• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    . ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 2.2.1919 у РСФСР, з 15.2.1923 ва Ушацкай воласці Бачэйкаўскага павета. 3 3.3.1924 зноў
    610
    КУДРАВЕЦ
    у БССР, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета Ушацкага рна Полацкай акругі (да 26.7.1930). 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 вёска. У 1941 — 141 двор, 310 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 115 двароў, загубілі 170 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях, з 25.12.1962 у Лепельскім, з 30.7.1966 зноў ва Ушацкім рнах. У 1969 — 123 двары, 361 ж., у 1998 — 180 гаспадарак,412 ж.
    У 2012 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; Петрапаўлаўская царква (2013). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі — 2 курганныя могільнікі; каля вёскі на востраве Кубліцкага воз. гарадзішча днепрадзвінскай культуры. В.В.Віталёва. КУБЛІШЧЫНСКАЯ ТРбіЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Кублішчына Мёрскага рна. Пабудавана ў 1908—10. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. 3 боку гал. фасада
    Кублішчынская Троіцкая царква.
    прымыкае 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная макаўкай. Гал. ўваход вылучаны ганкам. Ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах і з аканіцамі. У інтэр’еры абразы 19 ст.: «Тройца новазапаветная», «Пакроў Багародзіцы», «Святы Мікалай», «Аплакванне Хрыста», «Апостал Анціп». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КУДЗЁЛЯ, 1) любое вычасанае валакно (лён, каноплі), якое выкарыстоўваецца для далейшага прадзіва нітак. К. прывязвалася да прасніцы, якая ставілася на ўслон, а папрадуха садзілася на донца. Нітку скручвалі на верацяне амаль да канца 19 ст. 2) Ачоскі лёну, пянькі, якія заставаліся пасля часання валакна на кужаль. Такое валакно калацілі верацяном, складвалі пластамі і скручвалі ў трубку. В.Ю.Багачова. КУДЗЁЛЯ Леанід Лаўрэнцьевіч (н. 4.12.1940, г. Нежын, Украіна), беларускі спявак (лірычны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). 3 1962 артыст, у 1966—94 саліст Акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё. Выконваў сола, у т.л. ў харах «Шчабятуха» М.Аладава, «Па Суздалі» Б.Краўчанкі, «Тры птушкі» М.Равеля і інш.
    КУДЗІНЁНКА Анатоль Дзмітрыевіч (23.1.1940, с. Ленінскае Хабараўскага краю, Расія — 14.12.2010), беларускі архітэктар, педагог. Канд. архітэктуры (1972). Скончыў Бел. політэхн. інт (1963). 3 1963 у інце «Гомелырамадзянпраект», з 1967 у інце «Брэстграмадзянпраект». У 1974—2010 у Брэсцкім тэхн. унце (з 1974 заг. кафедры). Асн. работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965), Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім рне (1970—73), забудова мікрараёнаў № 1, 2 і па вул. Набярэжная ў Брэсце (1967—75), праекты жылых дамоў у г. Шклоў (1989), г.п. Барань Аршанскага рна (1990) і інш.
    Тв.: Планнровка н застройка сельскнх населённых мест. Мннск, 1984; Районная планнровка н регнональное расселенне. Мннск, 1986 (разам з І.Д.Лагорцавым, В. М. Саламеннікам).
    КУДЗІНЁНКА Андрэй Анатолевіч (н. 20.10.1971, г. Брэст), беларускі рэжысёр ігравога кіно. Скончыў Бел. акадэмію мастацтваў (1998, клас В.Турава). 3 1996 на Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Зняў маст. фільмы: «Бітва пяці воінстваў» (2002), «Акупацыя. Містэрыі» (2003), «Розыгрыш» (2008), «Масакра» (2010).
