• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    анізацыі К. могуць удзельнічаць усе муз.выразныя сродкі: гукавышыннасць, гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстойлівасць, фактура, аркестроўка і інш. К. муз.сцэнічнага твора фарміруецца ў адпаведнасці з агульнымі законамі драмы (гл. Драматургія музычная).
    КУЛЬТ ПРОДКАЎ, феномен народнай рэлігійнасці, заснаваны на каляндарных памінальных практыках ушанавання памерлых продкаў роду. Нар. ўяўленні, характэрныя для К.п., грунтаваліся на прызнанні непарыўнага адзінства жывых пакаленняў патрылінейнага роду з іх памерлымі продкамі, якія ўшаноўваліся ў прысвечаных ім каляндарных абрадах. Рытуалы К.п. абавязкова ўключалі прынясенне сімвалічных ахвярапрынашэнняў у адзначаныя дні календара і грунтаваліся на нар. уяўленнях аб магчымасці родавых продкаў уплываць на жыццё сваіх нашчадкаў. К.п. атрымаў развіццё ў патрыярхальнародавай супольнасці. У сваіх развітых формах К.п. найб. поўна прадстаўлены ў культуры Кітая, Японіі, Карэі і інш. Распаўсюджанне ў мінулым патрылінейнакомплексных сямей было вызначальным фактарам, які паўплываў на захаванне ў традыц.
    культуры народаў Усх. і Паўд.Усх. Еўропы практык, звязаных з гэтым феноменам. У беларусаў К.п. найб. поўна праявіўся ўабрадзе Дзяды, элементы К.п захаваліся ў святкаванні Каляд, Радуніцы, у сірочай вясельнай абраднасці і інш. Характэрныя для К.п. уяўленні аб ушаноўваемых продках аказалі значны ўплыў на духоўнае развіццё грамадства.
    Літ.: Шарая О.Н. Ценностнонорматнвная прнрода почнтання предков. Мннск, 2002. В.М.Шарая. КЎЛЬТАВЫЯ ЗБУДАВАННІ, к у л ь тавае дойлідства, сакральная архітэктура, разнавіднасць архітэктуры, якая вызначае сакральную прастору. З’яўляюцца месцам правядзення рэліг. рытуалаў, цырымоній у межах веравызнання, пражываннем служыцеляў рэліг. культу, прыстанішчам вернікаў. На тэр. Беларусі захаваліся з часоў Сталага Сярэдневякоўя (12 ст.). Асн. тыпы К.з: царква, сабор (праваслаўе), касцёл, сабор (каталіцызм), збор, кірха (пратэстантызм), мячэць (іслам), сінагога (іўдаізм), малітоўны дом у старавераў, кляштар, капліца, званіца і інш. Архітэктура першых вядомых на бел. землях мураваных храмаў крыжовакупальнага тыпу (Гродзенская ніжняя царква) зведала ўплыў рус.візант. традыцый культавага будаўніцтва, базілікальнага тыпу — зах.еўрап. раманікі і готыкі (Полацкі Сафійскі сабор, хрампахавальня полацкіх епіскапаў). У 12 ст. засн.: Гродзенская школа дойлідства, Полацкая школа дойлідства, Віцебская школа дойлідства. У перыяд 15—16 ст. узніклі храмы абарончага тыпу — цэрквыкрэпасці з аднавежавым (Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл), двухвежавым (Навагрудскі Барысаглебскі сабор, Супрасльская царквакрэпасць, Сынковіцкая царквакрэпасць, Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, бязвежавым (Ішкалдскі Троіцкі касцёл) гал. фасадам. Пад уплывам Рэнесансу ў К.з. сцвярджаліся стрыманыя, лаканічныя манумент. формы (Заслаўскі кальвінскі збор, Смаргонскі
    621
    КУЛЬТУРА
