• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     (2 брусы складзеныя як дыяганалі), 6канцовы рускі праваслаўны (з 2 перакладзінамі, верхняя гарызантальная даўжэйшая, ніжняя дыяганальная), латарынгскі (з 2 гарызантальнымі перакладзінамі, верхняя карацейшая), 8канцовы (у форме латарынгскага К. з кароткай перакладзінай унізе, дыяганальнай або гарызантальнай). Два апошнія К. даследчыкі называюць «патрыяршымі». Форма К. мае практычнае значэнне для хрысціянскіх канфесій: католікі і пратэстанты карыстаюцца выключна 4канцовым К., праваслаўныя — 6 і 8канцовым розных варыянтаў, стараверы прызнаюць толькі 8канцовы К.
    У геральдыцы налічваецца больш за 200 разнавіднасцей К., якія выступаюць у якасці гербавых фігур. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай К. былі састаўнымі часткамі гарадскіх гербаў Гродна, Крычава, Лепеля, Ліпнішак, Любчы, Оршы, Ружан, Слоніма, Цырына, а таксама шэрагу шляхецкіх гербаў («Бойча», «Бродзіц», «Касцеша», «Лада», «Ліс», «Любіч», «Пілява», «Сыракомля», «Тарнава», «Ястрэмбец» і інш.). На шчыце конніка з герба ВКЛ «Пагоня» змешчаны К. з 2 гарызантальнымі перакладзінамі, які адносіцца да 6канцовых, ці 6вугольных. На большасці першых выяў «Пагоні» К. на шчыце мае больш кароткую верхнюю перакладзіну, пазней — з перакладзінамі аднолькавай даўжыні. Пра паходжанне і семантыку К. на гербе «Пагоня» існуюць
    2 асн. пункты гледжання. Паводле адного з іх, К. мае хрысціянскае паходжанне. Шэраг геральдыстаў 19 — пач. 20 ст. К. «Пагоні» называюць «патрыяршым», або «дынастычным гербам Ягайлавічаў». Прыхільнікі інш. пункту гледжання лічаць, што К. «Пагоні» мае дахрысціянскае паходжанне і з’яўляецца салярным сімвалам. К. з гарызантальнымі перакладзінамі аднолькавай даўжыні яны называюць «К. Ярылы» (бог сонца ў стараж. славян).
    Літ.'. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск, 1989; Похлебкмн В.В. Словарь международной снмволнкн н эмблематмкн. 3е нзд. М., 2001; Фрайер С., Фергюсон Дж. Геральднка. Гербы — Сммволы — Фнгуры. 2е нзд. М., 2010. Э.М.Зайкоўскі.
    КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ, выдатны помнік старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва; рэліг. і духоўная святыня беларусаў. Створаны па заказе Ефрасінні Полацкай полацкім ювелірам Лазарам Богшам у 1161. Крыж драўляны, 6канцовы (даўж. 51 см), на пярэдняй і адварот
    Крыж Ефрасінні Полацкай. М.Кузьміч. 1997.
    593
    «КРЫЖАЧОК»
    най плоскасцях прымацаваны па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, арнаментальнымі кампазіцыямі, каштоўнымі камянямі. Размяшчэнне святых нагадвае іканапісную кампазіцыю пашыранага дэісуса: на верхніх канцах крыжа пагрудныя выявы Ісуса Хрыста, Іаана Хрысціцеля, Божай Маці; у цэнтры ніжняга сяродкрыжжа адлюстраваны 4 евангелісты, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе крыжа выявы св. Ефрасінні, Сафіі, Георгія (патронаў заказчыцы і яе бацькоў). На адвароце — айцоў царквы Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, а таксама апосталаў Пятра і Паўла, св. Дзмітрыя, Стафана і Панцеляймона. У сярэдзіне крыжа ў 5 квадратных падпісаных гнёздах захоўваліся рэліквіі — кавалачкі крыжа Гасподняга з кроплямі яго крыві, кавалачак каменя ад дамавіны Божай Маці, часцінкі мошчаў св. Стафана і Панцеляймона, кроў св. Дзмітрыя. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паведамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра і заказчыцы. Захоўваўся ў Полацку, у 1929—41 — у Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль бясследна знікў пач. Вял. Айч. вайны. У 1997 брэсцкі мастакювелір М.Кузьміч узнавіў крыж, які быў асвячоны і перададзены ў СпасаЕфрасіннеўскі манастыр у Полацку.