    КУДЛАЧбЎ Віктар Сямёнавіч (н. 15.1.1936, в. Сласцёны Дрыбінскага рна), беларускі паэт. Скончыў Гродзенскае муз.пед. вучылішча (1958). У 1958—2010 настаўнічаў. Піша пераважна для дзяцей: збкі: «Я расту» (1981), «Я сам...» (1986), «Намалюю горад Гродна» (1993), «Сустрэча» (1995), «Едзе радасць» (1998), «Далечы шляхоў», «Добры дзень, дзеці!», «Як мядзведзь хадзіў па мёд» (усе 2000), «Вайна вачыма дзіцяці» (2004), «Калі дзеці смяюцца» (2006) і інш. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Дзённік невідушчага педагога» (2004).
    КУДРАВАТЫХ Ірына Пятроўна (н. 18.9.1952, Мінск), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2003), праф. (2005). Скончыла Мінскі пед. інт (1976). 3 1979 у Бел. пед. унце. Даследуе стылістыку маст. лры, лінгвістыку тэксту, рыторыку, культуру мовы. Аўтар манаграфіі «Стылістычная роля сінтаксічных адзінак (блокаў інфармацыі) у структуры рускага мастацкага тэксту» (2001), кн. «Рыторыка» (1997), «Камунікатыўныя аспекты культуры мовы» (2006), «Культура мовы» (2004, з А.Ф.Калашнікавай), «Культура мовы: Арфаэпія. Лексіка. Фразеалогія» (2005, з В.Д.Старычонкам, Л.Р.Рудзь), вучэбных дапаможнікаў.
    КУДРАВЁЦ Анатоль Паўлавіч (н. 1.1.1936, в. Аколіца Клічаўскага рна), беларускі пісьменнік, перакладчык. Скончыў БДУ (1963). 3 1972 гал.
    611
    КУДРАЎЦАВА
    рэд. выдва «Мастацкая літаратура», з 1974 у апараце ЦК КПБ, у 1978— 97 гал. рэд. час. «Нёман». Творчасць К. вылучаецца глыбокім псіхала
    А.П.Кудравец.
    гізмам, уменнем праз разгортванне падзей перадаць драматызм чалавечых характараў, творы адметныя дасканаласцю апісання жывых рэалій, побыту, прыроды, дзейных асоб. Аўтар аповесці «Раданіца» (1971), рамана «Сачыненне на вольную тэму» (1984), зб. «На зялёнай дарозе» (1968), «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), кн. падарожных нарысаў «За чужымі далямі» (1981), сцэнарыяў да маст. фільмаў «Асеннія яблыкі» (1975), «Раданіца» (1984, з Ф.Коневым). На бел. мову пераклаў кн. «Апошні камень» У.Караленкі, «На Іртышы» С.Залыгіна, аповесць «Дні і ночы» К.Сіманава, «Падарожжы Гулівера» Дж.Свіфта і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    7в.: Выбраныя творы. Т. 1—2. Мінск, 1987; Смерць нацыяналіста: Аповесці, апавяданні. Мінск, 1992; Познія яблыкі: Выбранае. Мінск, 1999.
    Літ.: Бугаёў Д. Паўнакроўнасць жыцця: Літ. партрэт Анатоля Кудраўца // Роднае слова. 1996, № 1.
    КУДРАЎЦАВА Людміла Міхайлаўна (н. 26.6.1976, Мінск), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (2007). Скончыла Бел. харэаграф. каледж (1994). 3 1994 артыстка, з 2001 салістка, з 2003 вядучы майстар сцэны Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Творчую манеру К. вылучае высокае тэхн. майстэрства, пластычнасць, даскана
    ласць ліній. Сярод лепшых партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Б.Паўлоўскага), Гюльнара, Жызэль («Карсар», «Жызэль» А.Адана), Джульета, Папялушка («Рамэа і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Жарптушка (аднайм. балет І.Стравінскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ізольда («Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера), Кармэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Сільфіда (аднайм. балет Х.Левенскольда) і інш. К. таксама стварыла яркія, пераканаўчыя вобразы ў балетах бел. кампазітараў: Ганны Багранароднай [«Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані], Нэле («Легенда аб Уленшпігелі» Я.Глебава).
