• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     калектыў». Кіраўнікі: Г.Я.Бацвіннік (з 1989), С.М.Лямаева (з 2005). У складзе калектыву 13 чал. ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё эстэтычнага густу дзяцей, навучанне традыц. узорам паводзін праз бел. муз. фальклор. У рэпертуары песні нар. бел. «Мікіта», «Юрачка», «У нядзельку рана сонца іграла», «Да была ў бацькі куркарабушка», «Благаславі маці», «Ішла Купалка па вуліцы», «Чаму ж мне не
    Удзельнікі Крычаўскага ўзорнага фа.іьклорнага калектыву «Вашчылкі».
    605
    КРЫШКОЎСКІ
    Крычаўскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Мара».
    (г. Несебр, Балгарыя, 2013), рэсп. мастацтваў «Ззянне талентаў» (Мінск, 2012), рэгіянальнага «Славянскі карагод» (г. Горкі, 2011).
    КРЫШКОЎСКІ Лаўрэнцій, дзеяч рэфармацыйнага руху, пісьменнік і гуманіст 16 ст. У 1550я гг. прыхільнік вучэння чэшскіх братоў у Польшчы. У 1558 у друкарні г. Шаматулы (Польшча) выдаў кн. «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага». 3 1561 кальвінісцкі прапаведнік у Нясвіжы. У 1562 у Нясвіжскай друкарні з С.Будным і М.Кавячынскім выдаў на бел. мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. творы. Каля 1563 перайшоў на пазіцыі антытрынітарызму, пазней падтрымліваў рэліг. і сац. ідэі анабаптызму. Пры дапамозе С.Буднага пераклаў і выдаў на польск. мове «Гутаркі святога Юстына філосафа» (Нясвіж, 1564).
    Літ.: Подокшнн С.А. Реформацня н обшественная мысль Белорусснн н Лятвы (Вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мінск, 1970. Г.Я.Галенчанка.
    КРЫШТАПОВІЧ Леў Яўстафіевіч (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1998), праф. (2005). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у Гомельскім унце, з 1980 у Інце філасофіі і права
    НАН Беларусі. У 1996—97 у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 3 1998 вучоны сакратар Інта сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2004у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2008 намеснік дырэктара Інфармацыйнааналітычнага цэнтра). Даследуе праблемы філасофіі сацыялізму, сусв. культ.цывілізацыйнага працэсу, сац.эканам. развіцця Беларусі ў сучасных умовах. Аўтар прац «Сацыялістычная ідэя» (2005), «Беларусь як руская святыня» (2012) і інш.
    Тв.: Фялософня соцналнзма. Мннск, 1996; Белоруссня н русская цнвнллзацня: Русь н Беларусь: Нсторнософсконсторнографнческме этюды. Ммнск, 1999; Беларусь м Россня: нсторнософское н цнвнлнзацнонное едннство. Мннск, 2006; Клтайская цнвллнзацня. Мннск, 2012 (разам з А.В.Базанавым).
    КР^ВА, вёска ў Смаргонскім рне, на р. Краўлянка. За 22 км на ПдЗ ад г. Смаргонь і 20 км ад чыг. ст. Смаргонь на лініі Мінск—Вільнюс, 222 км ад Гродна, на аўтадарозе Лынтупы— Гальшаны. Цэнтр Крэўскага с/с. 273 гаспадаркі, 622 ж. (2012).
    Па пісьмовых крыніцах вядома з 13 ст. як сталіца Нальшчан. У пач. 14 ст. цэнтр Крэўскага княства.