    Літ.: Довгялло Д.й. Крест Преподобной Евфроснннн, княжны полоцкой: (Нст. эскнз). Внтебск, 1895; Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны: Гісторыя Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Мінск, 1998; Асіноўскі С. Таямніца крыжа Ефрасінні Полацкай // Архівы і справаводства. 2006. № 1; Полацк. 1150. Мінск, 2012.
    «КРЫЖАЧбК», «К р ы ж ы к», «Крыж», беларускі традыцыйны арнаментальны шматфігурны і шматварыянтны танец (пераважна парнагуртавы) умеранага тэмпу з адметнай мелодыяй. Муз. памер 2/4, 12, ча
    сам 16тактавая структура, у асн. з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаванай лексікай. Меў 1 інш. назвы ў залежнасці ад прыпевак да танца («Паўлючок», «Антошка»). Існуе некалькі версій паходжання назвы танца: ад дзікай птушкі («крыжака»), якая сялілася на балотах (І.Хвораст); асн. прасторавага малюнка танца — «крыжа»; формы «кола» (карагода) паводле назвы аднатыпнага бел. танца «Кружачок» (С.Дрэчын). Для «К.» характэрна хуткая змена прасторавых малюнкаў (пераважна крыж, кола, у пазнейшым бытаванні — лініі). Асн. рухам з’яўляецца трохкрок з падскокам, у некаторых традыцыях танец будуецца на аднарытмічных кроках, блізкіх да сцелістага бегу, невял. прысяданнях. У парнай паставе выканаўцы злучаюць рукі крыжнакрыж перад сабой ці мяняюць іх (правыя над правым плячом дзяўчыны, левыя спераду). У абрадавых дзеях часта выконваецца «К.» тыпу «Мікіты» (імправізаваная форма) на пакладзеных крыжнакрыж на зямлю жэрдачках або прыладах працы (вілках, граблях і інш.) з пачарговым выкананнем танца 1 або 2 танцорамі, на т.зв. «крыжах». Адзін з аўтэнтычных варыянтаў «К.» на 2 пары (Лепельшчына) складаецца з шматразовых крыжаваных перабежак хлопцаў і дзяўчат, кружэння ў парах з падтрымкай «пад сагнутыя локці» то правымі, то левымі рукамі, руху па замкнёным коле супраць ходу і па ходзе сонца, прасоўвання па коле ў вальсавай паставе «полькай пераступаннямі» з адначасовым кружэннем вакол сваёй восі. Сярод рухаў часта выконваюцца «падэбаск», «махалачка з коўзкім прыстукам», «падбіўка». У 2м варыянце (Кобрыншчына) 4 чал. (хлопцы і дзяўчаты ці толькі дзяўчаты), злучыўшы накрыж левыя рукі, рухаюцца па коле трохкрокампрытупам і прыстукам супраць ходу сонца. Затым, змяніўшы рукі, тым жа ходам рухаюцца па сонцы. У пач. 1920х гг. К.Алексютовіч упершыню паставіў на сцэне «К.», які потым
    у розных версіях выконваўся ў бел. нац. балетах: «Князьвозера» В.Залатарова, «Салавей» М.Крошнера, «КанёкГарбунок» Ц.Пуні. Грунтуючыся на аўтэнтычных узорах, сцэн. варыянты «К.» стварылі Л.Алексютовіч, С.Грабеншчыкаў С.Дрэчын, А.Рыбальчанка, І.Хвораст і інш. (на 6, 8 і больш пар; для хору і 13 танцораў з «селязнем» і «вутачкамі»). Самабытную версію «К.», надаўшы яму акадэмічны стыль і ўзбагаціўшы лексіку танца новымі элементамі (адметны ход, павароты ў пары, кабрыёль), распрацаваў у пач. 1970х гг. балетмайстар М.Дудчанка (на аснове канцэпцыі І.Хвораста). Цяпер «К.» выконваецца аматарскімі калектывамі ў абрадах нар. календара (Каляды, Вялікдзень, Юр’я, Купалле) і падчас сямейнародавага цыкла (Вяселле, Хрэсьбіны).
