• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ацтва ракако на Беларусі» (1989), «Адраджэнне готыкі» (1993), «Эклектыка: Архітэктура Беларусі другой паловы 19 — пачатку 20 стагоддзя» (2000), энцыклапедычных даведнікаў «Праваслаўныя храмы Беларусі» (2007) і «Каталіцкія храмы Беларусі» (2008). Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), кн. «Страчаная спадчына» (2е выд. 2003). Складальнік альбомаў «Хрысціянскія храмы на Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак 20 ст.» (2000), «Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова 19 ст.» (2001, абодва з В.Герасімовічам). Дзярж. прэмія Беларусі 1990. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2002.
    Тв.: Архнтектура дворцовоусадебных ансамблей Белорусснн: Вторая половнна XVHI — нач. XIX в. Мннск, 1981: Шэдэўры архітэктуры ракако. Мінск, 1991.
    КУЛАКбЎ (сапр. Рутштэ й н) Кузьма Львовіч (16.9.1901, в. Шчадрын Жлобінскага рна — 6.3.1979), беларускі акцёр. Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1918—19 працаваў у аматарскіх тэатрах у г. Бабруйск, у 1926—37 і 1943—49 — у Дзярж. яўрэйскім, у 1952—70 — у Дзярж. рус. драм. тэатрах. Характарны акцёр. Майстар эпізоду. Сярод лепшых роляў: Менга («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вегі), Ранго («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Дзянікін («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча) і інш. Здымаўся ў кіно («Палеская легенда», «Крушэнне імперыі», «Marina льва», «Полымя» і інш.).
    КУЛАКОЎСКАЯ Любоў Міхайлаўна (н. 13.9.1942, в. Дзяляцічы Навагрудскага рна), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыла Гродзенскае муз. вучылішча (1965). 3 1965 выкладала ў Ваўкавыскай, у 1978—2013 — у Краснасельскай дзіцячых муз. школах (Ваўкавыскі рн, да 2002 дырэктар). Адначасова ў 1965—2002 (з перапынкамі) кіраўнік Ваўкавыскага нар. хору. Аўтар апрацовак нар. мелодый і аўтарскіх песень.
    КУЛАКбЎСКІ Аляксей Мікалаевіч (24.12.1913, в. Кулакі Салігорскага рна — 9.4.1986), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Скончыў Мінскі настаўніцкі інт (1939). Працаваў у прэсе. У 1953—58 гал. рэд. час. «Маладосць», з 1977 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Яго творам уласцівы пільная ўвага да быт. дэталей, паказ сацыяльна і паграмадску значных з’яў праз штодзённыя людскія клопаты, турботы, увасобленыя ў яркіх быт. карцінах, характарах і ўзаемаадносінах. Вайна ў яе суровым і мужным абліччы, складаныя гасп. і духоўныя праблемы пасляваен. вёскі і горада — галоўнае
    ў творчай спадчыне пісьменніка. AyTap раманадылогіі «Растаёмся ненадоўга» (1953—54) і «Сустрэчы на ростанях» (1961—62), раманаў «Сцежкі
    А.М.Кулакоўскі.
    зведаныя і нязведаныя» (1972), «Васількі» (1979), аповесцей «Нявестка» (1956), «Дабрасельцы» (1958), «Тут я жыву...» (1960), «Расце мята пад акном» (1966), «Белы сокал» (1981), збкаў аповесцей і апавяданняў «Твой шлях перад табою» (1968), «Родныя шыроты» (1978) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Тв.: Збор твораў. Т. 1—4. Мінск, 1970— 71; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1984; Салігорцы: Нарысы. Мінск, 1964; Белы сокал: Аповесці. Мінск, 1985; Тры зоркі: Аповесці. Мінск, 1988.
    Літ.: Гусак С. Аляксей Кулакоўскі. Крытыкабіяграфічны нарыс. Мінск, 1967.
