• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яе творчасці ўласцівы паэты
    зацыя паўсядзённасці, грамадзянскасць, трапнае колеравае рашэнне. Вял. колькасць твораў прысвечана моладзі: «У родны калгас» (1948), «Сяброўкі» (1952), «Гарманіст ідзе» (1957), «Беларускія прыпеўкі» (1960), «Перад канцэртам» (1967), «Вясна. 1945 год», «Майскі дожджык»
    Р.Кудрэвіч. Умайстэрні. Аўтапартрэт. 1979.
    (абодва 1970), «Беларуская антонаўка» (1973), «Дачкам Айчыннай прысвячаецца» (1975), «Калі цвітуць сады» (1978), «Вясна ў Серабранцы» (1983). Сярод карцін на гіст. і гіст,рэв. тэмы: «А.С.Пушкін у Міхайлаўскім» (1951), «Першая рэпетыцыя» (1963), «Рудабельская рэспубліка» (1971), «Народжаная Кастрычнікам» (1980), «Грэнада» (1995). Аўтар пейзажаў: «Восень у Прылуках» (1974), «Азёрны край» (1975), «На Бярэзіне» (1979), «Вясна» (1981), нацюрмортаў: «Нацюрморт з рабінай» (1979), «Ландышы і півоні» (1991), партрэтаў: «Партрэт дзяўчынкі» (1956), «Наташа» (1973), «Партрэт студэнта кансерваторыі» (1976), «У майстэрні» (1979), «Палеская маладзіца» (1980) і інш. Г.А.Фатыхава.
    КУДРЙВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (25.11.1884, г. Чавусы — 4.1.1957), беларускі жывапісецпейзажыст. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў г. Лібава (цяпер г. Ліепая, Латвія; 1903— 06), у іканапісца С.П.Васільева. У 1942—44 старшыня Кемераўскага аддз. Саюза мастакоў СССР. Аўтар лірычных пейзажаў, якія паэтычна раскрываюць прыгажосць бел. прыроды. Творчасці К. ўласцівы мяккая, стрыманая колеравая гама, тонкае спалучэнне халодных і цёплых тонаў, спакойная кампазіцыйная будова. У ранні перыяд зазнаў уплыў імпрэсіяністаў. Высокім каларыстычным майстэрствам вызначаліся работы «Раніца вясны» (1924), «Стары Мінск» (1921), «Млын», «Беларуская вёска» (абедзве 1925), «На paua Сож», «Над Свіслаччу» (абедзве 1927) і інш. Пісаў індустрыяльныя акварэльныя пейзажы: «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1939); жывапісныя палотны «Паром на Дняпры» (1934), «Баржы на Сажы» (1937), «Электрастанцыя на Дзвіне» (1939), «БелДРЭС» (1940) і інш. Пранікнёным апісаннем прыроды вызначаюцца творы пасляваен. гадоў: «Вецер» (1945), «Лоеў» (1946), «Марозная раніца»
    613
    КУДРЭВІЧ
    УКудрэвіч. На Купал/іе. 1934.
    (1947), «Бярозкі» (1948), «Беларускі пейзаж» (1949), «Веснавы матыў» (1952), «Вываз лесу» (1953), «Жыта», «Раніца» (абодва 1956) і інш. Прыгажосць бел. краявідаў апаэтызавана ў карцінах «На рацэ Сож» (1945), «На Дняпры» (1947), «Навальніца. Возера Нарач» (1949), «Свіслач. Ждановічы» (1951), «Вечар на возеры Палік» (1953), «Лясная рэчка» (1956) іінш.
    Г.А. Фатыхава.
    У.У.Кудрэвіч.
    КУДРЙВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (2.5.1927, Мінск 15.2.2003), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Бел. тэатры імя Я.Купалы. 3 1949 працаваў у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і камедыйнабыт. роляў, майстар сцэнічнай мініяцюры. Акцёрская індывідуальнасць найб. поўна раскрылася ў ро
    лях класічнай і сучаснай драматургіі: Якім Сарока («Паўлінка» Я.Купалы), Дажывалаў («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Цесакоў, Сыраедаў, Скаромны, Ваенны міністр («Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А.Макаёнка), Семяніхін («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Шаргаёў («Парог» А.Дударава), Пётр Сабейкін («Стары Новы год» М.Рошчына), Павел Козін («Традьшыйны збор» В.Розава), Іван і Мацей («Характары» паводле В.Шукшына), Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў ШоламАлейхема) і інш.