    3 1338 належала вял. кн. літоўскаму Альгерду, пазней Ягайлу. У Крэўскім замку заключана Крэўская унія 1385 паміж ВКЛ і Польшчай. У 1387 Ягайла заснаваў у К. касцёл, адзін з першых у ВКЛ. 3 1486 мястэчка. У 15 — 1й пал. 16 ст. К. — цэнтр павета (дзяржаўства, староства). 3 1565— 66 у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. 3 1559 мела магдэбургскае права. У 17—18 ст. уладанне Нарушэвічаў, Францкевічаў, Слізняў, Важынскіх. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, заштатнае мястэчка Ашмянскага пав. Віленскай губ. 3 1861 цэнтр воласці. У 19 — 1й пал. 20 ст. буйны цэнтр керамічнай вытворчасці (гл. Крэўская кераміка). У 1897 — 217 двароў, 1380 ж., 2 царквы, сінагога, нар. вучылішча, школа, 2 магазіны, 5 кірмашоў у год. К. было практычна цалкам знішчана ў 1ю сусв. вайну, калі ў 1915—18 праз мястэчка пралягала лінія фронту. 3 1.1.1919 у БССР. У 192022 у складзе Сярэдняй Літвы. 3 1922 у складзе Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв., адбудавана. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Смаргонскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1972 — 403 гаспадаркі, 1155 ж., у 1998 — 357 гаспадарак, 812 ж., у 2006 — 301 гаспадарка, 699 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс яслісад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, кафэбар, 4 магазіны, лазня; касцёл Перамянення Гасподняга (1995). Брацкія могілкі салдат рас. арміі, якія загінулі ў 1ю сусв. вайну. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Св. Аляксандра Неўскага (1854). Помнік археалогіі — гарадзішча (за 2,5 км ад вёскі). На зах. ускраіне К. захаваліся руіны замка.
    А.І. Дзярновіч.
    606
    КРЭСЛА
    КРЭЙДЗІЧ Анатоль Мікалаевіч (н. 27.6.1965, в. Заверша Драгічынскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1992). 3 1987 працуе ў перыяд. друку. 3 2008 гал. рэд. іванаўскай раённай газ. «Чырвоная звязда». Персанажы твораў К. — звычайныя людзі (настаўнікі і мастакі, земляробы — жыхары палескіх вёсак), якія чуйна ўспрымаюць сац. змены, імкнуцца ісці ўровень з часам. Аўтар празаічных збкаў: «Права на ўсмешку» (1994), «Палескі Напалеон» (2001), «Параненыя мары» (2002), кн. дакум. прозы «Анатоль Клімец. Сага аб сапраўдным чалавеку» (2005) і інш. 3 2006 старшыня Брэсцкага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Тв.: Анатолнй Клнмец. Жнзнь н судьба. Донецк, 2005; Роднае, шчымлівае... Мінск, 2012; Зборнік прозы. Мінск, 2013 (з У. Глушаковым). А.М. Ненадавец.
    КРЙПАК Барыс Аляксеевіч (н. 10.4.1940, хутар Падгорны Варонежскай вобл., Расія), беларускі мастацтвазнавец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскі ўнт (1965). 3 1965 у Мінве культуры Беларусі, з 1970 у Бел. саюзе мастакоў, з 1994 у газ. «Культура». Даследуе праблемы сучаснага бел. выяўл. мастацтва, выставачную дзейнасць, навук., эстэтычнае асэнсаванне традыцый і новых з’яў у станковым і манумент. жывапісе і скульптуры, станковай і кніжнай графіцы, у сцэнаграфіі і дэкар.прыкладной творчасці мастакоў розных пакаленняў. Адзін з аўтараў дакумент. аповесці «У паядынках на вышыні» (1989),
    збкаў альманаха «Свет Высоцкага» (1997), «Уладзімір Мулявін. Ноталёсу» (2004). Прэмія Прэзідента Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1998, 1999.
    Тв:. Мастацкі летапіс рэспублікі. Мінск, 1974; Віталь Цвірко. Мінск, 1985; Андрэй Бембель. Мінск, 1988; З.Н.Азгур (Альбом). М., 1989; Сучасны габелен беларускіх мастакоў. Мінск, 1990; Леоннд Шемелёв. Краскн н рнтмы временн. Мннск, 2005; Владнмнр Прокопцов. Неудержнмая квадрнга жнзнн. Мннск, 2013.
    КРЭПАСЦЬ, умацаванае абарончае збудаванне (адзінкавае ці ў выглядзе комлексу пабудоў), прыстасаванае для доўгачасовай кругавой абароны. Уяўляла сабой участак зямлі, абгароджаны сцяной з круглымі, квадратнымі ці многавугольнымі ў сячэнні вежамі, злучанымі з байніцамі. Прастора К. магла пуставаць, калі фарміраваўся крапасны двор (Крэўскі замак, Лідскі замак), і быць шчыльна забудаванай жылымі, грамадскімі, гасп. пабудовамі, храмамі і інш. Згодна з фартыфікацыйнымі ўмовамі К. ставілася на ўзвышшы і абкружалася ровам з вадой. Магла мець бастыённы (фортавы) пояс умацаванняў, які складаўся з асобных бастыёнаў (фортаў), размешчаных на значнай адлегласці ад ядра К. У Сярэдневякоўі былі распаўсюджаны невял. К.замкі, якія часта ўяўлялі
    Да арт. Крэсла. Экспазіцыя выставы Пастулат. Мінск. 2012.