    КУЛАКОЎСКІ Ігнат Рыгоравіч (1800, хутар Янаўшчына Пружанскага рна — 1870), беларускі грамадскі і культурнаасветны дзеяч, педагог. Скончыў Свіслацкую гімназію (пач. 1820х гг.), Варшаўскі ўнт. У 1830— 40я гг. жыў у Гродне, працаваў у губернскай адміністрацыі, у дырэкцыі нар. і старшым наглядчыкам павятовых вучылішчаў. Чл. Віленскай археал. камісіі і навук. тваў у Вільні, Варшаве, Пецярбургу, Даніі. У 1850я гг. пераехаў у маёнтак Крыштапарова (Хрыстапарова) Сакольскага павета Гродзенскай губ. (цяпер Падляскае ваяв., Польшча), настаўнічаў, узначальваў Інт шляхетных дзяўчат у Беластоку. У 1834 накіраваў пісьмо на імя міністра асветы Рас. імперыі, у якім даводзіў неабходнасць пашы
    619
    КУЛЕШ
    рэння адукацыі для мясц. насельніцтва, нагадваў пра цяжкі гіст. лёс бел. народа на працягу стагоддзяў, яго акаталічванне і паланізацыю. Пераконваў у неабходнасці вывучэння бел. мовы, этнаграфіі, мастацтва, мясц. старажытнасцей, атаксама гісторыі. Адначасова з пісьмом падаў падрабязны праект рэарганізацыі жаночай адукацыі ў Беларусі.
    КУЛЁШ, 1) у беларусаў рэдкая страва з мукі. У мясны булён, у якім варыліся рабрынкі, каўбаса, мяса, закалочвалася мука. Калі не было мяса, К. заскварвалі салам. Страва вядома на Пн і У Беларусі. 2) Тое, што і крупнік. 3) Густы, звычайна малочны, суп з прасяных, радзей ячных круп. Вядомы ў Камянецкім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Жыткавіцкім, Столінскім рнах.
    КУЛЁШ Даніла, казачнік канца 19 — пач. 20 ст. з в. Чудзін Слуцкага павета (цяпер у Ганцавіцкім рне). к.Сержпутоўскі запісаў ад яго фалькл. творы і апублікаваў 2 казкі ў зб. «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў» (1911), 16 казак 1 легенд у зб. «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1926), у прадмове да якога характарызаваў К. як «вельмі харошага баечніка». У рэпертуары К. пераважалі сац.быт. казкі з вострым сатыр. зместам, дзе высмейваліся людскія заганы: сквапнасць, хцівасць, гультайства. У іх раскрывалася процістаянне паміж беднымі і багатымі («Праўда і крыўда»), узнімаліся філас. праблемы («Два камені»), пытанні дабра і справядлівасці вырашаліся ў духу хрысціянскай маралі.
    КУЛЁША Міхаіл (1795 ці 1800, Вільнюс — 3.11.1863), графік, жывапісец. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі. Вучыўся ў Віленскім унце ў Я.Дамеля і Я.Рустэма (1821—24). Працаваў на Палессі, у Крыме. 3 1829 выкладаў у мястэчку Крожы (Кражай, Літва), з 1837 — у Гродне, з 1844 — у Беластоку (з 1845 праф.). 3 1858 у Пецярбургу.
    М.Кулеша. Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне. 1820я гг.
    Працаваў у гіст. і батальным жанрах, пейзажы, тэатр.дэкар. мастацтве. Творам уласцівы рысы рамантызму, гіст. дакладнасць («Атака гусараў», «Гетман», «Адпачынак салдат» і інш). Значную маст.пазнавальную каштоўнасць маюць ландшафтныя і архіт. пейзажы, зробленыя ў час падарожжаў па Беларусі, Літве, Расіі, Украіне: «Руіны замка ў Міры», «Руіны ў Лідзе», «Руіны ў Крэве», «Хоцім», «Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне», «Мерачоўшчына», «Замкі Стары і Новы ў Гродне» (усе 20я г.19 ст.) і інш. Г.А.Фатыхава. КУЛЖЁІНСКІ Рыгор Іванавіч (1838—1910?), беларускі этнограф і фалькларыст. Скончыў Нежынскі юрыд. ліцэй. 3 1861 настаўнічаў у Свянцянах, Мазыры, Гродне, з 1869 інспектар нар. вучылішчаў Гродзенскай і Мінскай губерняў. У газ «Мннскне губернскне ведомостн» і «Гродненскле губернскне ведомостн» апублікаваў артыкулы «Пра зборнік заходнярускіх прыказак і прымавак» (1866), «Пра духоўныя прастанародныя песні ПаўночнаЗаходняга краю» (1868), «Сцэны з беларускага быту», «Батлейка» (абодва 1873), «Мінск губернскі» (1877) і інш. 3 1883 выдаваў у Харкаве час. «Благовест», дзе ў 1885—86 апублікаваў «Успаміны пра ПаўночнаЗаходні край (1861—1874 г.)». Складальнік рукапісных збкаў «Песні, казкі і
    прыказкі ПаўночнаЗаходняга краю» (больш за 500 твораў з Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губерняў, не збярогся), «Простанародныя беларускія песні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі).
    КУЛІК Яўген Сяргеевіч (31.10.1937, Мінск — 12.1.2002), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1963). У станковых творах распрацоўваў тэмы гісторыі і культ. спадчыны бел. народа: серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны» (1974), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (1993), малюнкаўрэканструкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў 18 ст.» (усе 1977), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У.Караткевіча (1978), «На куццю» паводле паэмы Я.Купалы (1982), «Памяці Алены Кіш» (1983), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша» (1996).
    КЎЛІШАЎ Уладзімір Іванавіч (24.4. 1931, в. Слабада Лёзненскага рна — 1.4.1998), беларускі акцёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1954). У 1954— 57 працаваў у Гомельскім абл. драм. тэатры, з 1960 у Брэсцкім абл. тэатры драмы і музыкі. Стварыў шэраг вобразаў у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Лявон («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мікола, Сербаноўскі («Глыбокая плынь», «Сэрца на
    620
    КУЛЬТАВЫЯ
    далоні» І.Шамякіна), Даніла Антонавіч, Дораш, Зоммер («Калі можаш, прабач», «Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка), Джэнтльмен («Лаліта» Э.Олбі) і інш. Т.Я.Гаробчанка.
    КУЛЬБАКА, кавенька, кульба, палка для апоры пры хадзьбе. Выраблялі з розных парод дрэва, часцей з ядлоўцу без ручкі ці з ручкай, часта вельмі мудрагелістай. Часам К. ўпрыгожвалі разьбой, выпальваннем і інш.
    КУЛЬВАНОЎСКІ Уладзімір Пятровіч (15.8.1918, Мінск  4.11.2003), беларускі мастак тэатра. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі (1938—94). Аўтар эскізаў дэкарацый і касцюмаў да паст.: «Трубадур» Дж.Вердзі (1955, 1964), «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ (1956), «Манон» Ж.Маснэ і «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (1958), «Церамцерамок» І.Польскага (1961), «Кето і Катэ» В.Далідзэ (1962), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1977), «ДонКіхот» Л.Мінкуса (1985). Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў прысвечаных стараж. Мінску: «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай» (усе 1970 — 80я гг.).
    Г.А. Фаіпыхава.
    КУЛЬМІНАЦЫЯ (ад лац. culmen вяршыня), 1) у літаратуры, вышэйшы момант напружання ў развіццідзеяння, вырашальны, пераломны момант ва ўзаемаадносінах, сутыкненнях герояў або паміж героем і абставінамі. У К. раскрываецца вастрыня канфлікту, што рэалізуецца ў сюжэце твора. К. найлепш выяўляецца ў творах эпічных і драм. жанраў. Напр., у апавяданні «Малады дубок» Я.Коласа К. — сцэна прызнання Андрэя Плеха ляснічаму аб пакражы ў панскімлесе. У навеле К. перанесена бліжэй да фіналу, уяўляе сабой кантрасную сітуацыю ў адносінах да не
    чаканай развязкі; у рамане ці драме развязка пасля К. адбываецца паступова. У творах вял. формы кожная сюжэтная лінія мае сваю К. 2) У м у з ы ц ы, момант найвышэйшага напружання ў муз. творы ці якойнебудзь адносна завершанай яго частцы. Узнікае ва ўсіх узроўнях муз. формы (фраза, сказ, перыяд і інш.), таму форма твора — сістэма К. Гал. (генеральная) К. ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэннем формы. К. мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння (напр., гук ці група гукаў, якія ўтвараюць рэгістравую вышыню ў 2й пал. меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў санатнай форме на мяжы распрацоўкі і рэпрызы). У ар