    кальвінскі збор, Навасвержанскі Петрапаўлаўскі касцёл). 3 распаўсюджаннем у бел. архітэктуры ў 17—18 ст. стылявых тэндэнцый барока ў абліччы хрысціянскіх храмаў павялічвалася экспрэсія, выяўленая на фасадах кантрастам маштабаў і рытмаў, матэрыялаў і фактур, святлоценявымі эфектамі, падкрэсленая хвалістым характарам ліній, пышнасцю дэкар. аздаблення (касцёлы Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, Св. Андрэя ў Слоніме). Разам з тым будаваліся касцёлы ў традыцыях Сярэдневякоўя і Рэнесансу, іхархіт.маст. кампазіцыі выражалі абарончы характар (Камайскі касцёл Яна Хрысціцеля, Навагрудскі Фарны касцёл). У канцы 18—19 ст. у К.з. увасобіліся рысы класіцызму, пачалі будавацца храмы крыжовакупальнага тыпу (Гомельскі Летрапаўлаўскі сабор, Петрыкаўская Мікалаеўская царкваў купальныя ратонды (Чачэрская Праабражэнская царква, Пральніцкая Мікалаеўская царква), базілікі (Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага). У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. пад уплывам эклектыкі ў архітэктуры К.з. адзначаліся стылізатарскія тэндэнцыі, выражаныя ў неа і рэтрастылях. Каталіцкія храмы будаваліся ў неагатычным стылі (Гервяцкі Троіцкі касцёл, Суботніцкі касцёл Святога Уладзіслава), збудаванні праваслаўнай канфесіі — у рэтраспектыўнарус. стылі (Гродзенскі кафедральны Пакроўскі сабор, Мількаўшчынская Лакроўская царква). Драўляныя К.з. хрысціянскага веравызнання 16— 19 ст. адзначаліся разнастайнасцю кампазіцыйнай будовы: праваслаўныя храмы мелі ў аснове падоўжнавосевую (царква Аляксандра Неўскага ў в. Стрэльна Іванаўскага рна, Паручынская Пакроўская царква), яруснавосевую (Дварэцкая Святадухаўская царква, Дабраслаўская Троіцкая царква), крыжовацэнтрычную (Вялікалазіцкая Пакроўская царква) структуру, каталіцкія — форму базілікі з развітой аб’ёмнапрасторавай кампазіцыяй трохнефавага зрубу з трансептам (Жырмунскі касцёл Адшу
    кання Святога Крыжа, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі ў в. Кемелішкі Астравецкага рна) або аднанефавай (Вялікасвіранскі Юр’еўскі касцёл). У 16 — пач. 20 ст. на тэр. Беларусі ўзводзіліся мураваныя (Ашмяны, Гродна, Столін, Слонім, Быхаў Іўе) і драўляныя (Глыбокае, Воўпа, Нароўля, Навагрудак, Друя) сінагогі. У канцы 18 — пач. 19 ст. ў цэнтр. і паўн.зах. рэгіёнах адзначалася шырокае будаўніцтва драўляных татарскіх мячэцей (Клецк, Ляхавічы, Мядзел, Мір, Іўе, Навагрудак, Слонім, Відзы). 3 пач. 20 ст. — 1980я гг. К.з. амаль не ўзводзіліся. 3 актывізацыяй руху за нац. адраджэнне культ. спадчыны Беларусі пачала аднаўляцца дзейнасць праваслаўных і каталіцкіх храмаў праводзіцца рэстаўрацыя і рэканструкцыя разбураных сакральных помнікаў на месцы сапсаваных узводзяцца новыя. У 1990я — пач. 2010х гг. — ажыццяўляецца праектаванне і ўзвядзенне К.з. на новых месцах (СвятаВаскрасенская царква ў Брэсце, касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску, пратэстанцкія малітоўныя дамы ў Ваўкавыску, Брэсце, мячэці ў в. Відзы Браслаўскага, г.п. Смілавічы Мінскага рнаў і інш.)
    Ю. Ю.Захарына.