    Літ.: Алексютовнч Л. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Чурко Ю. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мпнск, 1990; КозенкаМ. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004; Т. 4. Кн. 2. Брэсцкае Палессе. Мінск, 2009. М.А.Козенка.
    КРЫЖОВАКЎПАЛЬНЫ ХРАМ, тып архітэктурнай кампазіцыі хрысціянскага храма. Склаўся ў Візантыі і краінах хрысціянскага ўсходу ў 58 ст. у выніку сінтэзу базілікальнага і цэнтрычнага тыпаў храма. 3 9 ст. ў архітэктуры культавых будынкаў пашырылася крыжовакупальная сістэма, асабліва ў краінах праваслаўнага веравызнання. К.к.х. — прамавугольны аб’ём з 4 слупамі ў цэнтр. частцы, якія ствараюць падкупальную прастору (месамфалас). Разам з далучанымі да яе ячэйкамі фарміруецца дзевяціполле. У гэтым заключаецца сімвалічная сутнасць К.к.х.: 4 евангелісты, 9 ангельскіх чыноў. Ад падкупальнай прасторы разыходзяцца 4 галіны («рукавы») крыжа — ячэйкі, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі. У падкупальнай прасторы ў месцы пераходу квадрата ў ко
    594
    КРЫКАВА
    ла, а затым у вертыкальны цыліндр, узводзяцца скляпенні ў выглядзе сферычных трохвугольнікаў («ветразі»), Цыліндр (барабан, шыя) завяршаецца паўсферычным купалам (скуф’ёй). У залежнасці ад колькасці прасторавых ячэек храм можа быць 3нефавым (Гродзенская Ніжняя царква і Гродзенская Барысаглебская царква, СпасаПраабражэнская царкваў Полацку, Віцебская Дабравешчанская царква) альбо 5нефавым (Полацкі Сафійскі сабор). Г.А.Лаўрэцкі.
    Традыцыйная вышыўка крыжыкам.
    КРЬІЖЫК, від вышыўкі. Распаўсюджанне ў нар. творчасці атрымаў у пач. 20 ст., дзякуючы адноснай лёгкасці і хуткасці выканання (у параўнанні з гладдзю), а таксама з’яўленню масавых друкаваных выданняў са схемаміпрыкладамі. Выкарыстоўваўся для аздаблення мужчынскіх і жаночых кашуль, фартухоў, галаўных убораў, ручнікоў, абрусаў геаметрычным і раслінным арнаментам. Раннія вышыўкі К. выконваліся чырвонымі, чорнымі ніткамі, пазней з’явілася паліхромія. Адной з найб. стараж. з’яўляецца тэхніка двухбаковага К., характэрная для Прыдняпроўя (праіснавала да канца 19 ст.). Найб. распаўсюджанай тэхнікай стаў аднабаковы К. У канцы 19 — 1й пал. 20 ст. мужчынскія кашулі і ручнікі часам
    вышывалі падвойным К., які меў большыя памеры за звычайны (Гомельшчына). В.Ю.Багачова.
    КРЬІЗІС КУЛЬТЎРЫ, паняцце, якое абазначае працэсы рэгрэсіўнага развіцця культ. сістэмы, неадпаведнасці паміж культ. інтамі і зменлівымі ўмовамі грамадскага жыцця, разрыву пераемнай сувязі ў гіст. эвалюцыі традыцый, звычаяў, каштоўнасных арыентацый, ідэалаў. Звычайна праяўляецца ў істотным змяншэнні творчага духу і стваральнага патэнцыялу пэўнай культуры, скарачэнні магчымасцей культуры актыўна ўплываць на грамадскія з’явы і працэсы. Узнікае найчасцей у пераходныя, пераломныя гіст. перыяды і абумоўлены найперш неспрыяльнымі знешнімі і ўнутранымі абставінамі (войны, паўстанні, рэвалюцыі, працэсы дэнацыяналізацыі, неапраўданыя рэформы, пераўтварэнні). Для пераадолення К.к. неабходна духоўнае аздараўленне ўсяго грамадства, стварэнне камфортных умоў для заняткаў мастацтвам, паляпшэнне ўзроўню і якасці маст. адукацыі, павелічэнне фінансавання ўсёй