    КЎЖАЛЬ. ільняное валакно вышэйшай якасці, атрыманае пасля часання кудзелі на грэбені. К., што прызначаўся для вырабу тонкіх наміткавых тканін, дадаткова часалі шчоткамі са свіной шчаціны. Гатовы К. скручвалі ў трубку і захоўвалі да прадзіва. У Беларусі К. называлі таксама ніткі з такога валакна і палатно з такіх нітак.
    КУЗАРОБ, кузаробка, зроблены на хуткую руку чарпачок з бяросты, радзей лубу. Быў невял. канічнай формы. Меў прымацаваны замест ручкі пруток даўж. 30—40 см. У Беларусі выкарыстоўваўся для піцця вады з крыніц, рэчак, азёр, а таксама пчалярамі пры аграбанні раёў.
    КУЗМЁНКА Уладзімір Міхайлавіч (14.10.1946, Вільнюс  16.2.2004), беларускі піяніст, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2000). Скончыў
    У.М.Кузменка.
    Бел. кансерваторыю (1971). 3 1973 (з перапынкам) выкладчык, з 1989 дырэктар Рэсп. гімназіікаледжа пры Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1980 выкладаў у ёй. У 1982—86 выкладчыккансультант муз. устаноў Кубы. Развіваў традыцыі бел. фартэпіяннай школы, даследаваў праблемы муз. педагогікі. Складальнік і рэд. зб. фартэпіянных п’ес бел. аўтараў.
    КУЗНЯ. памяшканне для занятку кавальствам. У Беларусі вядома з 14—15 ст. Квадратную ці прамавугольную ў плане пабудову з драўніны (часам глінабітную), без столі, з драўлянай страхой, земляной падлогай, невял. дзвярыма, акенцам узводзілі наводдаль ад забудовы, бліжэй да вады, на высокіх месцах заглыблялі ў зямлю; драўляныя сцены для пажарнай бяспекі часам тынкавалі знутры. Стацыянарнае абсталяванне К. — горан, што ўзводзілі насупраць уваходу ці злева ад яго. Пасярэдзіне ўкопвалі калоду, на якой мацавалі кавадла, каля яго ставілі карыта з вадой ці ўкопвалі бочку для ахалоджвання і загартоўкі вырабаў. Каля сцяны пад акенцам майстравалі драўляны насціл (варштат) для выканання розных не звязаных з каваннем работ і размяшчэння кавальскіх інструментаў. Да яго ці да вушака дзвярэй мацавалі ціскі (шрубштак), да другога вушака ці на сцяне — дрыль для свідравання дзірак. Побач з К. укопвалі калоду ці клалі каменны жоран для нацягвання
    614
    КУЗНЯЦОЎ
    шын на колы, ставілі драўляную загародкустанок для кавання коней; часам пры тыльнай сцяне майстравалі навес для захоўвання транспартных сродкаў, сыравіны, матэрыялаў і інш. Калгасныя і саўгасныя К. будавалі ў комплексе з рамонтнымі майстэрнямі, аснашчалі неабходным абсталяваннем з механізацыяй асн. вытворчых працэсаў, электра і газазваркай. У наш час кавалі, якія займаюцца коўкай мастацкай, узводзяць мураваныя К., забяспечаныя сучаснымі механізмамі і прыстасаваннямі для гарачай і халоднай апрацоўкі металаў прымусовай вентыляцыяй і інш.
    Я. М. Сахута.
    Кузня ў Музеі старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
    чацкага краю, Расія), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1976). У 1976—81 выкладаў у Бел. політэхн. інце. Майстар беспрадметнага жывапісу. Яго творам уласцівыя эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і лірызм, каларыстычныя кампазіцыі пабудаваны на перажыванні рэальнасці і ўвасабленні гэтага ў каляровай дынамічнай кампазіцыі. Аўтар цыклаў «Паганскія дывертысменты» (1980—94), «Архаіка», «Каларыстычныя прасторы» (абодва 1994—97), «Вібрацыі святла» (1995—2002), «Белая сюіта» (1996— 2002), «Вібрацыі святла2» (1998— 2002), «Даліна фараонаў», «Вяртанне
    ў Егіпет» (абодва 2003—06), «Метафізічныя меркаванні» (2009—10).
    Літ.: Анатолнй Кузнецов. Колорнстнческне пространства. Мннск, 1997; Мнхайлов В. Космос его душн // Беларусь. 2011. № 6. В.А.Архіпава. КУЗНЯЦОЎ Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 15.6.1955, г. Вена), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1983). 3 1983 заг. муз. часткі Дзярж. тэатра лялек Беларусі, з 1987 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 2004 праф.). Працуе ў розных жанрах і тэхніках кампазіцыі, а таксама ў галіне ўмоўнага тэатра 1 спалучэння мовы акадэмічнай музыкі з джазавай. Сярод твораў: оперы «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (2007), «Гумберт, Гумберт» (2010), балеты «Клеапатра» (2003), «Вітаўт» (2013), вак.сімф. паэмы «Euphonia» (1993), «Карабель дурняў» (2009), кантаты «Вясковыя святы» (1982), «Ціхія песні» (1991); для сімф. аркестра «Язычніцкі баль» (2008), «Вулканічная музыка» (2011); для камернага аркестра «Сярэдневяковая музыка» (2003), «Музыка калыханкі» (2010), «Вітаўтсюіта» (2013); для нар. аркестра «Чаму ж мне не пець!» (1996), «Вандроўка ў краіну цудаў» (1997); для інструм. саставаў «Эмпірычны харал»
    КУЗНЯЦбЎ Анатоль Васілевіч (н. 14.1.1940, г. Горлаўка, Украіна), беларускі спявак (лірыкадраматычны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1977). Скончыў Мінскае муз. вучылішча (1969). 3 1962 саліст Дзярж. нар. хору Беларусі, з 1964 артыст хору Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1969 саліст хору ансамбля песні і танца Цэнтр. групы войск, з 1973 саліст Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выступае сола і ў дуэце. Валодае тонкай музыкальнасцю, пачуццём ансамбля. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы ваен.патрыятычнай тэматыкі бел. кампазітараў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
    КУЗЕІЯЦбЎ Анатоль Васільевіч (н. 29.4.1947, пас. УсцьКамчацк Кам
    А.Кузняцоў.
    Кампазіцыя 155. 3 цыкла «Каларыстычныя прасторы». 1996.
    615
    КУЗНЯЦОЎ
    (2008); для хору «Рэха» (2009), «Вясёлы дзядок Хармс» (2010); камерная вак.інструм. музыка «555» (2007), «Радкі» (2009), «Дзве цытаты Пабла Пікаса» (2010); камернаінструм. музыка «Эхнатон» (2012), у т.л. для фп. «Куток насякомых» (2006), «Прысвячэнні» (2008), «Ломкае адажыа для Леры» (2009); для струннага квартэта «Дывертысмент» (1984), «Элегія памяці Віктара Помазава» (1986) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
    Літ.: Ахвердава М. Шырыня дыяпазону: Творчасць кампазітара Вячаслава Кузняцова // Мастацтва. 2003. № 7.
    Т.Г.Мдывані.
    І.І.Кузняйрў.
    КУЗНЯЦОЎ Іван Іванавіч (24.1.1919, в. Ціманава Белгародскай вобл., Расія — 29.1.1986), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1967). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1948—53, клас М.Аладава). У 1953— 70 у Мінве культуры Беларусі, выдве «Беларусь». Асн. творы: аперэта «Новая прыстань» (1977), кантаты, у т.л. «Палі стэпавыя» (1958), «Радуйся, наша зямля» для хору а капэла (1961), «Гімн Радзіме і чалавекутворцу» (1963), «Светлы шлях» (1967), «Нёманскі край» для хору з аркестрам нар. інструментаў (1968), сюіта для хору а капэла «У родным краі», «Дзіцячы альбом» (25 хароў a капэла), музыка да драм. спектакляў, у т.л. «Сярэбраны капыток» (паводле П.Бажова), «РВС» (паводле А.Гайдара), «Кошчын дом» К.Чукоўскага, вак.харэагр. кампазіцыі, песні і інш.
    КУЗНЯЦОЎ Канстанцін Анатольевіч (н. 27.6.1974, г. Смаленск, Расія), беларускі артыст балета. Засл. артыст
    Беларусі (2008). Скончыў Бел. акадэмію музыкі (2005). 3 1992 вядучы майстар сцэны Бел. дзярж. муз. тэатра. 3 2007 артыст балета Нац. ака
    дэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Творчасці артыста ўласціва высокая культура выканальніцкага майстэрства, эмацыянальная і пластычная выразнасць, індывід. інтэрпрэтацыя вобразаў, экспрэсія і віртуознасць. Сярод партый: Рамэа і Меркуцыа («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Альберт («Жызэль» А.Адана), Прынц Дэзірэ і Блакітная птушка («Спячая прыгажуня»
    К.Кузняцоў у ролі Ланкедэма.
    П.Чайкоўскага), Прынц і Дросельмаер («Шчаўкунок