    КУЛЬТЎРА (лац. cultura апрацоўка, выхаванне, развіццё), гістарычна вызначаны ўзровень развіцця творчых сіл грамадства, чалавека, сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. У гісторыі і ў сучасную эпоху ў свеце існавала і існуе вял. разнастайнасць відаў К. як лакальнагіст. форм супольнасцей людзей. Кожная К. ўвасабляе спецыфічны набор спосабаў сац. практыкі канкрэтнагіст. супольнасці. Па структуры грамадскага жыцця вылучаецца маст., рэліг., прававая, паліт., эканам., навук., тэхн. К. Да найважнейшых сац. функцый К. адносяцца камунікатыўная, інтэграцыйная, нарматыўная, ігравая, кампенсаторная, пазнавальная, сацыялізацыі, захоўвання і перадачы культ. вопыту, мэтапакладання і інш. Найважнейшай
    функцыянальнай асаблівасцю К. як сістэмы з’яўляецца яе здольнасць да самаабнаўлення, пастаяннага ўзнікнення новых форм і спосабаў задавальнення інтарэсаў і патрэбнасцей людзей. Гіст. эвалюцыя К. прайшла шэраг стадый: першабытную, архаічную, даіндустрыяльную, постындустрыяльную. Кожная К. з яе прасторавымі і часавымі параметрамі цесна звязана са сваім творцам — народам. Яна адлюстроўвае спецыфіку ўкладу жыцця, паводзіны асобных груп, іх спосаб светаўспрымання ў міфах, легендах, сістэме рэліг. вераванняў і каштоўнасных арыентацый, якія надаюць сэнс існаванню чалавека. Як цэласную сістэму К. даследуе культуралогія, а яе падсістэмы і элементы — асобныя гуманітарныя навукі.
    Бел. культура паводле этнічнага генатыпу належыць да агульнаслав. тыпу. Велізарны ўплыў на яе аказала хрысціянства, якое распаўсюджвалася пераважна мірным, эвалюцыйным шляхам. Гэта абумовіла гарманічны сінтэз хрысціянскай духоўнай К. і язычніцкай, прадстаўленай міфалогіяй, фальклорам, абрадавай і інш. традыцыямі. Для бел. К. характэрна памежнае становішча паміж двума цывілізацыйнымі тыпамі — ўсх.візант. і зах.еўрап. Яна нясе ў сабе рысы падабенства да К. Захаду і Усходу, але разам з тым мае свае нац. змест і форму. Спецыфічныя рысы бел. К. выразна прыкметныя ўжо ў эпоху Сярэдневякоўя. У 11— 13 ст. высокага ўзроўню дасягнулі дойлідства, дэкар.прыкладное і выяўл. мастацтва, пісьменнасць. У Полацку, Гродне і інш. гарадах сфарміраваліся своеасаблівыя архіт. школы, былі ўзведзены Сафійскі сабор і СпасаЕфрасіннеўская царква ў Полацку, Каложская царква ў Гродне, вежа ў Камянцы і інш. У 12 ст. ў Беларусі існавалі таксама самабытныя школы жывапісу. Да цяперашняга часу захаваліся фрэскі Полацкага Сафійскага сабора, Пятніцкай, Барысаглебскай і Дабравешчанскай цэркваў у Віцебску. Феноменам К. з’яўляецца паэма
    622
    «КУЛЬТУРА»
    «Слова аб палку Ігаравым», шэдэўрам маст. творчасці і ювелірнага мастацтва — крыж Ефрасінні Полацкай майстра Лазара Богшы. У 13—15 ст. адбылося фарміраванне старабел. мовы, арыгінальнай і перакладной лры, самабытных форм бел. абарончай архітэктуры, царк. жывапісу і музыкі, сінтэз культ. бел. традыцыі і дасягненняў зах.еўрап. маст. К. Культ. жыццё 15 — 1й пал. 18 ст. вызначалася станаўленнем бел. тыпу рэнесансавай К., развіццём бел. мовы, лры, тэатра, муз. і выяўл. мастацтва. Значны ўклад у развіццё гэтага тыпу К. ўнеслі Ф.Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі, Мікола Гусоўскі, М.Сматрыцкі, Сімяон Полацкі, К.Лышчынскі, К.Нарбут, Я.Даманеўскі і інш. На развіццё бел. нац. К. ў 19—20 ст. вырашальны ўплыў аказалі ідэі нац.вызваленчага руху. На аснове нар. гаворак і старабел. кніжнай традыцыі сфарміравалася сучасная бел. літ. мова. У лру, навуку, выяўл. мастацтва прыйшлі яркія творчыя асобы, якія арыентаваліся на духоўныя каштоўнасці народа. Творы Я.Чачота, В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Н.Орды, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, І.Хруцкага, Н.Сілівановіча, Ф.Рушчыца, М.Гарэцкага, І.Буйніцкага і інш. аказалі вял. ўплыў на фарміраванне нац. самасвядомасці, асэнсаванне гі