Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
дарогай звязаны з Жабінкай. Цэнтр Крыўлянскага с/с. 143 гаспадаркі, 371 ж. (2012).
У 1589 сяло ў Брэсцкім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ, уладанне В.Пацея. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пружанскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1812 належала кн. А.Чартарыйскаму. У 1897 вёска ў Мураўёўскай воласці, 51 двор, 340 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Жабінкаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Глыбокаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 8.8.1959 да 30.7.1966 у Камянецкім рне. У 1970 — 289 ж., у 1998 — 147 гаспадарак, 399 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Помнік архітэктуры — рэшткі замка (17 ст.).
КРЫЎСК, вёска ў БудаКашалёўскім рне, на р. Іволька. За 16 км на Пд ад г. БудаКашалёва і чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Мінск—Гомель, 34 км ад Гомеля, на аўтадарозе Мінск—Гомель. Цэнтр Крыўскага с/с. 249 гаспадарак, 667 ж. (2012).
У 1й пал. 19 ст. сяло ў Беліцкім павеце Магілёўскай губ. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1883 — 82 двары, 384 ж. У 1897 у Чабатовіцкай воласці, 150 двароў 964ж., царква, нар. вучылішча, 2 магазіны, 2 млыны, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 9.5.1923 ва Уваравіцкай воласці. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Уваравіцкага рна Гомельскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да
канцаліст. 1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 719 ж. 3 17.4.1962 у БудаКашалёўскім рне. У 1998 — 449 гаспадарак, 904 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КРЬІЧАЎ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Крычаўскага рна, на р. Сож. За 104 км на У ад Магілёва. Вузел чыгунак на Оршу, Магілёў Унечу і Рослаўль (Расія), на аўтадарозе Бабруйск—Масква. 26 513 ж. (2012).
Вядомы з 1136. У 12 — сярэдзіне 14 ст. горад у Смаленскім княстве. 3 1358 у складзе ВКЛ, у Мсціслаўскім княстве. 3 канца 15 ст. ў Віленскім, з 1565—66 у Мсціслаўскім ваяводствах. У 2й пал. 12 — пач. 13 ст. цэнтр К. — Замкавая гара і рамеснагандлёвы пасад на Спаскай гары. 23.8.1634 К. атрымаў магдэбургскае права і герб: на чырвоным полі выява сярэбранага мяча і залатога крыжа (захавалася на сучасным гербе). 3 17 ст. цэнтр Крычаўскага староства, уладанне Радзівілаў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, мястэчка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1776 К. падараваны графу Р.А.Пацёмкіну. У 1779 — 470 двароў, 1594 ж. У канцы 18 ст. дзейнічалі суднаверф, мануфактуры, вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны, медналіцейны заводы, млыны. У 1847 — 630 двароў, 6 цэркваў, касцёл, малітоўная школа. У 1897 цэнтр воласці, 972 двары, 6221 ж., 3 гарбарныя і мылаварны заводы, 2 нар. вучылішчы, 4 кірмашы на год. 3 26.4.1919 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Крычаўскага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 17.12.1931 горад. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 да 30.9.1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне каля 24 тыс. чал. Дзейніча
600
КРЫЧАЎСКІ
ла Крычаўскае антыфаш. падполле. 3 30.9.1943 да пач. 1944 у К. знаходзіўся адм. цэнтр Магілёўскай вобл. 3 25.12.1962 у Мсціслаўскім рне, з 6.1.1965 зноў цэнтр раёна. У 1959 — 19 тыс. ж. У 1972 — 26,5 тыс. ж.
Сучасны горад мае лінейную планіровачную структуру, падзелены аўтадарогай Івацэвічы—Бабруйск— Крычаў—мяжа Рас. Федэрацыі на 2 асобныя раёны. У паўн. раёне знаходзяцца гал. вуліцы — Ленінская і Савецкая (забудаваны 3—5павярховымі дамамі), на перакрыжаванні іх утварылася плошча — грамадскі цэнтр. У паўн. частцы дамініруюць аднапавярховыя дамы сядзібнага тыпу. Зона адпачынку — парк Перамогі, размешчаны паміж паўн. і паўд. раёнамі горада. Паводле генплана 1993 горад развіваецца ў паўн.зах. і паўд. напрамках. У 2000я гг. пабудаваны адм. будынкі пенсійнага фонду, Цэнтра занятасці, аддз. сувязі, станцыі хуткай дапамогі, гар. рынка, гандлёвы комплекс, стадыён «Сож2002» у парку Перамогі і інш.
У 2012 гімназія, школы: 4 сярэднія, 2 мастацтваў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., творчасці дзяцей і моладзі, турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі, Дом культуры, музей, 5 бк, бальніца, комплексны прыёмны пункт, магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкія магілы сав. воінаў, ваеннапалонных і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, Курган Славы. Помнікі архітэктуры — Васкрасенская царква (1я пал. 19 ст.), Мікалаеўская царква (1838), палац Пацёмкіна (18 ст.), паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.). Археал. помнікі — гарадзішчы Гарадзец і Замкавая гара, пасады сярэдневяковага К.
КРЬІЧАЎСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАГІРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА «СВІСЦЁЛКА». Створана ў 1994 у г. Крычаўпры раённым Цэнтры культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснаваль
нік і маст. кіраўнік М.Я.Якавенка. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне мясц. фальклору, бел. традыцый. Сярод твораў цацкісвістулькі «конікі», «качкі», «філіны» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. фалькл.этнаграф. «Славянскае братэрства» (г. Смаленск, Расія, 2012), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2013), рэсп. «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2011), выстаўкі нар. творчасці «Калядныя ўзоры» (Мінск, 2012) і інш. В.В.Дарашчук.
КРЬІЧАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў г. Крычаў. Пабудавана ў 1838. Падоўжнавосевую кампазіцыю фарміруюць асн. прамавугольны аб’ём, бабінец, апсіда з бакавымі рызніцамі. Гал. фасад асн. аб’ёму завершаны галоўкай на 8гранным барабане. Бакавыя фасады гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фры
Вырабы Крычаўскай дзіцячай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Свісцёлка».
завая часткі фасадаў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КРЬІЧАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў вер. 1944 у г. Крычаў. У маі 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Крычаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд 51 732 экз., 4850 чытачоў (2013). Асн. кірункі дзейнасці: папулярызацыя кнігі і чытання, выхаванне прававой культуры насельніцтва, яго ідэалагічнае інфармаванне, краязнаўчая работа, метадычная, інавацыйная, рэкламная дзейнасць, аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў. Пры бцы функцыянуюць цэнтры раённы інфармацыйнаідэалагічны і прававой інфармацыі. Працуюць літ.муз. гасцёўня «Суразмоўца», клуб «Падлетак і час» для школьнікаў.
КРЫЧАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «КРЭЧУТЫ». Створаны ў 1998 у г. Крычаў пры гар. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «на
601
КРЫЧАЎСКІ
родны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі В.В.ЧэнДуСан (з 1998), Л.В.Шарамет (з 2007), С.І.Старавойтаў (з 2010), І.В.Якаўлева (з 2013). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце ад 24 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджнне бел. нар. песні, захаванне культ. спадчыны. У рэпертуары бел. нар. песні «Забава», «Туман ярам», «Смачны мёдзік», «Лявоніха» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю «Сяброўства без межаў» (г.п. Шумячы, Расія, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007) і інш.
І.В.Якаўлева.
КРЁІЧАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ I ТАНЦА «ВІТАННЕ». Створаны ў 1991 у г. Крычаў пры раённым Доме культуры (з 1992 Цэнтр культуры). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Я.С.Разікава (з 1991), Л.А.Шабека (з 2012), Н.А.Табачнікава (з 2013). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 19 да 58 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне бел. нар. песні, захаванне культ. спадчыны. У рэпертуары бел. нар. песні «I туды гара», «Ой, там за лесам», «Прывітальная», «На вуліцы грыматы», «Люлечка» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна,
Крычаўскі народны ансалібль народнай песні і танца «Вітанне».
2011, 2012, 2013), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013). В.В.Дарашчук.
КРЬІЧАЎСКІ нарОдны анСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ, МЎЗЫКІ I ТАНЦА «ЧАБАРбК». Створаны ў 1924 у г. Крычаў, дзейнічае пры культ.спарт. Цэнтры Магілёўскага аддз. Бел. чыг. (сектар Крычаў). У1959 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.В.Баранава (з 1998). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вакальнахаравога і танц. мастацтва. У рэпертуары бел. канцэртныя праграмы «Зямля пад белымі крыламі», «Пасля кірмашу»; камедыі «Паўлінка» Я.Купалы, «Трыбунал» А.Макаёнка і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу «Зямля пад белымі крыламі» (г. Магілёў, 2010), дарожнага тэатр. мастацтва «Тэатральная восень» (г. Віцебск, 2011), тэатр. творчасці «Свет рампы» (г. Магілёў, 2012).
КРЬІЧАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 2005 у г. Крычаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік І.У.Шчарбакова. У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў.
Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. музыкі. У рэпертуары бел., рус. песні, творы сучасных кампазітараў «Бялыніцкая полька», «Валенкі», «Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Мой Мінск» С.Паплаўскага і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2010), абл. «Народныя прыпеўкі» (г. Слаўгарад, 2011) і інш.
КРЬІЧАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛЁСТАЎ. Створаны ў 2000 у г. Крычаў пры Дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Вінаградава. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя цымбальнага муз. выканання. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў («Канцэртныя варыяцыі» В.Гарадоўскай, «Вочы Беларусі» М.Хаўхлянцава, «Беларускія танцы» І.Жыновіча, «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага, «Вяртанне да спадчыны» В.Іванова), апрацоўкі нар. песень і танцаў («Беларуская полька» апр. М.Чуркіна, «Песня без слоў», апрацоўка У.Алоўнікава, «Семсорак», апрацоўка Л.Маліноўскага). Калектыў — дыпламант фестываляў міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2007, 2010), рэгіянальнага «Памежжа» (г.п. Шумячы, Расія, 2003,2004,2010). А.Б.Бешлык.
КРЁІЧАЎСКІ НАРбДНЫ АРКЕСТР ДУХАВЙХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1998 у г. Крычаў пры гар. Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі А.М.Сурман (з 1998), Г.Я.Анішчанка (з 2010). У складзе калектыву 25 чал. ва ўзросце ад 25