.Клімковіч (з 2005). У складзе ансамбля 25 чал. ваўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё фалькл. традыцый рэгіёна. У рэпертуары пастаноўкі абрадаў «Дажынкі», «Гуканне вясны»,
    Да арт. Крупскіраённы Цэнтр культуры: 1 — народны ансамбль народнай песні «Жыеіца»; 2 — дзіцячы вакальны гурток «Расінка».
    584
    КРЫВАБЛОЦКАЯ
    Удзельнікі Крупскага ўзорнага дзіцячага фальклорнага ансамбля « Крупчаняты».
    «Зажынкі», «Каляды». Калектыў — удзельнік фестываляў: нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2011), абл. вясковай культуры «Жыве мая вёска» (Мінск, 2007), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка,