Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ае княства, насельніцтва якога названа К. ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162. Назва «крывіцкія землі» захоўвала
ся ў асобных выпадках за тэр. Паўн. Беларусі да 1й чвэрці 14 ст. У латышскай мове тэрмінам К. называюць усх. славян. Ад этноніма К., як мяркуецца, паходзяць назвы вёсак у Зэльвенскім, Іўеўскім, Салігорскім, Глыбоцкім, Пінскім, Докшыцкім, Ашмянскім, Мядзельскім, Смаргонскім і інш. раёнах Беларусі.
Літ.: Седов В.В. Длннные курганы крнвнчей. М., 1974; Я го ж. Восточные славяне в VI—ХПІ вв. М., 1982; Я го ж. Славяне: нсторнкоархеол. нсслед. М., 2002; Штыхаў Г.В. Крывічы. Мінск, 1992. Г.В.Штыхаў.
КРЫВІЧЫ, гар. пасёлак у Мядзельскім рне, на р. Сэрвач (упадае ў Вілейскае вадасховішча). За 39 км на ПдУ ад г. Мядзел, 3 км ад чыг. ст. Крывічы на лініі Маладзечна—Полацк, 139 км ад Мінска. Цэнтр Крывіцкага с/с. 528 гаспадарак, 1243 ж. (2012).
Вядомы з 15 ст. У 1567 сяло, уладанне Кішкаў. У 1770 у К. пасяліліся манахі ордэна трынітарыяў, якія засн. тут кляштар. У 1776 мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1800 уладанне І.Ходзькі, 228 ж. У 1897 цэнтр воласці, 106 двароў, 719 ж. У канцы 19 ст. царква, касцёл, капліца, сінагога, 3 крамы, 3 заезныя дамы, хлебазапасны магазін, царк.прыходская школа, нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага павета Віленскага ваяв. 3 ліст.1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Крывіцкага рна Вілейскай, з 20.9.1944 Маладзечанскай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 28.4.1942 спалілі жывымі 470 чал., 13.9.1942 расстралялі 130 чал. 3 28.6.1958 rap. пасёлак, цэнтр пасялковага Савета. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. 3 25.12.1962 у Мядзельскім рне. У 1997 — 612 гаспадарак, 1932 ж. 3 30.10.2009 цэнтр сельсавета.
590
КРЫВОШЫН
Рассяленне крывічоўу 8—10 cm.
КРЫВІЧЫ
полацкіх
саўшчі
Вілкавішкіс
Воранава
Аўгустаў
Наваг
Шчучыно
оДзятлаЕ
Краснаполле
Кармао
ОСлонім
'Сураж
Рагачоў
ОКлецк
'Слуцк
Очачэрск
Глуск
Клінцы
Івацэвічы0
Ганцавічы
.ВеткаУ
Светлагорск
ізыбкаў
Рэчыца
ЖыткавКы
Лунінец
Петрыкаў
Калінкавічы
Іванава
Мазыро
Гародня
Хойнікі
Іаларь^а'
° Столін
Брагін
Чарнігаў
КаменьКашырскі
Сосніца о
Оўруч
Сарны
Рассяленне крывічоў у 8—10 ст.
j оАстраве
/ Скаргонь
Л ° /
сАшмяны '
Ельск Нароўля
Маштаб 1:4 500 000
Граніца Рэспублікі, Беларусь
Месцы знаходак археалагічных помнікаў крывічоў
о ■ Гарадзішчы /
оф Селішчы /
огх Курганныя могільнікі /\
о. Драпчын
Кобрын . °
Гомель® „ о Добруш
Нясвіж / q Капыль
Бераставіцаэ Ваўкавыск Беласток Ч п ° СвЫч°
ВІЛЬНЮС
ОАлітус
Нр^ БярозаО
<янец
У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, спец. прафес.тэхн. вучылішча закрытага тыпу, муз. школа, Дом культуры, Цэнтр народных рамёстваў, 2 бкі, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, Дом быту, 6 магазінаў, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, 2 магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — касцёл Св. апостала Андрэя (18 ст.), Троіцкая царква (1887).
КРЫВбЕ СЯЛО, вёска ў Шумілінскім рне, каля р. Зах. Дзвіна. За 28 км на ПдЗ ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна на лініі Віцебск—Полацк, 64 км ад Віцебска, аўтадарогай звяза
на з Шумілінам. Цэнтр Каўлякоўскага с/с. 128 гаспадарак, 325 ж. (2013).
3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Бешанковіцкага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 ў Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К.С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1990 у Шумілінскім рне. У 1998 — 134 гаспадаркі, 382 ж., у 2010 — 116 гаспадарак, 317 ж.
У 2012 дзіцячы сад, клуб, бка, 3 магазіны, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк».
КРЫВбШЫН, вёска ў Ляхавіцкім рне, на р. Ліпнянка. За 21 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лі
ніі Баранавічы—Лунінец, 216 км ад Брэста, каля аўтадарогі Івацэвічы— Ляхавічы. Цэнтр Крывошынскага с/с. 258 гаспадарак, 594 ж. (2012).
У 17 ст. сяло ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. У 1772 перададзены падскарбію ВКЛ А.Тызенгаўзу, потым належаў Патоцкім. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1802 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1842 мястэчка. У 1886 цэнтр воласці, 18 двароў 290 ж., царква. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ляхавіцкім рне
591
КРЫВОШЫНСКАЯ
Баранавіцкай вобл. 312.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1970 — 1544 ж., у 1998 — 338 гаспадарак,782 ж.
У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, псіхіятрычная бальніца, аптэка, 2 магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла axBap фашызму. Курган Памяці ў гонар паўстанцаў, якія загінулі ў 1863. Мемар. знак Я.Чачоту каля К. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1740). Археал. помнікі — 2 курганы.
КРЫВОШЫНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў в. Крывошын Ляхавіцкага рна. Храм пабудаваны каля 1740 як касцёл ордэна езуітаў, перабудаваны ў 1863 пад Пакроўскую царкву. Мураваная 2вежавая 3нефавая базіліка з паўкруглай апсідай і невял. сакрысціяй з паўд. боку. Рэканструкцыя касцёла пад царкву надала архітэктуры будынка рэтраспектыўнарус. стылявы характар. Над цэнтр. нефам на
Крывошынская Пакроўская царква.
2ступеньчатым квадратным у плане пастаменце ўзведзены 12гранны барабан з купалам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Над гал. фасадам надбудавана 8гранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Гал. фасад фланкіруюць дзве 2ярусныя вежы, дэкарыраваныя трохвугольнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленні фасадаў выкарыстаны дэкар. элементы стараж.рус. дойлідства: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя паясы, гіркі. У інтэр’еры зберагліся першапачатковыя манумент. формы барочнага храма. Цэнтр. і меншыя бакавыя нефы, размежаваныя 8 слупамі, перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі на падпружных арках скляпеннямі. Пры ўваходзе на 2 слупах галерэя хораў. Сцены аздоблены вязкай пілястрай, прафіляванымі цягамі, лепкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КРЫВЬІЯ ВЕЧАРЬІ, назва калядных вечароў, звязаных са смехавой традыцыяй бел. культуры. Асн. правіла К.в. — усё рабілася наадварот з
мэтай павышэння камізму, гратэску, стварэння нерэальных жыццёвых сітуацый. Гаварылі, што «на Каляды ўсё не так ідзе», «кожны навыварат вышывае». Гэта азначала, што кожны імкнуўся ўсё рабіць «шыварат навыварат». Так патрабавалатрадыцыя. Яна ж прадугледжвала пакаранне для людзей, якія яе не прытрымліваліся: «той, хто ў нечым правінаваціўся на крывыя вечары перад іншымі, абавязкова скрывее сам і скрывяцца ўсе яго родныя ды блізкія». Баяліся, што К.в. могуць паўплываць на плоднасць і вядзенне хатняй жывёлы: «табе жывёла скрывіцца і парода звядзецца». Наладжваліся працяглыя ігрышчы з паказамі нар. драмы, песнямі, гульнямі. Гал. чынам стараліся развесяліць дзяцей, перадаць ім традыцыю. Для К.в. характэрна карнавальнае пераапрананне ў розных традыц. персанажаў: казу, мядзведзя, каваля, бусла, механошу, цыгана. На Паазер’і К.в. асацыіраваліся з Жаніцьбай Цярэшкі, падчас якой нават «перакручваліся» ў танцы («Лявоніха»), даганялі сваіх «дзядкоў» і «бабулек», паказвалі працэс «уваскрашэння» жывёлы і людзей.
А.М.Ненадавец.
КРЫВЯНКА, крупянка, Karn а н к а, мучанка, крывяная каўбаса ў беларусаў. У свежую свіную кроў дадаюць адвараныя крупы (даўней — грэцкія, ячныя, у наш час — таксама і рысавыя), тлушч, скваркі, прыправы. Усё перамешваюць, кладуць (наліваюць) у тоўстыя KimKi, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам крупы сыплюць у кроў сырымі. У Пухавіцкім, Жыткавіцкім рнах у К. дадаюць дробна пасечаныя вантробы. Замест круп у К. часам кладуць муку (Жабінкаўскі, Бярозаўскі, Жыткавіцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі рны) ці драную бульбу. У Беларусі вядома паўсюдна.
КРЬІГА, традьшыйная прылада для лоўлі рыбы ў неглыбокіх зарослых месцах. Складалася з двух палазоў і шаста («дзеда»), да якіх прымацоў
592
КРЫЖ
Крыга.
валася сетка з тоўстых нітак або рэдка вытканае палатно. Канцамі палазы злучаліся з шастом так, што маглі ўтварьшь любы вугал. Рыбу лавілі ўтрох: двое, трымаючы К. за сагнутыя канцы палазоў, цягнулі яе, a трэці пры дапамозе «дзеда» прыціскаў палазы да дна. Каб праверыць улоў, палазы зводзілі і прыпаднімалі К. над вадою. Была пашырана па ўсёй Беларусі. У наш час сустракаецца рэдка.
«КРЫГАЛбМ», літаратурнамастацкі часопіс. Выдадзены ў лют. 1935 у Вільні на бел. мове. Выйшаў 1 нумар. Рэд.выдавец Ю.Кіпель. Змясціў матэрыялы пра грамадскае і літ. жыццё Зах. Беларусі. Апублікаваў інфармацыю пра 1ы Усесаюзны з’езд сав. пісьменнікаў, вершы М.Танка і інш. Меў рубрыку «Культурная хроніка». Уладамі Польшчы часопіс канфіскаваны, далейшае выданне забаронена.
КРЫЖ, геральдычны, сімвалічны і дэкаратыўны знак (звычайна 2 перакрыжаваныя прамыя), вядомы з першабытнай эпохі ў культурах розных народаў свету. Найчасцей лічыўся сімвалам вышэйшых сакральных каштоўнасцей. У міфалогіі К. падкрэсліваў ідэю цэнтра і асн. кірункаў, якія ідуць ад цэнтра. На думку многіх даследчыкаў, К. сімвалізаваў духоўныя аспекты: узыходжанне духа, імкненне да Бога і вечнасці. 3 першабытных часоў К. выступаў як геаметрызаваны варыянт сусветнага дрэва, звязаны таксама з сімволікай сонца і агню (салярны знак), часта — як мадэль чалавека і антрапа
морфнага божышча. У спалучэнні з колам лічыўся знакам злучэння мужчынскага і жаночага пачаткаў. К. на шары — вярхоўная ўлада, перамога духоўнага. У хрысціянстве К. лічыцца сакральным сімвалам, бо на ім, паводле Евангелля, быў распяты Ісус Хрыстос. Найб. пашыранымі формамі хрысціянскага К. з’яўляюцца: 4канцовы (разнавіднасці: грэчаскі К. — вертыкальны брус і перакладзіна аднолькавыя, і лацінскі — вертыкальны брус даўжэйшы за гарызантальны), Тпадобны, андрэеўскі