    сабой суцэльны будынак, дзе аб’ядноўваліся абарончыя сцены, вежы, жылы і гасп. блокі і інш. (Мірскі замкавы комплекс і інш.). Г.А.Лаўрэцкі.
    КРЭСІВА. к р a с а л a , металічная прылада для высякання агню з крэменю. Вядома з эпохі жалезнага веку. На тэр. Беларусі найб. стараж. К. датуецца познім этапам зарубінецкай культуры (2—5 ст. н.э.), зроблена з нераўнамерна навугляроджанага металу з наступнай тэрмаапрацоўкай (гартаваннем). Выкарыстоўваліся розныя тыпы К.: лірападобныя (10—12 ст.), двухлязовыя падоўжанаавальнай формы (12—13 ст.) ідвухлязовыя авальныя (13—14 ст.). К. бытавала на працягу многіх стагоддзяў. Высечаная з крэменю іскра падпальвала цэру (мяккую, пушыстую масу з вываранага, вымачанага і высушанага дрэўнага грыба накшталт ваты). Крэмень, К., цэру звычайна насілі з левага боку пояса ў магалейках — адмысловых скураных капшуках. Са з’яўленнем у 19 ст. запалак сфера бытавання К. пачала звужацца, спачатку ў горадзе, а потым і ў вёсцы.
    КРЭСЛА, сядзенне на чатырох ножках са спінкай, часта — з падлакотнікамі; від мэблі. Вядома з Сярэдневякоўя. Гатычныя К. — з высокай прамой спінкай; рэнесансныя — упрыгожаныя рэльефнай разьбой і та
    607
    КРЭЎСКАЯ
    чэннем; барочныя — адмысловых разнастайных форм з пышнай высокарэльефнай і ажурнай разьбой расліннага характару, пазалотай, размалёўкай, абіўкай скурай ці тканінай; часоў класіцызму і ампіру — больш спакойных, ураўнаважаных форм і дэкору, з прымяненнем тачэння, абіўкі тканінамі, інкрустацыі, металічных накладак у выглядзе маскаронаў, звярыных лап і інш. У Беларусі з канца 19 ст. набылі пашырэнне і ў нар. побыце. Выраблялі К. звычайна мясц. майстрысталяры; аздаблялі прапілоўкай на спінцы, точанымі элементамі, часам — трохграннавыемчатай ці рэльефнай разьбой. Бытавалі і складныя К. на Хпадобных ножках з рашэцістымі сядзеннем і спінкай. У 1й пал. 20 ст. папулярнасцю (асабліва ў гар. і местачковым побыце) карысталіся гнутыя, т.зв. венскія, плеценыя з лазы К., а таксама К.гайданкі на дугападобных падстаўках; характар дэкору вызначаўся ўплывам стылю «мадэрн». У наш час самаробныя К. выцеснены прам. вырабамі, попытам карыстаюцца таксама вырабы майстроўлозапляцельшчыкаў. Я.М.Сахута. КРЭЎСКАЯ КЕРАМІКА. ганчарныя вырабы з в. Крэва Смаргонскага рна. Промысел вядомы з 14 ст., найб. развіцця дасягнуў у канцы 19 — 1й пал. 20 ст. Выраблялі розны посуд гасп. прызначэння: гаршкі, гладышы, цёрлы, латушкі, міскі і інш. Сфармаваныя кальцавым налепам пасудзіны дапрацоўвалі на ручным ганчарным крузе з наступным гартаваннем або дымленнем; з 20 ст. прымянялі нажны ганчарны круг і глазураванне посуду, які часам аздаблялі падглазурнай ангобнай размалёўкай у выглядзе простых раслінных матываў. Посуд меў устойлівыя, прысадзістыя формы, выразны Sпадобны профіль сценак збанкоў і гладышоў. У 1950—60я гг. глазураваныя вырабы тыпу К.к. ў нешырокім асартыменце вырабляў цэх Астравецкага камбіната буд. матэрыялаў. 3 1970х гг. промысел не існуе. Я.М.Сахута.
    Крэўская царква Аляксандра Неўскага.
    КРЭЎСКАЯ царква аляксанДРА НЁЎСКА