    КУДРАЎЦАЎ Барыс Канстанцінавіч (28.7.1913, г. Разань, Расія — 20.10.1983), беларускі і расійскі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1944). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працаваў у Бел. тэатры рабочай моладзі. 3 1937 у Бел. тэатры імя Я.Купалы, з 1960 у Маскоўскім драм. тэатры на Малой Броннай. Мастацтва К. адметнае своеасаблівай афарбоўкай ролі, жыццёвай дакладнасцю, выразнасцю, глыбокім тэмпераментам. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Я.Купалы: Левановіч, Паланевіч («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Стрыжак («Шчасце паэта» В.Віткі), Піліп («Палешукі» Я.Рамановіча), Корань («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Калеснікаў, Лагуцін («Цытадэль славы»,
    «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Луконін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Анціпа («Зыкавы» М.Горкага), Бароўскі («За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва), Мелузаў («Таленты 1 паклоннікі» А.Астроўскага), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Дон Фернанда («Дзень цудоўных падманаў» Э.Шэрыдана), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш.
    КУДРАЎЦАЎ Іван Фёдаравіч (28.6.1922, в. Сыцянец Салігорскага рна — 23.5.2004), беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1954). Скончыў БДУ (1948). У 1947—88 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Беларусь», Бел. НДІ педагогікі, Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ўтворчасці» (2е выд. 1962), артыкулаў пра творчасць З.Бядулі, П.Глебкі, Я.Коласа, К.Чорнага, А.Гурло і інш.
    Літ.: Разгневаная зямля: Раман. Мінск, 1984; Мая вайна: з памяці здабытае. Мінск, 2002.
    КУДРАШОВА Клаўдзія Кузьмінічна (13.12.1925, хутар Белы Краснадарскага краю, Расія — 16.6.2012), беларуская і расійская артыстка оперы
    (меццасапрана). Нар. артыстка Беларусі (1955). Нар. артыстка СССР (1970). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1952, клас Р.Я.Альперт). 3 1952 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1960 — Пермскага тэатра оперы і балета. Валодала моцным голасам прыгожага мяккага тэм
    612
    КУДРЭВІЧ
    К.Кудрашова ў ролі Шарлоты.
    бру. Творчасць К. вызначалі высокая вак. тэхніка, драм. тэмперамент, акцёрскае майстэрства. Сярод лепшых партый: Надзея («Надзея Дурава» А.Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.ЦІкоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Любаша, Любава («Царская нявеста», «Садко» М.РымскагаКорсакава), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Княгіня, Вольга, Графіня, 1аанна («Чарадзейка», «Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Арлеанская дзева» П.Чайкоўскага), Варвара Васільеўна («Не толькі любоў» Р.Шчадрына), Каця («Вогненныя гады» А.Спадавекія), Азучэна, Амнерыс («Трубадур», «Аіда» Дж.Вердзі), Кармэн (аднайм. опера Ж.Бізэ), Шарлота («Вертэр» Ж.Маснэ). Д.М.Жураўлёў.
    КУДРЫНСКІ Фядот Андрэевіч (З.ЗЛ867, г.п. Сцепань Ровенскай вобл., Украіна — 1933), беларускі і ўкраінскі педагог, этнограф. Працаваў выкладчыкам Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, дзе ў 1898— 1902 вучыўся Я.Колас. Заўважыўшы талент маладога семінарыста, К. дапамог яму знайсці шлях у лру. AyTap работ па рус. лры, гісторыі, бел. і ўкр. этнаграфіі, гісторыі нар. асветы, педагогіцы: «Рысы грамадскага быту Літоўскай Русі XVI ст.» (1907), «Гісторыя развіцця і падзення прыгону ў Расіі (у сувязі са становішчам ся
    лянства ПаўночнаЗаходняй Расіі)» (1911) і інш.
    Тв.: Старцы: Полесская легенда. Кнев, 1894; Первый урок о любвн: Рассказы. Внльна, 1915.
    КУДРДВІЧ Раіса Уладзіміраўна (1.4.1919, г. Мінск— 18.5.2000), беларускі жывапісец і графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1968). Нар. мастак Беларусі (1999). Скончыла Віцебскае маст. вучылішча (1941). Працавала ў